Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Агенты савецкага «Смершу» затрымалі Антона ў лягеры для рэпатрыянтаў. Ен быў асуджаны на 25 гадоў і выйшаў на волю па амністыі толькі ў 1957-м.
Да канца сваіх дзён камандзір слуцкіх паўстанцаў адмаўляўся верыць, што ў тым самым «Смершы» служыў ягоны сын.
Антон Сокал-Кутылоўскі
7.2.1892,	хутар Чырвоная Горка, цяпер Лунінецкі раён —
7.3.1983,	Шчэцін, Польшча.
Варта задумацца, як склаўся 6 гістарычны лёс Беларусі, каб не беларусізацыя. Суседзі-прыбалты мелі тады два дзесяцігодзьдзі незалежнасьці, мы — усяго некалькі гадоў уздыму нацыянальных сілаў і ахвярнай працы людзей, абсалютная большасьць якіх неўзабаве была зьнішчаная.
Аляксандар Чарвякоў быў адным зь пяці сябраў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі, якія 1 студзеня 1919 году ў Смаленску паставілі свае подпісы пад Маніфэстам пра абвяшчэньне БССР. У тым перпіым урадзе яму дастаўся партфэль наркама асьветы.
Аляксандар Чарвякоў
Нягледзячы на ліхалецьце, камісарыят адчыняе школы й курсы ліквідацыі непісьменнасьці. Малады наркам рупіцца пра стварэньне Нацыянальнага ўнівэрсытэту, выдае загады
пра збор культурных каштоўнасьцяў і ахову гістарычных помнікаў.
У 1920-м Чарвякова абіраюць старшынём Саўнаркаму рэспублікі й адначасова старшынём ЦВК, або, як тады казалі, «усебеларускім старастам». Апошнюю пасаду ён захавае да 1937 году.
Нацыянал-камуністы не памыліліся ў сваім выбары. Адным зь першых крокаў Чарвякова стаў заклік да суайчыньнікаў — найперш работнікаў адукацыі і культуры — вярнуцца на пакінутую ў гады вайны Бацькаўшчыну, каб разам будаваць новы Беларускі Дом.
«Ваша вызваленая Радзіма, — гаварылася ў звароце ЦВК, — прызывае вас прыкласьці руку да яе Адра-
джэньня...»
Гэтыя намаганьні далі вынік: да канца 1921-га ў родныя мясьціны для культурнай працы прыехалі больш за трыста ўраджэнцаў Беларусі. (Праўда, аднаму дзеячу культуры — драматургу Францішку Аляхновічу —
Чарвякоў у тым самым годзе прадбачліва выдаў адмысловую паперу, што дапамагла таму выехаць у Заходнюю Беларусь і пазьбегнуць магчымага арышту.)
У 1924-м сэсія ЦБК БССР прымае пастанову «Аб практычных мерапрыемствах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі». «Рухавіком» гэтай палітыкі, якая ўвайшла
ў гісторыю пад назовам «беларусізацыя», стаў Чарвякоў.
Яму не даравалі. Ад пачатку трыццатых гадоу мінулага стагодзьдзя «ўсебеларускага старасту», апошняга кіраўніка БССР, які гаварыў з народам на ягонам мове, усё часьцей абвінавачваюць у адыходзе ад лінн партыі й нацыяналістычных хістаньнях.
Пад пагрозаю арышту і расправы ен падчас XV1 зье AV КП(б)Б сыходзіць з жыцьця сам. (Існуе вэрсія, паводле якой «усебеларускі стараста» быў забіты супрацоунікамі
V 1990-я ў беларускім друку выказвалася прапанова пра заснаваньне Дзяржаўнай прэміі імя А. Чарвякова за найлепшыя працы ў галіне адукацьп. ~
Але хіба можа сёньняшняя ўлада надаць сваен прэмп імя чалавека, які жыў беларусізацыяй, калі яна, гэтая ўлада, заЙмаецца абсалютна процілеглым татальнан русіфікацыяй?
Аляксандар Чарвякоў
8.3.1892, мяст. Дукора, цяпер Пухавіцкі раен
16.6.1937, Менск.
Пахаваны на менскіх Вайсковых моплках.
Яна, як Натальля Арсеньнева ці бабуля сьпевака Данчыка Яніна Каханоўская, пражыла амаль стагодзьдзе, даўшы прыклад таго, колькі, на добры лад, павінны жыць беларускія жанчыны.
