Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
пленьне Зайцава, часам паказваў на неба і пакепліваў: «Прызнавайцеся, Вы таксама адтуль?» — але глыбока паважаў інтэлектуальнае дысыдэнцтва прыяцеля і прысьвяціў яму верш «Калі паміраюць...».
У сярэдзіне 1960-х гадоў у сібірскім альманаху «Байкал» Зайцаву ўдалося надрукаваць сваю ў нейкім сэнсе праграмную працу «Багі прыходзяць з космасу». Рэдактара звольнілі, а Вячаслаў трапіў у разрад «хаўрусьнікаў заходніх багасловаў».
Абарона ягонай доктарскай дысэртацыі «Францыск Скарына і гуманістычная думка ў Беларусі XV— XVI стст.» была сарваная, а ў 1974-м, за два гады да пэнсіі, за публічную падтрымку калегаў, якіх улады перасьледавалі як нацыяналістаў, Зайцава пакінулі бяз працы.
Разгорнутая ім у тыя гады лекцыйная дзейнасьць і выпуск некалькіх дзясяткаў улётак, якія будуць кваліфікаваныя як «рэлігійна-містычныя», прывялі Вячаслава да арышту. Дзіва што: ягоны Хрыстос, які прыйшоў з Космасу, быў яўным антысаветчыкам.
Справа закончылася экспэртызай у Інстытуце судовай псыхіятрыі, дзе вучонаму паставілі самы папулярны для іншадумцаў у СССР дыягназ — вялаплынная шызафрэнія.
Спатрэбіліся дзясяткі зваротаў мэдыкаў у «компетентные органы», каб праз тры гады прымусовае лекаваньне было нарэшце спыненае і Зайцава вызвалілі. Крымінальную справу закрылі толькі ў 1992-м, ужо пасьля яго сыходу ў іншы сьвет.
Вячаслаў Зайцаў
18.9.1917, в. Ахлябініна, цяпер Уфімскі раён, Башкартастан —
19.4.1992, Уладзімір, Расея.
На памяць пра нашае знаёмства на адноп з традыцыйных сустрэч беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая тады адбывалася ў Кліўлэндзе, мне засталіся два ўспаміны: Франціш Бартуль увесь час усьміхаўся й увесь час распытваў пра Беларусь, не дазваляючы разгаварыць яго самога.
Усё ж мне гэта ўдалося, і да тых зьвестак пра спадара Франціша, што я недзе ўжо чытаў (нараджэньне на беларускім этнічным абшары, які бальшавікі аддалі Латвіі, пасьпяховы бізнэс у галіне дантыстычных тэхналёгіяў), дадаліся надзвычай яскравыя штрыхі.
У часе школьных
Франціш Бартуль
вакацыяў юны Франціш падзарабляў цяжкай і небясьпечнай працаю аснача — ганяў па Дзьвіне плыты ў Рыгу.
На пачатку вайны ён служыў у Чырвонай Арміі й займаўся эвакуацыяй сем’яў і маёмасьці савецкага кіраўніцтва Латгаліі, якое на знак падзякі не ўзяло яго ў апошні цягнік. (Сказалі, што няма месца, і пакінулі зь няспраўным пісталетам.)
У 1944-м годзе ён зусім нядоўга павучыўся ў менскай Беларускай афіцэрскай школе і быў тэрмінова запатрабаваны на адказную пасаду перакладчыка ў штаб камандзіра нядаўна ўтворанай Беларускай Краёвай Абароны генэрала Францішка Кушаля...
Апынуўшыся зь сям’ёю ў ЗША, Бартуль заснаваў прамысловую карпарацыю «А-rite».
Ягонымі партнэрамі й сябрамі былі італіец, індус, кітаец і ямайкіец. Ен добра валодаў латыскай, польскай, расейскай, нямецкай, ангельскай і лацінскай мовамі. Але прынцып «Беларусь — перадусім» заўсёды заставаўся для яго галоўным. «Беларушчына — гэта хвароба, якой немагчыма пазбыцца ніколі», — казаў ён.
Цягам некалысіх дзесяцігодзьдзяў ён быў сябрам Рады БНР і ўзначальваў Фундацыю імя Пётры Крачэўскага ў Нью-Ерку. Адзін з маладых эмігрантаў апошняй хвалі сказаў пра Бартуля: «Ен быў бацькам для ўсіх беларусаў, якія ня мелі бацысі».
Калі Беларусь здабыла незалежнасьць, спадар Франціш паважна разглядаў магчымасьць вяртаньня на Бацькаўшчыну.
Гэтыя пляны былі зламаныя кантранаступам антыбеларускіх сілаў у сярэдзіне 1990-х.
