• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Сёньня ягоная родная вёска вядомая ў Беларусі ды й за яе межамі сваім Музэем матэрыяльнай культуры. Калі-небудзь там абавязкова зьявіцца й экспазыцыя, прысьвечаная ўладзімеру Дудзіцкаму.
    У 1927-м Дудзіцкі, велізарны ўплыў на якога мела маці — вядомая на ўсё навакольле сьпявачка, паступіў у Менскі беларускі пэдтэхнікум, дзе вучыліся ледзьве ня ўсе тагачасныя маладыя паэты й празаікі. 3 гэтае прычыны тэхнікум меў неафіцыйны назоў — Беларускі ліцэй. Там сапраўды панаваў дух нацыянальнага Адра-
    джэньня.
    Уладзімер Дудзіцкі
    Там часта выступалі Янка Купала й Якуб Колас, перад якімі ўладзімер чытаў свае першыя вершы.
    ў адну зь лютаўскіх начэй 1933-га Дудзіцкага арыштавалі як «нацдэма». Ен атрымаў тры гады канцлягеру.
    Тадысама быў зьнішчаны ягоны першы паэтычны зборнік «Песьні і думы».
    У гады вайны ўладзімер Дудзіцкі шмат сілаў і часу аддаў асьветніцкай працы ў аддзеле культуры Менскай гарадзкой управы і ў Беларускім культурным згуртаваньні.
    Эмігранцкія дарогі па-
    эта прайшлі празь Нямеччыну, Аўстрыю, Гішпанію, Паўночную й Паўднёвую Амэрыку.
    Ен узначальваў управу Аб’яднаньня беларусаў Вэнэсуэлы, натхнёна працаваў у Беларускай службе Радыё Свабода.
    У 1956-м, у перадачы, прысьвечанай вугорска-
    му антыкамуністычнаму паўстаньню, ягоны голас, прабіваючыся праз савецкія глушылкі, казаў:
    «Праўда — непераможная й неўміручая! Яна выходзіць сёньня з-пад жалобных сьцягоў разьбітай Вугоршчыны й напаўняе вялікім гневам сэрцы і вольных, і паняволеных камунізмам народаў і абяцае сьвету свабоду».
    Друкаваўся Дудзіцкі нячаста, але ўсё, што выходзіла з-пад ягонага пяра — паэзія, проза, успаміны, —■ пазначанае пячаткаю таленту. Яго сэрца было з тых, што найбольш востра й трагічна перажываюць расстаньне з Радзімай.
    Ня першы раз і не апошні, мусіць, баліць душа, і рады не дасі.
    Сьніцёся мне вы, рэкі Беларусі, і ты, журботная азёраў сінь...
    Урэшце душа ня вытрымала. На пачатку сямідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя Дудзіцкі вырашыў вярнуцца ў Беларусь. I — бясьсьледна згінуў.
    Найверагодней, таямніца ягонага зьнікненьня будзе раскрытая будучымі дасьледнікамі архіваў КГБ.
    У друку раз-пораз зьяўляліся зьвесткі, што чалавека з прозьвішчам Дудзіцкі сустракалі ў мардоўскіх лягерах.
    У сярэдзіне 1990-х Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку выдаў важкі том твораў Дудзіцкага «Напярэймы жаданьням». У прадмове літаратуразнаўца Лявон Юрэвіч піша: «Да беларускага чытача вярнуўся выдатны пісьліеньнік».
    Упадзімер Дудзіцкі (ад нараджэньня Гуцька)
    8.1.1911, в. Дудзічы, цяпер Пухавіцкі раён.
    Дата, а таксама месцы сьмерці й пахаваньня невядомыя.
    Той, каму давялося хоць колысі дзён пражыць пад гасьцінным дахам Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане, пагодзіцца, што прысутнасьць колішняга яе рэктара архімандрыта Льва Гарошкі адчуваецца там на кожным кроку.
    I ў беларускай грэка-каталіцкай царкве Сьвятых Пятра й Паўла на Holden Road. I ў залях Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны (яе асноваю, дарэчы, сталі кніжныя й рукапісныя зборы айца Льва). I на лугавіне пры тамтэйшым Доме марыянаў, дзе архімандрыт любіў, успамінаючы юнацтва, памахаць касой.
    Ен вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі й Львоўскай духоўнай акадэміі, студыяваў тэалёгію ў Інсбруку, выдаваў беларускі малітоўнік у Рыме, кіраваў лёнданскай Беларускай школай імя Сьвятога Кірылы Тураўскага і Беларускай сэкцыяй Радыё Ватыкан.
    Толысі чалавек зласьлівы ці абыякавы назаве ягоны шлях пакручастым. Гэта было плаваньне карабля, які ведае, у якую гавань кіруецца, а таму спадарожныя вятры начуюць у ягоных ветразях.