Гэты доўгі шлях быў неверагодна багаты на сустрэчы, захапленьні, самыя розныя пачынаньні й здабыткі. Зоська Верас мела добрае знаёмства з Максімам Багдановічам, тэатральным дзеячам Уладзіславам Галубком, літаратарамі Гальляшом Леўчыкам і Ядвігіным Ш., пакінуўшы пра іх цікавыя ўспаміны.
Чытачы «Нашае Нівы», а потым заходнебеларускіх
Зосыса
Верас
пэрыёдыкаў ведалі яе як аўтарку арыгінальных абразкоў і вершаў.
Навукоўцаў зацікавіў укладзены і выдадзены Зосысай Верас «Беларускапольска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік».
Тагачасныя гаспадары зь Віленшчыны, Наваградчыны, Беласточчыны шукалі ў адрыўных календарах ейныя парады з агародніцтва й садоўніцтва. Пчаляры выпісвалі рэдагаваны ёю часопіс «Беларуская борць», а дзеткі чыталі свае выданьні — «Заранку» і «Пралескі», рэдактарам якіх таксама была спадарыня Зоська.
Зь віленскай турмы Лу-
кішкі яна вынесла вершы зьняволенага Міхася Машары й выдала яго першы зборнік...
Ад 1923 году яна жыла ў Вільні — пераважна ў сваёй славутай «Лясной хатцы» сярод зядёных Панарскіх узвышшаў. У 1970—1980-я гады гэты прытульны
Маладыя кабеты ў модным адзеньні. Фота з збораў былога Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча ў Вільні
й гасьцінны дамок быў месцам паломніцтва нашай інтэлігенцыі й адраджэнскіх моладзевых суполак. Я быў там толькі аднойчы, але атмасфэру натуральнай беларускасьці, якая панавала ў тых сьценах, запомніў на ўсё жыцьцё. На жаль, гаспадыня ўжо нічога ня чула, і візытанты мусілі пісаць свае пытаньні, затое адказы былі грунтоўна-дасьціпныя ды суправаджаліся дэманстрацыяй унікальных фатаграфіяў і дакумэнтаў.
На дзясятым дзясятку Зоську Верас прынялі ў Ca­ros беларускіх пісьменьнікаў, а ў дзевяноста тры яна пабачыла выдадзеную ў Менску кніжку сваіх вершаў і апавяданьняў. Калі спадарыня Зоська адыйшла ў Вечнасьць, мне доўга не хацелася ў Вільню.
Зоська Верас
(ад нараджэньня Людвіка Сівіцкая, у замужжы Войцік) 30.9.1892, мяст. Мяджыбаж, цяпер Ляцічаўскі раён, Хмяльніцкая вобл., Украіна — 8.10.1991, Вільня.
Пахаваная на віленскіх Панарскіх могілках.
Люблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз пазнала шчасьце, Сьлязу нядолі праліла...
Канстанцыя Буйла
Хто ў Беларусі ня ведае гэтых словаў, якія, пакладзеныя на музыку кампазытарам Міколам Равенскім, даўно сталі народнай песьняй, а яе мэлёдыя — пазыўнымі Радыё Свабода?
Суаўтарка Равенскага — паэтка і дзяячка нацыянальнага руху нашаніўскае пары Канстанцыя Буйла.
Спадарыня Канстанцыя ня раз згадвала, што якраз дзякуючы гэтай газэце — легендзе беларускага друку, якую атрымліваў бацька, яна й захапілася літаратурнай творчасьцю.
Надрукаваўшы свой пер-
шы верш у шаснаццаць гадоў, вільнянка Буйла зрабілася сталай аўтаркаю «Нашае Нівы».
Янка Купала прасіў яе: «Пішыце яшчэ й яшчэ», — і прысьвяціў зусім юнай паэтцы верш «Мая думка». Ён жа стаў рэдактарам першае кнігі Буйлы «Курганная кветка», якую аформіў Язэп Драздовіч.
У тым самым, шчасьлівым для Канстанцыі 1914-м яна з рэкамэндацыі Цёткі ўзначаліла беларускую кнігарню ў Полацку.
Круты пералом у жыцьці Буйлы надыйшоў пасьля за-
мужжа й пераезду ў Маскву, дзе ёй было наканавана пражыць болей за шэсьць дзесяцігодзьдзяў.
Удалечы ад Беларусі, ад той старонкі, дзе яна ўпершыню пазнала шчасьце ствараць і мець захопленых прыхільнікаў, яе муза амаль замоўкла.
У 1930-я назаўсёды зьнік у крывавай віхуры рэпрэсіяў муж.
Калі пасьля вайны паэтка зноў падала голас, сацрэалістычныя крытыкі адказалі абвінавачаньнямі ў тым, што яна апявае не «вялікую краіну Саветаў», a ■— Беларусь.
