Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Аднак і жывучы ў Маскве, Улашчык здолеў зрабіцца вядучым беларускім археографам, укласьці і адрэдагаваць два тамы беларускіх летапісаў, напісаць свае навуковыя манаграфіі й унікальную кнігу «Была такая вёска», што стала своеасаблівай энцыкляпэдыяй жыцьця беларускіх сялянаў на пачатку XX стагодзьдзя й увадначас — помнікам вёсцы Віцкаўшчына пад Койданавам, малой радзіме аўтара.
Сваім настаўнікам яго лічылі нашы знакамітыя навукоўцы — дактары гістарычных навук Міхась Ткачоў
і Генадзь Каханоўскі — і лічаць дзясяткі іхніх маладзейшых калегаў.
Маё асабістае знаёмства зь Мікалаем Мікалаевічам Улашчыкам адбылося ў 1986-м, калі ён ужо быў безнадзейна хворы.
На ложку ў маскоўскай кватэры вучонага ляжалі сьвежыя нумары «ЛіМу» зь першымі вострымі публікацыямі пра становішча і лёс беларускай мовы й культуры.
Гаспадару было цяжка
гаварыць, але ў той кароткі візыт ён пасьпеў прадыктаваць мне ліст у Браслаў: за некалькі тыдняў да хваробы ўлашчык знайшоў у Яраслаўлі павятовы браслаўскі архіў, які быў вывезены ў глыбіню Расеі падчас Першай усясьветнай вайны й які, вядома, ніхто і не зьбіраўся вяртаць законным уладальнікам.
Ён заставаўся гісторыкам да канца.
Мікола ўлашчык быў, відаць, адзіным у сьвеце чалавекам, які ня толькі чытаў, але вольна гаварыў і пісаў на старабеларускай мове.
Часам я ўяўляю, як ён гутарыць з Францішкам Скарынам і Львом Сапегам.
Мікола Ўлашчык
14.2.1906, в. Віцкаўшчына, цяпер Дзяржынскі раён —
14.11.1986, Масква, Расея.
Перапахаваны на менскіх Чыжоўскіх могілках.
Сяргей НовікПяюн
Пераехаўшы з Полацку ў Менск, я нечакана даведаўся, што наняў кватэру побач з домам, дзе жыў аўтар адной з маіх найулюбёнейшых песьняў.
Песьня, якую я ўпершыню пачуў у выкананьні паэта і барда Сержука Сокалава-Воюша, а затым — беларускага сьпевака з Амэрыкі Данчыка, называлася «Зорачкі», а яе аўтарам быў Сяргей Новік-Пяюн.
Праз пару дзён я ўжо разглядаўся ў ягонай падобнай да музэю аднапакаёўцы з кніжнымі рарытэтамі, карцінамі Пётры Сергіевіча і нотнымі сшыткамі Рыгора Шырмы. Увішны вясёлавокі ўладальнік усяго гэтага багацьця тым часам разыгрываў сваю, як потым выявілася, традыцыйную пры нейчым першым візыце сцэнку. «Сядай, сядай, даражэнькі».
Госьць сядаў, а гаспадар, якому тады даўно ўжо ішоў дзявяты дзясятак, працягваў стаяць. Візытант, натуральна, прасіў прысесьці й самога Сяргея Міхайлавіча. I тады той жыцьцярадасна адказваў: «А я, даражэнькі, ужо наседзеўся. Сядзеў пры ўсіх: пры паляках, пры немцах, пры саветах...»
Усё было праўда. За палякамі яго высылалі й саджалі ў турму за стварэньне ў родных бацькавых Лявонавічах беларускай бібліятэкі, нелегальнай школы, тэатральнага гуртка і народнага хору (які, дарэчы, існуе й сёньня). Нацысты кінулі Новіка-Пеюна ў Калдычэўскі лягер сьмерці за сувязь з партызанамі. Савецкі суд у 1945-м адмераў паэту дзесяць гадоў Калымы за мітычнае супрацоўніцтва з акупантамі...
Ен усё вытрымаў, захаваўшы і своеасаблівае пачуцьцё гумару, і, я сказаў бы, эпікурэйскае стаўленьне да жыцьця, і нязводную веру ў сьветлую зорку Айчыны.
Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі й унівэрсальная Беларуская Энцыкляпэдыя дружна пашыраюць
«дэзу», паведамляючы, што зборнік Сяргея НовікаПеюна «Песьні з-за кратаў» застаўся ў рукапісе. Насамрэч гэтая ўнікальная, амаль цалкам напісаная ў няволі кніга пабачыла сьвет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 1993 годзе, і аўтар япічэ пасьпеў падпісаць мне яе сваім непаўторным бісэрным почыркам, які быў, відаць,
вынікам аднолькавай нястачы паперы ў самых розных турмах, дзе ён сядзеў за Беларусь.
