Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Сапраўднае адкрыцьцё Быкава як пісьменьніка глыбока нацыянальнага пачалося для мяне пасьля зьяўленьня аповесьці «Знак бяды» — твору, бясспрэчна, знакавага для нашае літаратуры.
Васіль Уладзімеравіч ня раз казаў, што яму блізкі экзыстэнцыялізм, асабліва раман Альбэра Камю «Чума». Адрозна ад францускага калегі, Быкаў, нягле-
дзячы на моцную падтрымку Вацлава Гаўла і Чэслава Мілаша, ня быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй. Але ці была б гэтая ўзнагарода зь яе сёньняшнім пахіснутым аўтарытэтам вартая Быкава?
Ен быў увасабленьнем Адраджэньня Беларусі й сымбалем змаганьня з дыктатурай. Свае ўчынкі мы выпрабоўвалі пытаньнем: «А што скажа Быкаў?» Пасьля яго пахаваньня за-
межныя калегі казалі мне, што ўжо некалькі дзесяцігодзьдзяў нідзе ў Эўропе разьвітаньне народу зь пісьменьнікам не было такім грандыёзна-шматтысячным.
Адзін з заходніх крытыкаў назваў сыход Быкава апошнім уздыхам экзыстэнцыялізму. Мэтафара небездакорная: сьвет працягвае чуць магутнае дыханьне быкаўскае прозы.
Улада заўсёды больш любіць не жывых, а мёртвых геніяў. Цяперашняя няздатная нават на гэта. У Менску, як і ў Горадні або Віцебску, няма помніку Быкаву. Ягонае імя не ўшанаванае нават у назовах вуліцаў.
У нашай апошняй размове Быкаў паўтарыў фінальныя словы з сваёй «Доўгай дарогі дадому»: «Мой лёгас пэсымістычны, хаця душа мая прагне аптымізму».
Быкаў быў з намі ў сакавіку 2006-га на менскім пляцы, якому абаронцы гэтай выспы свабоды надалі імя Каліноўскага: у намётавым мястэчку я бачыў Яго кнігі.
Васіль Быкаў
19.6.1924, в. Бычкі, Вушацкі раён — 22.6.2003, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Я не служыў на флёце, але добра ўяўляю, якая выбітная роля належыць на караблі боцману. А калі даць волю фантазіі й уявіць маю верагодную марскую службу, я хацеў бы, каб нашага боцмана звалі Артурам Вольскім.
Частку сваіх дзесяці флёцкіх, у тым ліку і баявых, гадоў спадар Артур насамрэч выконваў боцманскія абавязкі, што, здаецца, зусім ня горшым чынам паўплывала на ягоны далейшы лёс — і літаратурны, і кар’ерны. А трапіў ён на Ціхі акіян у 1942-м. Артуру толькі што споўнілася васямнаццаць, і ён ужо лічыў сябе ня толькі мараком, але і пісьменьнікам, бо першае апавяданьне надрукаваў ажно ў трынаццаць гадоў.
Найбольш поўна шматстайныя таленты Вольскага
Артур Вольскі
раскрыліся, калі ён паўтара дзесяцігодзьдзя працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача — спачатку загадчыкам літаратурнай часткі, а затым дырэктарам. Якраз тады разам з шматлікімі паэтычнымі й празаічнымі зборнікамі для дзяцей і дарослых была створаная п’еса-казка «Сьцяпан — вялікі пан», што — пакладзеная на музыку кампазытарам Юрыем Семяня-
кам — сталася першай беларускай дзіцячай апэрэтай.
Парадак панаваў на ўсіх палубах і тады, калі спадар Артур быў дырэктарам менскага Дому літаратара.
Шмат каму жыцьцё Вольскага падавалася ўва ўсіх сэнсах камфортным і бясхмарным. Але пад ягоным нацельнікам, што почасту выглядваў з-пад моднай кашулі, білася сэрца, якое прывяло пісьменьніка
ў кастрычніку 1988-га ў шэрагі стваральнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
Вольскі ўваходзіў у склад некалькіх Соймаў БНФ, узначальваў Беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне вэтэранаў вайны. Некалькі разоў я быў сьведкам таго, як на акцыях дэмакратычных сілаў сваім уладным позіркам і зычным голасам спадар Артур спыняў і прымушаў адступаць чорныя шэрагі гэтых званых «ахоўнікаў правапарадку».
