Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Валеры Маракоў
27.3.1909, в. Акалонія, цяпер у межах Менску —
29.10.1937, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
Антон Адамовіч
Як шмат у жыцьці можа залежаць ад чытаньня «правільнай» газэты!
Дзякуючы «Нашай Ніве», якую выпісваў ягоны дзядзька, менскі хлопчык Антось Адамовіч ужо ў малодшых клясах заснаваў нелегальную суполку КРЫЮГ — Крыўскую Юнацкую Грамаду. Ягонымі новымі прыступкамі ў школе нацыянальнай сьвядомасьці былі славутая «Беларуская хатка», потым Белпэдтэхнікум ІБДУ
У 1927-м Антон стаў сябрам літаратурнага згуртаваньня «ўзвышша», створанага Дубоўкам, Чорным, Бядулем ды іншымі тады ўжо амаль мэтрамі прыгожага пісьменства. Побач з старэйшымі паплечнікамі васямнаццацігадовы Адамовіч ня чуўся пачаткоўцам. Ужо праз год ён надрукаваў манаграфію аб творчасьці Максіма Гарэцкага.
Але грымнулі падзеі 1930 году: у сгграве Саюзу вызваленьня Беларусі ОГПУ арыштавала болей за сто чалавек. Дарэчы, канчатковага адказу на пытаньне — прыдумалі гэтую арганізацыю «органы» ці рэальныя парасткі арганізаванага супраціву ўсё ж існавалі, — дагэтуль няма. Паэт Міхась Кавыль пісаў ва ўспамінах пра сябе й сяброў: «Гэта былі неаглядныя мройнікі... Паверыўшы незваротнасьці сталінскай беларусізацыі, кінуліся гуляць з агнём. Чаго вартая хоць такая дурніца, якая, бадай, паслужыла ОГПу... Ня памятаю, хто дадумаўся «перахрысьціць» СВБ, напісанае на значку Саюзу ваяўнічых бязбожнікаў, на Саюз вызваленьня Беларусі. I кансьпірацыю прыдумалі: насіць значок не на штрыфэлі пінжака, а пад штрыфэлем». Аднак арышты й прысуды за такія гульні былі сапраўдныя. Адамовіч вярнуўся з расейскай высылкі толысі ў 1938-м.
У часе нямецкай акупацыі ён уваходзіў у кіраўніцтва
Беларускага навуковага таварыства, працаваў у рэдакцыі «Беларускай газэты». Тады ім быў напісаны «Каханы горад» — твор, жанр якога Адамовіч вызначыў як «завязка раману». Штуршком да яго стварэньня было «сьвяточнае» і па-барбарску бязьлітаснае бамбардаваньне савецкай авіяцыяй Менску, што адбылося ў ноч на 1 траўня 1943 году.
У паваенныя гады Адамовіч рэдагаваў эміграцыйныя выданьні, у тым
ліку газэту «Бацысаўшчына»
і часопісы «Сакавік» і «Конадні». Ен быў адным з кіраўнікоў Беларускай службы Радыё Свабода й стваральнікаў мюнхэнскага Інстытуту вывучэньня СССР.
Найбольш значныя літаратуразнаўчыя і гістарычныя працы напісаныя ім у Нямеччыне і ЗША: «Супраціўленьне саветызацыі ў беларускай літаратуры», «Бальшавізм на шляхох устанаўленьня кантролю над Беларусьсю», «Бальшавізм у рэвалюцыйным руху на Беларусі»... У дзьвюх апошніх зробленая выснова, што бальшавіцкая ідэалёгія ня мела на нашай зямлі каранёў і не карысталася падтрымкаю народу. Ужо ў XXI стагодзьдзі ў Нью-Ерку й Менску выйшлі ягоныя «Творы» і 1500-старонкавы зборнік «Да гісторыі беларускае літаратуры».
Антон Адамовіч
26.6.1909, Менск — 12.6.1998, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.

«Богам дадзены талент», — сказаў пра яго ў свой час Кузьма Чорны. Высокіх ацэнак заслужыў ён і ў такога аўтарытэта, як Максім Гарэцкі. Як быццам пакепліваючы з гэтага, біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменьнікі» зьмясьціў пра аднаго з найталенавіцейшых нашых празаікаў даваеннага часу Лукаша Калюгу ці не найменшы трыццацірадковы артыкульчык — прынамсі, меншы за прысьвечаныя пачаткоўцам.
