Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
У верасьні 1939-га нейкі абібок прыбег у Парэчча зь весткаю, што з боку мяжы рухаецца цягнік з савецкімі салдатамі.
Пахапаўшы чырвоныя сьцягі, дзясяткі два галаштанцаў кінуліся сустракаць «вызваліцеляў». Але на цягніку ехалі польскія вайскоўцы. Іхні камандзір загадаў расстраляць «здранцаў». Нехта пасьпеў паклікаць пана Скірмунта. Каб уратаваць сялянаў, той укленчыў перад афіцэрам. Можна ўявіць, чаго гэта каштавала сямідзесяцігадоваму беларускаму арыстакрату.
У краіне саветаў, дзе праз колькі дзён апынулася Парэчча, гонар і годнасьць патомнага шляхцічанезалежніка мелі свой кошт.
Для вырашэні.ня лёсу Рамана Скірмунта новая ўлада склікала вясковы сход. Насуперак волі камісара Холадава сяляне выказаліся за тое, каб пакінуць пана жывым і на волі. Тады камісар — пад выглядам адправы Скірмунта на допыт у раён — даручыў некалькім «надзейным таварышам» зь мясцовых жыхароў завесьці «ворага народу» ў лес і ліквідаваць.
Скірмунта расстралялі. Ен не памёр адразу, і забойцы — тыя, каго пан Раман у неўраджайныя гады ратаваў ад сьмерці дармавымі харчамі, — дабівалі ахвяру камянямі.
Дакумэнты сьведчаць, што ў 1939—1940 гадах загінулі пры розных абставінах усе мужчыны з роду Скірмунтаў, якія апынуліся на савецкай тэрыторыі.
Раман Мар'ян Скірмунт
7	.5.1868, в. Парэчча, цяпер Пінскі раён — 7.10.1939, ваколіцы в. Парэчча.
Перапахаваны ў Парэччы.
Лявон ВітанДубейкаўскі
Калі вы апынецеся ў мястэчку Дрысьвяты, што на Браслаўшчыне, не абмінеце галоўную тамтэйшую славутасьць •— драўляны Петрапаўлаўскі касьцёл, збудаваны ў дваццатыя гады мінулага стагодзьдзя з рысамі стылю мадэрн. Таленавіта ўштукаваны ў прывазёрнае навакольле, гэты храм зь яго пяціяруснай вежайзваніцаю стварае непаўторны краявід, што натхняў і натхняе мастакоў і проста падарожнікаў, якім удалося патрапіць у гэтыя мясьціны — цяпер памежную зону з прапускным рэжымам.
Стваральнік драўлянага дрысьвяцкага дзіва — Лявон Вітан-Дубейкаўскі, асоба калярытная й таленавітая ў шмат якіх сфэрах.
Выпускнік Парыскай акадэміі архітэктуры, ён будаваў цэрквы на Смаленшчыне, аднаўляў касьцёлы ў Амсьціславе, Вор-
Петрапаўпаўскі касьцёп у Дрысьвятах, збудаваны паводле праекту Лявона Вітан-Дубейкаўскага
шы, Крычаве й Смалянах, спраектаваў царкву ў Відзах і мноства іншых пабудоваў на Віленшчыне і ў Вільні, дзе назаўсёды атабарыўся на пачатку 1920-х.
Калегі і вучні ведалі яго як зацятага беларускага незалежніка, які калісьці, жывучы ў Менску, рэгулярна завітваў у «Беларускую хатку», а пазьней выконваў абавязкі прадстаўніка Беларускай Народнай Рэспублікі ў Варшаве. Свае прыхільнікі былі і ў Лявона-літаратара, аўтара вострых і дасьціпных паэтычных твораў, сярод якіх вылучаецца байка «Цягне воўк — пацягнуць
воўка».
