Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Лёс дапамагае моцным. Яна і была такая — падобная характарам да дрэваў у яе родных гарах, якія ўпарта, насуперак вятрам і лявінам, растуць на самай строме.
Талент Тамары Цулукідзэ прыкмецілі, яшчэ калі яна была студэнткай Тбіліскага тэатральнага інстытуту. Юная акторка атрымала запрашэньне ў славуты тэатар імя Шата Руставэлі, дзе выходзіла на сцэну ў ролях шэксьпіраўскай Афэліі й шылераўскай Амаліі. Кветкі з авацыямі не закружылі ёй галавы. У перапынках паміж рэпэтыцыямі й спэктаклямі яна пісала тэатральныя рэцэнзіі й артыкулы, якія таксама выклікалі часам калі не авацыі, дык гарачыя спрэчкі. У 1934-м Тамара стала заслужанай артысткай Грузінскай ССР. Ей споўнілася ўсяго трыццаць.
Тамара Цулукідзэ
Нарэшце на волі! Тамара й Алесь Пальчэўскі. 1950-я гады
Празь безьліч гадоў, у Менску, Тамара скажа: «Шчасьця было так многа, што сэрца сьціскалася ад прадчуваньня бяды». Сэрца ня хлусіла. Неўзабаве арыштавалі й расстралялі мужа. У тэатры ёй паказалі на дзьверы. У 1936-м прыйшлі па саму жонку «ворага народу».
Заслужаную артыстку чакалі страшныя п’есы пад назовамі «Катоўня», «Турма», «Лесапавал»... Яна годна сыграла наканаваныя ёй ролі й нават, да велізарнага зьдзіўленьня гулагаўскіх «пастаноўшчыкаў», прыдумала сабе іншую: цягнучы тэрмін у Комі АССР, стварыла там лялечны тэатар.
Пасьля вызваленьня шлях у Грузію ёй быў закрыты. Працу рэжысэрам Курскага тэатру лялек перапыніў новы арышт у 1950-м. Эшалён з закратаванымі вокнамі павёз яе ў высылку ў Краснаярскі край. Яна ня ведала, што едзе насустрач свайму новаму шчасьцю.
У тых самых мясьцінах апынуўся яшчэ адзін высланец — беларускі пісьменьнік Алесь Пальчэўскі, таксама паўторна арыштаваны, зь лягерным досьведам і нечакана блізкай душой.
Іхні шлюб ня быў лёгкім. Пасьля рэабілітацыі ў сярэдзіне 1950-х Тамару зноў паклікалі ў Руставэлеўскі тэатар. Яна дала згоду — і тры гады выконвала там галоўныя ролі, сустракалася з ацалелымі ў жорнах рэпрэсіяў сябрамі, наноў прывыкала да Тбілісі.
Але ў 1959-м Тамара Цулукідзэ зрабіла свой выбар і пераехала ў Менск. Яна вывучыла нашу мову: пісала на ёй дзіцячыя п’есы й апавяданьні, шмат перакладала з грузінскай на беларускую і наадварот.
Аднойчы мне патэлефанаваў калега, які шукаў якраз такога перакладчыка. Але Тамара Рыгораўна ўжо даўно вярнулася ў Тбілісі. Вярнулася паводле свайго запавету.
Тамара Цулукідзэ
19.12.1903, Тбілісі, Грузія — 9.2.1991, Менск.
Пахаваная ў Тбілісі.
Пра Марыю мне безьліч разоў апавядаў яе сын, адзін зь лідэраў нашае эміграцыі Вітаўт Кіпель, слухаючы якога, я зазвычай згадваў антычнае выслоўе аб тым, што бацысоў трэба шанаваць нароўні з багамі.
Дом, у якім зьявілася на сьвет Марыя, стаяў насупраць Менскага гарадзкога тэатру, дзе яе бацька чвэрць стагодзьдзя, як сам казаў, «знаходзіўся пры гардэробе».
Пасьля гімназіі Марыя працавала ў школе, захоплена сьпявала ў вядомым хоры кампазытара Уладзімера Тэраўскага.
Потым былі курсы беларусазнаўства, якімі кіраваў
Марыя Кіпель
Язэп Лёсік, шлюб з маладым навукоўцам Яўхімам Кіпелем і лінгвістычна-літаратурны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдын-
	 стытуту.
Чорнай вяхой у жыцьці Марыі стаўся 1930-ы. У ліку іншых «нацдэмаў» быў арыштаваны і на пяць гадоў высланы ў Вяцкую вобласьць муж. НКВД настойліва «параіў» хутчэй зьяжджаць куды-небудзь падалей ад Беларусі й ёй з малым сынам Вітаўтам.
У 1935-м па толькі што вызваленага Яўхіма зноў прыехалі людзі ў форме.
