Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Хочацца верыць, што нехта з тых, хто лічыў Драздовіча ўбогім бажаволкам, дажыў да адкрыцьця ў Менску помніка дзядзьку Язэпу, да выхаду фундамэнтальнага альбому-манаграфіі, да зьяўленьня вуліцаў імя Драздовіча ў Менску, Воршы, Маладэчне, Глыбокім, Шаркоўшчыне, Радашкавічах, Германавічах, да стварэньня Культурнаасьветніцкага цэнтру імя Язэпа Драздовіча, узначаленага закаханай у творчасьць земляка Адай Райчонак, пад кіраўніцтвам якой ужо шмат гадоў ладзяцца мастацкія пленэры — у тых мясьцінах, над якімі лунае душа гэтага вечнага вандроўніка.
Язэп Драздовіч
13.10.1888, засьценак Пунькі, цяпер Глыбоцкі раён —
15.8.1954, мяст. Падсьвільле, Глыбоцкі раён.
Пахаваны ў в. Ліпляны, Глыбоцкі раён.
Побач з трыма тамамі факсымільнага ўзнаўленьня Бібліі Францішка Скарыны ў маёй бібліятэцы стаіць адна з найдаражэйшых для мяне кніг — падараваныя аднойчы старым віленчуком «Catyry Ewanhelii і Apostalskija Dzieji» — пераклад Сьвятога Пісаньня на беларускую мову, зроблены ксяндзом Вінцэнтам Гадлеўскім і выдадзены лацінкаю ў 1939-м у Вільні.
Яшчэ ў раньнім юнацтве абраўшы служэньне Богу, асноўны яго сэнс айцец Вінцэнт бачыў для сябе ў тым, каб дапамагчы беларусам зьдзейсьніцца як народу, a
Вінцэнт
Гадлеўскі
Беларусі — як дзяржаве.
Ен браў удзел у паседжаньнях Першага ўсебеларускага зьезду й уваходзіў у склад Рады БНР. Стаў адным з заснавальнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, адзначыўся ў доўгіх сьпісах вязьняў сумна вядомых віленскіх Лукішкаў...
У верасьні 1941-га ксёндз Гадлеўскі зьявіўся ў Менску й узяўся за ажыцьцяўленьне сваёй галоўнай тагачаснай ідэі — арганізацыю незалежніцкага антынацысцкага Супраціву, маючы на мэце стварэньне пасьля вайны самастойнай Беларускай дзяржавы.
Вінцэнт Гадлеўскі на пачатку 1942 году быў у ліку самых актыўных заснавальнікаў Беларускай незалежніцкай партыі, якая
плянавала выступіць адначасова супраць нацыстаў і балыпавікоў.
Пра вагу асобы ксяндза Гадлеўскага ў тагачаснай ваенна-палітычнай сытуацыі сьведчыць тое, што прадстаўнікі дзяржаўнага Камітэту абароны СССР праз выведнікаў ініцыявалі зь ім перамовы аб магчымасьці ўдзелу беларускіх нацыяналістаў у антыфашыстоўскім змаганьні.
Гаворка вялася пра вызваленьне з савецкіх лягераў вязьняў-беларусаў і фармаваньне зь іх нацыянальнага войска кшталту польскай арміі генэрала Андэрса. (Існуе меркаваньне, што, атрымаўшы ад айца Вінцэнта ўсе неабходныя зьвесткі, савецкія агенты адразу здалі яго немцам.)
23 сьнежня 1942 году менская «Беларуская газэта» зьмясьціла вялікі артыкул — мэмуар Гадлеўскага пра Першы ўсебеларускі кангрэс.
У тэкст быў завярстаны мужны, прасякнуты незалежніцкім настроем верш Натальлі Арсеньневай «Годзе!»:
Што далі нам калі чужыя?
Ці калі хто — наш плач усьцішыў?
Дось!
Напружым пастронкі жылаў, самі злыбеды нашы скрышымі..
Назаўтра Гадлеўскага арыштавала СД.
У той самы дзень яго вывезьлі зь Менску і расстралялі.
Вінцэнт Гадлеўскі
16.11.	(паводле іншых зьвестак 16.12) 1888,
в. Шурычы, цяпер Сьвіслацкі раён —
24.12.1942, ваколіцы в. Малы Трасьцянец пад Менскам.
Месца пахаваньня невядомае.
Вы памятаеце, як у Купалавых «Тутэйшых» Мікіта Зносак, дэманструючы сваё знаёмства зь беларускай літаратураю, цытуе:
Беларусь, мая старонка, Куток цемнаты.
Жыве Шыла, Грыб, Мамонька —
Будзеш жыць і ты...
