Імёны свабоды
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
часьцю: друкавала вершы
й апавяданьні ў «Нашай Ніве», газэтах «Беларусь» і «Вольная Беларусь».
Калі Лёсіка арыштавалі ў справе Саюзу вызваленьня Беларусі, Ванда, каб дзеці не загінулі ад голаду, бралася за любую працу — пасудамыі, разносчыцы тэлеграмаў, а як толькі гэта сталася магчымым, паехала да высланага мужа, каб дзяліць зь ім усе нягоды да паўторнага, ужо фатальнага арышту ў 1938-м.
Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся й Юры — у Беларусь не вярнуліся, на што, безумоўна, паўплываў трагічны лёс бацькі. Ванда па чарзе жыла ў іх у Расеі. Яна перажыла мужа на тры дзесяцігодзьдзі, а свой апошні спачын знайшла ў стаўрапольскім пасёлку, куды некалі прыехала да каханага Язэпа ў высылку.
Ванда Лявіцкая (у замужжы Лёсік)
25.9.1895, мяст. Радашкавічы, цяпер Маладэчанскі раён —
8.12.1968, пас. Татарка, Стаўрапольскі край, Расея.
Увесну й улетку 1920-га ад адной да другой слуцкай вёскі езьдзілі колькі вазоў зь нейкімі нязвычнымі седакамі ды яшчэ болып дзіўным майном, якое тыя вясёлыя седакі называлі «дэкарацыямі». Гэта была драматычная дружына Слуцкага культурнаасьветнага таварыства «Папараць-кветка». У спэктаклях, што ладзіліся часам проста пад зорным вечаровым небам, на імправізаваную сцэну выходзіў артыст Базыль Карусь, які да ўсяго яшчэ і вёў рэй у беларускім хоры таварыства.
Пад псэўданімам хаваўся адзін з кіраўнікоў Беларус-
Васіль
кай партыі сацыялістаўрэвалюцыянэраў, удзельнік антыпольскага й антысавецкага нелегальнага руху Васіль Русак. Празь некалькі месяцаў ён, колішні дэлегат Першага ўсебеларускага
зьезду, будзе абраны старшынём Беларускага зьезду Случчыны і неўзабаве стане камісарам 2-га Грозаўскага палка паўстанцаў.
Пасьля Слуцкага збройнага чыну Васіль ствараў партызанскія аддзелы на захопленай палякамі Віленшчыне, а затым з рэкамэндацыі прадстаўніцтва БНР у Коўне прыехаў вучыцца ў Праскую вышэйшую тэхнічную школу.
Там, у чэскай сталіцы, ён ня толькі атрымаў адукацыю й узяў шлюб з чэшкаю, але напоўніцу выявіў свае піматстайныя здольнасьці. Стаўшы пасьпяховым прадпрымальнікам, Русак узначаліў Праскі Беларускі нацыянальны камітэт, зафундаваў часопіс «Іскры Скарыны» і, працягваючы традыцыю знакамітага палачаніна, наладзіў выданьне беларускіх кнігаў.
Сваім коштам ён рыхтаваў і высылаў у Лігу Нацыяў мэмарандумы ў абарону нацыянальных і сацыяльных правоў беларусаў.
Ва ўмовах нацысцкай акупацыі Русак працягваў
Беларускія студэнты ў Празе. Зьлева направа: Франук Грышкевіч, Васіль Русак, Вячаслаў Лаўскі, Адольф Клімовіч, Тамаш Грыб
жыць з думкаю пра Беларусь. Вядомыя выдадзеныя ім у той час паводле асабістага праекту паштоўкі з Пагоняю, а таксама нямецкамоўная брашура пра Беларусь з дададзенай этнаграфічнай мапаю.
Ен кожны дзень рызыкаваў жыцьцём, хаваючы ў сябе ў Празе дзьве габрэйскія сям’і. Яшчэ некалысі сем’яў ён уратаваў, выдаўшы ім дакумэнты Беларускага нацыянальнага камітэту ў Празе аб тым, што гэтыя людзі — беларусы. Адзін зь іх, на прозьвішча Вальфсон, пазьней выдаў свайго ратавальніка агентам савецкай контравыведкі «Смерш». Кваліфікаваўшы тое, чым усё жыцьцё займаўся Васіль Русак, як «антысавецкую дзейнасьць», ваенны трыбунал вынес прысуд: дзесяць гадоў лягераў.
Там, у ГуЛАГў, і абарвалася гэтае сьветлае й ахвярнае жыцьцё.
