• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Вацлаў Пянткоўскі
    21.4.1902, в. Ясянёўка, Беласточчына —
    30.11.1991, в. Мядзьведзічы, Ляхавіцкі раён.
    Такіх людзей, як ён, на ўсю Беларусь было, як сказаў адзін паэт, «багата — магчыма, чацьвёра». Адзін — брат Якуба Коласа, дзядзька Юзік, апеты ў «Новай зямлі» Юзік-шаляніца, добры дух тых запаведных наднёманскіх мясьцінаў, які лічыў сваім абавязкам дэклямаваць гасьцям (і рабіў гэта проста бліскуча) прысьвечаныя яму строфы паэмы. Другім быў Міхал Ляпеха, таксама сапраўдны народны інтэлігент, у якога вырабіўся з простага селяніна.
    Неяк на пачатку 1950-х яго, тады рабочага Смаргонскага прамкамбінату, паслалі шукаць па навакольлі вап-
    Міхал
    Ляпеха
    няк. Так ён упершыню трапіў у родныя Багушэвічавы Кушляны. Літаратуразнаўца Уладзімер Содаль апавядае, што ў душы Міхала, які штосьці чуў пра паэта і «мужыцкага адваката» ды ведаў пару ягоных вершаў, у той дзень адбыўся пераварот.
    Genius loci — геній месца зрабіў сваё дзіва: Міхал пакінуў у роднай вёсцы дыхтоўную хату і разам зь сям’ёй пераехаў у Кушляны, пасяліўшыся ў невялікім кутку былога паэтавага дому, дзе тады была бібліятэка зь сьціпленькай мэмарыяльнай экспазыцыяй. Пасада дзядзькі Міхала афіцыйна
    Без ахвярнасьці Міхала Ляпехі Беларусь магла б ня мець сёньня сядзібы-музэю Францішка Багушэвіча ў Кушлянах
    называлася «вартаўнік», аднак, па сутнасьці, ён стаў і экскурсаводам, і хавальнікам сядзібы аднаго зь першых будзіцеляў нацыі, які растлумачыў беларусам, дзе іх краіна, як яна мусіць звацца, і наказаў берагчы — каб ня ўмёрлі — мову сваю, такую ж людзкую й панскую, як нямецкая або француская.
    Найверагодней, што без ахвярнасьці Ляпехі, якога ў шасьцідзясятыя — васьмідзясятыя гады мінулага стагодзьдзя ведала ўся сьвядомая Беларусь, Багушэвічаў дом пры тагачаснай «ахове» помнікаў гісторыі й культуры да рэстаўрацыі проста б не дацягнуў.
    Але ў Міхала была мэта — дажыць да таго дня, пакуль маленькая саматужная экспазыцыя не ператворыцца ў паўнавартасны музэй.
    Ляпехаў сын займаў высокую пасаду ў Падмаскоўі. Бацька мог бы спакойна ўладкавацца пад яго крылом, але ён нават на дзявятым дзясятку наведваўся да сына, адно каб падлекавацца і зноў вярнуцца ў Кушляны — да родных сьценаў і сьцежак, да вандроўнікаў зблізку й здаля, да кнігаў водгукаў з сотнямі, а мо й тысячамі ўдзячных запісаў. «Без Кушлянаў я — як птушка бяз крылаў», — патасна, але шчыра казаў дзядзька Міхал.
    Ён дачакаўся свайго: у 1990-м мэмарыяльны музэйсядзіба Францішка Багушэвіча адчыніў дзьверы першым наведнікам.
    Яшчэ й цяпер, пад’яжджаючы да Кушлянаў, я чакаю, што ўбачу на ганку знаёмую постаць.
    Міхал Ляпеха
    1.10.1902, в. Базары, цяпер Смаргонскі раён —
    1993, Маладэчна.
    Ці ведаеце вы краіну, дзе быць пісьменьнікам ўжо азначала б у вачах улады — быць небясь-
    печным злачынцам, вартым самага жорсткага пакараньня? Гэтая краіна, магчыма, адзіная ў сьвеце — Беларусь. Толькі ня трэба казаць, што я згушчаю фарбы: маўляў, хоць Саюз беларускіх пісьменьнікаў і хацелі діквідаваць, самім жа літаратарам, адрозна ад палітыкаў, гэта не пагражала. Ну хіба што пасадзілі 6 на год-два ці змусілі
    зьехаць за мяжу.
    Але сёньня мы гаворым пра часы прамінулыя, якія, што праўда, маюць у нас уласьцівасьць паўтарацца ня
    Тодар Кляшторны
    толькі ў выглядзе камэдыі.
