Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
дайце скрыдлы,
Бо унізе жыць мне збрыдла, Кіньце кожны адно гіёрка, Бо жыць ўнізе стала горка...
Арды ці анёды скінуді ёй пёркі ў 1916-м, калі Цётка, лекуючы аднавяскоўцаў ад тыфу, не ўратавалася сама.
Цётка (ад нараджэньня Алаіза Пашкевіч)
15.7.1876, фальзарак Пешчын, цяпер Шчучынскі раён —
17.2.1916, в. Стары Двор, Шчучынскі раён.
Нейкі час я жыў у Менску на вуліцы Купрыянава, дзе ёсьць ціхі сквэр з старасьвецкімі клёнамі. Пад імі я любіў гуляць восеньскімі вечарамі, пакуль не знайшоў аднойчы перакуленае надмагільле.
Як выявілася, гэта быў зусім ня сквэр, а колішнія зруйнаваныя паводле савецкай завядзёнкі Нямецкія (Лютэранскія) могілкі, на якіх у трыццатыя гады мінулага стагодзьдзя часам хавалі расстраляных «ворагаў
народу».
Паводле адной з вэрсіяў, менавіта там знайшоў свой апошні прыстанак беларускі патрыёт айцец Мікалай
Мікалай
Шамяціла
Шамяціла...
У студзені 1920-га рэвідэнт Часовага Беларускага нацыянальнага камітэту па Слуцкім павеце Андрэй Бараноўскі ня безь зьдзіўленьня пісаў у сваю менскую ўправу: «Знайшоў у Слуцку прыхільніка беларускага, папа, які з амбону гаварыў сялянам а Беларусі і а патрэбе яе незалежнасьці. Дэкляраваў і далей настаўляць сялян у гэтым кірунку. Прасіў прысылаць газэту й літаратуру».
Праваслаўным сьвятаром, які прыемна ўразіў рэвідэнта сваімі поглядамі,
аказаўся Мікалай Шамяціла.
Выпускнік Менскай сэмінарыі й Маскоўскай духоўнай акадэміі, ён у 1914-м быў прызначаны настаяцелем Слуцкага катэдральнага сабору.
Хоць дакумэнтаў пра сувязі айца Мікалая з кіраўнікамі Слуцкага збройнага чыну не захавалася, можна
з пэўнасьцю сказаць, што яго патрыятычныя казаньні прывялі ў шэрагі паўстанцаў не аднаго случака.
За савецкім часам мітрапаліт Менскі і Беларускі Мэльхісэдэк хіратанізаваў яго ў сан Слуцкага япіскапа.
Як і мітрапаліт, айцец Мікалай быў прыхільнікам стварэньня Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, што лічылася надзвычай небясьпечным і царкоўнымі ўладамі ў Маскве, і бальшавіцкім кіраўніцтвам.
Мэльхісэдэка ў 1925-м судзілі за мітычныя «раскраданьне царкоўнай маёмасьці» і «контрарэвалюцыйную прапаганду».
Менскі клюб чыгуначнікаў, адчынены ў будынку былой Казанскай царквы.
(Цяпер на гэтым месцы плошча Мясьнікова.) 1933 г.
Па сдуцкага ўдадыку ўпершыню прыйшлі ў 1926-м.
Празь сем гадоў ОГПУ зноў арыштавала яго ў справе «контрарэвалюцыйнай праваслаўнай паўстанцкай
арганізацыі».
Абвяшчэньне свайго прысуду ён перажыў усяго на
два тыдні.
Мікалай Шамяціла
1877, в. Аброва. цяпер Івацэвіцкі раён — 23.6.1933, Менск.
Месца пахаваньня невядомае.
У кастрычніку 1925 году ў Бэрліне адбывалася Другая ўсебеларуская палітычная канфэрэнцыя. На парадку дня стаяла пытаньне аб прызнаньні савецкай Беларусі сувэрэннай дзяржавай, што непазьбежна прывяло б да ліквідацыі эміграцыйнага Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Супраць прызнаньня БССР рэзка выказаўся міністар фінансаў Васіль Захарка. Ен заявіў, што працягвае стаяць на грунце Акту 25 сакавіка 1918 году (адным з аўтараў якога, дарэчы, быў). Дзякуючы цьвёрдасьці Захаркі БНР не спыніла існаваньня.
Васіль Захарка
Два свае апошнія дзесяцігодзьдзі Васіль Захарка пражыў у Празе — горадзе, які ад часоў Францішка Скарыны адыгрываў у нашай гісторыі выключную
Паседжаньне Першай Усебеларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе (верасень 1921 г.). Васіль Захарка быў абраны віцэстаршынём канфэрэнцыі
й — адрозна ад любой іншай эўрапейскай сталіцы — нязьменна станоўчую ролю.