Васіль Русак
4.4.1896, в. Ячава, цяпер Слуцкі раён — 23.8.1954, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Чытачы аповесьці Максіма Гарэцкага «Дзьве душы», безумоўна, памятаюць яе галоўнага героя — Ігната Абдзіраловіча. Менавіта гэтае імя ўзяў для псэўданіму філёзаф, паэт і публіцыст Ігнат Канчэўскі.
Невыпадкова і тое, што і аповесьць Гарэцкага, і праграмнае маральна-філязофскае эсэ КанчэўскагаАбдзіраловіча «Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага сьветагляду» на доўгія дзесяцігодзьдзі былі схаваныя ад абкрадзенай беларускай душы ў спэцфондах.
Сучасны філёзаф Уладзімер Конан параўноўваў адсутнасьць згаданых твораў у нашым нацыянальным кан-
Ігнат
Канчэўскі
тэксьце з сытуацыяй, калі б, да прыкладу, расейскага чытача пазбавілі кнігаў Льва Талстога або філязофскіх твораў Уладзімера Салаўёва.
У Першую ўсясьветную Канчэўскі мусіў зьмяніць аўдыторыі Маскоўскага ўнівэрсытэту на казармы школы прапаршчыкаў і франтавыя акопы. Пазьней, у халодным і галодным Менску, дзе бясконца мянялася ўлада, ён нажыў сухоты, што абмяжуюць яго зямную дарогу ўсяго чвэрткай стагодзьдзя. Вярнуўшыся ў Вільню, ён, апрача свайго шматжанравага супрацоўніцтва з пэрыёдыкай, грунтоўна займаўся заходняй філязофіяй
і ўсходнімі філязофскімі практыкамі (нават заснаваў у Віленскай беларускай гімназіі ці ня першы ў краі гурток ёгі).
Як і Гарэцкі, Ігнат Канчэўскі — толькі сваімі сродкамі — дасьледаваў мэтафізыку, таемны дра-
матызм і містычнасьць быцьця нацыі, зьвязаныя зь яе гістарычным лёсам. Паводле ягонае канцэпцыі, беларускі сьветапогляд узьнік у выніку спрадвечнай барацьбы двух тыпаў культуры — заходняга й усходняга. Цягам сваёй тысячагадовай гісторыі беларусы так і ня здолелі канчаткова далучыцца ні да аднаго, ні да другога. У гэтай раздвоенасьці Канчэўскі бачыў трагедыю нашага народу.
Ен лічыў непрымальнымі для беларусаў і «заходняе» мэсіянства, і — яшчэ больш — мэсіянства «ўсходняе», пад якім разумеў найперш расейскае імкненьне да суцэльнае ўніфікацыі: то «ўся ўлада цару», то «ўся ўлада саветам», што непазьбежна вядзе да таталітарызму і тыраніі.
Надрукаванае ў 1921-м у Вільні эсэ «Адвечным шляхам», якое сталася ягонай лебядзінай песьняй, варта перачытаць і нам, беларусам сёньняшнім. Стоячы на парозе жыцьця й сьмерці, філёзаф не патанаў у чорным пэсымізьме.
Ен лічыў, што, насуперак антынацыянальным сілам, Беларусь будзе выратаваная культурным адраджэньнем, духоўнай, гаспадарчай і сацыяльна-палітычнай творчасьцю.
На думку Канчэўскага, паўстаньне супраць існых формаў палітычнага быцьця — ня самы плённы шлях, 6о ён вядзе да разбурэньня творчых сілаў нацыі. Аднак ува ўмовах, калі народ пазбаўляюць свабоды творчасьці, адбіраюць магчымасьць разьвіваць нацыянальную культуру, застаецца альтэрнатыва: альбо рэвалюцыйны выбух, альбо духоўная дэградацыя і пагроза нацыянальнага нябыту.
Ігнат Канчэўскі (псзўданім Ігнат Абдзіраловіч)
Травень 1896, Вільня — 23.4.1923, Вільня.
Аляксандар Орса — з тых нашых суайчыньнікаў, якія сваім жыцьцём увасабляюць пасіянарнасьць старажытнай беларускай Наваградчыны.
Вярнуўшыся зь Першай усясьветнай вайны ў ранзе капітана, ён адразу ўлучаецца ў нацыянальны рух: настаўнічае ў беларускай школцы, зьяўляецца прадстаўніком сваёй воласьці пры разьмеркаваньні харчовай дапамогі ЗША пацярпелым ад вайны, актыўнічае ў выбарчай кампаніі 1922 году, калі беларусы ў Наваградзкай акрузе атрымліваюць цэлыя тры пасольскія месцы ў Сойме й адно — сэнатарскае.
