• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Сыну глускіх сялянаў лёс наканаваў трапіць у самы вір таго пераломнага часу. Франты Першай усясьветнай вайны. Паседжаньні Усебеларускага зьезду Саветаў у Смаленску, дзе была абвешчаная БССР... Савецкапольская вайна...
    Пасьля заканчэньня БДУ Яўхім працаваў у Інстытуце беларускай культуры й вучыўся ў асьпірантуры, адкуль быў выключаны «за неадпаведнасьць сваёй навуковай
    Яўхім
    Кіпель
    дзейнасьці марксысцкай ідэалёгіі».
    У чэрвені 1930-га ОГПУ за адну ноч арыштавала ў Менску паводле справы Саюзу вызваленьня Беларусі дзясяткі вядомых асобаў, у ліку якіх апынуўся, безумоўна, і Кіпель.
    На допытах яму прыгадалі і арганізацыю Клюбу беларускай моладзі, і ўдзел у падрыхтоўцы зьезду краязнаўцаў, і тое, што ў напісаных Кіпелем падручніках «Расьліны» й «Жывёлы» не знайшлося месца для такога паняцьця, як «дыктатура пралетарыяту»...
    Вяртаючыся зь пяцігадовай высылкі ў Вяцкую
    вобласьць, ён вёз на свабоду схаваны паміж склейкамі валізы рукапіс славутага «Тэстамэнту» рэпрэсаванага паэта ўладзімера Жылкі.
    Спатканьне з воляй доўжылася ўсяго хуткія чаты-
    ры месяцы.
    Пасьля новага арышту сьледчы прапаноўвае маладому навукоўцу магчымасьць жыць у Менску і займацца ўлюбёнай біялёгіяй. Трэба толькі «немножко помочь органам». Адмова каштавала пяці гадоў БайкалаАмурскіх лягераў.
    Падчас нямецкае акупацыі Кіпель займаецца падрыхтоўкай і выданьнем беларускіх падручнікаў і навучальных праграмаў, рэдагуе газэту «Голас вёскі». Сваім старшынём выбіраюць яго дэлегаты Другога Усебеларускага кангрэсу, які ў неверагодна складаных умовах пацьвердзіў імкненьне нацыянальных сілаў да незалежнасьці.
    Жывучы на Захадзе, Кіпель не пакідаў грамадзкай і навуковай дзейнасьці. Ен стварыў Аб’яднаньне беларускіх вязьняў савецкіх канцлягераў і Беларускую народную партыю, падрыхтаваў кнігу «Зь іхняга раю» пра жыцьцё ў ГУААГу.
    Калі Беларусь ужо была незалежная, у Нью-Ерку выйшла пасьмяротная кніга ягоных успамінаў «Эпізоды». Многія яе старонкі чытаюцца з большай цікавасьцю, чым які дэтэктыўны раман.
    Сёньня ў Беларусі й сьвеце шырока вядомае імя Яўхімавага сына і духоўнага спадкаемца — знакамітага вучонага, дырэктара Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ерку Вітаўта Кіпеля.
    Яўхім Кіпель
    14.10.1898*, в. Байлюкі, цяпер Глускі раён —
    27.7.1969, Рутэрфорд, штат Нью-Джэрзі, ЗША.
    Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі.
    * Дата падаецца паводле ўспамінаў блізкага сябра Яўхіма Кіпеля
    пісьменьніка Юркі Віцьбіча.
    Галоўным сэнсам ягонага жыцьця
    ад маладых гадоў было змаганьне за вызваленьне Бацькаўшчыны. Ворагі мяняліся — бальшавікі, палякі, немцы, зноў бальшавікі, але не мянялася мэта — воль-
    ная н незалежная Беларусь.
    Маючы ўсяго нейкіх дваццаць гадоў, Якуб далучыўся да беларускай антыпольскай партызанкі й неўзабаве ўзначаліў аддзел у Ружанскай пушчы, які ўваходзіў у склад партызанскіх войскаў БНР. Магчыма, якраз тады Якуб Новік і ўзяў сабе кансьпірацыйнае імя, утворанае
    ад назвы роднан палескан
    Якуб Харэўскі
    вескі.
    Побач з Харэўскім дзейнічалі беларускія аддзелы Сяргея Хмары й атамана Рудога, а таксама група вядомага савецкага чэкіста Кірылы Арлоўскага, які імкнуўся стварыць з суседзямі
    «агульны штаб». Перамовы завяршыліся не на карысьць чэкіста, якому загадалі не пераходзіць лінію ВіленскаБерасьцейскай чыгункі.
    У 1925-м, калі палякі ўзялі ягоны аддзел у атачэньне, Харэўскаму ўдалося захаваць людзей, распусьціўшы іх па хатах, а самому ўцячы ў БССР. У 1937-м, ратуючыся ад арышту, ён мусіў перайсьці мяжу ў адваротным кірунку.
