Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
У 1930-м прагрымела справа Саюзу вызваленьня Беларусі, і Гарэцкі атрымаў пяць гадоў высылкі. Леаніла
дзяліла ягоны лёс у Вятцы
й у пасёлку Пясочня на Смаленшчыне.
Для дзіцячага садка, дзе яна працавала выхавацелькай, гэта было шчасьцем, бо Леаніла ўсьцінаўна цудоўна
сьпявала, вышывала, вучыла малых маляваць.
Ей яшчэ трэба было перажыць другі арышт і расстрэл мужа, сьмерць на фронце сына Лёні, шматгадовае становішча жонкі «ворага народу».
Многія з раскіданых па краіне, «дзе так вольна дыхаў чалавек», сямейнікаў рэпрэсаваных «нацдэмаў» не вярнуліся, дакладней, ня здолелі вярнуцца на радзіму. Гэта таксама было ўдарам па беларушчыне, аслабляла і без таго жудасна падарваныя нацыянальныя сілы.
Свой апошні прыстанак Леаніла знайшла ў Ленінградзе. Дзякуючы ёй і яе з Максімам дачцэ Галіне захаваныя многія рукапісы з архіву Гарэцкага — скарбы, што цяпер захоўваюцца ў бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі навук і Дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва.
Пеаніпа Чарняўская (у замужжы Гарэцкая) 16.11.1893, в. Таргуны, цяпер Докшыцкі раён — 26.9.1976, Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расея. Пахаваная на пецярбурскіх Паўднёвых могілках.
Хачу прызнацца што, пашанотліва ставячыся да дзейнасьці ўсіх беларускіх айцоў-марыянаў, якія пакінулі глыбокі сьлед у гісторыі нашага нацыянальнага й рэлігійнага руху, з адным зь іх я адчуваю нейкую асаблівую мэтафізычную сувязь.
Казімер Смулька прыйшоў на сьвет на цэлае жыцьцё раней за мяне, быў трынаццатым сынам у сялянскай сям’і, вучыўся ў Віленскай каталіцкай сэмінарыі й стаў манахам, але ў нашых лёсах было і нешта агульнае.
Смулька, як і я, заўсёды шкадаваў, што нідзе й ніколі ня меў магчымасьці вучыцца па-беларуску, адно што
Казімер
Смулыса
ў ягоных школах усё было па-польску, а ў маіх — парасейску.
Смулька, як і я, насуперак забароне бацькоў аюбіў у дзяцінстве чытаць па начах. Праўда, у мяне быў
ліхтарык, а ў яго — сьвечка.
Ен, як і я, ніколі не гарнуўся да вайсковай службы й у Першую ўсясьветную вырашыў — з рэлігійных перакананьняў — пазьбегнуць прызыву на фронт. Хаваючыся ў сваякоў, Казімер мусіў весьці начны лад жыцьця, што разам з інтэнсіўным чытаньнем прывяло да раптоўнай страты зроку. Ад таго часу ён крыху бачыў толькі ўдзень.
У 1920-м бальшавікі арыштавалі Смульку як польскага агента. У 1938-м палякі вывозілі айца Казімера з славутага Друйскага кляштару ўжо як небясьпечнага беларуса...
Рэшту жыцьця ён правёў у марыянскім кляштары ў Скурцы на Беласточчыне. Ня толькі за кляштарнымі сьценамі, але і ў цэлым ордэне Смулька меў славу выдатнага спавядальніка.
Цалкам страціўшы зрок, ён адпраўляў набажэнства для сьляпых, уражваючы ўсіх тым, як беспамылкова чытае з памяці Эвангельле.
Айцец Казімер Смулька (сядзіць трэці справа). Друя, 1937 г.
Паводле аповедаў старых скурацкіх марыянаў, у кельлі ў айца Казімера заўсёды працаваў стары, але надзейны радыёпрыймач, настроены на хвалі Беларускай службы Радыё Свабода.
На іранічныя часам пытаньні братоў, чаму ён ніколі не вымыкае радыё, айцец Казімер заўсёды сур’ёзна адказваў: «Баюся прапусьціць навіну, што Беларусь стала вольная».
Казімер Смулька
12.1.1894, в. Пруднікі, цяпер Мёрскі раён —
15.9.1965, в. Скурац, Беласточчына.
Павароты яго жыцьцёвага шляху дагэтуль змушаюць гісторыкаў распачынаць зацятыя спрэчкі. Паколькі «спрачаецца той, хто ня ведае» (Лао-цзы),
засяродзімся на несумнеўных фактах.
