Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Па-беларуску загаварылі ўжо і славуты «Каханак Вялікай Мядзьведзіцы», і «Пяты этап», і «Жыцьцё раззброенага чалавека»...
Сяргей Пясецкі
1.6.1901, Ляхавічы — 12.9.1964, Пэнлі, Вялікабрытанія.
Пахаваны ў Гастынгсе, Вялікабрытанія.
Калі ў мяне пытаюцца, у чым сэнс чалавечага жыцьця, я зазвычай адказваю: у тым, каб зразумець сваю ролю на гэтым сьвеце й як мага хутчэй зьліцца зь ёю.
Апалёнія Савёнак упершыню павіталася з вучнямі ў сямнаццаць гадоў і з таго часу заўсёды заставалася настаўніцай, не пакідаючы ўлюбёнае працы і падчас навучаньня ў БДУ —• спачатку на пэдагагічным, а потым на факультэце мовы й літаратуры.
Унучка паўстанца 1863 году, яна ведала, што слова
выкладчыка ў змаганьні за Беларусь — зброя нярэдка
Апалёнія Савёнак
больш надзейная за карабін інсургента.
На пачатку 1920-х яна выйшла замуж за журналіста й літаратара Лявона Савёнка.
Тыя гады ў яе жыцьці былі надзвычай плённыя на пэдагагічныя распрацоўкі й публікацыі. Гэтаму сггрыяла палітыка беларусізацыі, якая ў многіх сэрцах пасяліла веру, што раней ці пазьней Бедарусь пачне жыць сваім, незалежным ад Масквы жыцьцём.
Аднак ужо пры канцы дваццатых гэтыя ілюзіі расталі. Лявону пашчасьціла быць на волі даўжэй за некаторых сяброў, але ў 1933-м прыйшлі й па яго. Апалёнію, на руках у якой
3 мужам Пявонам
была шасьцігадовая Зора, звольнілі й паведамілі, што ў Менску працы для яе ня будзе.
У роспачы, каб мець кавалак хлеба, яна хацела зьехаць куды-небудзь у калгас, але добрыя людзі параілі выпраўляцца ў Крычаў. Гэты горад гасьцінна прытуліў Апалёнію з Зорай на пяць гадоў.
Маці, прыносячы дадому за раз сто вучнёўскіх сшыткаў, выкладала родную мову і літаратуру, а дачка пайшла ў школу й знайшла сябровак, якіх амаль празь сем дзесяцігодзьдзяў, стаўшы знанай у сьвеце вучонайбеларусазнаўцай, ужо марна спрабавала адшукаць, калі мы зь ёю і спадаром Вітаўтам Кіпелем, ейным мужам, аднаго разу якраз на Янаў дзень прыехалі ў сонны пасьля Купальскае ночы Крычаў.
Па вайне спадарыня Апалёнія выкладала ў пачатковай беларускай школцы ў нямецкім Рэгенсбургу, а потым у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. У 1946-м яна напісала і выдала першы на эміграцыі беларускі лемантар.
Калі Савёнкі пераехалі ў ЗША, яна стала адной з заснавальніцаў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку і, ня здраджваючы свайму юначаму пакліканьню, выкладала ў нядзельнай беларускай школе.
Яе жыцьцё мне хочацца параўнаць з створаным рукою майстра спакойным завершаным пэйзажам.
Апалёнія Савёнак (ад нараджэньня Радкевіч)
8.10.1901, засьценак Аўгустова, цяпер Лагойскі раён —
10.4.1982, Памона, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Няма на цэлым сьвеце іншай культуры, што панесла б у XX стагодзьдзі такія страшныя, ледзь не фатальныя страты, як наша. У трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя нацыянальная інтэлігенцыя была амаль цалкам фізычна зьнішчаная або духоўна зламаная.
Чорным днём Беларусі сталася 29 кастрычніка 1937-га, калі, цягам адной ночы ў Менску былі расстраляныя дваццаць два літаратары. Сярод самых маладых і таленавітых быў трыццаціпяцігадовы Міхась
Зарэцкі.
Ен зь ліку тых, хто,
Міхась
Зарэцкі
здаецца, шчыра паверыў у абяцанае бальшавікамі пераўтварэньне сьвету на справядлівых пачатках. Сябар літаратурна-мастацкага аб’яднаньня «Маладняк», а потым — «Полымя», Зарэцкі зрабіўся адным з най-
больш яркіх прадстаўнікоў рамантычнага кірунку ў беларускай прозе тых гадоў, якога ці не найбольш цікавіў стан душы чалавека на пераломе гістарычных эпохаў.
