• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Знаўцы творчасьці ўладзімера Караткевіча, магчыма, пазналі ўжо фрагмэнт нарысу «Званы ў прадоньнях азёраў», упершыню надрукаванага ў часопісе «Маладосьць» у 1969-м.
    На жаль, Караткевіч праз цэнзурныя рагаткі ня здолеў паведаміць чытачам, які ж галоўны занятак гэтага знаўцы старасьвеччыны і заядлага матацыкліста. Пагатоў ён ня мог распавесьці, што ксёндз Казімер паходзіць з польскай шляхецкай сям’і і да Другой усясьветнай вайны скончыў Пінскую духоўную каталіцкую сэмінарыю. Што ўвесну 1939-га ён распачаў душпастырскую дзейнасьць у Пружанах, але з прыходам «саветаў» быў абвінавачаны ў шпіянажы і кінуты ў турму.
    Пасьля вайны яго засудзілі на дзесяць гадоў лягераў. Адтуль, зь сібірскай тундры, ён, адцягнуўшы тэрмін ад званка да званка, вярнуўся ў 1954-м у Пінск і пачаў служыць у францысканскім касьцёле. Адмовіўся выяжджаць у Польшчу. He атрымаўшы рэабілітацыі, усё жыцьцё пісаў у анкетах пра судзімасьць.
    Ад канца XVIII стагодзьдзя беларускія католікі ня мелі сваіх кардыналаў. Бясконца доўгі перапынак скончыўся ў 1994-м, калі Ян Павал II надаў гэтую годнасьць Казімеру Сьвёнтку. Міжнародным прызнань-
    нем яго заслугаў сталася ўзнагароджаньне ў 2006-м францускім ордэнам камандора Ганаровага легіёну.
    Менавіта за палякам (адзін час нават намесьнікам старшыні Саюзу палякаў Беларусі) Сьвёнткам адбывалася беларусізацыя нашага Касьцёлу. Маючы гонар быць запрошаным на 90-годзьдзе яго эмінэнцыі, я загаварыў пра гэта зь юбілярам і зразумеў, наколькі няпроста давалася вяртаньне беларускай мовы ў сьвятыні.
    А вось наконт таго, што Сьвёнтак быў «кінэматаграфістам-аматарам», Караткевіч, відаць, памыляўся. Прынамсі, беларускі кінарэжысэр Юры Гарулёў лічыць, што фільмы «абсалютна прафэсійныя». Зрэшты, кожны можа сам пагадзіцца з гэтай думкаю або аспрэчыць яе, зьвярнуўшыся да выпушчанай у 2014-м выдавецтвам «Pro Christo» кнігі «Чары Палесься». Туды ўвайшлі дыскі зь фільмамі выбітнага сьвятара. Дыктарскі тэкст — польская паэзія, музыка — Сьвёнткаў улюбёны Шапэн.
    Казімер Сьвёнтак
    21.10.1914, мяст. Валга, Эстонія — 21.7.2011, Пінск.
    Пахаваны ў Пінскім катэдральным саборы Ўнебаўзяцьця Дзевы Марыі.
    Карыстаючыся намаляванай лёнданскім сябрам схемай, я знайшоў на могілках Сьвятога Панкраца ў брытанскай сталіцы невялікі беларускі нэкропаль. Побач з агульным помнікам айцам Льву Гарошку й Язэпу Германовічу, вядомаму як паэт Вінцук Адважны, там спачывае прах уладыкі Часлава Сіповіча, першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа XX стагодзьдзя. На надмагільлі надпіс лацінкаю: «Kab usie byli adno».
    Пакліканьне да царкоўнага жыцьця Чэсь адчуў зь дзяцінства, што і прывяло яго ў гімназію пры Друйскім кляштары беларускіх айцоў марыянаў. Як самыя багаславёныя гады прыгадваў Сіповіч час, калі слухаў у Віленскай alma mater курсы філязофіі й тэалёгіі ды жыў у доме марыянаў, якім кіраваў айцец Язэп Германовіч. Атрымаўшы навучаньне ў Рыме, Часлаў
    прыняў бізантыйскі абрад. Папскі Грыгарыянскі ўнівэрсытэт ён скончыў ужо сьвятаром.
    Пасьля вайны айцец Часлаў Сіповіч стаў заснаваль-
    Часлаў Сіповіч
    магчымасьць працягваць
    Урачыстасьць з нагоды адкрыцьця Бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане. Травень 1971 г.
    нікам і першым рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане, дзе браў чынны ўдзел у дзейнасьці Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі й Ангельскабеларускага таварыства, шмат гадоў супрацоўнічаў з часопісам «Божым Шляхам». Як апостальскі візытатар беларусаў-каталікоў абодвух абрадаў у эміграцыі ён зьдзейсьніў два падарож-
    жы вакол сьвету, прывозячы
    адусюль архівы і бібліяграфічныя рэдкасьці для фондаў будучай Лёнданскай бібліятэкі імя Скарыны, сваёй даўняй запаветнай мары.