Вера ў хуткае Адраджэньне пахіснулася, але не зьмяніла імкненьня дапамагаць беларусам — і за акіянам, і на радзіме. Да прыкладу, Бартуль прафундаваў выданьне кніжкі свайго школьнага настаўніка Эдварда Вайвадзіша, пасьля чаго амаль стогадовы літаратар атрымаў пасьведчаньне сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Паэт і бард Сяржук Сокалаў-Воюш, зяць Бартуля, прыгадвае, як за дзень да сьмерці ён, зусім зьнясілены хваробаю, яшчэ пытаўся: «Што там на Беларусі?»
Франціш Бартуль
15.11.1918, в. Бярозкі каля Прыдруйску, цяпер Латвія —
4.12.2005, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Ці кожны зь беларусаў, якія ў цьвярозым або падвясёленым стане любяць зацягнуць папулярную песьню «Ручнікі», адкажа на пытаньне пра яе аўтараў? Ды што казаць пра шараговых пеюноў, калі нават нібыта прафэсіяналы зь Беларускага тэлебачаньня неаднойчы сьцьвярджалі, што словы і музыка «Ручнікоў» ■— народныя. Асабіста я на месцы сапраўдных аўтараў ад падобнай ацэнкі сваёй творчасьці, магчыма, і не адмовіўся б, але ж песьню стварылі ўсё ж не безыменныя таленты з народу, а паэтка Вера Вярба і кампазытар Мікалай Пятрэнка.
Мікалай
Пятрэнка
Калі я пайшоў у першы кляс, Мікалай Макаравіч якраз пачаў настаўнічаць у Полацку. Вучыцца ў яго мне, на жаль, не пашчасьціла, а вось знаёмствам магу
ганарыцца.
У вайну ён пасьля раненьня й кантузіі трапіў у нацысцкі палон, адкуль зноў і зноў спрабаваў уцячы. Мікалай прайшоў празь некалысі лягераў сьмерці. Выжыць дапамагла мара стаць настаўнікам і ствараць песьні, якія ўжо гучалі ў душы.
Большую частку свайго жыцьця ён выкладаў у Полацкай пэдагагічнай вучэльні музыку, а таксама родную мову й літаратуру. Перакладаў на беларускую падручнікі, пісаў свае ўласныя.
Сотні, а мо й тысячы выхаванак і выхаванцаў Пятрэнкі здабылі ў яго ня толькі веды, але навучыліся галоўнаму — любіць Радзіму. He СССР, a — Беларусь.
«Беларусь — гэта сьвятое», — казаў ён, сьцьвярджаючы сваё credo і на ўроках, і ў жыцьці, і ў песьнях — мэлядычных, багатых на інтанацыі беларускага мэлясу, «сыіеўных».
Абвяшчэньне Незалежнасьці сталася для яго сьвятам, але гэта ня значыла, што ён цалкам прымаў усе ідэі й прапановы тых лёсавызначальных гадоў. Пасьля
На ўроку музыкі. 1970-я гады
зьяўленьня ў «ЛіМе» складзенага Сяргеем Дубаўцом звароту, назоў якога казаў сам за сябе — «Рэпрэсаваны правапіс», — я (бо ў газэце стаяў і мой подпіс) вытрымаў зь Мікалаем Макаравічам гарачую спрэчку. Урэшце мой апанэнт перайшоў на наш бок, аднак згадзіўся толькі на мяккі варыянт вяртаньня клясычных правілаў.
Зборнік ягоных песьняў на вершы беларускіх паэтаў выйшаў празь некалькі месяцаў пасьля таго, як Пятрэнка разьвітаўся з гэтым сьветам. Ен меў назоў «Беларусі мілай» і стаўся нібы весткаю ад Мікалая Макаравіча адтуль, зь Беларусі нябеснай.
Мікалай Пятрэнка
19.12.1919, в. Барбароў, цяпер Мазырскі раён —
3.1.1997, Полацак.
Пахаваны на полацкіх Лясных могілках.
Некалі мой украінскі сябар-літаратар запытаўся: «А ў вашай культуры ёсьць свая Леся ўкраінка?» Я назваў некалькі годных імёнаў, але пытаньне ўсё ж засталося. Мне падумалася, што, напэўна, яшчэ не нарадзілася ці ня вырасла тая, якую талент і сам Бог надзеляць адвагаю ўзяць псэўданім — Беларуска. Тады я (дый наагул ніхто) ня ведаў, што ў нашай літаратуры ўжо была паэтка, якая стварала менавіта пад такім імем — Леся Беларуска, відавочна падкрэсьліваючы сваю духоўную лучнасьць з той, украінскай Лесяю, а магчыма, і кідаючы ёй творчы выклік.