Ягоны бацыса Віталь, аўтар славутага «Несьцеркі», пражыў восемдзесят сем гадоў, маці — дзевяноста чатыры. Генатып і магутнае здароўе абяцалі спадару Артуру доўтае жыцьцё. Аднак умяшаўся выпадак, а найверагодней — загадзя сплянаваная акцыя. Пасьля вечаровага выступу перад школьнікамі Вольскага запыніла вялікая агрэсіўная кампанія. Яго ня проста жорстка зьбілі, але і распранулі, пакінуўшы непрытомным ляжаць на халоднай лістападаўскай зямлі. Перажыты тады шок, на думку мэдыкаў, і справакаваў анкалягічнае захворваньне...
У ліку ягоных найлепшых паэтычных твораў апошніх гадоў многія называюць верш «Калі гучыць «Магутны Божа»:
Калі гучыць «Магутны Божа», гатоў я ўпасьці на калені.
Бог — толькі Бог! — нам дапаможа знайсьці шляхі да вызваленьня...
Таленавіты род Вольскіх доўжыцца ў Артуравым сыне Лявоне — адным з найпапулярнейшых у краіне рок-музыкаў.
Артур Вольскі
23.9.1924, Койданава — 5.9.2002, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
У ягонай душы заўсёды жыў вольналюбівы дух продкаў-ліцьвінаў з роднае вёскі Шляхецкая Ваколіца, назоў якой бальшавікі сьцёрлі з мапаў.
Пры канцы 1942-га васямнаццацігадовы юнак пераходзіць лінію фронту, каб дабрацца да Саратава. Там у эвакуацыі знаходзіўся Гомельскі тэхнікум, куды Рыгор паступіў перад самай вайной. Падчас вандровак па Расеі Клімовіча паводле абвінавачаньня ў шпіёнстве схапіла НКВД. Пачынаюцца яго блуканьні па пакутах, якія зацягнуліся на паўтара дзясятка гадоў.
За напісаныя пасьля арышту антысталінскія вершы Клімовіча накіроўваюць пад Нарыльск, у Гарляг, іпто меў неафіцыйную рэпутацыю лягеру сьмерці. У 1950-м яго паўторна асуджаюць на дзесяць гадоў зьняволеньня.
Пасьля таго як «бацька ўсіх народаў» выправіўся на той сьвет і ў СССР пачаліся масавыя амністыі, у Гарлягу рэжым, наадварот, зрабіўся яшчэ больш жорсткім. Ахова атрымала дазвол расстрэльваць зьняволеных без суду й сьледзтва.
Калі колькасьць забітых наблізілася да дваццацёх, цярпеньне вязьняў высілілася: 25 траўня 1953 году над лягерам быў узьняты сьцяг паўстаньня.
На чале яго стаў беларус Рыгор Клімовіч.
Ен жа пазьней склаў гімн паўстаньня «Ня страшны нам тыранствы бальшавізму», які зьняволеныя сьпявалі на мэлёдыю песьні ўкраінскай паўстанцкай арміі «Мов той олень, іцо загнаній в болото».
Паўстанцы патрабавалі прыезду з Масквы камісіі ЦК КПСС, рэабілітацыі іншадумцаў і вязьняў, якія да 1939 году не былі грамадзянамі СССР. Выступ зьняволеных доўжыўся сорак дзён, пасьля чаго ўнутраныя войскі атрымалі загад увайсьці на тэрыторыю Гарлягу й адкрыць агонь на зьнішчэньне з усіх відаў зброі.
За тры дні палегла болей за тысячу вязьняў, але крывавыя ахвяры не пайшлі намарна. Гарляг быў расфармаваны, і гэта ўратавала мноства іншых жыцьцяў.
Да канца васьмідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя Клімовіч заставаўся пад наглядам КГБ, але і ў той пэрыяд не пакідаў супраціву: наладжваў сувязі паміж былымі палітвязьнямі, працаваў над успамінамі, якія пад назовам «Канец Гарлягу» выйшлі асобнай кнігаю ў 1999-м.
На той час імя правадыра легендарнага паўстаньня было добра вядомае ня толькі ў Беларусі. Клімовіч выступаў на міжнародных канфэрэнцыях і на мітынгах, актыўна супрацоўнічаў з расейскім «Мэмарыялам» і «Мартыралёгам Беларусі». Ен палымяна й доказна абвяргаў культываваную за савецкім часам дый пазьней думку аб «пакорліва-талерантным» няўдзеле беларусаў у антысталінскім супраціве.