    Адкрыцьцё Скарынаўкі ў 1971-м падаравала яму адзін з самых сьветлых момантаў жыцьця. Есьць нешта сымбалічнае ў тым, што якраз у дзень адзначэньня дзесяцігодзьдзя бібліятэкі, якая зрабілася найбагацейшым беларускім кнігазборам па-за межамі Беларусі, уладыка адыйшоў у лепшы сьвет. Сіповіч толькі-толькі пасьпеў адслужыць сьвяточную літургію ў лёнданскай Беларускай царкве Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла.
    На пачатку гэтага стагодзьдзя выйшла кніга вядомага рэлігійнага дзеяча нашай эміграцыі, гісторыка Беларускай царквы айца Аляксандра Надсана «Біскуп Чэслаў Сіповіч. Сьвятар і беларус», якая адразу трапіла ў разрад рарытэтаў.
    Часлаў Сіповіч
    8.12.1914, в. Дзедзіна, цяпер Мёрскі раён —
    4.10.1981, Лёндан, Вялікабрытанія.
    Пахаваны на лёнданскіх могілках Сьвятога Панкраца.
    Уладзіслаў Чарняўскі
    «Кожны народ павінен маліцца ў сваёй мове». Вернасьць гэтаму крэда беларускі сьвятар Уладзіслаў Чарняўскі пранёс праз усё жыцьцё.
    Ягоны зямны шлях пачаўся ў ваколіцах старажытных Гальшанаў. Гімназія пры Друйскім кляштары айцоў марыянаў, што знаходзілася пад уплывам беларускіх ксяндзоў, дала душы моцны нацыянальны гарт. Сваю першую імшу малады сьвятар Уладзіслаў, як і некалі ягоны брат па духу Адам Станкевіч, адправіў па-беларуску ў касьцёле гістарычнага Крэва.
    Ад сярэдзіны 1950-х амаль паўстагодзьдзя айцец Уладзіслаў служыў у касьцёле Сьвятой Марыі ў Вішневе пад Валожынам.
    Гэтае старажытнае мястэчка цікавае ня толькі касьцёлам ■—• помнікам раньняга барока. Зь Вішневам было зьвязанае жыцьцё асьветніка часоў Рэфармацыі Сымона Буднага, у гэтых мясьцінах жылі й былі пахаваныя паэты Канстанцыя Буйла і Пятро Бітэль.
    Аднак у 70—80-я гады мінулага стагодзьдзя ў Вішнева прыяжджалі найперш да айца ўладзіслава, на той час адзінага ў Беларусі каталіцкага сьвятара, які служыў па-беларуску. ў яго бывалі ўладзімер Караткевіч, Зянон Пазьняк, гісторык і літаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч...
    Да яго ехала па духоўную падтрымку адраджэнская моладзь. Я ведаю дзясяткі людзей, якія прынялі ў айца ўладзіслава хрост. Сярод іх — вядомы праваабаронца, кандыдат на Нобэлеўскую прэмію міру Алесь Бяляцкі.
    ў 1960-х рымскі папа Павал VI прапанаваў ксяндзу Чарняўскаму заняць пасаду адміністратара для ўсіх каталікоў Беларусі. Савецкія ўлады не далі на гэта дазволу, як пазьней адхілілі й просьбу Ватыкану аб прызначэньні айца ўладзіслава біскупам.
    Улады некалькі разоў не дазвалялі яму паехаць
    Айцец Уладзіслаў Чарняўскі (справа) на аўдыенцыі ў папы рымскага Паўла VI. Зьлева — біскуп Часлаў Сіповіч. 1968 г.
    у Рым, але былі ня ў стане пахіснуць велізарны маральны аўтарытэт сьвятара.
    Ён адыйшоў у Вечнасьць, ня толькі пасьпеўшы ўбачыць зьдзяйсьненьне мары пра беларускую мову ў каталіцкіх сьвятынях, але і дачакаўшыся выданьня свайго перакладу Новага Запавету.
    Уладзіслаў Чарняўскі
    14.1.1916, засьценак Амбружын, цяпер Ашмянскі раён —
    22.12.2001, Менск.
    Пахаваны ў мяст. Вішнева, Валожынскі раён.
    Ён нарадзіўся ў Адэсе, што, відаць, таксама ігрычынілася да ягонага нязводнага — то вытанчанага, то па-народнаму грубаватага гумару, які літаратуразнаўцы назвалі калябруньёнаўскім.