На жаль, абсалютнам большасьці гледачоў сеньняшняга Купалаўскага тэатру (як, відаць, і большасьці чытачоў п’есы) іранічна пералічаныя ў вершыку імёны анічога
Язэп Мамонька
насьць Бацькаўшчыны
ня кажуць. між тым, яны ўвайшлі ў энцыкляпэдыі, бо за гэтымі імёнамі стаяць асобы — кіраўнікі Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянэраў — якія ў змаганьні за незалежадыгралі ролю далёка не
маргінальную.
Вайсковы тэлеграфіст у гады Першай усясьветнай вайны Язэп Мамонька за сваю рэвалюцыйную дзейнасьць пасыіеў адседзець тры гады яшчэ ў царскіх турмах. Неўзабаве яго, аднаго з арганізатараў і дэлегатаў Першага ўсебеларускага зьезду, што ўзяў курс на самастойнасьць краіны, арыштуюць ужо бальшавікі. Мамонька ўцячэ з-пад варты, стане сябрам Прэзыдыюму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і будзе арыштаваны ўжо палякамі...
Лёс падараваў гэтаму неўтаймоўнаму случаку талент дзівосным чынам вырывацца з-за кратаў. У 1921-м на даручэньне кіраўніцтва БНР Мамонька едзе ў Менск для каардынацыі вызвольнага змаганьня ў Заходняй Беларусі.
Новы арышт бальшавікамі і высылка ў Казань. Але ворагі й апанэнты рана радаваліся: у верасьні Ta­ro самага году палітуцякач, пераадолеўшы некалькі
эўрапейскіх межаў, зь лёгкай усьмешкай на сваім адкрытым сялянскім твары ўвойдзе ў залю паседжаньняў Першай Усебеларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе.
На Другой бэрлінскай канфэрэнцыі 1925 году ён рэзка выступіць супраць роспуску Ураду БНР і на знак пратэсту ляпне дзьвярыма. Тым ня менш усьлед за шмат якімі паплечнікамі Мамонька празь некалькі гадоў прыме фатальнае рашэньне вярнуцца ў Беларусь і атрымае
савецкую візу.
Роднае неба ён будзе бачыць бяз кратаў усяго некалькі хвілінаў. На памежнай з Латвіяй беларускай станцыі Бігосава да Мамонькі адразу падыйдуць супрацоўнікі огпу.
Гэтым разам уцячы з-пад арышту ня ўдасца. У 1937-м, калі дзесяцігадовы лягерны тэрмін наблізіцца да заканчэньня, «тройка» НКВД асудзіць Язэпа Мамоньку да
сьмяротнага пакараньня.
Пастановаю Вярхоўнага суду Беларусі ён будзе двойчы — у 1989 і 1993 гадах — рэабілітаваны.
Язэп Мамонька
28.1.1889, в. Залесьсе, цяпер Слуцкі раён —
10.9.1937, Комі АССР, Расея.
Месца пахаваньня невядомае.
Даніла Васілеўскі
Працуючы кадісьці над кнігаю «Таямніцы полацкай гісторыі», я прыйшоў да высновы, што жыхары нашага Прыдзьвіньня маюць у характары рысы, якія вылучаюць іх сярод іншых беларусаў.
Напрыклад, — большую схільнасьць да гумару, іроніі й самаіроніі, якія дзіўным чынам спалучаюцца ў іх з балцкай стрыманасьцю (каб пераканацца ў гэтым, перачытайце тэксты палачанаў Вінцэся Мудрова і Пятра Васючэнкі). Насельнікаў Полаччыны вылучае й пракаветная глыбокая вера ў дзівосы, што выдатна засьведчыў сваім «Шляхцічам Завальнем» Ян Баршчэўскі. (А пазьней, дарэчы, і расейскі пісьменьнік Аляксандар Грын, насамрэч Грынеўскі — сын удзельніка паўстаньня 1863 году дзісенскага шляхціча Стафана Грынеўскага.)
Такія назіраньні далі мне падставу ўвесьці паняцьце «полацкі мэнталітэт», што вельмі спадабалася Рыгору Барадуліну, які адгукнуўся аднайменным вершам:
Ёсьць полацкі мэнталітэт — Ад Эўфрасіньні, ад Скарыны, Ад той абрынутай адрыны, Дзе сон шукаў Свой сонны сьлед...
Носьбітам гэтага мэнталітэту быў і выпускнік Полацкай настаўніцкай сэмінарыі, краязнаўца і пэдагог Даніла Васілеўскі. У сэмінарскія гады ён — сябра напалову легальнага гуртка «Вястун ведаў» (што знаходзіўся пад уплывам ідэяў народніцтва) і натхнёны зьбіральнік прыдзьвінскага фальклёру. Пазьней Даніла стаў аўтарам краязнаўчых допісаў у «Нашу Ніву», а за савецкім часам зрабіў краязнаўства сваёй прафэсіяй.