Надзвычай чуйны да мовы, ён яшчэ ў школе запісваў пачутыя ў родных мясьцінах словы й выразы і пасылаў
Лукаш Калюга
іх у Інбелкульт. Першае апавяданьне надрукаваў у васямнаццаць.
Жыцьці пісьменьнікаў тады былі неверагодна імклівыя й насычаныя — ні-
быта прадчуваючы блізкія трыццатыя, нехта спрэсоўваў пяць гадоў у адзін. Цягам 1928-га часопіс «Узвышша» друкаваў першую аповесьць дзевятнаццацігадовага Калюгі «Ні госьць, ні гаспадар» — пра чалавека, што перастаў адчуваць сябе сваім на сваёй жа зямлі. У наступным годзе ён ужо сябра літаратурнага аб’яднаньня «ўзвышша» — поплеч з самімі Кузьмой Чорным, Уладзімерам Дубоўкам, Зьмітраком Бядулем...
У 1931-м — публікацыя аповесьці «Нядоля Заблоцкіх», адметнай прыёмам гэтак званага міталягічнага рэалізму, і — адлічэньне з пэдтэхнікуму як «узвышанскага лазутчыка й пачынаючага нацдэма». Праз два гады яго ўжо вялі на першы допыт...
Скрыжаваньне менскіх вуліцаў Энгельса і Савецкай. Другая палова 1930-х гадоў
У пяцігадовай высыдцы ва ўральскім Ірбіце Лукаш працягваў пісаць аповесьці — «Зоры Вам Вядомага гораду», «Дзе косьці мелюць», «Утрапеньне» — і ўзяўся за раман «Пустадомкі», ня ведаючы, але, магчыма, здагадваючыся, што яны пабачаць сьвет толькі праз паўстагодзьдзя.
У 1935-м яго зноў арыштавалі.
Праз два гады куля бальшавіцкага ката спыніла жыцьцё маладога таленту, падстрэліўшы яго на самым узьлёце.
Лукаш Калюга (ад нараджэньня Канстанцін Вашына)
27.9.1909, в. Скварцы, цяпер Дзяржынскі раён —
5.10.1937*, Чалябінская вобл., Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
* Дату й месца сьмерці Аукаша Калюгі ўдакладніў у сваім энцыкляпэдычным даведніку «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794— 1991» Леанід Маракоў. Ува ўсіх ранейшых даведніках і энцыкляпэдыях гэтыя зьвесткі памылковыя.
Хто сярод беларусаў ня чуў імя паэта Сяргея Законьнікава? Дасьледнікі ж гісторыі прыгожага пісьменства ведаюць, што ў нашай літаратуры быў яшчэ адзін паэт з дакладна такім самым імем і прозьвішчам, які, праўда, узяў сабе псэўданім — Сяргей Ракіта.
Старэйшы сын у сялянскай сям’і з Дубровеншчыны, ён быў для роднае вёскі своеасаблівым вакном у вялікі сьвет: прывозіў з Гомелю, дзе працаваў у «Палескай праўдзе», а потым зь Менску, дзе вучыўся ў Інстытуце журналістыкі, беларускія кнігі й часопісы, а разам зь імі — навіны пра будаўніцтва новага, справядлівага
Сяргей Ракіта
жыцьця. Малады паэт, як і болыпасьць яго тагачасных калегаў, верыў у ідэю стварэньня «новага мастацтва», супрацьпастаўляў «ганебнае ўчора» «шчасьліваму сёньня», Яшчэ больш сьветлай
выглядала прышласьць:
Энтузіязм ня зьмераць Баромэтрам плякатаў, праграм.
У будучнасьць шчасная вера
^адзена нам...
Між тым будучнасьць была ўжо зусім блізка. У 1936-м Сяргея Ракіту арыштавалі. Адным з пунктаў абвінавачаньня стаўся яго выступ у абарону Янкі Купалы на пісьменьніцкім сходзе. Другім — скептычныя выказваньні наконт
калгасаў. Гэтыя «злачынствы» пацягнулі на дзесяць гадоў канцлягераў. Дарэчы, Ракіта быў адным зь нямногіх,
хто, нягледзячы на катаваньні, не прызнаў свае віны й адмовіўся сьведчыць супраць сяброў.
Паводле афіцыйнае вэрсіі, ён загінуў на лесапавале, але захавалася сямейная легенда, быццам Ракіта быў расстраляны за тое, што ўзначаліў бунт палітзьняволеных, якія прасілі адправіць іх на фронт.
Легенду гэтую расказаў мне родны пляменьнік Сяргея Ракіты Сяргей Законьнікаў, які прызнаецца, што стаў паэтам ня без уплыву гісторыяў пра дзядзьку.