Новік-Пяюн напісаў болей за сто песьняў. Далёка ня ўсе калегі Сяргея Міхайлавіча маглі б пахваліцца, што хоць адна зь іхніх песьняў стала народнай яшчэ пры жыцьці аўтара. Новік-Пяюн падараваў нам такіх цэлыя дзьве — «Над Шчарай» («Слонімскі вальс») і згаданыя ўжо «Зорачкі». Вы, пэўна ж, таксама памятаеце іх шчымлівую мэлёдыю:
ўночы зорачкі прыветліва мігцяць, Быццам зь неба на мяне яны глядзяць... Што чуваць, скажэце, зорачкі, вы мне Ў маёй роднай ды далёкай старане?..
Сяргей Новік-Пяюн (ад нараджэньня Новік)
27.8.1906, Санкт-Пецярбург* —
26.8.1994, Менск.
Пахаваны ў в. Пявонавічы, Нясьвіскі раён.
* Беларускія энцыкляпэдыі падаюць памылковыя зьвесткі пра месца нараджэньня Сяргея Новіка-Пеюна.
Само неба наканавала беларускім жанчынам жыць доўга. Асабліва пісьменьніцам. I асабліва — нібы сплачваючы доўг за ростань з Радзімай — тым, хто апынуўся за межамі краіны-мроі, назва якой — Бела-
русь.
Нашымі зусім блізкімі сучасьніцамі былі народжаныя яшчэ ў пазамінулым стагодзьдзі вільнянка Зоська Верас і «масквічка» Канстанцыя Буйла. Крыху не дажыла да свайго 95-годзьдзя ў доме на беразе Антарыё Натальля Арсеньнева...
Далікатна кажучы, невялікая розьніца ў гадах тым ня менш дазволіла мне трапіць у адну часавую «капсулу» і зь яшчэ зусім нядаўняй жыхаркай амэрыканскага Кліўлэнду Аляксандрай Саковіч.
Аляксандра Саковіч
Седзячы ў яе за па-беларуску багатым сталом, мы высьветлілі, што абое былі знаёмыя з гісторыкам Міколам Улашчыкам, a ў яе родных бацькоўскіх Ярэмічах на Наваградчыне я вудзіў рыбу, калі плыў зь сябрамі ад вытокаў Нёману да Балтыкі.
Мы з гаспадыняю вучыліся на адным гістарычным факультэце БДУ; праўда, яна — у славутых Уладзімера Пічэты, Мітрафана Доўнар-Запольскага й Усевалада Ігнатоўскага, а я — таксама ў славутага, але наадварот, Лаўрэнція Абэцэдарскага.
На гістфак яе, дарэчы, прывяло імкненьне паглыбіць веды, каб напісаць раман пра вызвольнае паўстаньне Кастуся Каліноўскага.
У 1930-м яна выйшла замуж і паехала ўсьлед за сваім абраньнікам у Маскву. Падчас яжоўшчыны муж Дамінік, унук паўстанца-каліноўца, быў высланы на Калыму. Каб пазьбегнуць арышту, будучая пісьменьніца вяртаецца ў Беларусь.
Потым была выкладчыцкая праца (1942—1944) у Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, лягер для перамешчаных асобаў і вайсковы транспартны карабель, на якім яна дабралася да берагоў ЗША. Там стала жонкаю вядомага літаратара, гісторыка і грамадзкага дзеяча Аўгена Калубовіча (Каханоўскага).
Пачынаючы з 1950-х у друку ўсё часьцей зьяўляюцца ўспаміны, апавяданьні й аповесьці, падпісаныя: Аляксандра Саковіч. Галоўная іх тэма — лёс Беларусі і беларусаў у гады сталіншчыны і Другой усясьветнай вайны.
Я здымаю з паліцы том яе выбранай прозы «У пошуках праўды», выдадзены ў Нью-Ерку, перачытваю аўтограф, пакінуты цьвёрдай упэўненай рукою на самым парозе свайго 90-годзьдзя, гляджу на партрэт прыгажуні зь белымі каралямі і на момант шкадую, што, паступаючы на гістфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, спазьніўся на цэлыя пяцьдзясят гадоў.
Аляксандра Саковіч
(ад нараджэньня Іна Рытар, у замужжы — Каханоўская)
27.12.1906, Адэса, Украіна —
8.1.1997, Кліўлэнд, штат Агаё, ЗША.