Крамольна-нацыяналістычнымі былі абвешчаныя, да прыкладу, радкі:
Зямля мая далёкая,
Зямля мая цудоўная,
Радзіма сінявокая, Каму красой ты роўная...
Прамінулі гады, і эпітэт «сінявокая» ў дачыненьні да Беларусі стаўся хрэстаматыйным.
У 1968-м Канстанцыя Буйла рашуча адмовілася сьвяткаваць свой юбілей. «Што адзначаць? — пыталася яна. — Што з плеяды нашых пісьменьнікаў адна засталася, як сасна на галявінцы, хістацца над магілаю сьсечаных дрэваў?..»
Калі яе душа адляцела ў Вечны вырай, прах Канстанцыі вярнуўся ў родную Беларусь, пад тое неба, што, як яна пісала, «па-асабліваму блакітнае, паркалёвае, трошкі ружаватае...».
Канстанцыя Буйпа (у замужжы Калечыц)
14.1.1893, Вільня — 4.6.1986, Масква, Расея.
Пахаваная ў мяст. Вішнева, Валожынскі раён.
Разгарнуўшы калісьці даўно трэці том збору твораў Максіма Гарэцкага, я злавіў сябе на непрыемным адкрыцьці. Ягоная рэч «На імпэрьіялістычнай вайне (Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы)» і зьместам, і стылістыкай, і патасам успрымалася як нешта рэмінісцэнтна-другаснае.
Напружыўшы чытацкую памяць, я хутка знайшоў адказ: Эрых Марыя Рэмарк, «На Заходнім фронце бязь зьменаў». Але варта было зазірнуць у энцыкляпэдыю, як маё адкрыцьцё зь непамыснага імгненна ператварылася ва ўсьцешлівае: славуты раман Рэмарка зья-
Максім Гарэцкі
віўся ў 1929-м, а «Запіскі» Гарэцкага — на цэлыя тры гады раней, у 1926-м (дарэчы, адначасова з «Фэстам» Гэмінгўэя),
Дзякуючы свайму маладому клясыку беларуская літаратура яшчэ раз засьведчыла тады права быць паўнапраўнай часткаю літаратуры эўрапейскай.
Але Рэмарк у 1932-м атрымаў магчымасьць эміграваць зь Нямеччыны ў Швайцарыю. Гарэцкі ж у гэты самы час адбываў высылку ў Вятцы, а празь пяць гадоў, так і не вярнуўшыся
на Бацькаўшчыну, быў расстраляны паводле пастановы «тройкі» НКВД. Аўтару аповесьці «Дзьве душы», «Камароўскай хронікі», геніяльных апавяданьняў, клясычнай «Гісторыі беларускае літаратуры» яшчэ ня споўнілася й сарака пяці.
У акце аб выкананьні сьмяротнага прысуду, які захоўваецца ў сямейным архіве пляменьніка Максіма Гарэцкага Радзіма, значыцца: «Перечнсленные осужден-
Бацькі пісьменьніка Іван Кузьміч і Эўфрасіньня Міхайлаўна
ные всего в чмсле 40 человек мз места содержання под стражей былм взяты в 14 час. 45 мнн. 10 февраля 1938 г., а решенле Заседанля Тройкм прнведено в нсполненне путем расстрела в 15 час. того же дня. Трупы зарыты на установленную глубмну».
Ен ставіў перад сабою, перад нацыянальным прыгожым пісьменствам і ўсімі адраджэнскімі сіламі звышзадачу — «падняць беларуса да ідэальнага чалавека», «аднавіць арганізм Беларусі і зрабіць яго дужэйшым».
На тое й геніі, каб пазначаць мэты на стагодзьдзі.
Максім Гарэцкі
18.2.1893, в. Малая Багацькаўка, цяпер Амсьціслаўскі раён —
10.2.1938, Вязьма, Смаленская вобл., Расея*.
* Біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменьнікі» падае недакладныя зьвесткі пра дату й месца сьмерці Максіма Гарэцкага. У Вязьме на верагодным месцы пахаваньня Максіма Гарэцкага ўсталяваная мэмарыяльная стэла зь ягоным імем.
Ад часоў Льва Сапегі й Васіля Цяпінскага нашы літаратары ўмелі трымаць у руках ня толькі пяро, але і зброю, а ваяры не бяз посьпеху займаліся літаратурнымі штудыямі. На пачатку мінулага стагодзьдзя адзін з прыкладаў гэтага даў Алесь РужанцоўСмаленец.