Імёны свабоды
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
Аўтарытэт «нясьвіскага Робіна Гуда» быў такім, што
* Саюз змаганьня за незалежнасьць Беларусі — падпольная арганізацыя, якая ў 1946—1949 гадах дзейнічала на заходнебеларускіх землях. Праграма СЗНБ прадугледжвала роспуск калгасаў і перадачу зямлі сялянам, а найперш — падрыхтоўку патрыятычных сілаў, якія павінны былі ў спрыяльных умовах выступіць за вызваленьне Бацькаўшчыны ад камуністычнага панаваньня.
На паваенных нясьвіскіх вуліцах гэбісты ня чуліся ў бясьпецы
людзей Раманчука і мясцовыя жыхары, і гэбісты больш ведалі як аддзел Дэмуха.
Увесну 1949-га паранены ў няроўным баі Мікола трапіў у палон. Ягоны артыкул пацягнуў на 25 гадоў канцлягераў.
Вярнуўшыся пасьля зьняволеньня ў Беларусь, Дэмух вельмі хутка памёр у часе даволі простай апэрацыі ў шпіталі.
Гэтую сьмерць можна было б растлумачыць падарваным савецкімі лягерамі здароўем, каб не адна вельмі істотная акалічнасьць: прыкладна тады ж, вярнуўшыся на волю, раптоўна сканаў і Іван Раманчук.
Прычым здарылася гэта таксама падчас нескладанай апэрацыі.
Мікола Дэмух
1920, в. Квачы, цяпер Нясьвіскі раён — 1970-я, Бабруйск (?).
Месца пахаваньня невядомае.
Ён вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі, а пасьля яе закрыцьця мусіў давучвацца ў польскай. Успамінаючы створаную там дыскрымінацыйную атмасфэру, Барыс Рагуля пазьней пісаў: «У беларускай гімназіі я ведаў, што я беларус, а ў польскай адчуў сябе беларусам».
За год да пачатку Другой усясьветнай вайны ён здаў экзамэны на факультэт мэдыцыны Віленскага ўнівэрсытэту, але ў абход закону юнака-патрыёта забралі ў польскае войска.
Потым былі нямецкі палон і ўцёкі ў жніўні 1940-га
Барыс Рагуля
на «вызваленую» Чырвонай Арміяй радзіму, дзе Барыса напаткалі арышт і сьмяротны прысуд, ад выкананьня якога ўратаваў толькі напад Нямеччыны на СССР.
Увосень 1943 году акупацыйныя ўлады прынялі пастанову пра стварэньне новага беларускага добраахвотніцкага фармаваньня — Наваградзкага коннага швадрону. Камандаваць ім прапанавалі выкладчыку Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі Барысу Рагулю. Гітлераўцы ня ведалі, што ён быў сярод заснавальнікаў Беларускай незалежніцкай партыі, якая зьбіралася змагацца і з бальшавікамі, і зь немцамі.
Рагуля даў згоду, паставіўшы цьвёрдую ўмову поўнай незалежнасьці швадрону ад мясцовай нямецкай адміністрацыі.
25 сакавіка 1944 году кавалерысты Рагулі пад сваім штандарам з Пагоняй і гербам Наваградку ггрынялі прысягу на вернасьць беларускаму народу. Швадрон пасьпяхова дзейнічаў як супраць савецкіх, так і супраць польскіх партызанаў з Арміі Краёвай, што забівалі беларускіх актывістаў.
Аўтар успамінаў пра байцоў Барыса Рагулі пісаў, што ў тых умовах «беларускаму народу заставалася
толькі вера ва ўласныя сілы. Гэта адзіны момант, які дамінаваў у Наваградзкім швадроне. Яго маладыя жаўнеры былі люстэркам народных пачуцьцяў».
Пасьля вайны зьдзейсьніць яшчэ дзіцячую мару — стаць лекарам — Барысу Рагулю дапамог мэдычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі.
Жывучы пазьней у Канадзе, ён стаў адным з найаўтарытэтнейшых у краіне анколягаў. Аднак прыватная практыка і навуковыя дасьледаваньні ніколі
не заміналі яму працаваць на беларускую справу: у Згуртаваньні беларусаў Канады, у Радзе БНР, у Камітэце дапамогі дзецям — ахвярам Чарнобылю.
Мы сустрэліся зь ім у сярэдзіне 1990-х гадоў на зьезьдзе беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Кліўлэндзе. Энэргічны поціск моцнай і чуйнай рукі мэдыка, глыбокі дапытлівы позірк, аўтограф на толькі што выдадзенай ягонай кнізе «Беларускае студэнцтва на чужыне»...