    Асноўнай тэмаю сваіх навуковых дасьледаваньняў Гарошка рабіў ролю царквы — найперш грэка-каталіцкай — у кансалідацыі й нацыянальным адра-
    джэньні беларусаў, якіх сьвецкія і духоўныя ўлады Расеі й Польшчы разглядалі як галоўны аб’ект іх асымілятарскай палітыкі.
    Бліскучая адукацыя і валоданьне дзесяцьцю мовамі ўводзілі айца Льва ў асяродзьдзе эўрапейскай духоўнай эліты, дзе ён ніколі не пакутаваў ні на якія застарэлыя беларускія комплексы.
    Найлепшым сьведчаньнем гэтаму ёсьць выдаваны ў Парыжы, а затым у Лёндане часопіс «Божым Шляхам», шматгадовым рэдактарам якога быў Гарошка.
    Яго зямная сьцежка
    Значная частка жыцьця айца Пьва Гарошкі прайшла ў Парыжы
    абарвалася падчас апэрацыі ў парыскім шпіталі. «Жыў, як леў, а памёр, як ягнё», — пісаў у разьвітальным слове наш грэка-каталіцкі біскуп Часлаў Сіповіч.
    Дасьціпны востры розум Льва Гарошкі доўжыць сваё жыцьцё ў ягоных кнігах: «Сьвятая ЭўфрасіньняПрадслава Полацкая, патронка Беларусі» (Парыж, 1950; Менск, 1996), «Навука і рэлігія» (Рым, 1977), «Пад знакам «рускае» і «польскае» веры» (1990).
    Леў Гарошка
    11.3.1911, в. Трашчычы, цяпер Карэліцкі раён —
    8.7.1977*, Парыж, Францыя.
    Пахаваны на лёнданскіх могілках Сьвятога Панкраца.
    * У Энцыкдяпэдыі гісторыі Беларусі падаецца памылковая дата
    сьмерці Льва Гарошкі.
    Ягоны ўпэўнены дэбют у дваццаць гадоў абяцаў надзвычай цікавы працяг. Аднак неўзабаве Пётра атрымаў першыя ўражаньні з тых, што пазьней стануць асноваю аўтабіяграфічнага апавяданьня «Каляды
    Пётра Сыч
    на чужыне».
    Каляды 1939-га малады літаратар сустракаў у Віленскай турме НКВД, Каляды 1940-га — у лягернай бальніцы пад Варкутой, а Каляды 1942-га — у ірацкай пустэльні... На той час Пётра Сыч служыў у польскай арміі генэрала Андэрса, у складзе якой браў удзел у баях з гітлераўцамі на Апэнінах, у тым ліку і ў вядомай бітве пад Монтэ-Касына, дзе палеглі сотні беларусаў.
    Пасьля вайны Пётра працаваў на Радыё Свабода. У адным з сваіх нарысаў ён з пранізьлівай шчырасьцю казаў слухачам на далёкай радзіме: «Мы — як нашыя птушкі ў выраі: гнёздаў ня ўём — павароту чакаем. Ярдань ці Ніл, Тыбар ці Тэмза, Амазонка ці Гудзон шумяць нам разьліўным Нёманам, сьветлай Дзьвіной...»
    Беларускія магілы на вайсковым нэкропалі Монтэ-Касына
    Аповесьць «Сьмерць і салаўі. Успаміны афіцэрабеларуса з-пад Монтэ-Касына», што з працягам друкавалася ў мюнхэнскай эміграцыйнай газэце «Бацькаўшчына», сталася самым значным ягоным творам. Над апошнімі старонкамі Пётру напаткаў заўчасны і, на маю думку, загадкавы скон •— ён хварэў і раптоўна памёр ад зробленага мэдсястрой уколу.
    Гэтыя таямнічыя сьмерці або зьнікненьні нашых эмігрантаў выцягваюцца ў вусьцішны ланцужок: паэт Хведар Ільяшэвіч (аўтамабільная катастрофа), супрацоўнік Радыё Свабода Леанід Карась (відавочнае забойства), літаратары ўладзімер Дудзіцкі, таксама свабодавец, і Мікола Цэлеш (бясьсьледныя зьнікненьні)...
    Некалькі заключных абзацаў аповесьці «Сьмерць і салаўі» дапісаў сябар і аднапалчанін аўтара Вінцэнт Жук-Грышкевіч, у 1970—1982 гадах — старшыня Рады БНР.
    Ужо ў нашыя дні аповесьць была перавыдадзеная Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
    «Маё першае ўражаньне з-пад Монтэ-Касына, — піша Пётра Сыч, — было лірычнае: разбушаваная італійская вясна, пунсовыя макі й звар’яцелыя салаўі...»
