Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
«Што мне да поля / зь яго васількамі, / пагубнай кветкай палёў?» — пісаў Паўлюк.
У сваіх публічных выступах ён бязьлітасна граміў усіх літаратурных аўтарытэтаў.
Помсьцячыся, адна з ахвяраў запусьціла ў літаратурныя масы прыпісаны Шукайлу вершык: «Выйду я на сенажаць / ды з нагану ў жабу — бац», — што толькі паспрыяла славе паэта-скандаліста.
Чытаючы некаторыя ягоныя опусы, я згадваў словы польскага паэта Юліяна Тувіма пра тое, што вершы могуць быць бяз рыфмы, бяз рытму, часам нават бяз сэнсу, але нельга, каб усё гэта разам было ў адным вершы.
3 другога боку, Шукайлавы радкі «Н« Беларусі / вада з крыві, / палеткі з курганоў і крыжоў»
Міхась Зарэцкі хацеў узяць эпіграфам да свайго раману «Крывічы».
Пасьля заканчэньня Камуністычнай акадэміі ў Маскве пачалася імклівая, але нядоўгая кар’ера Шукайлы ў сьвеце кіно і тэатральнага мастацтва. У 1930-м адбыўся першы арышт, але Паўлюк здолеў празь месяц выйсьці на волю і неўзабаве нават атрымаў званьне прафэсара кінамастацтва.
Падчас другога арышту ў 1935-м яго таксама хутка выпусьцілі, але ўжо інвалідам з зламаным хрыбетнікам.
Трэцяя сустрэча з «органамі» (на той час былы прафэсар ужо ператварыўся ў бамжа) сталася фатальнай.
Абвінавачаны ва «ўдзеле ў контрарэвалюцыйнай арганізацыі», ён быў засуджаны на расстрэл. Прысуд выканалі ў наступную ж ноч.
Паўлюк Шукайла
31.12.1904, в. Малая Лапеніца, цяпер Бераставіцкі раён —
14.4.1939, Масква, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Прыйдзе пара, і гісторыкі напішуць пра партызанства ў Беларусі за часам апошняй вайны ўсю трагічную праўду. Пакуль мы толькі на далёкіх подступах да яе. Пра гэта, як і пра тое, што савецкія «народныя мсьціўцы» змагаліся на акупаванай тэрыторыі зусім ня толькі з гітлераўцамі, сьведчыць і лёс беларускага патрыёта Нічыпара Мяцельскага.
Улетку 1943-га начальнік Цэнтральнага штабу партызанскага руху і першы сакратар ЦК кампартыі Беларусі П. Панамарэнка чытаў у сваім маскоўскім кабінэце спэцпаведамленьне пра «разработку» асо-
Нічыпар Мяцельскі
бым аддзелам 2-й Менскай брыгады (камандзір С. Іваноў) «контрарэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі лістападаўцаў», вынікам чаго сталі арышт і ліквідацыя «нацдэма» Мяцельскага, «беларуса, беспартыйнага, жанатага».
У 1920-х ён зь сябрамі браў удзел у дзейнасьці антыбальшавіцкай арганізацыі Юркі Лістапада, а пасьля зьняволеньня настаўнічаў у вёсцы Цітва пад Рудзенскам, дзе застаўся і пры нямецкіх акупантах. Аднойчы менская «Белару-
ская газэта» надрукавала артыкул Рыгора Крушыны «Зь мінулых дзён. Судовы працэс над Лістападам». Аўтар, на жаль, не прадбачыў, хто можа апынуцца сярод яго чытачоў.
Як цяпер публікацыі яшчэ ня цалкам зьнішчанай незалежнай прэсы ўважліва чытаюць не адны дэмакраты, але й іхнія «куратары», так у той час акупацыйную беларускую прэсу пільна перачытвалі партызанскія асабісты.
Менск. 1944 г.
Зь «Беларускай газэты» яны даведаліся ня толькі, што Мяцельскі — блізкі сябар Лістапада, але і тое, што ён лічыць неабходным арганізаваць беларускія вайсковыя аддзелы й урэшце стварыць нацыянальны ўрад.
На допыце Мяцельскага абвінавацілі ў аднаўленьні контрарэвалюцыйнай дзейнасьці й у сувязях з былымі лістападаўцамі. Нічыпар, які, дарэчы, мог разам зь сябрамі належаць да мясцовай суполкі Беларускай незалежніцкай партыі, адмовіўся называць якія-небудзь імёны. «Лепш я загіну адзін», — сказаў ён сваім катам. «Загмнешь, загннешь, не волнуйся», — супакоіў асабіст.
