• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    У 1928-м за ненадрукаваны верш «Пасеклі край наш папалам», які хадзіў у рукапісах, арыштавалі й выслалі
    на тры гады мужа. Натальлю не друкуюць, не бяруць на працу, змушаюць даведацца, што такое голад. Неўзабаве пераехаўшы ў Маскву, яна назаўсёды пакідае друкавацца.
    У Маскве Вішнеўская знаёміцца з студэнтам літаратурнага факультэту МДУ паэтам Алесем Звонакам. «Задуменная, з блакітнымі вачыма і залатымі косамі, паўнаватая й рослая, спакойная і разважлівая Наташа празь некалькі гадоў стала маёй жонкай», — напіша ён пазьней ува ўспамінах.
    Увосень 1936-га забралі і другога мужа. Паэтку таксама ўзялі ў «распрацоўку». Пасьля адседкі яна сустрэла маладзенькага турэмнага сьледчага, які, зачараваны прыгажосьцю нядаўняй зьняволенай, шапнуў, каб хутчэй куды-небудзь выяжджала, бо рыхтуецца новая хваля арыштаў.
    Але яна яшчэ не разьвіталася з надзеямі на ціхае чалавечае шчасьце і, апынуўшыся ў перадваенныя гады ў Ленінградзе, выйшла там замуж за беларускага паэта і кінакрытыка Янку Бобрыка: відаць, хацела, каб Беларусь была зь ёю заўсёды ня толькі ў сэрцы, але і ў сям’і. У 1942-м трэці муж памрэ ад блякаднага голаду.
    Натальля пражыве яшчэ доўгае жыцьцё: будзе працаваць у бібліятэцы, каб быць з кнігамі; выхавае двух прыёмных сыноў — дзятдомаўскіх хлопцаў, якія стануць капітанамі далёкага плаваньня...
    «За якія грахі мы трапілі ў гэты страшны млын?! I як жа стала магчыма на ўвесь голас сказаць пра гэта?» — пісала яна пры канцы васьмідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя паэту Сяргею Грахоўскаму.
    Натапьля Вішнеўская
    3.5.1907, Коўна, Літва —
    3.5.1989, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расея.
    7 чэрвеня 1927 году на Варшаўскім вакзале прагучалі стрэлы, якія азваліся на старонках усёй эўрапейскай прэсы. Беларус Барыс Кавэрда сьмяротна параніў паўнамоцнага прадстаўніка СССР у Польшчы Пятра Войкава, які на Захадзе быў вядомы як непасрэдны ўдзельнік расстрэлу сям’і расейскага імпэратара Мікалая II. (Калі саветы спрабавалі накіраваць Войкава пасланьнікам у Канаду, яму адмовілі ў агрэмане, афіцыйна назваўшы «царазабойцам».)
    Паседжаньні польскага Надзвычайнага суду суправаджаліся дэманстрацыяй непрыхаванай сымпатыі публікі да зусім маладо-
    Барыс Кавэрда
    га падсуднага, якому яшчэ ня споўнілася і дваццаці гадоў. У прысутнасьці дамаў з букетамі кветак і сотні журналістаў былы навучэнец Віленскай беларускай гімназіі й супрацоўнік тыднёвіку «Беларускае слова» Кавэрда заявіў: «Прызнаю, што забіў Войкава, але вінаватым сябе не лічу. Я застрэліў Войкава за ўсё тое, што зьдзейсьнілі бальшавікі ў Расеі, — за мільёны людзей...»
    Барысава маці Ганна, загадчыца сірочага прытулку ў Вільні, сьведчыла, што, калі сям’я жыла ў эвакуацыі
    ў Самарскай губэрні, сына перасьледавалі як «буржуазнае дзіця». Бальшавікі зруйнавалі школу, дзе вучыўся Барыс, і царкву, якую наведвалі Кавэрды. ЧК расстраляла Барысавага стрыечнага брата і шмат знаёмых...
    Насуперак спробам расейскай эміграцыі й польскай прэсы паказаць Кавэрду расейскім патрыётам альбо —
    адпаведна — палякам з паходжаньня й перакананьняў, Барыс абвясьціў на судзе, што «адчувае сябе беларусам». (Пэўнае дачыненьне да беларускіх справаў меў бацька падсуднага, які займаўся вэрбоўкаю добраахвотнікаў у створаную з ініцыятывы Беларускай вайсковай камісіі падпольную арганізацыю «Зялёны Дуб».)
