Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Цяпер яго называюць заснавальнікам новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі.
Акадэмічная навука мае да ягоных працаў шмат заўвагаў, але ніхто з крытыкаў ня можа адмовіць, што Ермаловіч у свой час зьдзейсьніў сапраўдны подзьвіг — адкінуўшы канцэпцыі несамастойнасьці гісторыі Беларусі, абудзіўшы цікавасьць да мінулага ў дзясяткаў тысяч суайчыньнікаў спрычыніўшыся да вострых навуковых і грамадзкіх дыскусіяў за межамі краіны.
Пры канцы 1990-х ягоныя вочы маглі адно адрозьніць сьвятло ад цемры.
У іншай дзяржаве чалавек з такімі заслутамі атрымаў бы й адпаведны мэдычны догляд, і аўтамабіль з кіроўцам. Між тым Ермаловіч мусіў рухацца па Менску амаль навобмацак.
Пераходзячы вуліцу, ён загінуў пад коламі таксоўкі, так і не пасьпеўшы ўзяць у рукі сваю выніковую кнігу «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае».
Сьмерць Міколы Ермаловіча зь ліку тых, што застануцца на сумленьні цяперашняга рэжыму.
Мікола Ермаловіч
29.4.1921, в. Малыя Навасёлкі, цяпер Дзяржынскі раён —
5.3.2000, Менск.
Пахаваны на могілках каля в. Насілава, ускраіна
Маладэчна.
Янка Юхнавец
Калі ў добрыя старыя часы на пачатку 1990-х я рэдагаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ягоную кнігу паэзіі «Сны на чужыне» (яна выйшла ў 1993-м у сэрыі «Галасы беларускага замежжа»), адзін мой калега, засунуўшы нос у карэктуру, запытаўся: «Ен што — вар’ят альбо геній?»
Праз два гады я ўручыў кнігу аўтару ў царкве Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай у амэрыканскім горадзе СаўтРывэр. 3 царквы, прызнаюся, мы перабраліся ў больш аддаленае ад Бога месца, дзе спадар Юхнавец замовіў сабе ірляндзкага піва, а мне — каліфарнійскага віна. Адрозна ад іншых эмігрантаў, у тым ліку і літаратараў, ён не распытваў пра палітычныя падзеі ў Беларусі. Адно што пацікавіўся, ці быў я калі ў Бягомлі, у ваколіцах якога ў вайну карнікі-літоўцы спалілі ягоных бацькоў і пяцярых малых братоў.
Тыя мясьціны зноў і зноў прыходзілі да яго ў снахвершах (а вось Амэрыка так ніколі і не прысьнілася), дзе ён вёў гутаркі то зь легендарным героем Машэкам, то з Скарынам, то з таямнічым пэрсанажам, якога завуць Лесасекам і які мяркуе, што Гісторыя — гэта крушня, а потым удакладняе, што гэта — памяшканьне, дзе адбываюцца нелягічныя выпадкі.
Я расказаў спадару Янку пра тое, як на бягомальскай аўтастанцыі тамтэйшы хлопец павесіў аднойчы на Дзень Волі бел-чырвона-белы сьцяг і празь пяць хвілінаў апынуўся ў кайданках. Лесасек, відаць, назваў бы гэтую гісторыю банальнай, каб не адна дэталь: хлопец быў глуханямы.
Але наагул усе нашы нешматлікія размовы зь Юхнаўцом былі да краёў напоўненыя шорахам моўкнасьці (менавіта так — «Шорах моўкнасьці» — называўся ягоны першы выдадзены ў Нью-Ёрку ў сярэдзіне 1950-х паэтычны зборнік), у якой засталася нявыказа-
най мая думка пра тое, што з часу Максіма Багдановіча, магчыма, ніхто не сумовіўся з космасам на такой блізкай мове, як ён. Хіба што Алесь Разанаў, чыя паэзія гэтаксама, як і ў яго, Юхнаўца, незаўважна перацякае ў філязофію.
У шораху гэтае моўкнасьці расталі так і ня вымаўленыя ўголас радкі, што ўразілі ў рукапісе «Сноў на чужыне», зрабіўшыся іх своеасаблівым эпіграфам:
...я дома зноў, ён для мяне спакой. Гляджу з вакна у сад у воддаль поля, там пе відаць дарог шумлівых, а краскі на аселіцах — самі сабе, прыгожая няволя!
Адчуваю: на зямлі бытую адзінотным...
Гляджу на стол, там ліст — каму, недапісаны?