    Гэтым гумарам былі наскрозь прасякнутыя лісты, якія я зрэдку — кожны раз бясконца шчасьлівы — атрымліваў ад мэтра, калі Брыль заўважыў мае першыя апавяданьні.
    Ён умеў пахваліць і ўвадначас па-настаўніцку пасьмяяцца з праколаў накшталт лужынкі пад нагамі ў адной маёй гераіні, што яе знаёмы прыняў за наплаканыя сьлёзы...
    Я суперажываў Алесю Янка Руневічу з адзінага Брылё_	вага раману «Птушкі і гнёз-
    Ьрыль ДЫ».
    	 Я рагатаў над старонкамі аповесьці «Ніжнія Байдуны», ідэяй якой даўні Брылёў сябар (і суаўтар у стварэньні кнігі «Я з вогненнай вёскі») літаратуразнаўца ўладзімер Калесьнік назваў «неад’емнасьць права нізоў на гістарычнае быцьцё й тварэньне свайго лёсу ў супярэчлівым сьвеце».
    Але найбольш маімі ў ягонай творчасьці заўсёды былі лірычна-філязофскія мініятуры.
    Зборнік «Жменя сонечных промняў» я доўгі час вазіў з сабой як настольную кнігу.
    Яна, дарэчы, апрача наталеньня мудрасьцю, уратавала мяне ў жалезнаводзкім санаторыі ад бойкі з двума чачэнцамі, якія, на шчасьце, убачылі на стале ў «расейскага акупанта» «нярускую» кнігу.
    Мы ўсе павінны быць удзячныя яму за падтрымку маладзейшых Уладзімера Караткевіча і Міхася Стральцова, таленты якіх станавіліся на крыло пад Брылёвай увагаю й апекай.
    У сёньняшняй Беларусі ён быў больш чым выдатным пісьменьнікам.
    Пасьля яго пахаваньня мне прысьнілася, што Янка Брыль выступае на тэлебачаньні. Ад нечаканасьці я прачнуўся.
    Такое цяпер сапраўды можна было ўбачыць толькі ў сьне.
    Адразу разгледзеўшы антынацыянальную сутнасьць цяперашняй улады, Брыль не пайшоў зь ёю ні на якія кампрамісы.
    Ен не надрукаваў ні радка ў сэрвільных дзяржаўных выданьнях.
    Ен у восемдзесят гадоў адкрыў выдатнай прамоваю Кангрэс дэмакратычных сілаў.
    Пасьля сыходу ў Бечнасьць Васіля Быкава менавіта Янка Брыль быў найвышэйшым маральным аўтарытэтам краіны.
    Сьведчаньнем гэтага мог бы стаць і ягоны дзёньнік на пяць тысяч старонак, які, паводле запавету, можна было апублікаваць толькі празь пяць гадоў пасьля сьмерці аўтара.
    Прыхільнікі таленту народнага пісьменьніка ўжо зачакаліся...
    Янка Брыль
    4.8.1917, Адэса, Украіна —
    25.7.2006, Менск.
    Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
    На пачатку 1970-х я, захоплены навуковай і ненавуковай фантастыкай, разоў дзесяць глядзеў дакумэнтальны фільм заходненямецкага рэжысэра Дэнікена «ўспаміны пра будучыню», прысьвечаны нашым магчымым касьмічным братам па розуме.
    У фільме — і гэта казытала пачуцьцё нацыянальнага гонару — браў удзел беларускі вучоны Вячаслаў Зайцаў, які ў кадры харызматычна даводзіў, што мы ў Сусьвеце зусім не самотныя.
    3 драматычным лёсам гэтага чалавека і зь ім асабіста я пазнаёміўся значна пазьней, калі пераехаў
    Вячаслаў Зайцаў
    у Менск і пачаў працаваць у выдавецтве «Мастацкая літаратура», дзе Зайцаў аднойчы прачытаў бліскучую лекцыю пра тых самых іншаплянэтнікаў, амаль пераканаўшы мяне, што да іх ліку належаў, у прыватнасьці, легендарны шумэрскі ўладар Гільгамэш.
    У біябібліяграфічным даведніку «Беларускія пісьменьнікі» гаворыцца, што Вячаслаў Зайцаў «быў паглыблены ў філязофскатэалягічныя праблемы». Насамрэч ён быў проста апантаны імі. ў атэістычнай
    краіне гэта не абяцала навукоўцу нічога добрага. ў свой час дацэнта Зайцава за ідэалістычныя погляды практычна выслалі зь Ленінградзкага ўнівэрсытэту ў Менск.
    Працуючы ў акадэмічным Інстытуце літаратуры, ён блізка сыйшоўся з Адамам Мальдзісам і ўладзімерам Караткевічам. Апошні, маючы на ўвазе галоўнае заха-