    На пачатку 1939-га ў Баранавічах адбылася падпольная канфэрэнцыя былых сяброў Беларускай сялянскаработніцкай Грамады. Багаты партызанскі досьвед атамана Харэўскага аказаўся зноў запатрабаваным. Ён атрымаў заданьне рыхтаваць на Палесьсі на выпадак
    нямецка-польскай вайны антыпольскае паўстаньне. У жніўні сілы Харэўскага ўжо складалі, паводле некаторых зьвестак, пяць тысяч чалавек, але заплянаваны на 18 верасьня штурм Пінску атаман мусіць адмяніць, бо пачаўся «вызвольны» паход Чырвонай Арміі.
    У 1942-м ён робіцца адным з кіраўнікоў беларускай народнай партызанкі й узначальвае яе «Лаву атаманаў».
    Падчас адыходу немцаў ягоны аддзел імя Нябабы захоплівае ў Любяшове, на беларуска-ўкраінскім памежжы, цэлы нямецкі арсэнал. Ваюючы да канца саракавых з бальшавікамі на Берасьцейшчыне і Піншчыне, «нябабаўцы» Харэўскага даходзілі да Косава, Століна і Каменю-Кашырскага.
    Пазьней беларускаму атаману ўдаецца пераправіць сваіх людзей у Польшчу, адтуль у Заходнюю Нямеччыну і, нарэшце, у Бразылію. Там Харэўскі кіруе Беларускай вэтэранскай арганізацыяй і працуе над дакумэнтальнай кнігаю пра злачынствы бальшавікоў і палякаў супроць нашага народу.
    У 1967-м газэта «Беларускі Голас», якую выдаваўу Таронта былы паплечнік Сяргей Хмара, зьмяшчае артыкул, дзе Харэўскі-Новік згадваецца як герой, палеглы ў баях за Беларусь. «Нябожчык» не вытрымлівае й друкуе ў адказ ліст, што чуткі пра ягоную сьмерць крыху пераболыпаныя.
    Ен яшчэ ня ведае, што газэта памылілася ўсяго на некалькі месяцаў. Увесну 1968-га Харэўскі з ад’ютантам гінуць у аўтакатастрофе. Такі мэтад расправы з палітычнымі апанэнтамі шырока выкарыстоўвалі савецкія спэцслужбы. Есьць падставы лічыць, што ў гэтым выпадку зь імі супрацоўнічалі «польскія таварышы».
    Якуб Харэўскі (ад нараджэньня Новік)
    1900, в. Харэва. цяпер Пружанскі раён —
    2.4.1968,	Порту-Алегры, штат Рыю-Грандзі-ду-Сул,
    Бразылія.
    У сярэдзіне 1920-х, калі ў БССР праводзілася палітыка беларусізацыі, другой яе сталіцай пасьля Менску называлі Клімавічы, цэнтар Калінінскай акругі.
    Захаваліся сьведчаньні, што, прыяжджаючы адтуль у камандзіроўкі, усе савецкія і партыйныя работнікі ў менскіх кабінэтах гаварылі па-беларуску, а ў адказ чулі: «Ці вы не з Калініншчыны?»
    Шмат дзе беларусізацыя буксавала, і ў Менск ішлі просьбы запаволіць яе тэмпы. 3 Клімавічаў жа, наадварот, бясконца прасілі лектараў, выкладчыкаў, кнігі. (Ці
    Аляксандар Адамовіч
    былі ў нас такія Клімавічы і такія мясцовыя кіраўнікі ў першай палове 1990-х?)
    За ўсім гэтым стаяў дваццаціпяцігадовы сакратар Калінінскага акрутовага камітэту партыі Алесь
    Адамовіч. Штомесяц ён дасылаў у наркамат асьветы лісты з патрабаваньнем новых спэцыялістаў для курсаў беларускай мовы, літаратуры, гісторыі й геаграфіі.
    Зь лекцыямі й дакладамі ў акрузе выступалі Максім Гарэцкі, Янка Купала, Якуб Колас. Пад кіраўніцтвам Адамовіча працавалі ўладзімер Дубоўка, Алесь Дудар, які назваў Калініншчыну «зямлёй абяцанаю для беларускіх нацдэмаў».
    Аднак Адамовіч мысьліў катэгорыямі не акругі, а нацыі. Ягоны праўнук Аляксей на падставе архіўных дакумэнтаў паведамляе, што ў размове з дырэктарам Інбелкульту Аркадзем Смолічам Алесь Адамовіч казаў пра неабходнасьць «стварэньня бар’еру сугграць РСФСР», што ўрэшце спыніла 6 русіфікацыю і «магло прывесьці да ўтварэньня БНР».