    29 кастрычніка 1937-га ў гонар дня беларускага камсамолу энкавэдысты расстралялі ў Менску болып за дваццаць літаратараў. У наступную ноч сьпіс ахвяраў папоўніўся новымі імёнамі, сярод якіх апынуўся паэт Тодар Кляшторны.
    Ен ня быў антысаветчыкам, але меў схільнасьць да імпрэсіянізму, што й уратавала ягоную паэзію ад сумна вядомай «пралеткультаўшчыны». Апрача таго, на творчым рахунку Тодара была паэма «Калі асядае муць», на якую жорстка нападалі цэрбэры вульгарнасацыялягічнай крытыкі.
    Пасьля сьмерці паэта яго жонку з чатырохмесяцавай малодшай дачкой Маяй адправілі ў Акмолінскі канцлягер, а старэйшых дзяцей — у дзіцячы дом.
    Кляшторнага рэабілітавалі ў 1957-м, але і праз дваццаць гадоў рэдактары й цэнзары працягвалі рупліва шу-
    Скрыжаваньне менскіх вуліцаў Валадарскага й Савецкай. Другая палова 1930-х гадоў
    каць у яго вершах крамольныя падкопы. У выніку жыцьцярадасныя экспрэсіўныя радкі:
    Варушыць певень цёртую салому
    I топча па чарзе прысадзістых курэй...
    ператвараліся ў сваю процілегласьць:
    Варушыць певень цёртую салому
    I корміць зернямі прысадзістых курэй.
    Ягоныя творы вярнуліся ў зборнікі і хрэстаматыі.
    Яго дачка Мая Тодараўна — адна з кіраўнікоў «Мартыралёгу Беларусі», абаронца Курапацкага мэмарыялу, сьветлая, надзіва мяккая й адначасова непахісная жанчына, якую ведае ўся краіна.
    Тодар Кляшторны
    11.3.1903, в. Парэчча, цяпер Лепельскі раён —
    30.10.1937, Менск.
    Месца пахаваньня невядомае.
    Міколаў прадзед Базыль Абрамчык меў трынаццаць сыноў, і ўсе як адзін узялі ўдзел у паўстаныгі 1863 году. Адзін быў за гэта пакараны сьмерцю на царскай шыбеніцы, іншыя высланыя, а Міколавага дзеда Янку выгналі з духоўнай сэмінарыі й пазбавілі грамадзянскіх правоў.
    Успадчыўшы незалежніцкія настроі, відаць, на генэтычным роўні, Мікола ўжо ў дзевятнаццаць гадоў, яшчэ займаючыся ў Радашкавіцкай беларускай гімназіі, атрымаў мандат упаўнаважанага БНР у Вялейскім павеце. У тым часе нашы нацыянальныя сілы рыхтавалі
    Мікола
    Абрамчык
    вызвольнае паўстаньне ў Заходняй Беларусі. Дзеля каардынацыі намаганьняў зь менскімі незалежнікамі Абрамчыка пасылаюць у савецкую Беларусь.
    За два гады ён блізу трыццаці разоў нелегальна пераходзіць мяжу БССР і ва ўмовах кансьпірацыі сустракаецца з прафэсарам Усеваладам Ігнатоўскім, тагачасным наркамам асьветы. Менавіта Ігнатоўскі, якога Абрамчык усё жыцьцё будзе называць сваім «духовым бацькам», і ўвёў яго ў менскі антыбальшавіцкі асяродак.
    Апынуўшыся ў 1920-х у Празе, ён атрымлівае адначасова дзьве адукацыі: інжынэра-эканаміста ды
    гісторыка й сацыёляга. У гады студэнцтва Мікола зблізіўся з старшынём Рады БНР Пётрам Крачэўскім і ягоным спадкаемцам на гэтай пасадзе Васілём За-
    харкам.
    Пасьля разьвітаньня з чэскай сталіцаю Абрамчык больш за год вандруе па Заходняй Эўропе, дзе вывучае эканоміку сельскай гаспадаркі. Аднак на пачатку трыццатых, калі ён знаходзіцца ў Ліёне, адбываюцца падзеі, што кардынальна мяняюць жыцьцё й пляны маладога выпускніка Карлавага ўнівэрсытэту. Па-першае, зь Менску прылятае вестка пра самагубства Ігнатоўскага. Падругое, падарожнік знаходзіць у Францыі вялікую беларускую працоўную эміграцыю.
    Ад гэтага часу жыцьцё Абрамчыка непарыўна зьвязанае з эміграцыйным рухам. Ен стварае «Хаўрус беларусаў у Францыі», з посьпехам выступае як публіцыст, выконвае даручэньні Старшыні Рады БНР Васіля Захаркі, а з пачаткам Другой усясьветнай вайны робіць захады, каб беларусы-эмігранты далучаліся да антынацысцкага супраціву.
