Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Так — спачатку завочна — я й пазнаёміўся зь ім, чалавекам, у лёсе якога адбіліся многія трагічныя беларускія падзеі XX стагодзьдзя.
Пятро атрымаў добрае нацыянальнае ўзгадаваньне ў вядомай Барунскай настаўніцкай сэмінарыі.
У 1939-м афіцэр польскага войска Бітэль трапіў у савецкі палон, але трагедыя Катыні абмінула яго...
Аднак гэбісты ўсё адно прыйшлі па беларускага патрыёта, які ў паваенны час, ня маючы магчымасьці працаваць настаўнікам, бьгў праваслаўным сьвятаром.
Да вызваленьня ў сярэдзіне 1950-х ён пасьпеў адседзець пяць зь дзесяці адмераных савецкім судом канцлягерных гадоў. Кемерава — Омск — Джэзказган. Лесапавал —■ будоўлі сацыялізму—медныя капальні. Але, дзе 6 ні цягнуў тэрмін Бітэль, паўсюль яго атулялі глыбокая павага
Пятро Бітэль з жонкаю Нінай і дочкамі Алай і Ліяй
й любоў палітзьняволеныхбеларусаў. Сябры, часам разьлічваючыся сваёй пайкаю, здабывалі яму магчымасьць не ісьці на працу, а, седзячы ў прыцемным кутку бараку, перакладаць на беларускую мову Адама Міцкевіча. На абгортачнай паперы Бітэль перастварыў «Пана Тадэвуша», «Конрада Валенрода» і «Гражыну». (Бітэлеў пераклад «Пана Тадэвуша» быў выдадзены Беларускім фондам культуры да 200-годзьдзя Адама Міцкевіча.)
У Саюз пісьменьнікаў нас прымалі адначасова. Бітэль падараваў мне сваю кнігу паэмаў, што ўразілі гістарызмам мысьленьня
і напружанай пульсоўнай энэргетыкай. Я падпісаў яму сваю першую кніжку апавяданьняў і колькі дзён лавіў сябе на тым, што чакаю ліста, дзе спадар Пятро зноў паставіць мне «двойку». Але тым разам пранесла. Наступныя кнігі таксама атрымлівалі ад яго адзнакі, вышэйшыя за два балы.
Трапіўшы ў Вішнева, наведайце апошні прыстанак Пятра Бітэля, нязломнага беларуса, які нават у лягерным пекле натхнёна служыў сваёй музе.
Пятро Бітзль
19.6.1912, мяст. Радунь, цяпер Воранаўскі раён —
18.10.1991, Маладэчна.
Пахаваны ў мяст. Вішнева, Валожынскі раён.
Вельмі шкадую, што не пасьпеў пазнацца зь ім, хоць мы ня раз бывалі на адных імпрэзах і мелі, нягледзячы на саракагадовую розьніцу ў веку, агульных сяброў. Знаёмства ў нейкім сэнсе здолела замяніць ягоная мудрая разважлівая кніга «Рысы майго пакаленьня», што выйшла, калі спадара Вячаслава ўжо не было з намі.
У сярэдзіне 1930-х ён служыў у войску і вучыўся ў Маскоўскай артылерыйскай школе імя Красіна. Яго арыштавалі паводле даносу сябра юнацтва Язэпа Семяжонава (Семяжона), аб чым Шыдлоўскі даведаўся пры
Вячаслаў Шыдлоўскі
знаёмстве з сваёй справаю падчас рэабілітацыі.
На судзе Вячаслаў і два ягоныя сябры выслухалі абвінавачаньне ў тым, што ўваходзілі ў «нацдэмаўскую» групу, якая зьбірала і выву-
чала крамольную літаратуру, у тым ліку творы Максіма Багдановіча, двухтомнік якога ОГПУ канфіскавала пры арышце. Трыбунал Беларускай вайсковай акругі пазбавіў Шыдлоўскага волі на чатыры гады, што для 1937-га выглядала прысудам нечакана мяккім. Аднак месца зьняволеньня — Калыма, лягер «Камандзіроўка Чалюскін», што месьціўся побач зь вядомай тады ўсёй краіне турмой Сэрпантынкай, — было сапраўднай апраметнай. Адзін з самых страшных разьдзелаў ува ўспамінах Шыдлоўскага •— «Сель з трупаў»:
«Дажджы спыніліся раптоўна... У замытых забоях вачам адкрылася жудасная карціна. На паверхні зямлі ляжала мноства голых трупаў... Дзе-нідзе тырчэла рука, нага зь біркай або галава зь дзіркай ад кулі. Здавалася, што на нейкі момант, нібы ў стоп-кадры, спынілася д’ябальская кругаверць калымскай гісторыі. Хто былі гэтыя людзі?.. А недзе ў доўгім безнадзейным чаканьні жылі іх удовы, асірацелыя дзеці, бацькі. Тым зь іх, хто вельмі настойліва дамагаўся зьвестак пра лёс зьняво-
леных, афіцыйна адказвалі: «Осужден без права перепмскн»..,
Шыдлоўскі здолеў выжыць. Ен стаў вядомым геолягам, меў сяброўскія стасункі з знакамітымі калегамі-вучонымі Гаўрылам і Радзімам Гарэцкімі, зь пісьменьнікамі Сяргеем Грахоўскім і Барысам Сачанкам, з прафэсарам Адамам Мальдзісам і Лявонам Луцкевічам... Ліставаўся
з Зоськай Верас і расейскім
паэтам Анатолем Жыгуліным, аўтарам вядомай аўта-
біяграфічнай аповесьці «Чорныя камяні», дзе адлюсграваныя спробы моладзі супрацьстаяць сталінізму.