Уражаньні ад размовы самі сабою склаліся ў выснову: гэтаму чалавеку можна даверыць сваё здароўе, а паваяваць пад яго камандаваньнем я таксама б пагадзіўся.
Барыс Рагуля
1.1.1920, мяст. Турэц, цяпер Карэліцкі раён —
22.4.2005, Лёндан, правінцыя Антарыё, Канада.
У 1969 годзе канцылярыя ЦК КПСС атрымала сакрэтны ліст, у якім паведамлялася: «Коммтет государственной безопасностн Белоруссмн располагает даннымн о полмтаческм нездоровых настроенмях ішсателей Карпюка н Быкова... Карпюк нелегально распространяет средм знакомых разлмчные антмсоветскне пасквнлм... Отрнцательно воздействует на молодежь... С санкцнм ЦК компартнм республнкн готовятся меропрнятня, направленные на предотвраіценме возможных враждебных акцмй названных лмц...» Пад лістом стаяў подпіс старшыні КГБ СССР Юрыя Андропава.
Аляксей Карпюк
партызанскага аддзелу
У дачыненьні да Аляксея Карпюка плянаваныя гэбістамі захады хутка выявіліся ў допытах, ператрусах, выключэньні з партыі.
Яго, былога камандзіра імя Каліноўскага, кавале-
ра савецкіх і польскіх баявых узнагародаў, на падставе сфабрыкаваных чэкістамі Фаміным і Клімовічам дакумэнтаў абвінавацілі ў калябарацыянізьме. Два гады Карпюк ня мог уладкавацца на працу.
Потым яго адновяць у КПСС, але на самым пачатку дзевяностых ён сам выйдзе адтуль. Праўда, пры гэтым партбілет пакіне сабе, напісаўшы ў заяве, што робіць гэта «на памяць пра летуценьні маладосьці».
Але непапраўным летуценьнікам — і змагаром за свае ідэалы — ён будзе заставацца праз усё жыцьцё: і ў творчасьці, і на пасадзе сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў, і ў нязьменна вострых і дасьціпных прамовах на літарацкіх зьездах і пленумах.
Я пазнаёміўся зь ім якраз пасьля аднаго з такіх выступаў, у якім Аляксей Нічыпаравіч, абрынуўшыся на ўсеўладнасьць савецкае намэнклятуры, расказаў, як сын тагачаснага эгіпэцкага прэзыдэнта Насэра
заваліў уступныя экзамэны ва ўнівэрсытэт.
Расказаў, каб рытарычна запытацца ў залі: «Ці магчыма такое ў нас нават на ўзроўні дзяцей сакратара райкаму?»
У гады перабудовы ён уступіць у БНФ, заявіць пра сябе як пра таленавітага публіцыста, неартадаксальна трактуючы падзеі верасьня 1939 году і калектывізацыі.
Аднойчы на гарадзенскай вуліцы, ідучы амаль подбегам, каб не адстаць ад ягонай заўсёды шпаркай хады, я сказаў спадару Аляксею, што ці не найлепшым творам пра Заходнюю Беларусь лічу ягоны раман «Вершалінскі рай».
3 дачкой Аленай. 1950-я гады
Інтэрвію Зянона Пазьняка, дзе той назаве Карпюкову Дануту з аднайменнай аповесьці (якая, дарэчы, перавыдавалася восем разоў) самым дарагім для яго жаночым вобразам ува ўсясьветнай літаратуры, Аляксей Нічыпаравіч прачытаць ужо не пасьпеў.
У Горадні дагэтуль няма вуліцы імя Карпюка, як і вуліцы імя ягонага дарагога сябра й аднадумца Васіля Быкава.
Аляксей Карпюк
14.4.1920, в. Страшава, Беласточчына—
14.7.1992, Горадня.
Калісьці, на лёсавызначальнай для Беларусі мяжы 1980—1990-х гадоў, існаваў такі адыёзны часопіс ЦК КПБ — «Полмтмческяй собеседннк», на старонках якога я атрымаў аднойчы аглабельны адпор за тое, што называў у сваіх публікацыях Полацкае княства першай беларускай дзяржавай.
Аўтар таго пагромнага артыкулу відавочна не чытаў Язэпа Юхо, чые погляды былі значна больш радыкальныя: ён лічыў, што дзяржаўныя ўтварэньні на сучасным беларускім абшары існавалі, магчыма, яшчэ да нараджэньня Хрыстовага.