    Гісторык Ніна Стужынская лічыць учынак Кавэрды своеасаблівым адказам-выклікам, з аднаго боку, на слабасьць беларускіх антысавецкіх сілаў, а з другога — на практыку польскіх уладаў абвінавачваць беларускую апазыцыю ў сымпатыях да бальшавіцкага рэжыму.
    He зважаючы на тое, што Кавэрду абаранялі славутыя польскія адвакаты, ён атрымаў пажыцьцёвае зьняволеньне. Амністыя скараціла тэрмін да дзесяці гадоў. У 1931-м эўрапейскія газэты паведамілі, што пасьля чатырохгадовага зьняволеньня Барыс Кавэрда ў стане дэпрэсіі перарэзаў сабе вены, але быў выратаваны.
    Пасьля вызваленьня з турмы тэрарыстжыў у Югаславіі й Польшчы. Канец Другой усясьветнай вайны засьпеў яго ў княстве Ліхтэнштайн, што не выдавала савецкім уладам нікога з былых грамадзянаў як СССР, так і іншых усходнеэўрапейскіх краінаў. Пазьней Кавэрда выехаў у ЗША, дзе доўгі час супрацоўнічаў з эміграцыйнай ігрэсай — найболып актыўна з газэтай «Новое Русское Слово». Цікава, што з блізкімі пра сваё мінулае ён ніколі не размаўляў, аднак пры гэтым пакінуў падрабязныя, амаль пахвілінныя ўспаміны пра тэракт, што на некалькі дзён зрабіў ягонае імя вядомым усяму сьвету.
    Заўсёды згадваю яго лёс, ідучы полацкай вуліцай Войкава, якую ўжо столькі гадоў не ўдаецца пераназваць.
    Барыс Кавэрда
    21.8.1907, Віленшчына—
    18.2.1987, Адэлфі, штат Мэрылэнд, ЗША.
    Пахаваны на расейскіх могілках Новадзівееўскага манастыра, штат Нью-Ёрк.
    За савецкім часам цэнзура забараняла згадваць антысавецкі збройны Супраціў у Беларусі пасьля Другой усясьветнай вайны.
    Мы глядзелі фільмы й чыталі кнігі, дзе выкрываліся бандэраўцы або прыбалтыйскія «лясныя браты», якія скрозь былі нелюдзямі ці, у лепшым разе, наіўнымі падманутымі маладзёнамі.
    У БССР жа ў тыя гады нібыта шчасьліва панавалі спакой і натхнёнае будаўніцтва сьветлае камуністычнае будучыні.
    Насамрэч было іначай: Беларусь таксама змагалася
    Міхал
    Вітушка
    й мела сваіх герояў, імёны якіх насуперак забаронам і замоўчваньню вяртаюцца ў нашую памяць. Найадметнейшы зь іх — генэрал Міхал Вітушка.
    Выхаванец Віленскай беларускай гімназіі, Праскай і Варшаўскай палітэхнікі, у гады вайны ён ствараў Беларускую службу парадку на Магілеўшчыне, Смаленшчыне й Браншчыне. Сябра ЦК Беларускай незалежніцкай партыі й удзельнік Другога Усебеларускага зьезду, Вітушка быў сярод арганізатараў плянаванага, як мяркуюць некаторыя гісторыкі, антынямецкага паўстаньня з мэтаю абвя-
    шчэньня незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Да канца пяцідзясятых гадоў Міхал Вітушка, якога афіцыйна абвясьцілі забітым яшчэ ў 1945-м, узначальваў беларускі збройны Супраціў.
    У 1948-м ён рэарганізаваў гэты рух у Беларускую
    Менскі гарадзкі тэатар перад адкрыцьцём Другога Ўсебеларускага зьезду, удзельнікам якога быў Міхал Вітушка. 27 чэрвеня 1944 г.
    Вызвольную Армію, вядомую таксама як арганізацыя «Чорны Кот», а пазьней пераправіў значную частку сваіх паплечнікаў у Заходнюю Эўропу.
    Дасьледнік тых падзеяў Сяргей Ерш называе Вітушку адзіным з кіраўнікоў нацыянальных антысавецкіх рухаў у СССР, які выжыў у партызанцы і здолеў захавацца ад савецкіх агентаў на Захадзе.
    Больш за тое, ёсьць вартыя даверу зьвесткі, што пад чужым прозьвішчам ён у пяцідзясятыя — сямідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку Менск і Вільню.
    Легендарны генэрал, пакінуўшы яшчэ ненадрукаваныя ўспаміны, памёр у адным з альпійскіх санаторыяў на дзевяноста дзявятым годзе жыцьця. Мара ўбачыць вольную Беларусь перайшла ў спадчыну да ягонага сына.