Пахаваная на беларускай частцы кліўлэндзкіх могілак
Рывэрсайд.
Калі сярод нашых гарадоў найбольшую колькасьць выбітных асобаў даў краіне Полацак, дык сярод вёсак такое першынство належыць, відаць, смаргонскай вёсцы з крылатай назваю Арляняты.
Там пачаліся зямныя дарогі змагара й пакутніка за веру й нацыю ксяндза Адама Станкевіча, палітыка і вучонага Янкі Станкевіча, выдаўца і паэта Станкевіча Станіслава Лявонавіча, а таксама яшчэ аднаго ўладальніка гэтага змагарскага прозьвішча, вядомага дзеяча нашай эміграцыі, гадаванца Віленскай беларускай гімназіі й Віленскага ўнівэрсытэту Станкевіча Станіслава
Станіслаў
Станкевіч
Язэпавіча.
У гады Другой усясьветнай вайны Станіслаў быў сярод тых, хто імкнуўся скарыстаць новыя гістарычныя абставіны ў інтарэсах беларускай справы, што й абу-
мовіла разьвітаньне з роднай зямлёю •— назаўсёды.
Але ён казаў, што нельга пазбавіць Беларусі таго, у каго яна ў душы.
Выхаванцы Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне яшчэ памятаюць чытаныя спадаром Станкевічам таленавітыя лекцыі з нацыянальнай літаратуры, а даўнія слухачы Радыё Свабода — ягоныя перадачы зь Мюнхэну.
Там Станкевіч доўгі час рэдагаваў найбуйнейшую тагачасную газэту беларускіх эмігрантаў «Бацькаўшчына», засьведчыўшы на яе бачынах свае публіцыстычныя здольнасьці й талент літаратуразнаўцы. Пры газэце было аднайменнае выдавецтва, дзе разам зь дзясяткамі іншых кнігаў выйшлі забароненыя ў БССР Купалавы «Тутэйшыя», якіх мы праўдамі й няпраўдамі здабылі на пачатку яшчэ васьмідзясятых і, «межджу прочым», развучылі амаль па ролях.
Станкевіч меў смак да рэдактарскай працы. Ен рэдагаваў «Запісы» Беларускага Інстытуту Навукі
Станіслаў Станкевіч з жонкай Зінаідай і дачкой Раісай. 1940-я гады
й Мастацтва ў ЗША, амаль дваццаць гадоў нязьменна ўзначальваў нью-ёрскі «Беларус».
Галоўнае месца ў велізарнай бібліяграфіі артыкулаў і дасьледаваньняў Станіслава Станкевіча належыць ягоным выдадзеным на эміграцыі грунтоўным манаграфіям «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гадоў» і «Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня».
Якія новыя таленты народзяцца ў Арлянятах?
Станіслаў Станкевіч
23.2.1907, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён —
6.11.1980, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Усё жыцьцё яна марыла пра Беларусь, але так і не адважылася вярнуцца туды, дзе зламалі лёсы болыпасьці блізкіх людзей, дзе катавалі й «ліквідоўвалі» яе настаўнікаў, сяброў, калегаў...
Натальля Вішнеўская была натураю адоранай і артыстычнай. Ужо ў адзінаццаць гадоў яна кіравала школь-
ным тэатрам.
Аднакурсьнікаў зь Белпэдтэхнікуму ўражвала сьвежымі фарбамі строфаў, у якіх вынырваў з «залатых хмараў» месяц, адляталі ў вырай «у імглістай белі» журавы, «рассыпаліся каралі журавін у мшыстай далі».
Натальля
Вішнеўская
Аднакурсьнікамі гэтымі былі ня хто-небудзь, а будучыя слынныя літаратары й навукоўцы Антон Адамовіч, Пятро Глебка, Максім Лужанін... Празь безьліч гадоў у сваіх мэмуарах яны будуць пісаць пра яе — сьветлавалосую, гожую, празь яшчэ дзіцячыя вершаваныя спробы прыкмечаную Якубам Коласам.
Яна ўступіла ў літаратурна-мастацкае аб’яднаньне «Маладняк», цікава надрукавалася ў калектыўным паэтычным зборніку, выйшла замуж за сакратара аб’яднаньня Алеся Дудара.
Але яе рука, нібы пад не-
чую дыктоўку, выводзіла радкі, у якія самой не хацелася верыць, — пра жыцьцё, што «ў віхурах дагарыць і згасьне, і сплывуць надзеі воскам у небыцьцё». Між тым яны, гэтыя радкі, вешчавалі лёс.