Захарка кіраваў праскім таварыствам «Беларуская Рада», зьбіраў архіў БНР, выкарыстоўваў любую нагоду для зваротаў у Лігу Нацыяў і дыпляматычныя прадстаўніцтвы, каб паведаміць сьвету пра зьдзекі і злачынствы, што чыніла ў Беларусі бальшавіцкая ўлада.
У1928 годзе, пасьля скону Пётры Крачэўскага, Захарка заняў пасаду Старшыні Рады БНР і заставаўся ім да сакавіка 1943-га. Тады,
ужо на Божай пасьцелі, ён паводле тэстамэнту здаў паўнамоцтвы Міколу Абрамчыку.
Гестапа забараніла выступаць над магілай Захаркі з гграмовамі. Калі, нягледзячы на гэта, Абрамчык сказаў разьвітальнае слова, прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі загадаў засыпаць дамавіну. Самлелую ў той момант Ларысу Геніюш выносілі на руках сьпявак Міхал Забэйда-Суміцкі і былы слуцкі паўстанец Васіль Русак.
Магілу другога прэзыдэнта БНР Васіля Захаркі вы знойдзеце на праскіх Альшанскіх могілках паблізу апошняга зямнога прыстанку першага прэзыдэнта — Пётры Крачэўскага.
Васіль Захарка
1.4.1877, в. Дабрасельцы, цяпер Зэльвенскі раён —
14.3.1943, Прага, Чэхія.
Пахаваны на праскіх Альшанскіх могілках.
Мне выпала быць крыху знаёмым зь некалькімі полацкімі япіскапамі. Адзін пры сустрэчы заўсёды сварыўся на дэмакратаў: «Какую страну развалнлн!» Другі, выступаючы ў бібліятэках, не рэкамэндаваў чытаць Рыгора Барадуліна («унпат») і Васіля Быкава («занял неправнльную познцню»). Трэці прынцыпова ня мог сказаць і трох беларускіх словаў.
Я рытарычна пытаюся ў сябе: ці было б такое магчыма ў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царкве, прыхільнікам стварэньня якой быў мітрапаліт Мэльхісэдэк? (Яго старазапаветнае, атрыманае пры по-
Мэльхісэдэк
стрыгу ў манахі, імя азначае «цар праўды».)
У дваццаць восем гадоў яму ўручылі жазло ігумена Магілеўскага брацкага манастыра. У 1919-м ён заняў
пасаду япіскапа Менскага і Тураўскага. Баронячы правы праваслаўных, у занятым палякамі Менску Мэльхісэдэк дамогся сустрэчы з кіраўніком адноўленай Польскай дзяржавы Юзафам Пілсудзкім, у размове зь якім, дарэчы, адхіліў прапанову ўзначаліць Польскую аўтакефальную праваслаўную царкву.
Абраны ў 1922 годзе мітрапалітам Менскім і Беларускім, ён зьвярнуўся да сьвятароў і вернікаў з пасланьнем, дзе ўтварэньне БССР назваў падставаю для аўтаноміі Беларускай праваслаўнай царквы, што ў пэрспэктыве павінна было прывесьці да яе аўтакефаліі. Апрача таго, беларускі ярарх адкрыта заявіў пра падтрымку нацыянальнага Адраджэньня і неабходнасьць увесьці ў набажэнствы беларускую мову*.
Ці трэба зьдзіўляцца, што неўзабаве ён апынуўся пад хатнім арыштам? Мэльхісэдэк адмовіўся ад усялякіх
* Варта адзначыць, што падчас навучаньня ў духоўнай сэмінарыі будучы мітрапаліт быў аднакашнікам гісторыка і палітыка, першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі навук Усевалада Ігнатоўскага.
кантактаў з створанай пад патранатам бальшавікоў гэтак званай «абнаўленцкай царквой». Улады адказалі антыцаркоўным судовым працэсам, які, зрэшты, набыў непажаданы для ініцыятараў характар. Справу спусьцілі на тармазах, і мітрапаліту прысудзілі тры гады пазбаўленьня волі ўмоўна.
Радасьць ягоных прыхільнікаў была нядоўгай. Мэльхісэдэка выклікалі ў Маскву і кінулі ў сумназнакамітую Бутырку, ад-
куль адправілі на пасялень-
не ў Марыінск. У сібірскія маразы хворы на сухоты ўладыка мусіў карміць сьвіней і выкідаць з хлявоў гной. Пасьля вызваленьня ён імкнуўся вярнуцца ў Беларусь, але ў выніку зноў і зноў трапляў за краты. Неўзабаве яго напаткала загадкавая сьмерць падчас набажэнства ў адным з маскоўскіх сабораў.