Юхнавец падпісваў мне сваіх выдадзеных у 1967-м у Нью-Ёрку «Калюмбаў», выводзіў унізе аўтографу загадкавую (магчыма, падказаную ў гэты момант Лесасекам) дату — 1968, а я чамусьці думаў: «Можа, той недапісаны ліст адрасаваны бягомальскаму хлопцу зь сьцягам?»
Янка Юхнавец
3.11.1921, в. Забродак, цяпер Докшыцкі раён —
6.1.2004, Нью-Ёрк, ЗША.
Прах разьвеяны над штатам Нью-Джэрзі.
У Вільні быў празрысты кастрычніцкі вечар. Мы спыніліся каля Вострае Брамы — там, адкуль раніцою і пачалося нашае падарожжа, падчас якога я ўпершыню даведаўся, дзе дакладна быў дом Скарынавага фундатара бурмістра Якуба Бабіча, дзе жандары арыштавалі Каліноўскага, дзе месьцілася друкарня Марціна Кухты, дзе жылі Купала і Янка Пазьняк...
Мой спадарожнік і праваднік, у сваіх заўсёдных зухаватым бэрэце і прыцемненых акулярах, працытаваў героя аўтабіяграфічнай аповесьці Максіма Гарэцкага «Мэлянхолія»; «Пішу да цябе зь Вільні, адкуль сьвяціла
Лявон
Луцкевіч
магутным сьвятлом наша старадаўняя культура...» Я выказаў думку, што мой суразмоўца павінен падтрымаць гэтае сьвятло сваёй кнігаю пра беларускую Вільню, бо, бадай, ніхто зь
беларусаў ня ведае нашую духоўную Мэку лепей за яго. Тым больш, што ягонае веданьне натхнёнае такой узьнёслай любоўю да кожнай старадаўняй мураванкі.
Я быў проста шчасьлівы, пачуўшы, што кніга ўжо ствараецца.
Майго правадніка звалі Лявон Луцкевіч.
Сыну аднаго з «бацькоў» Беларускай Народнай Рэспублікі, Антона Луцкевіча, лёс ня мог падараваць лёгкага шляху. Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі, падчас Другой усясьветнай вайны ён настаўнічаў, потым стаў афіцэрам Беларускай Краёвай Абароны. Пасьля працэсу над кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі судзьдзі вызначылі Лявону Луцкевічу пятнаццацігадовы тэрмін за гулагаўскім дротам. На 25 гадоў калымскіх канцлягераў быў засуджаны ягоны родны брат Юрка, таксама сябра партыі.
Вярнуўшыся на волю, спадар Лявон зьвязаў жыцьцё з роднай Вільняй. Ягонай жонкаю была дачка пісьменьніцы Зоські Верас Галіна. Сямя доўгі час жыла ў славу-
Лявон Луцкевіч і Зоська Верас з гасьцямі — мастаком Іванам Пратасенем (крайні зьлева) і гісторыкам ды літаратуразнаўцам Віталём Скалабанам (крайні справа). 1981 г.
тай «Лясной хатцы», дзе ў 1970—-1980-я перабывалі ці ня ўсе тагачасныя беларускія нацыяналісты.
Лявон Луцкевіч быў адным з тых, хто адраджаў беларускае культурнае жыцьцё ў Вільні пры канцы васьмідзясятых. Ен прычыніўся да стварэньня першай беларускай суполкі «Сябрына», а затым Таварыства беларускай культуры ў Літве. Дзядзька Лявон, у той час сябра Рады БНР, вёў беларускія перадачы на Літоўскім радыё і супрацоўнічаў з Радыё Свабода, на чыіх хвалях у аўтарскім выкананьні прагучалі ўсе тэксты з будучай кнігі, пра якую мы гаварылі каля Вострае Брамы.
На жаль, спадар Лявон ужо не патрымаў у руках свае «Вандроўкі па Вільні». Яны выйшлі ў 1998 годзе ў віленскім выдавецтве «Рунь» і застаюцца найлепшай 6еларускай кнігаю пра нашу колішнюю сталіцу.
Лявон Луцкевіч
17.3.1922, Вільня — 28.7.1997, Вільня.
Пахаваны на віленскіх могілках Росы.
Ён меў мянушку Рыба, якая, між тым, ані не адпавядала ягонай натуры. Леанід Карась любіў кампанію і заўсёды гатовы быў бараніць яе ці свой асабісты гонар. Часамі, як згадваюць сябры, на яго находзіла «ахвота з кім-небудзь пабіцца».
