• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    скай арміі генэрала Андэрса, у якой Пятро ваяваў з нацыстамі. У 1945-м ён атрымаў вайсковую стыпэндыю, каб дасканаліць свой талент у Рымскай Акадэміі мастацтваў.
    Неверагодная шырыня галасавога дыяпазону, яго тэмбравая афарбоўка і моц дазвалялі яму выконваць вядучыя партыі ў «Фаўсьце» Ш. Гуно, «Барысе Гадунове» М. Мусарскага, «Доне Карласе» Дж. Вэрдзі. Нейкі час Пятро Конюх выступаў у Італіі й гастраляваў па Эўропе, а потым атабарьгўся ў Амэрыцы. Безь ягонага магутнага басу амаль трыццаць гадоў немагчыма было ўявіць знакамітага на эміграцыі Хору данскіх казакоў.
    Пятро Конюх перамагаў на Міжнародным конкурсе вакалістаў у Рыме, выкладаў сьпевы ва ўласных школах у Гамбургу і Нью-Ерку, але ніколі не забываў Беларусі: сьпяваў па-беларуску, ліставаўся з Рыгорам Шырмам і Янкам Брылём...
    Аднойчы мяне загграсілі на сьвята апошняга званка ў Турэцкую беларускую школу. Неспадзявана для
    настаўнікаў тудысама без папярэджаньня заявіўся і загадчык мясцовага райана (дарэчы, адзіны, хто на ўрачыстай лінейцы выступіў па-расейску). Гасьцей паводле завядзёнкі запрасілі потым на пачостку, падчас якой маладая выкладчыца гісторыі пачала распытваць мяне, як палачаніна, пра Сьвятую Эўфрасіньню й заснаваны ёю манастыр.
    Пачуўшы, што ў гады майго дзяцінства ў Крыжаўзьвіжанскім саборы зачыненага манастыра паселеная ў кельлях набрыдзь (гэта пра яе была тады такая песень-
    ка: «Мой адрес — не дом н не улмца, мой адрес — Советскнй Союз») трымала сьвіней, настаўніцы завойкалі й захіталі галовамі. «Затое ў людзей было мяса», — жуючы пханую пальцам каўбаску, заўважыў загадчык райана.
    Ня вельмі спадабалася яму й размова пра Пятра Конюха: маўляў, эмігрант, адпалы ліст. Я востра пашкадаваў, што ня маю з сабою запісу, дзе бас Конюха сьпявае «Магутны Божа», і весела падумаў: пачуўшы яго, гэты раённы начальнік мог бы затрымцець, як тыя згаданыя Бры-
    лём вісюлькі ў панікадзіле.
    Пятро Конюх
    8.3.1910, мяст. Турэц, цяпер Карэліцкі раён —
    14.7.1994, Сэйнт-Кэтэрынз, правінцыя Антарыё, Канада. Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
    Яна — сярод тых нямногіх людзей, безь якіх я ня стаў бы самім сабою. Скажу нават болей: я — вядома, з разуменьнем усёй пралеглай паміж намі бездані гадоў — быў закаханы ў яе.
    Яшчэ й цяпер калі-небудзь у зімовую раніцу, на хісткай мяжы явы і сну, магу ўсьцешана падумаць: перад Калядамі паеду да Бабулі. Так мы называлі яе ў размовах і лістах з аглядкаю на «товаршца майора». Зрэшты, мяркую, што нашыя куратары з «органаў» цудоўна ведалі: Бабуля — гэта Ларыса Геніюш.
    Тады, у задушлівыя 1970-я, кожная паездка з майго
    Ларыса Геніюш
    Полацку ў яе Зэльву, дзе нязломная грамадзянка БНР жыла пасьля лягераў у сваёй абторканай мікрафонамі хаце, была прыступкаю ўзыходжаньня — да сябе, да Беларусі, да Свабоды.
    Гаворкі далёка за поўнач, у якіх адкрываўся яе пакутніцкі змагарскі шлях...
    Вершы, якія сьціскалі сэрца й будзілі розум:
    Воля — ня тое, што рукі разьвяжуць, зьменяць на большую клетку малую.
    Воля — ня тое, што вольны ты, скажуць.
    Воля — то воля, якую адчую...
    Яе першы, выдадзены ў 1942-м, паэтычны зборнік «Ад родных ніў», пасьля якога аўтарка трапіла на допыт у гестапа, бо не напісала ні радка пра «вялікага фюрэра».
    Кніжка пабачыла сьвет у Празе, дзе Геніюшы — Ларыса й Янка, яе муж-мэдык — жылі ад другой паловы трыццатых гадоў. Яна брала ўдзел у працы беларускага Ураду на эміграцыі, а ў 1943-м стала Генэральным сакратаром БНР, захаваўшы й пераправіўшы ў бясыіечнае месца найкаштоўнейшую частку яе архіву.