Нічыпара схапілі, дапыталі й расстралялі за адзін вясновы красавіцкі дзень.
Аднак лёс ягоны ня зьнік у рацэ забыцьця.
Нічыпар Мяцельскі
1905, в. Ануфравічы, цяпер Слуцкі раён —
6.4.1943, ваколіцы Рудзенску, Пухавіцкі раён.
Месца пахаваньня невядомае.
Я ўпэўнены, што ня толькі ў мяне, але і ў многіх тысяч суайчыньнікаў пры згадцы пра Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы, дый наагул пра беларускі тэатар, адным зь першых выплывае з памяці велічнае імя — Стэфанія.
Драматург Францішак Аляхновіч, убачыўшы пятнаццацігадовую Стэфу, адразу ацаніў яе выбітны талент і прапанаваў выканаць галоўную ролю ў сваёй п’есе «Цені».
Яна ўпершыню выйшла на сцэну ў 1919-м у Першым таварыстве беларускай драмы і камэдыі. 3 1931-га і да
Стэфанія Станюта
апошніх дзен — амаль сем дзесяцігодзьдзяў — жыцьцё Стэфаніі было зьвязанае з купалаўскай трупай.
Тэатразнаўцы розных краінаў захоплена пісалі пра яе шматстайную творчасьць, дзе высокі драматызм спалучаўся зь непаўторнай камэдыйнасьцю, іронія — з гратэскам, яскравая эмацыйнасьць — з заглыбленасьцю ў псыхалёгію...
Для нас, шараговых тэатралаў, Станюта была проста наскрозь нашай, беларускай, іканапіснай. Хтосьці бачыў у ёй сваю маці, хтосьці — бабулю.
Блізка знаёмы з Стэфаніяй Станютай тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі лічыць, што найлепшыя вобразы яна стварыла ў спэктаклях «Гаральд і Мод» па-
водле К. Хігінса і Ж. К. Кар’ера, «Гульня з кошкай» I. Эркеня, «Мудрамер» М. Матукоўскага, а таксама ў кінафільме «Разьвітаньне» паводле аповесьці В. Распуціна «Разьвітаньне з Мацёрай».
Пагаджаючыся, я дадаў бы, што Станюта была адным з вобразаў самой Беларусі.
Аднойчы я глядзеў пастаноўку на Малой купалаўскай сцэне. Раптам патухла электрычнасьць, і ў цемры заклапочаны голас шырокавядомай народнай артысткі прамовіў: «Мзвнннте, товарпіцм, технмческме неполадкм».
Гэта быў ня голас Станюты: яна ніколі б не разбурыла тэатральнай умоўнасьці і не дазволіла б сабе гэтак паставіцца да нацыянальных пачуцьцяў гледачоў.
Адрозна ад некаторых калегаў, яна ніколі не прысягала з трыбуны ў вернасьці партыі, не ўхваляла ленінскай нацыянальнай палітыкі. Затое — без ваганьняў ставіла свой подпіс пад лістамі пратэсту супроць будаўніцтва Віцебскай АЭС і разгону Дзядоў 1988 году.
Спадарыня Стэфанія вітала стварэньне Беларускага Народнага Фронту.
У дзевяноста гадоў яна яшчэ выходзіла на сцэну ў «Памінальнай малітве» Рыгора Горына, «Страсьцях па Аўдзею» ўладзімера Бутрамеева і зьзяла ў спэктаклі «Гаральд і Мод».
Калі Станюты ня стала, было пачуцьцё асірацеласьці, і, прыходзячы ў Купалаўскі тэатар на яе спэктаклі, я яшчэ доўга лавіў сябе на спадзяваньні, што вось зараз здарыцца дзіва...	'
Стэфанія Станюта
13.5.1905, Менск — 6.11.2000, Менск.
Пахаваная на манскіх Усходніх могілках.
Колькі б ні трапляла да маіх рук фатаздымкаў гэтага чалавека, кожны нараджае ў душы водгук. У вачах Віцьбіча жывуць шляхецкая годнасьць нашчадка прыдзьвінскіх крывічоў, горкая мудрасьць гісторыка, нязломная трываласьць шматгадовага эмігранта.
Магчыма, трохі самаўпэўнена, я думаю, што, каб лёс дазволіў спат^ацца, нам не было 6 сумна, бо й ва ўяўленьні, і на яве мы ў розных стагодзьдзях хадзілі па адных сьцежках: да Барысавых камянёў, на паганскую Валовую азярыну ў Полацку, па беларускіх адра-
Юрка Віцьбіч
сах бунінскага Арсеньнева. Я распытаў бы спадара Юрку пра яго родны Вяліж, які разам з сотнямі іншых спрадвечна нашых гарадоў, мястэчак і вёсак бальшавікі адрэзалі ад беларускай зямлі.