Франук усьвядоміў сябе беларусам вельмі рана. Ужо ў школе ён пашыраў сярод сяброў «Нашу Ніву», а потым стварыў у Івянцы нацыянальную моладзевую суполку.
У лістападзе 1917-га, маючы два баявыя раненьні і званьне штабс-капітана, Кушаль пакінуў расейскую армію і вярнуўся ў родныя мясьціны. Дачуўшыся, што ў Менску адчынілася беларуская кнігарня, ён пешкі
Францішак Кушаль
вырушыў у няблізкую дарогу. Першым, каго сустрэў у кнігарні, быў паэт Алесь Гарун, які наладаваў падарожніку цэлы мех літаратуры.
Трэба меркаваць, што падабраная яна была як сьлед, бо неўзабаве нядаўні баявы афіцэр завёў знаёмства з Антонам Луцкевічам, Янкам Станкевічам, Браніславам Тарашкевічам, Аркадзем Смолічам ды іншымі дзеячамі беларускага руху.
Францішак Кушаль усё жыцьцё імкнуўся стварыць нацыянальнае войска як галоўную гарантыю
незалежнасьці краіны. Гэтая мара прывяла яго ў 1919-м у Беларускую вайсковую камісію.
...Яму здавалася, што запаветная задума мае шанцы ўрэчаісьніцца ва ўмовах нацысцкай акупацыі.
У сакавіку 1944-га ён узначальвае Беларускую Краёвую Абарону. (Загад аб яе стварэньні быў, дарэчы,
Ганаровая варта Беларускай вайсковай камэндатуры ў Горадні. Сакавік 1919 г.
падпісаны 23 дютага, у той дзень, калі вялікая частка нашых суграмадзянаў з савецкага часу адзначае іншае сьвята.) Праз год дывізія «Беларусь» на чале з палкоўнікам Кушалем прарывае нямецкі фронт і пераходзіць да амэрыканцаў.
На эміграцыі ён робіцца адным з заснавальнікаў газэты «Бацькаўшчына», што выдавалася ў Нямеччыне, а апынуўшыся за акіянам, кіруе БеларускаАмэрыканскім Задзіночаньнем.
Амаль паўстагодзьдзя Францішак Кушаль быў мужам і сябрам нашай выдатнай паэткі Натальлі Арсеньневай.
Францішак Кушаль
16.2.1895, в. Пяршаі, цяпер Валожынскі раён —
25.5.1968, Рочэстэр, штат Нью-Ёрк, ЗША.
Адзін зь ягоных біёграфаў назваў Тамаша Грыба рыцарам беларускай свабоды. I сапраўды, TaMam ня проста шчасьліва адчуў яе жыцьцядайны подых, але быў сярод тых, хто закладаў шлях Беларусі ў будучыню.
Дэлегат Першага ўсебеларускага зьезду, на які прыяжджае з фронту. Народны сакратар земляробства ў першым беларускім урадзе — Сакратарыяце БНР. Выдавец віленскай газэты «Грамадзянін»,
на старонках якой змагаўся супраць манапалізацыі сацыялістычнай ідэі адной партыяй. Стваралыгік Бела-
Тамаш
Грыб
рускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянэраў. Вязень польскіх турмаў...
На пачатку 1920-х ён зьявіўся на вуліцах Златай Прагі — прыехаў вучыцца,
ШШП НАГОДІІАГО ОКРіН АРЫЯТУ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЗСПУБЛІКІ л? 6.
Народны Сэкрэтарыят Беларускай Народнай Рэспублікі часово складаецца з гэткіх асобау:
I. Народны Окр*гар Загранічных Снраму. 0ороняо.
2.
8.
4.
0.
0.
8.
9.
Уоутрзнных Снранау Б|мгьквты Справядлімсыіі Народнай Гнсна.чаркі Грайыкйх Сарввау Землвробства . Aiwi . Почты і Тэаеірафу
){ость GjobItqv
• Аряодзь Смоліч бфім Бялввіч Янка верэйа Оетр»» ({psravcRi Тамаш Грыб 0ал»та БоЭчнова
. Алесь Нароч
10Заіаачык Справау Народнаго Сэкрэгарыяту Дяюн Заяч
Гэтаму складу Чнсовнга Бвларуекагв Ураду, згодна з пастановаю Рады Усебвлврусквго Зьезду, даручаеіша споуняць працу усіх недавыбраных Народных Сэкратйроу „а таго часу, кдлі іэткі еклад зьменшь Рада Беларускай Народійй Рвепублію.
Часовы Старшыня Ннроднаго Сакрэтарыяту 1
Няродны Сэкрэтар Загранічнйх Справау Іхм
Загадчмк Гправау / Зіц
БабруЛсм (Меншчынаі.