Спадар Вячаслаў амаль фанатычна любіў кнігу, шануючы і песьцячы яе, як немаўлятка. Эксьлібрысы для яго бібліятэкі рабілі самыя славутыя беларускія графікі. А захапленьнем Шыдлоўскага была шытарская (пераплётная) справа. У 1979-м ён зрабіў аправы для ўсяго першага нелегальнага накладу дасьледаваньня Міколы Ермаловіча «Па сьлядах аднаго міту».
Ён верыў у незалежную Беларусь і сваю кнігу — спробу гістарычнага дасьледаваньня прычынаў і наступстваў таталітарнага рэжыму — адрасаваў найперш модадзі — «як папярэджаньне і засьцярогу ад паўтарэньня ідэалягічна-палітычнага апакаліпсісу».
Вячаслаў Шыдлоўскі
12.1.1913, в. Карзуны, цяпер Чэрвеньскі раён —
23.8.1997, Менск.
Пахаваны ў в. Карзуны.
Бываючы ў нейкім горадзе, блукаючы па ягоных вуліцах, седзячы ў кавярні з кубкам капучына ці келіхам чаго мацнейшага, я маю завядзёнку згадваць зьвязаныя з гэтымі мясьцінамі імёны. У Віцебску сярод імёнаў больш гучных і знакамітых заўсёды выплывае й гэтае — Тодар Лебяда.
У дзяцінстве суседзі ведалі яго як вечна галоднага сына правадніцы Насты, што вельмі рана пахавала мужа. Выбіцца з галечы было галоўнай мараю хлопчыка. У Менскім пэдагагічным інстытуце зьявілася іншая — стаць пісьменьнікам. Тодаравы вершы й нарысы
Тодар Лебяда
пачалі зьяўляцца спачатку ў «Піонэры Беларусі», потым у «ЛіМе». Але, каб сапраўды ўвайсьці ў літаратуру, яму быў наканаваны доўгі крыжовы шлях.
Разам з адзінаццацьцю
іншымі студэнтамі — цэлая інстытуцкая група! — Тодара ў 1936-м арыштавалі за «буржуазны нацыяналізм». Вярхоўны суд БССР адмераў яму «ўсяго» пяць гадоў Сібіры. Хочацца верыць, што жонкі ўсіх зьняволеных (калі ім, жонкам, самім пашчасьціла застацца на волі) дамагаліся тады перагляду справаў сваіх сужэнцаў. Тодаравай гэта ўдалося. Паэта прывезьлі ў Беларусь, дзе яго й засьпела вайна.
Вярнуўшыся ў родны Віцебск, ён рэдагаваў газэту «Беларускае слова». Тадысама Лебяда напісаў п’есу «Загубленае жыцьцё», якую некаторыя літаратуразнаўцы называюць першым антыбальшавіцкім творам беларускай драматургіі. (У 1943-м п’еса была пастаўленая Вячаславам Селяхам-Качанскім у Менскім гарадзкім тэатры, а ў пяцідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя выйшла асобным выданьнем у Канадзе.)
У той час віленская газэта «Bieiaruski kolas», якую рэдагаваў іншы драматург і таксама вязень савецкіх канцлягераў Францішак Аляхновіч, надрукавала
сібірскія ўспаміны ЛебядыШырокава. Асабліва кранаюць у іх згадкі аб прымусовых перасяленцах з «вызваленай» Заходняй Беларусі, якіх незьлічоныя эшалёны развозілі ў вагонах для скаціны па ўсёй Сібіры, кідаючы на вырак лёсу проста ў тайзе — нярэдка з адной толькі пілой і сякерай
на некалькі сем’яў:
«Часта паміраючая з голаду сям’я прыходзіла да нашага, асочанага плотам табарнага пункту й клалася на зямлю. «Вазьміце нас да зьняволеных, — прасілі яны ў варты, — там, бадай, паўтара літра вады з мукою даюць у дзень, а мы й тога ня бачым. Дзеці паміраюць, на літасьць Бога вазьміце». Варта кольбамі стрэльбаў разганяла іх».