Адна зь ягоных найцікавейшых працаў —■ дасьледаваньне «Лячэбніку» Ганны Шаранды — помніку «ча-
Полацак на пачатку XX ст.
радзейнай літаратуры» канца XVII — пачатку XVIII стагодзьдзя, які быў настольнай кнігаю полацкіх знахараў і знахарак.
У 1930-я лёс людзей з такімі зацікаўленьнямі, як у Васілеўскага, звычайна складваўся трагічна. Ягоныя публікацыі пад назвамі кшталту «Краязнаўства ў школах як сродак камуністычнага выхаваньня» былі прызнаныя толькі камуфляжам шкодніцкай дзейнасьці, і ў 1936-м дэкан геаграфічнага факультэту Магілеўскага пэдынстытуту стаў вязьнем ГУААГу, «перакваліфікаваўшыся» ў варкуцінскага буравіка.
Сьледчыя ОГПУ ня здолелі выбіць з Данілы Васілеўскага іроніі.
Захаваліся зьвесткі, што ён, у прыватнасьці, прызнаўся ў намеры далучыць Беларусь да Індыі.
Зрэшты, магчыма, якраз гэтае «чыстасардэчнае» прызнаньне й уратавала яму жыцьцё.
Даніла Васілеўскі
17.12.1889, в. Новае Сяло, цяпер Бешанковіцкі раён —
28.12.1963, Феадосія, Украіна.
Кажуць, што ў апошнія моманты жыцьця перад вачыма чалавека маланкава праносіцца ўвесь ягоны шлях. Калі гэта так, у той страшны лютаўскі дзень 1943-га Антоні Ляшчэвіч убачыў бацькоў Яна й Караліну, родную вёску сярод падвіленскіх узвышшаў, сяброў з Санкт-Пецярбурскай духоўнай сэмінарыі, сваё высьвячэньне на Велікодныя сьвяты ў 1914-м, Харбін, дзе два дзесяцігодзьдзі быў місіянэрам, уступленьне ў Ордэн марыянаў...
Ад 1939 году айцец Антоні Ляшчэвіч вёў душпастырскую дзейнасьць на Бацькаўшчыне — спачатку ў Друі,
Антоні
Ляшчэвіч
а потым у Росіцы на Дрысеншчыне. У другую ваенную зіму ў навакольлі зьявіліся нацысцкія карнікі. Мясцовых жыхароў, пераважна старых, жанчын і дзяцей, быццам жывёлу, сагналі на сартаваньне ў касьцёл. Адных чакалі канцлягеры, другіх — сьмерць у агні. Антоні Ляшчэвіч і ягоны паплечнік, таксама братмарыянін, Юры Кашыра адпраўлялі ў храме Сьвятую імшу, прычашчалі, спавядалі, хрысьцілі дзяцей, багаслаўлялі і суцяшалі тых, хто быў у роспачы.
Дамовіўшыся зь нямецкім афіцэрам, айцец Антоні ўратаваў ад сьмерці дзевяць беларускіх сясьцёрэўхарыстак, якія займаліся ў Росіцы катэхізацыяй.
Тым часам людзей пачалі групамі выводзіць з касьцё-
лу і паліць у будынках. Тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі. Дзяцей наколвалі на штыхі.
Камандаваньне карнікаў прапанавала сьвятарам жыцьцё. Але яны ўжо зрабілі свой выбар, пастанавіўшы да канца заставацца з прыхаджанамі.
Відавочцы сьведчаць, што Ляшчэвіч да астатніх хвілінаў выяўляў неверагодны спакой: зьмяніў мокрыя шкарпэткі на сухія, запытаўся ў вернікаў, ці трэба перад сконам пад’есьці, ці
1
Росіцкі касьцёл Сьвятой Тройцы
ўсё ж лепей быць галодным, ахінуў вакол шыі шалік.
Празь некалькі хвілінаў ён увайшоў разам зь людзьмі ў агонь...
Назаўтра такую ж вусьцішную сьмерць прыняў айцец Юры Кашыра.
Пры канцы 1990-х гадоў папа рымскі Ян Павал II бэатыфікаваў росіцкіх пакутнікаў. Усё больш масавымі робяцца штогадовыя пілігрымкі ў Росіцу да касьцёлу Сьвятой Тройцы.
Айцы-марыяне Антоні Ляшчэвіч і Юры Кашыра сталіся героямі раману пісьменьніцы Ірыны Жарнасек «Будзь воля Твая», выдадзенага ўжо ў XXI стагодзьдзі менскім выдавецтвам «Pro Christo». Прэзэнтацыі кнігі зьбіралі поўныя залі ў розных гарадах краіны.
Антоні Ляшчэвіч
30.9.1890, в. Абрамаўшчына, ваколіцы Вільні —