    Забароненыя імёны: Васіль Захарка, Кастусь Езавітаў, Натальля Арсеньнева... Крамольныя кнігі, якія мы прывозілі й таемна памнажалі на дапатопнай капіявальнай машыне... Старонкі ўспамінаў, якія выйдуць у 1993-м пад назваю «Споведзь» і апякуць усе беларускія душы...
    ...У краіне незалежнай
    і дэмакратычнай разьвітаньне з адной з найталенавіцейшых яе паэтак сталася б днямі народнага смутку. У Беларусі гэтая падзея ў красавіку 1983-га прамінула амаль непрыкметна. На пару дзясяткаў інтэлігентаў і былых сулягернікаў Ларысы Антонаўны, што прыехалі ў Зэльву, прыпадала, відаць, разы ў два болей людзей у цывільным на чорных «волгах» з нумарамі ці ня ўсіх абласьцей рэспублікі. Але як бы ні называлася ў іх гэтая апэрацыя, выканаць свой плян ейным кіраўнікам не ўдалося. Спробы змусіць людзей везьці труну й вялікі драўляны крыж на машыне былі марныя. Увесь няблізкі шлях да зэльвенскіх кладоў спадарыню Ларысу несьлі на руках. Сьледам ішла ўся Зэльва.
    Над сьвежай магілай я чытаў напісаны на сьмерць паэткі верш Сержука Сокалава:
    Пасьля нягод, чужыны, ператрусак, Пасьля таго, пра што маўчаць гады, Вы здолелг мгж іншых беларусак Застацца Беларускай назаўжды..
    Ларыса Геніюш
    9.8.1910, хутар Жлобаўцы, цяпер Ваўкавыскі раён —
    7.4.1983, Зэльва.
    Думаючы пра трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя, я почасту пытаюся ў сябе, як бы сам жыў і паводзіўся ў тым часе. Адказы неадназначныя, хоць арышт і зьняволеньне выглядаюць непазьбежнымі. Якраз у такім чаканьні, відаць, і жылі тады нашыя папярэднікі — беларускія літаратары, зь якіх празь некалькі гадоў на волі засталіся адзінкі...
    У 1929-м, быццам у адказ на распачатыя ў Менску
    арышты, Зьмітраку Астапенку прысьнілася лунаньне над Домам ураду бел-чырвона-белага сьцягу. Паэту заставалася яшчэ чатыры гады волі.
    Зьмітрок Астапенка
    Ён быў неардынарнай асобаю, якая прываблівала і сяброў, і, вядома, супрацоўнікаў «органаў»: вывучаў замежныя мовы; чытаў
    у арыгінале Гайнэ й Міцкевіча; чамусьці цікавіўся фізыкай, тлумачачы гэта працаю над фантастычным раманам (які — «Вызваленьне сіл» — сапраўды быў напісаны і стаўся адным зь першых у нашай літаратуры навукова-фантастычных твораў). Ен лічыў сябе пралетарскім пісьменьнікам, але адначасна казаў калегам пра намер уцячы ў Заходнюю Беларусь, каб «пісаць, што яму хочац-
    ца, а не выконваць сацыяльны заказ партыі». Апрача таго, у ОГПУ прыходзілі сыгналы, што Зьмітрок з прыяцелямі слухае ў сваёй кватэры варожыя радыёгаласы.
    У 1933-м ён быў засуджаны на тры гады высылкі. Пісьменьнік Ян Скрыган, які адбываў разам з Астапен-
    кам пакараньне ў Сіблягу, пісаў пра ягоныя дзіўныя паводзіны, у прыватнасьці, пра пытаньні, ці ня хоча ён, Скрыган, пабываць у Нямеччыне. Усё гэта мела пад сабою нейкія падставы, бо Астапенку вызвалілі датэрмінова, дазволіўшы працаваць у Маскве. Але замест Нямеччыны ў сярэдзіне трыццатых ён зноў апынуўся за кратамі. Толькі пасьля шасьці месяцаў бясконцых допытаў-«канвэераў» і катаваньняў Зьмітрок «згадаў», што ў сваёй контрарэвалюцыйнай арганізацыі яны абмяркоўвалі жыцьцё ў вольнай капіталістычнай Беларусі, а ён прыдумаў штрафаваць там за карыстаньне расейскай мовай. Такія злачынствы заважылі на восем гадоў пазбаўленьня волі.