Ужо даўно гучаць прапановы пра далучэньне Мэльхісэдэка да ліку беларускіх сьвятых. Адпаведны зварот да Сыноду Беларускай праваслаўнай царквы прагучаў і з старонак прысьвечанай уладыку кнігі гісторыка Тацяны Процькі «Пакутнік за веру і Бацькаўшчыну».
Кніга выйшла ў 1996-м. Сынод дагэтуль думае...
Мэльхісэдэк (ад нараджэньня Міхаіл Паеўскі)
Верасень 1878, в. Вітулін, Беласточчына— 17.5.1931, Масква, Расея.
Пахаваны на маскоўскіх Праабражэнскіх могілках.
Трапіўшы ў Прагу, дасьведчаны беларускі падарожнік абавязкова наведае адзін зь яе найбуйнейшых нэкропаляў — Альшанскія могілкі.
Паміж шыхтоў надмагільных помнікаў шматлікім «белым» генэралам і казацкім палкоўнікам, паўзь месца апошняга прыстанку маці ўладзімера Набокава ўтравелая сьцежка прывядзе да плітаў з надпісамі пабеларуску.
Тут пахаваныя Старшыня Рады БНР Васіль Захарка з жонкаю і геніяльны опэрны тэнар Міхал ЗабэйдаСуміцкі.
Пётра Крачэўскі
Непадалёку, праваруч ад праваслаўнае царквы пад помнікам з Пагоняю, спачывае прах яшчэ аднаго Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — Пётры Крачэўскага.
У 1917-м. ён, выпускнік Віленскай духоўнай сэмінарыі, потым настаўнік, банкаўскі службовец і вайсковец, бярэ ўдзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе й абіраецца сябрам яго выканкаму.
Праз два гады Крачэўскі ўзначаліў Раду БНР, што ў тых палітычных умовах прывяло да непазьбежнай эміграцыі — спачатку ў Літву, а затым у Чэхаславаччыну.
Пётра знаходзіўся ў ліку палітыкаў, якія выступілі супраць пастановаў Бэрлінскай Усебеларускай
Першы Ўсебеларускі зьезд, дэлегатам якога быў Пётра Крачэўскі, раслачаў свае паседжаньні ў будынку Менскага гарадзкога тэатру (цяпер Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы)
канфэрэнцыі, дзе Менск быў прызнаны адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага Адраджэньня Беларусі і прагучаў заклік вяртацца ў савецкую Беларусь.
Пяру Пётры Крачэўскага належаць паэтычныя й драматургічныя творы, але найперпі ягоны талент удумлівага гісторыка і літаратара выявіўся ў эсэ й артыкулах, прысьвечаных асобам і падзеям беларускай мінуўшчыны.
У адным зь іх — эсэ «Скарына і незалежнасьць» — прэзыдэнт БНР напісаў словы, актуальнасьць якіх непадуладная часу: «Бяз мовы няма нацыі, без культуры — няма народу і ня можа быць Незалежнасьці, сваёй уласнай дзяржавы».
Пётра Крачэўскі (Крэчзўскі)
7.8.1879, Кобрыншчына —
8.3.1928, Прага, Чэхаславаччына.
Пахаваны на праскіх Альшанскіх могілках.
У студэнцкія гады ў мяне быў сябар, які лічыў сваім ідэалам эсэра Івана Пуліхава. Ад яго, сябра, а потым яшчэ з нарысу «Бясстрашны юнак», знойдзенага ў старым нумары «Маладосці», я збольшага і даведаўся
пра чалавека, чыім імем названая ціхая вуліца ў прэ-
стыжным раёне беларускай сталіцы.
Іван зацікавіўся рэвалюцыйнай літаратурай у Менскай рэальнай вучэльні. У Пецярбурскім каморніцкім інстытуце яго захапленьне ідэяй пераўтварыць сьвет на
справядлівых пачатках было ацэненае: Пуліхаў мусіў вяр-
нуцца пад паліцэйскі нагляд у родны Менск.
30 кастрычніка 1905 го-
Іван
Пуліхаў
ду ў губэрнскую сталіцу прыйшлі зьвесткі пра царскі маніфэст, які абвяшчаў дэмакратычныя свабоды. Натхнёныя вызваленьнем
палітвязьняў, мітынгоўцы
здолелі сабраць на прывакзальным пляцы дваццаць тысяч менчукоў. Губэрнатар Курлоў даў дазвол страляць. На зямлі засталося больш за сто забітых.