Язэп Юхо
На вялікі жаль, на нашым гістарычным факультэце БДУ ў мае студэнцкія 1970-я лекцыяў ён не чытаў.
Відаць, нас, будучых «байцоў ідэалягічнага фронту», старанна бераглі ад неартадаксальных поглядаў спадара Язэпа.
Затое студэнтам юрфаку, дзе ён працаваў некалькі дзесяцігодзьдзяў, пашанцавала. Яны, да прыкладу, маглі даведацца, што Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году быў самым дасканалым зборам законаў у тагачаснай Эўропе і што наш Статут цягам цэлага сэмэстру вывучаюць на спэцкурсе студэнты-юрысты Сарбоны.
Дзіва што! Наш Статут, які дасьледаваў Язэп Юхо, ужо чатыры ста-
годзьдзі таму абвяшчаў ідэю праўнай дзяржавы, бараніў усіх яе жыхароў незалежна ад веравызнаньня, уводзіў у крымінальнае права паняцьце прэзумпцыі невінаватасьці, стаяў на абароне прыродных багацьцяў краіны значна лепей за некаторыя сучасныя законы...
Прафэсар Юхо абвяргаў высновы польскіх ды савецкіх гісторыкаў адносна Крэўскай і Люблінскай вуніяў і казаў пра канфэдэрацыйны лад Рэчы Паспалітай, у якой дзяржава нашых продкаў — Вялікае Княства Літоўскае — мела столькі сувэрэнітэту, колькі Беларускай ССР у «братняй сям’і саюзных савецкіх рэспублік» і ня сьнілася.
Юхо стаў заснавальнікам навуковай школы вывучэньня гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
Менавіта ён першым пачаў дасьледаваць жыцьцё й дзейнасьць Тадэвуша Касьцюшкі і ў выніку сваімі артыкуламі і кнігаю «За вольнасьць нашу і вашу» (1989) вярнуў імя выдатнага суайчыньніка ў гістарычную памяць беларусаў.
Незалежнасьць Бацькаўшчыны была ягонаю марай, а потым сталася штодзённым клопатам.
Язэп Юхо браў чынны ўдзел у распрацоўцы нашай Канстытуцыі 1994 году і шмат якіх іншых заканадаўчых актаў.
Ен непахісна верыў, што краіна абавязкова вернецца ў сям’ю дэмакратычных народаў і яшчэ зьдзівіць Эўропу, як некалі ўразіла яе сваім Статутам.
Язэп Юхо
19.3.1921, Менск —
29.7.2004, Менск.
Пахаваны на менскіх Вайсковых могілках.
Упершыню я сустрэўся зь ім у студэнцкія гады. Дзень пры дні ў чытальнай залі беларускага аддзелу Дзяржаўнай бібліятэкі зьяўляўся й заседжваўся да закрыцьця чалавек з надзіва адметным тварам — разумным, прасьветлена-адухоўленым і разам з тым нейкім безабаронным.
Прычынаю апошняга быў вельмі слабы зрок: здавалася, лінзы такіх акуляраў імгненна запаляць ад сонца паперу.
Мы пазнаёміліся толькі ў 1990-м, калі імя Ермаловіча ведаў кожны нацыянальна арыентаваны беларус.
Мікола
Ермаловіч
Ужо выйшла кнігаю ягонае славутае дасьледаваньне «Па сьлядах аднаго міту», якім мы некалі зачытваліся ў самвыдавецкім варыянце. (3 працы Міколы Іванавіча вынікала, што
аніякай, здавалася б, назаўсёды замацаванай у школьных і ўнівэрсытэцкіх падручніках «заваёвы літоўцамі беларускіх земляў» у гісторыі не было, а сама летапісная Літва знаходзілася на сучасным абшары Беларусі.)
Ужо было вядома, што гэта спадар Мікола пад псэўданімам Сымон Беларус нелегальна выпускаў у сярэдзіне глухіх сямідзясятых часопіс «Гутаркі», які памнажаў ягоны аднадумца мастак Яўген Кулік.
Вочы Ермаловіча амаль ня бачылі, але яго падтрымлівала шырокае прызнаньне: прыняцьце ў Саюз пісьменьнікаў, Дзяржаўная прэмія імя Кастуся Каліноўскага за кнігу «Старажытная Беларусь», мэдаль Францішка Скарыны, атрыманьне ім, маладэчанцам, менскай кватэры, што пакінула ў мінулым штодзённыя паездкі ў электрычках, дзе Мікола Іванавіч, каб не губляць часу, нярэдка чытаў пасажырам сапраўдныя натхнёныя лекцыі.