    У часе вайны паэта, нягледзячы на ягоныя ўцёкі зь лягеру (праўда, тайга й маразы змусілі туды вярнуцца) зноў вызваляюць з дазволам жыць у Маскве.
    У 1943-м Астапенка пісаў:
    Паклянёмся любіць наш крайі Паклянёмся, што ў нашыя сэрцы He ўкрадзецца ні страх, ні адчай, Hi спалох немінучае сьмерці...
    Праз год у складзе групы выведнікаў ён быў перакінуты ў Славаччыну і, паводле афіцыйнае вэрсіі, там загінуў. Але былы аднакурсьнік і сябра Аркадзь Куляшоў сьцьвярджаў, што бачыў яго пасьля вайны ў маскоўскім натоўпе... Калі так, то паэт меў шанец дажыць да таго часу, калі ягоны сон пра наш сьцяг над Домам ураду стаўся яваю, а магчыма, і датуль, калі гэта зноў пачало нам толькі сьніцца.
    Зьмітрок Астапенка
    27.11.1910, в. Сяргееўка, цяпер Шумяцкі раён, Смаленшчына — кастрычнік 1944 (?), Славаччына.
    Ці магчыма назваць нейкую іншую вучэльню, якая дала 6 Беларусі — дый сьвету! — столысі выбітных асобаў, як Віленская беларуская гімназія? (Жахлівай недарэчнасьцю выглядае тое, што мы дагэтуль ня маем прысьвечанай ёй кнігі.)
    Там, у старадаўніх Базыльянскіх мурах, пачынаў свой шлях да навукі й вядомасьці і Вітаўт Тумаш, які потым студыяваў мэдыцыну ў Віленскім унівэрсытэце.
    «3 прафэсіі ён быў лекарам і адначасна, з натуры, гуманістам», — напісала пра яго ў сваіх успамінах дзяячка нашай эміграцыі Раіса Жук-Грышкевіч, якая студэнткай пазнаёмілася з Тумашам на экскурсіі ў Віленскім Вітаўт беларускім музэі імя Івана —,	Луцкевіча.
    Іумаш Спадарыня Раіса
    	 сьцьвярджае, што празь Вітаўтавы рукі прайшлі ўсе заходнебеларускія паэтычныя зборнікі Максіма Танка. «Танк мае здольнасьці, а я — веды», — казаў Тумаш. Ен жа адрэдагаваў і першую, праскую, кнігу «Ад родных ніў» Ларысы Геніюш.
    Беларуская энцыкляпэдыя паведамляе, што некалькі месяцаў у 1941-м ён быў бурмістрам Менску. Раіса ЖукГрышкевіч згадвае, што ў чэрвені таго году доктара Тумаша, які тады быў у Бэрліне, арыштавалі й прывезьлі ў Менск з катэгарычным, пад пагрозаю зьняволеньня, загадам стварыць адміністрацыю гораду і не дапусьціць там эпідэміяў.
    Праз чатыры месяцы ён здолеў адмовіцца ад паса-
    ды і зьехаць.
    На эміграцыі Тумаш стаў адным з стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку, рэдагаваў ягонае выданьне «Запісы» й газэту «Беларус».
    Усясьветную славу сярод беларусазнаўцаў прынесьлі Вітаўту Тумашу дасьледаваньні жыцьця й дзейнасьці
    Францішка Скарыны. Аднак у БССР ягоныя бліскучыя, часам сэнсацыйныя працы (яны друкаваліся пад псэўданімам Сымон Брага) дзесяцігодзьдзямі вывучалі пераважна «скарыназнаўцы» з КГБ.
    Нават уляўраныя служкі Кліё толькі рызыкоўнымі неафіцыйнымі шляхамі маглі атрымаць такія найцікавейшыя Тумашавы публікацыі, як «Скарына ў Падуі» або «Кнігі Скарыны на захадзе Эўропы ў пару ягоную і сяньня».
    Вянцом саракагадовай працы стаўся выдад-
    зены ў ЗША найгрунтоўнейшы даведнік «Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. XVI—XX», што налічвае больш за 2500 пазыцыяў.
    Прэзэнтацыя кнігі адбывалася ў Нью-Ерку, калі аўтар ужо змог атрымаць віншаваньні зь Беларусі. Пэўны час у паветры насілася так і нязьдзейсьненая ідэя наданьня Тумашу годнасьці доктара honoris causa Полацкага
    ўнівэрсытэту.
    Вітаўт Тумаш
    20.12.1910, в. Сьпягла, цяпер Вялейскі раён —
    30.4.1998*, Нью-Ёрк, ЗША.
    Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
    * Ва ўспамінах Раісы Жук-Грышкевіч падаецца іншая дата сьмерці Вітаўта Тумаша — 27.4.1998.