Яшчэ адзін штрых да партрэту Лявона ВітанДубейкаўскага: празь некалькі гадоў пасьля сьмерці свайго нарачонага Івана Луцкевіча Лявонавай жонкаю стала Юліяна Мэнке, віленская немка, якая ўдзельнічала ў беларускім руху і, перажыўшы Лявона, прысьвяціла яму напісаную па-беларуску кнігу ўспамінаў, што пабачыла сьвет у 1950-я гады ў Нью-Ерку. Тамсама, дарэчы, зьберагаюцца й многія рукапісы Дубейкаўскага.
Лявон Вітан-Ду бейкаўскі
19.7.1869, в. Дубейкава, цяпер Амсьціслаўскі раён —
6.11.1940, Вільня.
Пахаваны на віленскіх могілках Росы.
Калі пасьля пэўнае даты на днях нараджэньня мне сьпяваюць «Сто год», я ня стаўлюся да гэтых зычэньняў занадта паважна, але не забываю, што часам яны збываюцца. Гэта мог бы засьведчыць адзін з герояў маёй кнігі «Таямніцы полацкай гісторыі» Есіф Стаброўскі.
Пачатак ягонага жыцьцёвага шляху прадвызначыла зьяўленьне на сьвет у шляхецкай сям’і афіцэра. Юзіка аддалі на выхаваньне ў кадэцкі корпус, адчынены ў мурах ліквідаванай царскімі ўладамі Полацкай акадэміі.
Улады хацелі бачыць кадэтаў вернымі слугамі імпэратарскага трону. Але шмат хто з гадаванцаў Полацкага корпусу меў сваё ўяўленьне пра абавязак перад Бацькаўшчынай. Стаброўскі ніколі не забываў, што ён — унук паўстанца 1863 году, прыкутага да тачкі на расейскай катарзе.
Захоплены ў Полацку гісторыяй, Есіф пазьней закончыў Маскоўскі археалягічны інстытут. У чыне палкоўніка ён завяршыў Першую ўсясьветную вайну,
Ёсіф Стаброўскі
Полацкі кадэцкі корпус, дзе вучыўся Стаброўскі. Пачатак XX ст.
крыху паслужыў у Чырвонай Арміі і, не пранікшыся бальшавіцкімі ідэямі, вярнуўся ў родны Слонім. Там, у Заходняй Беларусі, нашай інтэлігенцыі таксама даводзілася нялёгка, але, адрозна ад СССР, яе фізычна не зьнішчалі, і магчымасьцяў для працы на будучыню Беларусі, асабліва ў жудасныя 1930-я, было болей.
Сабраныя гэтым апантаным слугою Кліё ўнікальныя калекцыі леглі ў аснову Слонімскага гарадзкога музэю. Калі ў чэрвені 1941га ў горадзе зьявіліся немцы, Стаброўскі запакоўваў
Ёсіф Стаброўскі з жонкай
і хаваў свае экспанаты.
Гітлераўскі афіцэр зайшоў у музэй акурат тады, як сівы сямідзесяцігадовы дырэктар здымаў зь сьцяны карціну Верашчагіна. «Верашчагіну месца ў Дрэздэнскай галерэі», — пракамэнтаваў сытуацыю адукаваны візытант. У адказ колішні полацкі кадэт закруціў «мастацтвазнаўцу» ў форме дулю і дзівам пазьбегнуў сьмерці.
Зямны шлях Ёсіфа Стаброўскага завяршыўся ў 1968-м, на дзевяноста дзявятым годзе жыцьця. За чатыры гады да гэтага Полацкі гарвыканкам узнагародзіў ганаровымі граматамі ўдзельнікаў руйнаваньня сабору Сьвятога Стэфана і некалькіх іншых будынкаў былых Акадэміі й кадэцкага корпусу, што далі Беларусі цэлае сузор’е славутых імёнаў.
Ёсіф Стаброўскі
2.11.1869, Слонім — 15.1.1968, Слонім.
