Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Дадамо, што Мудроў неўзабаве зрабіўся рэдактарам
самвыдавецкага літаратурнага альманаху «Блакітны ліхтар», а па часе — адным з найцікавейшых, на маю думку, беларускіх пісьменьнікаў.
У Максіма Багдановіча шчасьлівае й лёсавызначальнае адкрыцьцё Беларусі адбылося яшчэ раней. Маючы дзесяць зь нечым гадоў, ён ужо спрабаваў пісаць пабеларуску.
Прытым адзначым: бацька паэта не ўхваляў сынавага захапленьня, мяркуючы, што беларусіка «болып замінала ягоным посьпехам, чым спрыяла».
Падзеяй велізарнае значнасьці ў паэтавым жыцьці сталася паездка ў Беларусь улетку 1911 году. Яго запрасілі супрацоўнікі «Нашае Нівы» Іван і Антон Луцкевічы, якія ўжо бачылі агульнанацыянальны маштаб таленту беларускага юнака зь Яраслаўлю.
У 1915-м нарадзіўся шэдэўр ягонай паэзіі — верш «Пагоня», які стаўся адным зь неафіцыйных беларускіх гімнаў:
Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй дал'ёка грымяць... Старадаўняй Мтоўскай Пагоні He разьбіць, не спыніць, не стрымаць...
У 1917-м сябры выправілі яго на лекаваньне ў Ялту... Вядома, што ў свае апошнія дні, «у краіне сьветлай», дзе ён паміраў, паэт займаўся ўкладаньнем беларускага лемантара.
Лемантарамі для тысяч і тысяч беларусаў сталіся ягоныя кнігі.
Максім Багдановіч
9.12.1891, Менск — 25.5.1917, Ялта, цяпер Украіна.
Пахаваны на Старых гарадзкіх могілках у Ялце.
Ton ня верыць, хто не жыве паводле веры сваёй. Гэта сказана не пра яго. Айцец Андрэй Цікота прайшоў свой крыжовы шлях у згодзе волі і сумленьня, пад знакам веры ў Бога й у Беларусь.
Ужо ў Віленскай сэмінарыі, а затым у Пецярбурскай духоўнай каталіцкай акадэміі ён належаў да беларускіх культурна-асьветных гурткоў. У 1917-м удзельнічаў у Першым зьезьдзе беларускага каталіцкага духавенства. Цікота ня проста вітаў нараджэньне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі, а быў абраны ў яе Раду.
На пачатку 1920-х ён
Андрэй Цікота
уступіў у Ордэн марыянаў і ўзначаліў Друйскі кляштар, які віленскі біскуп Юры Матулевіч марыў зрабіць беларускім рэлігійным цэнтрам. Але сталася іначай. Андрэй Цікота ня змог процістаяць ціску польскіх шавіністаў.
Ен браў удзел у Пятым вуніяністычным кангрэсе ў чэскім Вэлеградзе. У 1933-м яго абралі генэралам Ордэну марыянаў, а ў 1939-м Ватыкан накіраваў айца Андрэя кіраваць місіяй сярод расейцаў у маньчжурскі Харбін.
Пасьля заканчэньня Другой усясьветнай вайны Цікоту разам зь іншымі сьвятарамі Харбінскай місіі напаткаў трагічны лёс. Кітайскія камуністычныя ўлады перадалі місіянэраў органам савецкай дзяржбясьпекі. Айца Андрэя аб-
вінавацілі ў шпіянажы адначасова на карысьць Ватыкану й Японіі. За такія «злачынствы» сталінскі суд даваў 25 гадоў канцлягераў.
Яго лісты з-за калючага дроту да кіраўніцы супольнасьці беларускіх сясьцёрэўхарыстак маці Апалёніі Пяткун сьведчаць, што Цікота, трываючы страшныя пакуты, думкамі быў у Беларусі.
«Можна жыць на чорных сухарах і вадзе, а нам яшчэ даюць вызначаную страву... Сяджу зь цяжкасьцю, але калі ляжу, то болю амаль ня чую... Лекары запэўніваюць, што ўсё будзе ў парадку, аднак я маю іншае прадчу-
Касьцёл і кляштар марыянаў У Друі
ваньне... Штодня малюся за вас, за ўсіх парафіянаў і за Беларусь...» — пісаў ён у 1951-м.
Арыштаваны разам зь Цікотам сьвятар-француз Поль Шалей пакінуў сьведчаньні, што ягоны беларускі субрат «падчас сьледзтва і ў турме паводзіўся годна й гераічна і памёр як сапраўдны пакутнік».