Найяскравейшым у арсэнале яго доказаў было Нарыльскае паўстаньне, у якім бралі ўдзел болей за пяць тысяч беларусаў, чацьвёра зь якіх узначальвалі паўстанцкія камітэты.
Створаны Рыгорам Клімовічам паўстанцкі гімн, перакладзены на ўкраінскую, польскую, літоўскую і нямецкую мовы, гучыць на міжнародных сустрэчах вязьняў ГУЛАГу.
Рыгор Клімовіч
3.10.1924, в. Шляхецкая Ваколіца, цяпер в. Цярэшкавічы, Гомельскі раён —1.7.2000, Гомель.
«Свабодны розум ня можа трываць няволі», — было сказана яшчэ ў антычным сьвеце.
На пачатку 1946-га настаўнікі і моладзь Слонімшчыны заснавалі падпольную беларускую арганізацыю з кансьпірацыйным назовам «Чайка». Гэта было адказам на «татальныя зачысткі» гэбістамі «варожых элемэнтаў» і на хвалю русіфікацыі, што абрынулася па вайне на былыя заходнебеларускія землі, дзе на ўсе больш-менш значныя пасады пачалі ставіць людзей, варожых да беларушчыны. «Чайка» мела на мэце змаганьне за нацыянальныя правы беларусаў і ўрэшце — стварэньне не-
Уладзімер Салавей
залежнай дзяржавы. Слонімскія патрыёты імкнуліся пашыраць свае ідэі ў іншых рэгіёнах.
У Баранавічах філію арганізацыі стварыў студэнт гістарычна-філялягічнага
факультэту мясцовага настаўніцкага інстытуту ўладзімер Салавей, які ўвайшоў у кіроўны орган «Чайкі» — Цэнтар беларускага вызваленчага руху.
Калі ў 1947-м распачаліся арышты сяброў Уладзімер здолеў перайсьці на нелегальнае становішча. Ён быў, мяркуючы па ўсім, добры кансьпіратар: МГБ некалькі гадоў не магло схапіць маладога настаўніка, які ня толькі хаваўся на бацькоўскім хутары, але й езьдзіў, узброены наганам, па рэспубліцы.
Яго арыштавалі на пачатку 1950-х. У той час, калі я немаўлёнкам смактаў маміну цыцу, майго аднайменьніка жудасна катавалі. Нечакана ўладзімераву бацьку «органы» загадалі зьявіцца ажно ў Казань. Дадому той вярнуўся з вусьцішнай навіной: у гэбісцкіх катоўнях Валодзю ня толькі адбілі ныркі. Ягоны розум не перанёс няволі...
Можна толькі здагадвацца, якія думкі апаноўвалі яго ў хвіліны прасьвятленьняў, калі ўладзімер бачыў краты на вокнах і з жахам глядзеў на санітараў. Праз колькі
гадоў сваякам дазволілі забраць яго дахаты, але, калі ён убачыў жыцьцё тагачаснай, загнанай у калгасны прыгон, вёскі, розум Салаўя зноў ня вытрымаў, гэтым разам — фатальна.
Сорак гадоў — цэлае жыцьцё — ён знаходзіўся ў вар’ятні пад Горадняй, а ў 1996-м, нават не напісаўшы і не патэлефанаваўшы родным, Уладзімера перавялі ў псыхічную лякарню ў вёсцы Казлоўшчына на Дзятлаўшчыне.
Неўзабаве сям’і паведамілі, што ўладзімер нібыта заблукаў узімку ў лесе, замёрз і быў знойдзены, толькі калі растаў сьнег. Труну на хаўтурах не адчынялі...
Але самае страшнае для мяне ў лёсе Салаўя ня гэта. Самае страшнае, што сваякі
Уладзімер Салавей (у цэнтры) зь сябрамі. Справа — будучы кіраўнік «Чайкі» Васіль Супрун. 1943 г.
патрыёта анічога ня ведалі аб прычынах ягонага арышту, ніколі ня чулі пра «Чайку»... Для іх ён быў проста няшчасным вар’ятам, на магіле якога доўгі час не было на-
ват сьціплага помніку.
Уладзімер Салавей
1925, в. Гуменікі, цяпер Слонімскі раён — 1996, в. Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён. Пахаваны ў в. Жыровічы, Слонімскі раён.
Алесь Усюкевіч
У чэрвені 1947 году міністар дзяржбясыіекі БССР Лаўрэнці Цанава вырашыў асабіста дапытаць сакратара нелегальнага Саюзу вызваленьня Беларусі, які дзейнічаў у Наваградку.