    Пётра Сыч
    18.1.1912, в. Батурына, цяпер Вялейскі раён —
    20.6.1964, Мюнхэн, Нямеччына.
    Ці ведаеце вы, што абрэвіятура БССР мае прынамсі яшчэ адну расшыфроўку — Будуйце Самі Сваё Рабства? Гэтак прачыталі яе некалысі беларускіх інтэлігентаў, што чакалі вырашэньня свайго лёсу ў камэры менскай турмы НКВД. Сярод іх быў і дваццацігадовы выпускнік пэдагагічнага тэхнікуму Аўген Калубовіч.
    У вольны ад допытаў час вязьні працягвалі крамольныя практыкаваньні, складаючы «канстытуцыю» рэспублікі.
    «Ганаровае права мець грамадзянства БССР належыць дзьвюм катэгорыям жыхароў: тым, хто ўжо
    Аўген Калубовіч
    арыштаваны, і тым, хто будзе арыштаваны. Дзяржава ўрачыста гарантуе: права на працу — у вынайдзеных Леніным і Сталіным канцлягерах; права на адпачынак — у спэцыяльна абста-
    ляваных дамох адпачынку, якія капіталістычная прапаганда называе турмамі; права на сьмерць — ад кулі ў патыліцу...»
    Ішоў ня 1937-ы, а «ўсяго» 1930-ы. Таму Аўген атрымаў толькі тры гады Сібіры, а вярнуўшыся ў Менск, пасьпеў скончыць пэдынстытут і нават працягнуць у наркамаце асьветы сваю пачатую ў ГуЛАГу працоўную біяграфію.
    У гады нямецкай акупацыі ён быў старшынём Беларускага культурнага згуртаваньня, выступаў з асноўным рэфэратам на Другім Усебеларускім кангрэсе, які пацьвердзіў вернасьць ідэалам 25 сакавіка 1918 году.
    На эміграцыі ён выкладаў у гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне, уваходзіў у склад Рады БНР, стварыў Беларускую нацыянал-дэмакратычную партыю.
    Калубовіч — знаны дасьледнік беларускай мінуўшчыны, мовы й літаратуры. Ен стаў пачынальнікам вывучэньня гісторыі нашай эміграцыі, вылучыўшы восем яе хваляў. Яго пяру належаць апублікаваныя на эміграцыі кнігі «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства» ў двух
    Зь сябрамі-пісьменьнікамі. Зьлева направа: Аўген Калубовіч, Рыгор Няхай, Алесь Бачыла, Пімен Панчанка. Канец 1930-х гадоў
    тамах, «Айцы БССР і іхны лёс», «На крыжовай дарозе». Апошняя разам з зборнікам твораў Калубовіча «Крокі гісторыі» была выдадзеная на пачатку 1990-х і ў Менску.
    Выданьні спадара Аўгена я з радасьцю пабачыў у публічнай бібліятэцы Кліўлэнду. Жыхаром гэтага амэрыканскага гораду, дзе існуе шматлікая й уплывовая калёнія эмігрантаў зь Беларусі, ён доўгі час быў — і назаўсёды застаўся на мясцовым беларускім нэкропалі.
    Аўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі)
    5.3.1912*, в. Ціхінічы, цяпер Рагачоўскі раён —
    25.5.1987, Кліўлэнд, штат Агаё, ЗША.
    Пахаваны на беларускай частцы кліўлэндзкіх могілак Рывэрсайд.
    ♦ Жонка Аўгена Кадубовіча пісьменьніца Аляксандра Саковіч сьцьвярджала, што насамрэч ён нарадзіўся ў 1910 годзе. Такая ж дата на надмагільным помніку.
    Пятро Бітэль
    На самым досьвітку сваіх літаратурных заняткаў я надрукаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» апавяданьне «Двойка». Ягоны герой, шасьціклясьнік зь вясёлай мянушкаю Шкілет, выславіўся тым, што ў творы на зададзеную тэму — «Самы памятны дзень лета» — насуперак парадам настаўніцы напісаць пра экскурсію ў Маскву або пра касьцёр у піянэрскім лягеры, распавёў аб тым, як, выпрабоўваючы сьмеласьць, шукаў уначы на вясковых кладах магілу свайго дзеда.
    У выніку ў апавяданьні Шкілет атрымаў «дваяк», а аўтар, гэта значыць я, у рэальным жыцьці быў усьцешаны перасланым з рэдакцыі дзясяткам лістоў абураных настаўнікаў, што баранілі гонар мундзіру. Самы рэзкі і, я сказаў бы, самы таленавіты з водгукаў належаў пяру выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Вішнеўскай школы з Валожыншчыны. «За такі твор я сам, не вагаючыся, паставіў бы ўладзімеру Арлову «двойку», — выносіў прысуд невядомы мне Пятро Бітэль.