Андрэй Цікота
17.12.1891, в. Тупальшчына, Сьвянцяншчына — 21.2.1952 (паводле іншых зьвестак — 11.2.1952), Усходняя Сібір, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Паводле даробку ў культуру і наагул у нацыянальнае жыцьцё беларусаў Адам Станкевіч выглядае сваім сярод Скарыны, Каліноўскага, Багушэвіча — тых, чыім стваральным духам ён натхняўся.
Паміж яго прыходам на сьвет на Віленшчыне і зьяўленьнем яшчэ адной безыменнай лягернай магілы пад сібірскім Тайшэтам зьмясьцілася столькі, што хапіла б і на дзесяцёх.
На Новы 1915 год малады ксёндз Адам адправіў першую імшу ў парафіяльным касьцёле гістарычнавекапомнага Крэва. Праз тры гады выпускнік Пецярбурскай духоўнай акадэміі Станкевіч прыяжджае ў Вільню ўжо вядомым публіцыстам і дзеячам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Адным зь пер-
Адам Станкевіч
шых ён пачынае карыстацца беларускай моваю ў набажэнствах і публічных выступах. Выкладае рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі. Праходзіць на выбарах у Польскі сойм...
У 1920—1930-я гады без асобы Станкевіча немагчыма ўявіць нацыянальнага жыцьця ўсёй Заходняй Беларусі. Кіраўнік Таварыства беларускай школы, заснавальнік Віленскай
друкарні імя Скарыны, рэдактар і выдавец часопісу «Хрысьціянская думка»...
У час нацысцкай акупацыі ён працягвае ахвярна служыць беларускай справе: адчыняе школы, аднаўляе газэту «Крыніца». Старыя беларусы-віленчукі дагэтуль згадваюць Станкевічавы казаньні ў касьцёле Сьвятога
Мікалая, якія давалі магутную духоўную падтрымку ў ваеннае ліхалецьце.
Пасьля вайны па яго прыходзяць людзі зь ведамства Берыі. Яны нават не імкнуцца абвінаваціць айца Адама ў супрацоўніцтве зь немцамі, ад якіх той трымаўся на дыстанцыі. Галоўнае злачынства — вера ў незалежную Беларусь. Такая віна ацэньваецца на 25 гадоў няволі.
У яго быў шанец застацца на волі. Афіцэр спэцслужбаў, якога Станкевіч называе ў сваіх дзёньніках Мэфістофэлем, неаднаразова прапаноўваў ксяндзу ўзначаліць Каталіцкую царкву на тэрыторыі БССР пры ўмове непрызнаньня Ватыкану й папы. Адмовіўшыся, айцец Адам ахвяраваў жыцьцём, але адвёў ад Беларускага касьцёлу пагрозу расколу і дыскрэдытацыі.
Адзін з сулягернікаў Станкевіча вынес на волю сьведчаньні пра вусьцішную нават для тых нечалавечых умоваў сьмерць беларускага сьвятара. Айца Адама задушылі, а твар разьбілі кувалдай, каб ніхто не пазнаў яго й у часе таемнага пахаваньня.
Віленскія беларусы зьбяруць грошы і паставяць на могілках паблізу Крэва помнік свайму сьвятару й яго маці. Духоўным помнікам Адаму Станкевічу застануцца ягоныя працы «Беларускі хрысьціянскі рух» і «Хрысьціянства і беларускі народ».
Перад арыштам айцец Адам працаваў над кнігаю «Гісторыя Беларусі», дзе называў гістарычны шлях нашага народу «рухам да гарманічнай нацыянальнай цэласьці».
Нязьдзейсьненае ў XX нам наканавана ўрэчаісьніць у XXI стагодзьдзі.
Адам Станкевіч
6.1.1892, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён —
29.11.1949, Тайшэт, Іркуцкая вобл., Расея.
Пахаваны на могілках Азярлягу каля в. Шаўчэнкі,
Тайшэцкі раён.
Рызыкну сказаць, што імя гэтага героя кнігі ў Беларусі ведае амаль кожны — нават той, хто ніколі ў жыцьці ня быў ні ў філярмоніі, ні наагул на канцэрце.
Рыгор Шырма з кагорты тых нацыянальных дзеячаў, аўтарытэт якіх бездакорны і для майго знаёмага старога настаўніка з-пад Маладэчна, і для сустрэтага на праспэкце Незалежнасьці незнаёмага маладзёна бамжаватага выгляду.