Леанід належаў да славутай «Дванаццаткі» — суполкі з дванаццаці нашых юнакоў, якія трапілі па вайне на Захад і вырашылі «быць прыкладам самаахвярнасьці й адданасьці нацыянальнай справе, быць першымі ўсюды, дзе патрабуюць гэтага інтарэсы Народу». Яны небеспадстаўна лічылі сябе авангардам'белару-
Леанід Карась
скай моладзі на эміграцыі і праз паўстагодзьдзя сталі героямі дакумэнтальнай аповесьці аднаго зь іх, Янкі Запрудніка, што так і назваў сваю гэтую кнігу — «Дванаццатка».
Гартаючы важкую Запруднікаву таміну, я думаю пра сотні й сотні маладых беларусаў, якія пасьля гарачай вясны 2006-га і халоднай зімы 2010-га таксама трапілі за мяжу, і мне мрояцца створаныя імі сучасныя «дванаццаткі» з тымі самымі мэтамі й памкненьнямі.
Ім лягчэй. Яны ня мусяць перад унівэрсытэтам цяжка працаваць, як Лявон зь сябрамі, на шахтах. Большасьць зь іх, цяперашніх, мае магчымасьць пераведваць Беларусь і, хочацца спадзявацца, вернецца сюды.
Лявон Карась пра такое мог толькі марыць.
Навучаючыся ў бэльгійскім Лювэне на інжынэра, ён даведаўся пра стварэньне Беларускай сэкцыі Радыё Вызваленьне (Свабода) і выехаў у Мюнхэн, адкуль павінна было распачацца вяшчаньне. Апрача журналісцкіх задаткаў, ён ужо валодаў ангельскай моваю і меў — што для супрацоўніка радыё надзвычай важна, — прыемны зычны голас.
У траўні 1954-га беларускія перадачы пайшлі ў этэр. Галоўным «сыіікерам» быў Леанід Карась.
Леанід Карась (чацьверты зьлева) зь сябрамі-эмігрантамі з славутай «Дванаццаткі». 1948 г.
Прафэсія журнадіста ўва ўсе часы быда небясыіечная. Нязьмерна больш за іншых рызыкавалі супрацоўнікі радыё, што несла праўду за «жалезную заслону», туды, дзе перадачы глушыліся, а спэцслужбы рыхтавалі супраць вызваленцаў свае брутальныя акцыі.
Аднойчы ў верасьні таго самага 1954 году Леанід Карась не зьявіўся ў студыю. Праз тыдзень ягонае цела знайшлі на беразе мюнхэнскай ракі Ізар. Злачынства засталося нераскрытае, але сябры й калегі не сумняваліся, што гэта — справа камуністычных агентаў. Яшчэ праз два месяцы ў сваёй кватэры быў закатаваны шэф азэрбайджанскай рэдакцыі Аба Фаталібэй.
Радыё Свабода ішоў першы год, Леаніду Карасю — трыццаць першы...
Леанід Карась
20.11.1923, в. Дзямідзенкі, цяпер Глыбоцкі раён —
7.9.1954, Мюнхэн, Нямеччына.
У кожнага з нас ёсьць свае быкаўскія радкі, што нараджаюць у душы наймацнейшы водгук. Мяне, чалавека ня самага сэнтымэнтальнага, аднойчы да сьлёзаў на вейках уразілі некалькі сказаў з аўтабіяграфічных «Пункціраў жыцьця»:
«Тады быў яшчэ малы... Далей гародаў нікуды не хадзіў. I вось аднойчы старэйшы мой сябра Валодзя кажа: «Пайшлі на возера». Пайшлі — праз парасьнікі, цераз роў... 3 гары адкрыўся цуд: лясное возера ўнізе, за ім лес на касагоры — прыгажосьць на ўсё жыцьцё...»
Напэўна, рэч у тым, што для мяне вобраз Радзімы і хараства таксама непарыў-
Васіль
Быкаў
на зьвязаны зь лясным полацкім возерам.
Як тое возера прысутнае ў маім жыцьці ад часу, калі я пачаўся як асоба, так і Васіль Быкаў, здаецца,
прысутнічаў у мяне ў сьвядомасьці заўсёды. Прынамсі, з моманту, калі я адчуў сябе беларусам.
Упершыню мы сустрэліся з Быкавым на сэмінары маладых літаратараў у 1982 годзе. Слухаючы яго словы аб тым, што яшчэ не прамоўленая ўся праўда пра мінулую вайну, я адразу ўспомніў тую полацкую вёску, якую ў 1941-м спалілі разам з жыхарамі пераапранутыя ў нямецкую форму супрацоўнікі НКВД. Але значна больш за тое, што гаварыў Васіль Уладзімеравіч, мяне ўразіла тады ягонае маўчаньне падчас выступаў рознага кшталту калялітаратурных чыноўнікаў. У гэтым маўчаньні адчуваліся глыбіня й веліч асобы.