У 1927-м Зарэцкі зьдзейсьніў колькімесяцавае падарожжа за мяжу — у Латвію, Чэхаславаччыну, Нямеччыну й Францыю, што не магло не паўплываць на сьветапогляд пісьменьніка.
Відаць, зусім невыпадкова неўзабаве па вяртаньні ён робіцца адным з ініцыятараў дыскусіі ў друку аб шляхах разьвіцьця беларускага тэатру, выступаючы супраць камэрцыялізацыі мастацтва й абыякавасьці да нацыянальнага рэпэртуару.
Тадысама зьявіўся ягоны нарыс «Падарожжа на новую зямлю», дзе Зарэцкі выступіў як апалягет змаганьня з нацыянальным нігілізмам. У адказ пісьменьніка «вычысьцілі» з партыі «за праяўленьне нацыяналдэмакратызму».
Напісаньне ў 1929-м гістарычнай драмы «Рагнеда» і зьмешчаны ў «Полымі» пачатак раману «Крывічы»
(публікацыя ня мела працягу) наўрад ці сьведчылі пра тое, што іхні аўтар стаў на шлях выпраўленьня.
У 1932-м друкуецца раман «Вязьмо», які на рэспубліканскім літаратурным конкурсе атрымаў прэмію як адзін з найлепшых твораў на тэму калектывізацыі.
Аднак гэты факт найперш кажа не пра зьмену поглядаў Зарэцкага, а пра
настроі сяброў журы, якія адзначылі твор, дзе разбурэньне традыцыйнага ладу жыцьця праз калгасы паказвалася як трагедыя беларускае вёскі.
Я спрабую ўявіць, як ён і дваццаць адзін ягоны калега трымаліся ў сваю апошнюю ноч, у апошнія хвіліны. Як яны разьвітваліся паміж сабой, якія песьні, магчыма, сьпявалі, якія словы выгуквалі на разьвітаньне з гэтым сьветам і Бедарусьсю.
Спрабую ўявіць, і на памяць прыходзяць імёны нашых бясьсьледна зьніклых сучасьнікаў: палітыка Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, генэрала Юрыя Захаранкі, журналіста Зьмітра Завадзкага...
Усьлед за Зарэцкім зьніклі або загінулі й рукапісы многіх яго твораў. Прынамсі, дагэтуль ня знойдзеныя ні драма «Рагнеда», ні раман «Крывічы». Есьць зьвесткі, што ў вайну поўны варыянт раману аднавяскоўцы пісьменьніка пусьцілі на самакруткі...
Міхась Зарэцкі (ад нараджэньня Касянкоў)
20.11.1901, в. Высокі Гарадзец, цяпер Талачынскі раён —
29.10.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Упершыню прыехаўшы да Ларысы Геніюш у Зэльву, яе мужа Янку я ўжо не засьпеў.
Паэтка расказвала мне, што пасьля Янкавай сьмерці штодня хадзіла на яго магілу паразмаўляць ці проста пабыць зь ім сам-насам, а аднойчы адчула, што анічога там ужо няма, адна халодная зямля, і потым пераведвала клады толькі ў дні, вызначаныя народнай традыцыяй.
Але згадвала яна мужа падчас кожных маіх пагасьцінаў, і таму задоўга да выхаду яе «Споведзі» я ведаў пра Янку шмат: і пра яго навучаньне на мэдычным факультэце Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе (рэкамэндацыю
Янка
Геніюш
на атрыманьне стыпэндыі даваў сам Браніслаў Тарашкевіч), і пра іхні шлюб у 1935-м у Беларусі, і пра шчасьлівыя, а потым трывожныя гады, пражытыя ў чэскай сталіцы... 3 гэтых
аповедаў паўставала асоба неадназначная, супярэчлівая, але, безумоўна, вартая памяці ня толькі сваякоў.
Дзядзька Янка быў ня проста мужам Ларысы Геніюш, як некаму ўяўляецца. Гэта ён першы даў ёй беларускія кнігі, чытаў нарачонай вершы Купалы, адкрываў ёй вочы на нашую гісторыю...
Прайсьці па жыцьці побач з такой жанчынаю таксама было своеасаблівым подзьвігам, на які здатны ня кожны.
Ларыса Антонаўна па-хрысьціянску даравала мужу тое, што пры канцы вайны ён вырашыў застацца ў lipa­se, мяркуючы, што Чэхаславаччына і надалей будзе незалежнай дзяржавай і ня выдасьць іхнюю сям’ю саветам.