Настаўнік памятае, як Шырма адчыняў у Заходняй Беларусі нашы нацыянальныя школы, дапамагаў вы-
Шырма
давацца маладому Максіму Танку і двойчы сядзеў у польскай турме. А маладзён, пачуўшы несуладныя сьпевы падвяселенай вулічнай кампаніі, іранічна кінуў: «Тожа мне Шырмы!»
У 1940-м Шырма стварыў і трыццаць гадоў нязьменна ўзначальваў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлю Беларусі.
Сабраныя й выдадзеныя ім чатыры тамы беларускіх народных песьняў (болей за дзьве тысячы) зрабілі б гонар любой эўрапейскай нацыі.
Дзеля бліжэйшага знаёмства з савецкай уладаю Рыгор Раманавіч мусіў пасядзець у 1941-м на Лубянцы, адкуль пашчасьціла выйсьці пасьля хадайніцтва Якуба Коласа перад першым сакратаром ЦК КПБ П. Панамарэнкам.
Пазьней Шырма не цярпеў яўнага перасьледу. Наадварот, улада імкнулася ўсяляк аблашчыць маэстра. Ен кіраваў Саюзам кампазытараў рэспублікі, атрымаў званьні народнага артыста СССР і Героя сацыялістычнай працы.
Але блізкія да Рыгора Раманавіча людзі сьведчаць, што і на схіле дзён ён заставаўся верны ідэалам маладосьці.
Былы шматгадовы сакратар управы Таварыства бела-
Удзельнікі акруговага зьезду Таварыства беларускай школы ў Горадні. Другі зьлева ў першым радзе пазт Міхась Васілёк, у цэнтры другога раду Аляксандар Уласаў, справа ад яго Рыгор Шырма. 1928 г.
рускай школы балюча перажываў русіфікацыю сыстэмы адукацыі й усяго жыцьця ў БССР.
Ягоныя словы — «Песьня — душа народу» — сталіся сапраўды крылатымі. Так Шырма назваў кнігу сваіх артыкулаў, якая выйшла ў сярэдзіне 1970-х. Расказваюць, што, узяўшы ў рукі сыгнальны экзэмпляр і прачытаўшы назву, Рыгор Раманавіч прамовіў: «А душу гэтую абкрадаюць».
Такія, як Шырма, не дазволілі абкрасьці душу народу дарэшты.
Рыгор Шырма
20.1.1892, в. Шакуны, цяпер Пружанскі раён —
23.3.1978, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Сябры ягонага бацькі-шляхціча жартавалі, што, калі Антон зьявіўся на сьвет, у вокны яўна зазіраў Марс.
Праўда, напачатку малодшы Сокал-Кутылоўскі выбраў сабе прафэсію мірную — атрымаў дыплём геаграфічнага факультэту Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Але грымнула Першая ўсясьветная вайна...
Казанская вайсковая вучэльня. Баі ў Галіцыі й Літве. Салдацкі Георгіеўскі крыж. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году капітан Сокал-Кутылоўскі ваяваў супраць чырвоных у арміях Дзянікіна й Юдзеніча.
Антон
Сокал-
Кутылоўскі
Але ў душы гэтага суворага вайскоўца жыла мара не пра адзіную і непадзельную Расею, а пра незалежную Беларусь.
Улетку 1920-га ён вярнуўся на Бацькаўшчыну і неўзабаве апынуўся на Случчыне — там, дзе тады найбольш патрэбныя былі ягоныя здольнасьці. Падчас антыбальшавіцкага паўстаньня Сокал-Кутылоўскі ўзначаліў збройныя сілы змагароў — 1-ю Слуцкую брыгаду БНР.
У лістападзе — сьнежні брыгада вяла цяжкія баі супраць Чырвонай арміі на фронце працягласьцю 60 кілямэтраў. Асабліва пасьпяхова случакі змагаліся на лініі Капыль — Цімкавічы — Вызна, дзе вёскі і мястэчкі некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі.
Сьцяг 1-га Слуцкага палка БНР. Зьлева — Лявон ВітанДубейкаўскі, справа — штабс-капітан Антон Борык. 1921 г.
Пасьля Сдуцкага збройнага чыну Антон быў высьвячаны на правасдаўнага сьвятара і служыў на Наваградчыне ды Слонімшчыне. У гады Другой усясьветнай ён уступіў у Беларускую незалежніцкую партыю, браў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе. Ужо ў эвакуацыі ў Нямеччыне Сокал-Кутылоўскі стаў на чале батальёну Беларускай Краёвай Абароны, які празь дзесяць дзён перайшоў да амэрыканцаў...