3 Прагі, дзе Аляксандар
Аляксандар Орса
вучыуся на прыродазнаучым факультэце Карлавага ўнівэрсытэту, ён прыяжджае з ступеньню доктара навук і з жонкаю Натальляй, сваёй колішняй суседкай, якая таксама здабывала навуку ў гасьціннай чэскай сталіцы.
Орсы працуюць у Наваградзкай беларускай гімназіі, дзе польская дзяржава плаціць заробкі толькі чатыром з двух дзясяткаў настаўнікаў. Гэтыя чацьвёра, у ліку якіх і Орса, дзеляць свае грошы на ўсіх калегаў.
I за саветамі пасьля верасьня 1939-га, і за немцамі, і ў ЗША ягонае жыцьцё было зьвязанае з школьніцтвам. Але сваё найя-
скравейшае выяўленьне пэдагагічныя здольнасьці Орсы знайшлі, калі ён займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі
Купалы ў Заходняй Нямеччыне -— вучэльні, якая выхавала эліту нашай паваеннай эміграцыі.
Сярод гімназістак была малодшая дачка Орсаў Ала, у будучым — прафэсар хіміі Нью-Ерскага гарадзкога ўнівэрсытэту і знаная навукоўка, а ў беларускім сьвеце — шматгадовая мастацкая кіраўніца ў свой час надзвычай папулярнага танцавальнага ансамблю «Васілёк», удзельніца практычна ўсіх ініцыятываў беларускай дыяспары, стваральніца Культурна-адукацыйнай Фундацыі Орса Рамана, якую ў Беларусі з удзячнасьцю згадваюць вучоныя і настаўнікі, мастакі, музыкі і пісьменьнікі.
Успадчыўшы ад бацысі талент пэдагога, яна, адрозна ад шмат якіх іншых эмігрантаў, навучыла гаварыць па-беларуску ня толькі сыноў, але і мужа-амэрыканца італійскага паходжаньня.
Спадарыня Ала вельмі добра памятае, як у доме ейных бацькоў, ужо за акіянам, у 1950 годзе, адбылося ці ня першае ў Нью-Ёрку сьвяткаваньне Дня Волі 25 сакавіка.
«Тата заўсёды пасылаў мяне кудысьці вучыцца, — расказвала яна мне. — А калі недзе сьпявалі беларускія песьні, ён адразу плакаў, а я, як была меншая, саромелася за яго».
На надмагільным помніку Аляксандру Орсу на беларускіх кладах парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансўіку напісана: «Змагару за волю Беларусі, Настаўніку».
Аляксандар Орса
24.7.1896, Нягневічы, цяпер Наваградзкі раён —
2.11.1959, Нью-Ёрк, ЗША.
Пахаваны на беларускіх могілкаху Іст-Брансўіку, штат Нью-Джэрзі.
Калі ў дзяцінстве мы прыяжджалі да сваякоў у вёску і мой тата Аляксей бачыў занядбаную хаціну або нейкую калгасную развалюху, ён зазвычай скрушліва казаў: «Прышчэпава на іх няма». Бацька працаваў пракурорам, і, магчыма, таму я думаў, што Прышчэпаў — нейкі самы галоўны пракурор. Аднак, калі пытаўся, што гэта за Прышчэпаў, у адказ гучала ўніклівае: «Вырасьцеш — даведаесься».
Аднаго разу, яшчэ не пасьпеўшы падрасьці, я пачуў пра загадкавага Прышчэпава і нешта новае: як выявілася, каб ня ён, дык і наш Полацак, і ўся Віцебшчына знаходзіліся
Зьміцер Прышчэпаў
б не ў Беларусі, а ў Расеі. Я быў перакананы, што тут заўсёды была Беларусь, але бацька паказаў мне пашпарт, дзе было напісана, што ён нарадзіўся ў Віцебскай вобласьці РСфСР.
Праз шмат гадоў, калі таты ўжо даўно не было на сьвеце, я пераканаўся, што Зьміцер Прышчэпаў ня толькі ад імя губвыканкаму падпісаў у 1924-м акт пра вяртаньне Віцебскай губэрні (адарванай бальшавікамі ад Беларусі ўзімку 1919-га) у склад БССР, але і меў іншыя заслугі перад Бацькаўшчынай.
У 1920-я ён быў наркамам земляробства рэспублікі, прычым не сьпяшаўся
выконваць маскоўскія дырэктывы, а вёў сваю незалежную палітыку, дзе стаўка рабілася на разьвіцьцё хутарской сыстэмы й абарону моцных сялянскіх гаспадарак пры абмежаваньні калгаснага ладу.
Менск. Канец 1930-х гадоў