Мне было б цікава даведацца, ці памятае ён той дзень, калі разгарнуў часопіс «Узвышша» з сваім першым апавяданьнем.
Відаць, мы ўспомнілі б і яго выдадзеныя да вайны ў БССР кнігі «Сьмерць Ірмы Лаймінг» і «Формула супраціўленьня касьцей», ужо самі назовы якіх засьведчылі «небясьпечньр> рух да інтэлектуалізацыі і пошуку новых мастацкіх формаў. Гаворка зайпіла 6 і пра тое, як ужо ў эміграцыі ён ствараў літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына» і часопіс «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі»...
Але зямны шлях Юркі Віцьбіча завяршыўся ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя, і на маю долю засталася толькі сустрэча зь ягонай удавой, спадарыняй Ганнай, якая ў сваёй кватэрцы ў амэрыканскім Саўт-Рывэры апавядала мне пра тое, як працавала ў Віцебску тэлефаністкай; як, пачуўшы машыну, на іхняй вуліцы ніхто ня спаў, бо ўначы па горадзе езьдзілі адно «варанкі»; як муж перад вайною надрукаваў у абласной газэце памфлет пра Гітле-
ра, у выніку чаго, калі прыйшлі немцы, Віцьбіч з жонкаю апынуліся ў небясыіецы; як ён у гады акупацыі ўдзельнічаў у вяртаньні ў Полацак мошчаў Сьвятой Эўфрасіньні, якія савецкія ваяўнічыя бязбожнікі раней паказвалі ў музэі.
3 той вандроўкі ў Амэрыку я вярнуўся зь вялікім
пакункам копіяў «Матар’-
ялаў Віцебскае навуковае экспэдыцыі 1939 году». Дзясяткі здымкаў зьнішчаных помнікаў. Гістарычныя сьведчаньні з дамешкам мясцовых паданьняў. Цьвёр-
ды почырк кіраўніка экспэдыцыі Юркі Віцьбіча. Гэтаксама — з націскам і надзвычай чытэльна напісаны ім лірычны маніфэст нашай эміграцыі — «Мы дойдзем!».
У 1996-м Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку выпусьціў кнігу Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстаньні й партызанская барацьба на Беларусі». За год да гэтага «Мастацкая літаратура» факсымільна перавыдала ў Менску ягонае эсэ «Плыве з-пад сьвятое гары Нёман» — унікальны аповед пра паходжаньне болей чым пяцісот беларускіх геаграфічных назоваў.
На Бацькаўшчыне ў 2011 годзе выйшла і кніга пра антыбальшавіцкія паўстаньні беларусаў, якія не скарыліся перад варожай сілай.
Юрка Віцьбіч
(ад нараджэньня Сэрафім (Георгі) Шчарбакоў)
15.6.1905, Вяліж, Смаленшчына—
4.1.1975, Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
«Беларускі Герадот» — так называе яго гісторык і грамадзкі дзеяч Алег Трусаў, і я ня бачу ў гэтых словах аніякага перабольшаньня.
Міколу ўлашчыку (як, зрэшты, і амаль кожнаму беларускаму дзеячу таго часу і такога маштабу) было наканавана прайсьці праз мноства выпрабаваньняў. На ягоным шляху былі беспадстаўныя абвінавачаньні, чатыры арышты, лягеры і высылкі.
Аднаго разу паміж маладым вучоным-гісторыкам, нядаўнім выпускніком БДУ і сьледчым НКВД адбылася наступная размова. На допыце ўлашчык папрасіў пера-
Мікола
Улашчык
даць у камэру ягоныя работы. «Міл-чалавек, — шчыра зарагатаў сьледчы, — ды твае работы ўжо ніколі нікому не спатрэбяцца!»
Але сама Гісторыя, якой усё жыцьцё служыў Мікола
ўлашчык, распарадзілася іначай.
Вызваліўшыся з ГуЛАГу і працуючы ў Інстытуце гісторыі AH СССР, ён неаднаразова рабіў спробы вярнуцца ў Беларусь. Супраць нязьменна паўставаў шматгадовы загадчык катэдры гісторыі БССР Белдзяржунівэрсытэту Лаўрэнці Абэцэдарскі, які ў патрэбны момант даставаў з сэйфу дасье на калегу й апанэнта, што, адрозна ад Абэцэдарскага, ніколі не лічыў мінулае Беларусі часткаю гісторыі Расеі.