Сяргей Ракіта (ад нараджэньня Законьнікаў) 15,10.1909, в. Піцьвінава, цяпер Дубровенскі раён — 23.3.1942 (?), станцыя Сухабязводнае, Горкаўская вобл., Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Вы ўяўляеце, як прыемна вадроўніку зь Беларусі, што ўсяго на тыдзень прыехаў у ЗШ А, выпадкова сусгрэць на ранішнім Мангэтане добрую знаёмую?
Асабліва калі яна — родная пляменьніца Івана й Антона Луцкевічаў і бабуля сьпевака Данчыка Яніна Каханоўская, якую, маленькую, вазіў на сабе «конік» Максім Багдановіч.
Яе мама Эмілія хадзіла ў тую самую школу, што і царскія дочкі.
Яніна вучылася ўжо ў савецкай школе, але беларуская незалежніцкая атмасфэра ў сям’і зводзіла на нішто ўсе спробы ідэалягіч-
Яніна
Каханоўская
ных прышчэпак.
Апынуўшыся ўлетку 1950-га ў нью-ёрскім Гарлеме, Яніна ня ведала ні слова па-ангельску і мусіла зарабляць на жыцьцё цяжкай працай, але, паводле ейных словаў, тысячы кілямэтраў, што аддзялялі яе ад віжоў, арыштаў і начных расстрэлаў, былі больш чым дастатковаю кампэнсацыяй.
Напэўна, я яшчэ не сустракаў на сваім шляху жанчыны, якая ўмела б мацней за спадарыню Яніну любіць і шанаваць жыцьцё й цаніць усе яго вялікія й маленькія
радасьці.
Яна мела багатае рамантычнае мінулае.
Яна сябравала з Натальляй Арсеньневай.
Яна любіла падарожнічаць і ўжо на дзясятым дзя-
сятку наведала праскую кавярню «Чартоўка», пра якую вычытала ў маёй кнізе.
I
i
I
Яе кватэрка ў Іст-Вілідж здавалася музэем, а бібліятэка складалася з адных рарытэтаў, зь якіх мне засталіся на памяць прыжыцьцёвае парыскае выданьне ўспамінаў Івана Буніна і «Граскі дзёньнік» Галіны Кузьняцовай.
Яна добра малявала і рабіла ілюстрацыі да некалькіх беларускіх кніжак. Найлепей у яе атрымліваліся вядзьмаркі — спакусьліва прыгожыя й, напэўна, добрыя — такія, да якіх належала сама.
Данчык, які без улюбёнай бабулі, відаць, быў бы зусім ня тым, кім мы яго ведаем і любім, пісаў, што візытоўкаю яе незалежнай і шчодрай душы заўсёды была ўсьмешка.
Што яна ніколі ня мела даўгоў.
Што пагарджала алькаголем і тытунём, бо — хоць зусім не была пурытанкай — лічыла, што яны пазбаўляюць чалавека свабоды.
Што ў апошнія гады любіла глядзець містычны трылер «Зялёная міля».
На сваё 90-годзьдзе яна вальсавала ў сьвяточнапрыцемнай рэстараннай залі. Сотні прысутных сяброў і родных верылася, што ў сто гадоў яна гэтаксама закружыцца ў танцы — па-птушынаму лёгкая, элегантная, бездакорна апранутая.
Я вельмі чакаю кнігу, якую напіша пра сваю бабулю Данчык.
Яніна Каханоўская (ад нараджэньня Шабуня) 26.11.1909, Менск — 16.7.2005, Нью-Ёрк, ЗША. Пахаваная на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Яму прысьвечаная адна з апошніх прыжыцьцёвых публікацыяў Янкі Брыля — невялікі, афарбаваны лёгкім усьмешлівым сумам успамін пра трохі старэйшага земляка, які ў трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя быў у мястэчку Турэц гарманістам — найгалоўнейшым для тутэйшых падшыванцаў музыкам у духавым аркестры пажарнай каманды.
Яго клікалі Пятро Конюх, і ён ня толькі зухавата выцінаў на гармоніку, але і ўражваў сваім голасам прыхаджанаў мясцовай царквы, «а калі выходзіў з клірасу да аналою й урачыста чытаў магутным басам
Пятро Конюх
«Апостала», рэчытатыў быў такі, што вісюлькі панікадзіла дрыжалі, гайдаліся й пазвоньвалі...».
Праз колькі гадоў ягоным басам захапляліся ўжо жаўнеры й афіцэры поль-