Зьвесткі пра яе жыцьцё адрывістыя й фрагмэнтарЛеся	ныя. У 1938-м выйшла за-
„	муж за афіцэра НКВД, які
Ьеларуска	праз колькі месяцаў быў
		расстраляны.
Неўзабаве за калючым дротам апынулася і сама паэтка. Пакараньне яна адбывала ў лягеры Эльген (у перакладзе зь якуцкай — Мёртвы) разам з расейскай пісьменьніцай Яўгеніяй Гінзбург.
..А над тайгою высьпявае гнеў і пагражае катам ён трывожна. Цьвік забівае хтосьці ў ногі мне іў галаву... і выцягнуць няможна.
Вершы Лесі, якую аднойчы знайшлі ў сьнезе замерзлай, сьпяваліся ў лягерах як песьні. Частку створанага ёю захаваў украінскі паэт Васіль Малагуша, таксама былы палітвязень. Толькі пры канцы мінулага стагодзьдзя вершы трапілі ў часопіс «Полымя». Дзякуючы паэтцы Валянціне Коўтун адбылася першая публікацыя.
Я ўсё стрываю і, якты, змагу Прайсьці жыцьце — упэўнена і прама. Ты мураваныя апекавала храмы, Я ж душы тут, як храмы, берагу...
Так, зьвяртаючыся да Сьвятой Эўфрасіньні, пісала Леся Беларуска ў сваім эльгенскім 1945-м.
У 2006 годзе ў адным з паэтычных зборнікаў Валянціны Коўтун зьявіўся разьдзел «Малітва да Калымы», які склалі, паводле вызначэньня аўтаркі кнігі, «перастварэньні» вершаў Лесі Беларускі.
Але ў хуткім часе «суаўтарка» лягернай паэткі абвясьціла, што Леся — плён містыфікацыі, задуманай і зьдзейсьненай Малагушам, а творы Беларускі належаць
пяру самой Коўтун.
Васіль Малагуша пацьвердзіць або абвергнуць гэтую
заяву ўжо ня мог, бо ягоная зямная дарога завяршылася. Аднак людзі, якія добра яго ведалі, найперш паэтка Ала Канапелька і журналіст Леанід Екель, перакананыя, што Леся Беларуска — рэальная жанчына, і маюць важкія доказы. Ня першы год няма на сьвеце і самой Валянціны Коўтун...
Канчаткова паставіць у гэтай гісторыі кропкі над «і» абяцае маладэчанская краязнаўца Ларыса Сысун, якая больш за дзесяць гадоў дасьледуе жыцьцё і творчасьць сваёй зямлячкі й рыхтуе да друку прысьвечаную Лесі Беларусцы кнігу.
Леся Беларуска (ад нараджэньня Ларыса Марозава)
Каля 1920 (?), Маладэчна (?) —
1948, лягер Эльген, Якутыя, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Калі вам выпадзе быць на Нясьвіжчыне, запытайцеся пра Дэмуха, і вы пачуеце сапраўдныя паданьні, герой якіх прывядзе на памяць легендарнага Робіна Гуда.
Вам распавядуць пра тое, як удзень савецкі фінагент забіраў з двара апошнюю кароўку-карміцельку, а ўначы кароўка — цэлая й усьцешаная — вярталася дадому з наколатай на рогі цыдулкай: «Ад Дэмуха». Вам пакажуць дуброву, дзе Дэмух адзін выйграў бой з цэлым узводам гэбістаў, або колішні млын, дзе ён таемна сустракаўся з каханай.
Мікола
Дэмух
Мікола ваяваў з гітлераўцамі, але, прыйшоўшы з фронту, быў уражаны й абураны несправядлівасьцямі, якія новая ўлада чыніла ў былых заходнебеларускіх вёсках: бязьлітаснымі
падаткамі, арыштамі за неасьцярожнае слова, высылкамі тысяч сем’яў у казахстанскія стэпы.
Ён пайшоў у лес. Як сьведчаць апэратыўныя зводкі МГБ, у сваіх акцыях Дэмух вызначаўся незвычайнай адвагай.
Знаходзячыся на нелегальным становішчы, ён дзейнічаў то асобна, то ўваходзіў у склад партызанскага аддзелу Івана Раманчука, аднаго з стваральнікаў Саюзу змаганьня за незалежнасьць Беларусі*. Устаноўчы сход гэтай арганізацыі ў 1946 годзе адбыўся, дарэчы, на хутары Саска-Ліпка пад Нясьвіжам.