На той час шлях Кіпелям у Беларусь быў зачынены, і сям’я жыла ў расейскім Арле. Марыя працавала настаўніцай.
У 1937-м ёй выдавалі новы пашпарт. Дырэктар школы паклікаў да сябе ў кабінэт: «Марня Васнльевна, в паспорте есть графа «нацнональность». Русскнй йлй белорус — это все равно, но я очень советую вам запнсаться русской».
«Еслн все равно, напмшнте: белоруска», — адказала Марыя.
Сям’і ўдалося аб’яднацца і вярнуцца ў Менск толькі ў гады вайны.
Марыя Кіпель з мужам Яўхімам (зьлева) і стрыечным братам Васілём. 1950 г.
На эміграцыі Марыя Кіпель кіравала беларускім дзіцячым садком, выкладала родную мову, пісала ўспаміны, якія друкаваліся ў нью-ёрскім «Беларусе», дапамагала сыну Вітаўту і нявестцы Зоры.
Яна належала да праваслаўнага Сьвята-Эўфрасіньнеўскага прыходу ў амэрыканскім горадзе Саўт-Рывэры, дзе і была пахаваная побач з мужам Яўхімам.
Выконваючы волю сям’і, удзельнікі памінальнай бяседы заместа кветак на магілу сабралі ахвяраваньні на газэту «Беларус».
Марыя Кіпель (ад нараджзньня Зубкоўская)
14.1.1904, Менск —
14.12.1992, Рутэрфорд, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
Пахаваная на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі.
Калі ў шасьцідзясятыя — сямідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя вам даводзілася бываць у Віленскай карціннай галерэі, якая месьцілася тады ў Катэдры на пляцы Гедыміна, вы і не падазравалі, што, магчыма, найлепіпую экскурсію тут мог бы правесьці не супрацоўнік музэю, a — ягоны вартаўнік.
Вартаўніка звалі Янка Шутовіч.
Асьвету ён здабываў у Віленскай беларускай гімназіі, а таксама на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту.
У тагачаснай Вільні, неафіцыйнай сталіцы Заходняй
Янка
Шутовіч
Беларусі, Шутовіч рэдагаваў пэрыёдыкі «Студэнцкая думка» і «Шлях моладзі», выдаваў часопіс «Калосьсе», дзе друкаваліся Натальля Арсеньнева і Максім Танк, Адам і Янка Станкевічы...
(Фатакопіямі гэтых выданьняў мы зь сябрамі зачытваліся ў сямідзясятыя — васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя, у сваім адраджэнска-самвыдавецкім юнацтве.)
Адданасьць Янкі беларускай справе не засталася незаўважанай, і з польскага канцлягеру ў БярозеКартускай ён выйшаў толькі ў верасьні 1939-га. Але ён быў з тых, для каго новая ўлада неўзабаве таксама пачала рыхтаваць надзейнае месца за калючым дротам. 1941-ы засьпеў Шутовіча на пасадзе дырэктара Віленскага Беларускага музэю.
Калі над найкаштоўнейшымі экспанатамі навісла пагроза вывазу ў Нямеччыну, дырэктару ўдалося перахаваць іх у сутарэньнях касьцёлу Сьвятога Міхала пад апекай ксяндза Адама Станкевіча.
3 ГуЛАГу ён вярнуўся ў Вільню ў 1956-м. Беларускага музэю ўжо даўно не існавала, але некаторыя ягоныя экспанаты патрапілі ў Карцінную галерэю. Мо якраз гэтая акалічнасьць паспрыяла таму, што зь небагатых
Янка Шутовіч з жонкай, літоўскай пісьменьніцай Онай Міцютэ. 1960-я гады
магчымасьцяў працаўладкаваньня спадар Янка выбраў пасаду начнога вартаўніка галерэі.
Лягерныя гады ня здолелі забіць у ім дасьледніка і літаратара. Гэта Шутовіч знайшоў у архіве рукапіс раману Максіма Гарэцкага «Віленскія камунары».
Сярод ягонай неапублікаванай спадчыны застаўся вялікі нарыс пра сябра — выдатнага беларускага сьпевака Міхала Забэйду-Суміцкага.
Дзякуючы спадару Янку захаваліся апублікаваныя ўжо ў нашыя дні дзёньнікі лідэра беларускага каталіцкага руху Адама Станкевіча.
Янка Шутовіч
24.1.1904, в. Шутавічы, цяпер Смаргонскі раён —
9.12.1973, Вільня.
Пахаваны на віленскіх могілках у Павільнісе.
У 1928 годзе па студэнцкіх аўдыторыях і менскіх інтэлігенцкіх кватэрах хадзіў і перапісваўся ў сотнях асобнікаў верш, які ня мог пакінуць абыякавым ніводную беларускую душу:
Пасеклі край наш папалам, Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта — вам, а гэта — нам, Няма сумленьня ў душах рабскіх...