    Міхал Вітушка
    5.11.1907, Нясьвіж — 27.4.2006, Нямеччына.
    Ён стаў першым беларускім пісьменьнікам, прынятым у Міжнародны ПЭН-клюб (1966 г.).
    Дзеля гэтага Рыгор Крушына мусіў пакінуць Радзіму, апынуцца на Захадзе, трапіць у лягер для перамешчаных асобаў, вытрымаць безьліч выіграбаваньняў эмігранцкага жыцьця. Вядома, усё тое ён прайшоў ня з мэтаю атрымаць пасьведчаньне сябра ПЭНу...
    У лістападзе 1920-га трынаццацігадовы Рыгорка зь яшчэ меншым братам Колем раскідваў па вёсках і мястэчках улёткі з заклікамі Рады Случчыны да паўстаньня. Празь пяць гадоў ОГПУ вырашыць бліжэй прыгле-
    Рыгор Крушына
    дзецца да братоў у сувязі з справаю падпольнай арганізацыі Юрыя Лістапада.
    Аднак студэнт Белпэдтэхнікуму Казак хутка выйдзе на волю і вернецца да ўлюбёнага занятку —
    літаратурных практыкаваньняў, якія прывядуць яго ў «Маладняк» і зробяць аўтарам двух зборнікаў вершаў на дазволеныя тэмы і з адпаведным патасам — «Разгон» і «Паэзія чырвонаармейца». «Браў разгон я — не было разгону, / He гучэла слова навіной», — напіша ён пра тыя свае опусы ўжо за акіянам. Кніга «Лебедзь чорная», зь якой сапраўды пачаўся паэт Крушына, выйшла ў 1947-м у лягеры ў Заходняй Нямеччыне.
    Слухачы Радыё Свабода зь вялікім стажам, магчыма, памятаюць голас Кастуся Рамановіча. Пад гэтым псэўданімам у пяцідзясятыя — шасьцідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя выходзіў у этэр Казак-Крушына.
    3 кожным годам набіраўся ўпэўненасьці й адметнасьці і ягоны паэтычны голас, багата аздоблены мэтафарамі, алітэрацыямі, вытанчанымі рыфмамі й арыгінальнымі рытмамі. Натхнёна экспэрымэнтуючы з формаю, ён пісаў бліскучыя рандо, тэрцыны, канцоны, вілянэлі, туюгі, паліндромы — вершы, якія аднолькава чытаюцца як зьлева направа, так і наадварот. Кшталту
    вось гэтага, які ў духу часу хочацца ўмоўна назваць «тэрарысцкім»:
    Я — сіла. Маліся! Міла палім Тонкі кнот...
    Ен не хаваўся ў свой паэтычны сьвет, як у вежу з слановай косьці: быў адным з заснавальнікаў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку, рэдагаваў часопіс «Конадні».
    У ягоную магілу сын Ігар паклаў, відаць, найдаражэйшую для бацькі кнігу — «Сны і мары» (1975). На ягоным помніку ў Іст-Брансўіку разам з Пагоняю выбітыя
    ажно чатыры вершы.
    Яго творы пачалі зьяўляцца ў нашай пэрыёдыцы з канца васьмідзясятых, але сапраўднае вяртаньне Рыгора Крушыны на Бацькаўшчыну адбылося толькі ў нашым стагодзьдзі, калі ў сэрыі «Беларускі кнігазбор» выйшаў ёмісты том выбраных твораў.
    Я прывітаю дзень чаканы, Калі спаткаю позірк твой 3 усьмешкай цёплай, край каханы...
    Рыгор Крушына (ад нараджэньня Казак)
    3.12.1907, в. Бязьверхавічы, цяпер Слуцкі раён —
    27.3.1979, Вашынгтон, ЗША.
    Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
    «Кожны народ павінен мець сваю Царкву, інакш ён ніколі ня будзе суб’ектам міжнародных дачыненьняў ды астанецца аб’ектам міжнароднага гандлю». Так завострана й дакладна гэтую думку мог сфармуляваць толькі беларускі сьвятар, што валодаў такімі грунтоўнымі гістарычнымі ведамі, як айцец Мікалай Лапіцкі.
    У ліпені 1934-га, атрымаўшы дыплём багаслоўскага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту, ён быў рукапакладзены ў сан і прызначаны на першы прыход у Ашмяны. Неўзабаве айцец Мікалай бліскуча абараніў
    Мікалай
    Лапіцкі
    магістарскую працу на тэму «Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім за часоў панаваньня ўладыслава Ягайлы». Беларуская мова і патрыятычныя казаньні ма-