6 крк^кка >»18 гом.
Абвестха Н»родн»г> Са«₽«т»р*тту БНР №6 » 8.04.1918ідм. №0193)
яшчэ не здагадваючыся, што тут яму наканавана застацца да канца сваіх дзён.
У Кардавым унівэрсытэце, дзе беларусы здабывалі асьвету яшчэ з часоў Сярэднявечча, Грыб абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму «Пытаньне народу і нацыі» і стаў у нашай эміграцыі адным зь лідэраў.
Адрозна ад шмат каго з нацыянальных дзеячаў, ён пасьлядоўна выступаў супраць выезду ў БССР, дзе ўсе вяртанцы чамусьці хутка зьнікалі.
Абвестка пра склад Народнага Сакратарыяту БНР
«Пакіньце займацца дурніцай», — ляпідарна адказаў ён на запрашэньне ўзяць у 1926 годзе ўдзел у ладжанай Інбелкультам менскай Акадэмічнай правапіснай канфэрэнцыі, адкуль, да прыкладу, ужо ня здолеў купіць білет дадому ў Вільню Францішак Аляхновіч.
У апошнія гады свайго кароткага жыцьця Тамаш зблізіўся зь лідэрам расейскіх эсэраў Віктарам Чарновым.
Легендарны рэвалюцыянэр прызнаваўся, што менавіта беларус Грыб дапамог яму асэнсаваць ці не найістотнейшую памылку ўсяго расейскага эсэраўскага руху — няздольнасьць убачыць іншыя народы імпэрыі.
Там, у Празе, Тамаш Грыб пісаў: «Я або прыеду ў Менск як вольны грамадзянін, або застануся на ўсё жыцьцё сваё эмігрантам. Можа быць, хто-небудзь найдзе мае каштоўныя рукапісы... Працую для будучых пакаленьняў...»
Аднаго з братоў маёй мамы звалі Тамаш. Магчыма, калі-небудзь так назавуць майго ўнука — прадстаўніка тых самых будучых пакаленьняў, пра якія ў дваццатыя гады мінулага стагодзьдзя марыў Тамаш Грыб.
Тамаш Грыб
19.3.1895, в. Паляны, цяпер Астравецкі раён —
25.1.1938, Прага, Чэхаславаччына.
Хранічная беларуская хвароба, уласьцівая, на жаль, і многім нібыта нацыянальна арыентава-
ным суайчыньнікам, — выхаваная за два стагодзьдзі русіфікацыі расейскацэнтрычнасьць.
Нашых мастакоў або пісьменьнікаў крытыкі абавязкова параўноўваюць з расейскімі. Вынаходніка субмарыны Казімера Чарноўскага называюць «беларускім
Кулібіным».
А жонкі нашых палітвысланцаў пачатку 1930-х (пазьней ужо давалі канцлягер або расстрэльвалі), што
паехалі усьлед за мужамі
Ванда Лявіцкая
далекія дзікія краі, ведама ж, бралі прыклад з жонак дзекабрыстаў.
Зусім ня маючы на мэце паставіць пад сумнеў гераізм верных спадарожніц першых расейскіх рэвалюцыянэраў, заўважу, што
іхні прыклад тут абсалютна ні пры чым. Нашым жанчынам з пракаветных часоў (пагатоў цягам стагодзьдзяў яны мелі нязьмерна болей правоў, чым расейкі) самім
ставала мужнасьці, адвагі й рашучасьці, якім магла б пазайздросьціць і сама нібыта мацнейшая палова нацыі.
Ванда Лявіцкая была адзінай дачкою пісьменьніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Пасьля Вышэйшай пачатковай вучэльні ў Радашкавічах яна рыхтавалася да экзамэнаў на вясковую настаўніцу, але гэтаму намеру ўрэшце перашкодзілі каталіцкае веравызнаньне і пачатак Першай усясьветнай вайны.
Далейшы шлях прыгажуні Ванды прадвызначыла сямейнае выхаваньне. Асталяваўшыся з 1914 году ў Менску, яна працавала ў Беларускай кнігарні й гарадзкой бібліятэцы імя А. Пушкіна, куды яе рэкамэндавала сама Цётка. Потым была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай менскай беларускай школе.
Яна ліставалася з Максімам Багдановічам. Магчыма, найперш якраз да яе ехаў паэт зь Яраслаўлю ў 1916-м...
Пазьней Лявіцкая стала жонкаю палітыка, навукоўца і пісьменьніка, аднаго з будучых «бацькоў» БНР Язэпа Лёсіка.
Іх зблізіла ня толькі каханьне, але і тое, што Ванда таксама займалася літаратурнай твор-