Ня сьмеем нават гаварыць
I думаць без крамлёўскай візы...
Алесь
Шмат для каго імя аўтара не было таямніцаю:
паэт, адзін зь лідэраў «Маладняку» Алесь Дудар, ён жа — літаратурны крытык Тодар Глыбоцкі. Таямніцу станавіла іншае: як у адной асобе суіснавалі творца арыгінальных вострых вершаў і аўтар да апошняе кропкі правільных артыкульчыкаў, ужо ад адных назваў якіх цягнула на ваніты: «На ідэалягічным фронце», «Дэпэшы бяз адрасу» (рэцэнзія на кнігу ўладзімера Дубоўкі «Наля»), «Літаратурныя сэктанты»...
Калі другая іпастась служыла прыкрыцьцём для першай, гэта не дапамагло:
у тым самым 1928-м паэта Дудара (а разам зь ім і крытыка Глыбоцкага, хоць апошняга ўлады былі б, відаць, ня супраць пакінуць на волі) арыштавалі й на тры гады выслалі ў Смаленск, які нацыянал-камуністы ўжо не
пасыіелі далучыць да БССР у выніку плянаванага трэцяга ўзбуйненьня рэспублікі. Дудару прыпомнілі й удзел у тэатральнай трупе славутага ўладзіслава Галубка, і дэманстрацыйны сыход з БДУ на знак пратэсту супраць наскокаў ува ўнівэрсытэце на беларускіх пісьменьнікаў. He забыліся й на ягоны ўдзел у «тэатральнай дыскусіі», дзе ён пратэставаў супраць «чысткі» рэпэртуараў, адкуль выкрэсьліваліся беларускія п’есы.
У 1930-м яго зноў арыштавалі й прывезьлі ў Менск на допыты ў справе Саюзу вызваленьня Беларусі. Невядома, чаго ад паэта дамагаліся, але ён пад канвоем паехаў назад у высылку. Трэці арышт у 1936-м — Дудар якраз перакладаў на беларускую мову лібрэта опэры «Яўген Анегін» — стаўся апошнім. Пасьля году допытаў і катаваньняў яго расстралялі. Гэта здарылася ў тую жудасную кастрычніцкую ноч 1937-га, калі кулі бальшавіцкіх катаў абарвалі ў Менску жыцьці дваццаці двух вядомых пісьменьнікаў.
Ягоны найлепшы верш «Пасеклі край наш папалам» гучыць надзіва сучасна і сёньня:
0, ганьба, ганьба! Ў нашы дні Такі разлом, туга такая!
I баюць байкі баюны Северо-Западного края...
Плююць на сонца і на дзень.
0, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты? Ім мураў'ёўскі б гальштук ўзьдзець, Нашчадкам мураўёўскім гэтым...
Алесь Дудар (ад нараджэньня Дайлідовіч)
24.12.1904, в. Навасёлкі, цяпер Петрыкаўскі раён —
29.10.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Каб пазбыцца думкі, нібыта айчынны літаратурны працэс у 1920-я трымаўся на ціхмяных сарамяжлівых хлопцах у кашулях-вышыванках, дастаткова пазнаёміцца з асобаю паэта Паўлюка Шукайлы. Ужо адно ягонае аблічча — «баярская» бабровая шапка, паліто з кенгуровым каўняром і цяжкі сукаваты кій у руках — патыхала небясьпекаю і скандалам.
Маючы схільнасьць да лідэрства й эпатажу, ён за сваё кароткае жыцьцё пасьпеў памяняць мноства пасадаў: рэдактар слуцкай акруговай газэты, сакратар Расонскага райкаму партыі, старшыня камісіі (былі й такія!)
Паўлюк Шукайла
праверкі беларусізацыі ў Расонскім раёне, загадчык катэдры ў Маскоўскім інстытуце кінэматаграфіі, віцэ-прэзыдэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Ленінградзе...
У ягоным расонскім кабінэце побач з партрэтам Маркса замест Леніна вісеў партрэт самога Шукайлы. Магчыма, згаданы факт таксама паўплываў на тое, што «за ўчынкі, ня вартыя члена партыі», Паўлюка на два гады пазбавілі права займаць начальніцкія крэслы. Гэта паспрыяла ажыўленьню літпрацэсу, бо, зьявіўшыся ў Менску, Шукайла ў 1927-м стварыў Беларускую літаратурна-мастацкую камуну, суполку, альтэрнатыўную «Маладняку» ды «ўзвышшу» й арыентаваную на гэтак званых камуністаў-футурыстаў — расейскі ЛЕФ і ўкраінскую «Нову генерацію».