Гэтая аблуда каштавала Ларысе й Янку прысудаў на 25 гадоў канцлягераў кожнаму, каштавала разлукі з малым сынам, нечалавечых зьдзекаў, асабліва пакутлівых для іх, людзей ужо звыклых да эўрапейскіх жыцьцёвых стандартаў і свабодаў.
Ён быў добрым лекарам, што маглі б засьведчыць і ягоныя чэскія пацыенты, і хворыя Зэльвенскай раённай бальніцы, начальства якой прыніжала былога гулагаўскага вязьня, не прызнаючы замежнага Янкавага дыплёму нейкага там Карлавага ўнівэрсытэту.
Калі Іван Пятровіч цяжка захварэў, «дабрадзеі» пусьцілі чутку, нібыта ён ужо сканаў, і ў дом Геніюшаў пачалі прыходзіць людзі з кветкамі і жалобнымі вянкамі.
Ён памёр на жончыных руках. Ларыса Антонаўна сама яго мыла й апранала ў апошні шлях.
«Пахавалі са сьлязьмі,
Ларыса і Янка Геніюшы пасьля вызваленьня зь
ціха, без усякіх палкіх пралягераў. 1956 г.
моваў. Ня ўсё быдо паміж
намі добра, аднак нель-
га аб гэтым... Прынесьлі мне па ім 33 рублі 75 капеек пэнсіі», — скрушліва занатавала ў сваіх успамінах спа-
дарыня Ларыса.
Янка Геніюш
24.2.1902, мяст. Крынкі, Беласточчына —
8.2.1979, Зэльва.
За савецкім часам у Закарпацьці мяне пазнаёмілі зь біскупам забароненай і загнанай у падпольле ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы. ў сваім «паралельным» легальным жыцьці ўладыка працаваў таксістам. Гэта было шматгадовае служэньне Госпаду з штодзённай рызыкаю ператварыцца ў палітвязьня.
На жаль, мне не пашчасьціла сустрэцца зь беларускім каталіцкім сьвятаром Вацлавам Пянткоўскім, подзьвіг якога меў сувымерны маштаб.
Атрымаўшы адукацыю ў Рыме, ён у перадваенныя 1930-я гады служьгў прэфэктам наваградзкай гімназіі імя Адама Міцкевіча.
Пасьля Другой усясьветнай айцец Вацлаў нёс парафіянам слова Божае ў Івянцы і Рубяжэвічах, а потым быў прызначаны пробашчам касьцёлу ў вёсцы Мядзьведзічы Ляхавіцкага раёну.
Вацлаў Пянткоўскі
Вацлаў Пянткоўскі сярод сьвятароў і вернікаў (на пярэднім пляне другі зьлева). Канец 1980-х гадоў
У 1950-м «агента Ватыкану» й агітатара супраць калгасаў этапавалі ў казахстанскія лягеры. У сваю парафію, дзе, дарэчы, ніхто зь вернікаў ня даў гэбістам паказаньняў супраць пробашча, ён вярнуўся падчас хрушчоўскай адлігі.
Усё касьцёлы ва ўсходняй Беларусі тады былі зачыненыя. На колішніх заходнебеларускіх землях адчуваўся востры недахоп каталіцкіх сьвятароў. Між тым сэмінарыі знаходзіліся толькі ў Коўне і Рызе.
У такіх умовах ксёндз Пянткоўскі адважыўся на вельмі небясьпечны крок. У сямідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя ён адчыніў падпольную сэмінарыю ў сваім доме. Кабінэт ператварыўся ў аўдыторыю, пісьмовы стол — у прафэсарскую катэдру, арган замяняла фісгармонія. У праграме заняткаў былі гісторыя Касьцёлу, кананічнае права, этыка, замежныя мовы, філязофія...
Юнакі, якія імкнуліся стаць сьвятарамі, прыяжджалі ў Мядзьведзічы, слухалі лекцыі айца Вацлава і бралі ўдзел у набажэнствах.
Наступнымі этапамі былі экзамэны, якія выхаванцы Пянткоўскага таемна здавалі камісіі зь некалькіх ксяндзоў, і своеасаблівая «практыка» ў парафіях.
Каб ня быць абвінавачанымі ў дармаедзтве, сэмінарысты працавалі ў Ляхавічах качагарамі.
За пяць гадоў нелегальная сэмінарыя падрыхтавала дзесяць сьвятароў. Сярод вучняў Вацлава Пянткоўскага быў Антоні Дзям’янка, які зьявіўся ў Мядзьведзічах сямнаццацігадовым юнаком. Сёньня ён — біскуп Пінскай дыяцэзіі.