    Шматгадовы сябар і паплечнік Абрамчыка Лявон Рыдлеўскі ў сваіх успамінах піша, што Мікола мусіў пакінуць Францыю, трапіўшы на вока гестапаўцам. Жывучы нейкі час у Бэрліне, ён быў кіраўніком Беларускага камітэту самапомачы й уступіў у кантакты зь Беларускай незалежніцкай партыяй, але быў прымусова вывезены назад у Парыж і жыў пад наглядам. Тым ня менш не пакідаў беларускай справы — у прыватнасьці, чакаючы вызваленьня ад нацыстаў, падрыхтаваў шэраг зьвернутых да саюзьнікаў мэмарандумаў пра трагічную сытуацыю беларусаў у СССР.
    Па вайне зь імем Міколы Абрамчыка зьвязанае аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР, якую ён узначальваў да 1970 году.
    Мікола Абрамчык
    16.8.1903, в. Сычавічы, цяпер Маладэчанскі раён —
    29.5.1970, Парыж, Францыя.
    Пахаваны на парыскіх могілках Пэр-Ляшэз.
    Toe, што я пасьпеў сустрэцца зь ёю, выбітнай паэткаю, жанчынай з таго шэрагу, які пачынаецца з Рагнеды й Эўфрасіньні, лічу адным з надзвычай дарагіх падарункаў лёсу.
    Гэта здарылася ў Рочэстэры, на амэрыканскім беразе возера Антарыё, дзе спадарыня Натальля жыла з сынам Уладзімерам, надзіва падобным звонку да бацькі — аднаго з славутых дзеячаў нацыянальнага руху Францішка Кушаля.
    Стол сабралі пад чарэшняю ў садзе, дзе ў добры год можна было, кажуць, назьбіраць кошык баравікоў.
    Натальля
    Арсеньнева
    Арсеньнева падпісала мне свой выдадзены ў НьюЕрку важкі том паэзіі «Між берагамі», падзялілася думкаю, што паэтаў у беларускай літаратуры стала меней, чым у 1970-я, і, падняўшы шклянку з содавай (але і з глытком віскі), прапанавала тост за тое, «каб гэты вусаты хутчэй зьнік».
    Углядаючыся ў далёкія гады, аўтарка гімну «Магутны Божа» надоўга замаўчала, каб потым распавесьці мне, як упершыню пачула беларускую мову. Сям’я вярталася ў 1920-м зь бежанства і затрымалася ў вёсачцы над Дрысай.
    Уначы Наташа прачнулася ад таго, што за шафаю гаспадара пацягнула на любошчы. «Ня лезь, a то юшку спушчу», — азвалася гаспадыня, бо ў хаце былі
    чужыя людзі. Асабліва расхвалявала дзяўчыну сваёй таямнічасьцю гэтая «юшка».
    У Віленскай гімназіі адчула: беларускае — гэта маё!..
    У 1940-м яна ішла ў літаратурнай кампаніі Максіма Танка, Міхася Машары й Айзіка Кучара па Менску. Танк загаварыў і напалоханы Кучар крыкнуў: «Цішэй, цішэй! У нас у Менску так гучна гаварыць па-беларуску не прынята!»
    Пасьля дэсэрту — неверагодна смачных (яшчэ й таму, што іх згатавала сама гаспадыня) налісьнікаў — мы сфатаграфаваліся на памяць каля кветніку з валошкамі й белымі лілеямі, якія вельмі любіла і Ларыса Геніюш.
    Прыцішана, але так, каб паэтка пачула свае радкі, якія таксама даўно зрабіліся гімнавымі, я напяваў: «У гушчарах, затканых імгаою...»
    ...Было штосьці сымбалічнае ў тым, што чорная вестка пра сьмерць Натальлі Арсеньневай прыйшла ў Менск падчас адкрыцьця Другога зьезду беларусаў сьвету, калі сотні галасоў сьпявалі яе велічную «Малітву»:
    Магутны Божа! ўладар сусьветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых, над Беларусяй ціхай і ветлай рассып праменьне Свае хвалы...
    Дай урадлівасьць жытнёвым нівам, учынкам нашым пашлі ўмалот. Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай краіну нашу і наш народ!
    Натапьпя Арсеньнева
    20.9.1903*. Баку. Азэрбайджан —
    25.7.1997, Рочэстэр, штат Нью-Ёрк, ЗША.
    * Найбліжэйшая сяброўка паэткі Яніна Каханоўская сьцьвярджала, што насамрэч Натальля Арсеньнева нарадзілася не ў 1903-м, а ў 1902 годзе, афіцыйная ж дата ёсьць вынікам памылкі чыноўніка міграцыйнай службы ЗША.