    У 1925-м ім пільна зацікавілася ОГПу. Адамовіча пераводзяць у Полацак, потым ён займае высокія пасады ў Менску: кіруе сэктарам друку ЦК КПБ(б), працуе намесьнікам наркама земляробства. Здавалася
    6, хвалі ўгамаваліся. Але «матэрыялаў» на Адамовіча зьбіраецца ўсё больш. У 1930-м ён трапляе за краты ў справе Саюзу вызваленьня Беларусі. Віна аднаго з «матораў» беларусізацыі ацэньваецца на дзесяць гадоў зьняволеньня.
    Спачатку гэта былі Салаўкі, потым — БеламорскаБалтыйскі канал. У 1937-м суд пераглядае справу і пастанаўляе: расстраляць. Такія прысуды выконваліся
    неадкладна.
    Яму было толькі трыццаць сем.
    У Клімавічах, як і нідзе, няма ні помніку, ш вумцы ягонага імя. Але існуе своеасаблівы літаратурны помнік прысьвечаная Адамовічу паэма Уладзімера Дубоўкі «Калініншчына».
    Мой любы браце, блізкі і далёкі, няма сталёвасьці і арфазвоннасьці. Такая сьцюжа на душы, навокал, як дзень з дажджамі быццам сёньняшні.
    Ціжяня ведаю, ці жяня знаю, ціяня сын сваёй сучаснасыр — жыцьцё крынічыць, і музыкі граюць, на лад папасьці ўсё ня шчасьціцца...
    Апяксандар (Алесь) Адамовіч
    Студзень 1900. в. Васюлькі, цяпер Мядзельскі раен 15.9.1937, Сегескі раён, Карэлія, Расея.
    Месца пахаваньня невядомае.
    Міхал ЗабэйдаСуміцкі
    Я быў занадта малы, каб трапіць на яго кароткія й адзіныя беларускія гастролі. Потым фігураваў у сьпісах невыязных, а таму мусіў задавальняцца выдадзенай у Полыпчы кружэлкаю ягоных запісаў, якія адразу стваралі атмасфэру несавецкасьці.
    Забэйду-Суміцкага праводзілі авацыямі Пазнанская й Праская опэры. Яго стоячы вітала патрабавальная публіка славутага мілянскага тэатру «Ля Скаля». Але сцэна, пра якую да апошняга дня ён марыў — менская опэрная, —• так і засталася недасяжнаю.
    На пачатку дваццатых гадоў мінулага стагодзьдзя Міхал Забэйда-Суміцкі паступіў у Харбінскі расейскі ўнівэрсытэт і адначасна пачаў браць урокі сьпеваў і тэорыі музыкі. Назаўтра пасьля дэбютнага выкананьня ў тамтэйшай опэры арыі Ленскага ў «Яўгене Анегіне» ён прачнуўся знакамітым.
    ...Італійская прэса называла яго адным з бліскучых прадстаўнікоў эўрапейскай вакальнай школы.
    Замежныя імпрэсарыё раз-пораз высочвалі Забэйду ў кавярнях за келіхам к’янці.
    Сябрам і калегам у хвіліны шчырасьці ЗабэйдаСуміцкі прызнаваўся, што найперш хацеў бы сьпяваць на Радзіме і, каб пераканаць суразмоўцу, што загадкавая Беларусь —• гэта ня
    фата-маргана, мог зацягнуць сваё ўлюбёнае — «Малады дубочак» або «Чаму ж мне ня пець»...
    Прайсьці па родных заходнебеларускіх сьцежках ён здолеў толькі ў сярэдзіне 1930-х, калі пачаў выконваць галоўныя тэнаровыя партыі ў Пазнанскай опэры, а потым стаў салістам Варшаўскага радыё.
    У тыя гады Міхалу ня раз спрабавалі ставіць умову, каб не прызнаваўся, што ён — беларус. На такія прапановы сьпявак заўсёды, нават калі гэта пагражала стратаю кантракту, адказваў: «Беларусам нарадзіўся, беларусам і памру».
    Ад траўня 1940 году і да канца жыцьця родным горадам для яго воляю лёсу стала Прага, дзе Забэйда быў салістам Нацыянальнага тэатру. Ен сьпяваў на шаснаццаці мовах, прычым ніколі не дазваляў сабе зазіраць у тэкст.
    Дадому вядомаму ўва ўсім сьвеце сьпеваку лёсіла прыехаць усяго раз — у 1963-м, на схіле хрушчоўскай адлігі. Ен выступаў у Менску і Горадні, але апекуны паклапаціліся, каб у касах практычна не было білетаў. Гісторык Міхась Чарняўскі згадвае, як коштам велізарных намаганьняў трапіў у канцэртную залю філярмоніі й убачыў, што палова месцаў пустыя, а на астатнія афіцэры паўзводна рассаджваюць салдатаў тэрміновай службы.