У 1944-м у Менску зьявіўся першы (і адзіны) паэтычны зборнік Тодара Лебяды «Песьні выгнаньня», куды ўвайшлі ягоныя лягерныя вершы. Гэты факт біяграфіі быў улічаны на судзе ў 1947-м, калі ваенны трыбунал даў пісьменьніку 25 гадоў лягераў.
Мне лёсам вызначаны Гэтакі прымус.
Аб шчасьці сёньня Можна сьніць і марыць. За тое, Што я толькі — беларус, Мне гэтакая кара!..
Тодар Лебяда (ад нараджэньня Пётар Шырокаў)
6.1.1914, Віцебск — 1970, Разанская вобл.
Пахаваны ў пас. Воршава, Пуцяцінскі раён, Разанская вобл., Расея.
Аобра шапку закінуць пад лаву — хай пад лаваю лета жыве.
Аюдзі скажуць: шаўковыя травы парасьлі на маёй галаве.
^обра любую мець на прыкмеце і любіць, колькі сілы стае.
Можа, будзе свавольнік-вецер мне насіць пацалункі яе.
Каб пісаць такія сонечна-бесклапотныя вершы ў 1942-м, іх аўтар мусіў мець магутны зарад аптымізму й жыцьцёвай трывушчасьці. Як ні парадаксальна, гэты
Лявон зарад Лявон Случанін . атрымаў у лягерах на Беслучанін ламорканале, куды трапіў 	 у 1937-м.
Напярэдадні вайны яму пашчасьціла вырвацца з жорнаў ГУААГу і нават два гады папрацаваць настаўнікам. Беларускае школьніцтва давала Лявону магчымасьць заробіць на хлеб і ў гады нямецкай акупацыі. Разам зь землякамі-паэтамі Янкам Золакам і ўладзімерам Клішэвічам ён выдаў тады зборнік «Песьняры Случчыны».
У той самы час была створаная гістарычная паэма «Рагнеда», якой пашчасьціла выходзіць кнігамі тры разы: у 1944-м — у Вілыгі, у 1958-м — у Сыднэі й у 1994-м — у Салігорску.
Апошняе выданьне было прымеркаванае да 80-годзьдзя аўтара, перад якім мы з спадаром Лявонам абмяняліся сваімі кніжкамі, і я пачуў аповед аб тым, як эміграцыйны часопіс «Шыпшына» з глыбокім жалем паведаміў пра «заўчасную сьмерць выдатнага беларускага паэта Случаніна», які па вайне безразважна вярнуўся зь Нямеччыны ў Беларусь і быў засуджаны бальшавікамі на пятнаццаць гадоў зьняволеньня і пяць гадоў пазбаўленьня правоў як беларускі
Лявон Случанін з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Марыяй Мацюкевіч і салігорскай моладзьдзю. 1990-я гады
нацыяналіст ды аўтар антысталінскіх вершаў. Усё, апрача «заўчаснай сьмерці», было праўдай, і на родную Случчыну Лявон Раманавіч здолеў пераехаць з Комі АССР толысі ў 1973-м.
«Рагнеда нас лучыць, Валодзя», — амаль вершам сказаў ён, а я дакляраваў аздобіць фрагмэнтамі ягонай паэмы разьдзел пра непакорлівую Рагвалодаву дачку ў адным з будучых перавыданьняў сваіх «Таямніцаў полацкай гісторыі». Сталася так, што абяцаньне ўдалося выканаць толькі цяпер: у пятым выданьні «Таямніцаў» на некалькіх старонках мой суаўтар — Лявон Случанін.
Лявон Случанін (ад нараджэньня Шпакоўскі) 15.10.1914, в. Лучнікі, цяпер Слуцкі раён — 25.10.1995, Салігорск.
Казімер Сьвёнтак
Вы калі-небудзь спрабавалі зьлічыць анёлаў у храме? Ен ведаў, што гэта немагчыма, бо іхні лік штохвілінна мяняецца...
«Вадзіў нас ад зялёнага дворыка з чатырох’яруснай званіцай і аж да лазаў у сьценах добры знаўца францысканскіх муроў і ўвогуле старажытнага Пінску сіваваты ўжо, харошы чалавек з усьмешлівым і разумным абліччам Казімер Сьвёнтак... Дужа добры фатограф, матацыкліст, кінэматаграфіст-аматар, чалавек, які здатны цэлую ноч нерухома праляжаць у лесе, каб запісаць на магнітафон такаваньне глушцоў...»