Існуе гэтак званая формула гістарычнага аптымізму: «Усё будзе добра, толькі мы да гэтага не дажывём». Аляксандар Уласаў адрэдагаваў яе, зрабіўшы яшчэ больш арыгінальнай і жыцьцесьцьвярджальнай. «Усё будзе добра, толькі нічога ня трэба рабіць», — любіў паўтараць ён. Праўда, абвінаваціць самога ўласава, што ён датрымоўваўся гэткага прынцыпу, ня надта выпадае.
Мяркуйце самі.
Адзін з заснавальнікаў нашай першай палітычнай партыі — Беларускай Сацыялістычнай Грамады —
Аляксандар
Уласаў
і сябар яе цэнтральнага камітэту.
Ад сьнежня 1906-га (зь пятага нумару) да траўня 1914-га — рэдактар-выдавец «Нашай Нівы», да супрацоўніцтва зь якой да-
лучыў найталенавіцейшых літаратараў, у тым ліку й Янку Купалу, што стаў новым рэдактарам газэты.
Публіцыст, якога царскія ўлады ня раз прыцягвалі да адказнасьці за вострыя публікацыі, а ў 1909-м асудзілі на чатыры месяцы зьняволеньня.
Удзельнік Першага ўсебеларускага зьезду.
Сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі...
Рыскі трактат 1921 году, які раскалоў Беларусь на Заходнюю і ўсходнюю, засьпеў ўласава ў Радашкавічах. Ен стварае там беларускую гімназію імя Францішка Скарыны, бароніць нацыянальныя інтарэсы як сэнатар Польскага сойму, выконвае абавязкі старшыні галоўнай управы Таварыства беларускай школы...
Высокі, атлетычнага складу, з зухавата падкручанымі вусамі й утульным густым басам, Аляксандар Уласаў прэтэндуе на ролю самай калярытнай ды імпазантнай постаці нашага нацыянальнага руху. У ягоным фальварку Мігаўка стаялі разнастайныя спартовыя прыстасоны, на якіх гаспадар, як сказалі 6 цяпер, «качаўся» і выпра-
боўваў дужасьць і спрыт візытантаў. Ці ня першы ў навакольлі ён рызыкнуў надзець шорты, спарадзіўшы панічную чутку, што сэнатар ходзіць у майтках. Госьці ціха войкалі, калі бачылі ў каміннай залі «невялічкую», паводле слоў уладальніка Мігаўкі, пяцімэтровую канапу, паседжваючы на якой, дзядзька Аляксандар мэлянхалічна выпіваў пяцілітровы імбрычак моцнай гарбаты.
Але шмат у чым гэты арыгінал і волат заставаўся
па-дзіцячаму наіўным.
У верасьні 1939-га ён з кошыкам яблыкаў сустракаў чырвонаармейцаў.
Неўзабаве — «каб працаваць дзеля дабра Беларусі» — Уласаў выправіўся ў Маладэчанскі аддзел асьветы. Адтуль яго накіравалі ў НКВД, дзе ветлівы супрацоўнік прапанаваў былому сэнатару пісьмова распавесьці пра ранейшую дзейнасьць. Дзядзька Аляксандар напісаў сямнаццаць старонак і пачуў задаволенае: «На обвнннтельный акт достаточно». Дадому, асуджаны за «шпнонско-провокаторскую деятельность» на пяць гадоў канцлягераў, ён ужо не вярнуўся.
Аляксандар Уласаў
28.8.1874, Вялейка — 11.3.1941, Новасібірск*, Расея. Месца пахаваньня невядомае.
* Паводле сьведчаньняў сваякоў, Аляксандар Уласаў памёр на эта-
пе ў Марыінскія лягеры.
У беларускай літаратуры няма Дзядзькі, а вось Цётка — ёсьць.
Гэта яшчэ раз па-свойму падкрэсьлівае выбітную ролю нашых жанчынаў у лёсе Бацькаўшчыны ад часоў Рагнеды.
Алаіза Пашкевіч, якая ўзяла сабе такі цёплы псэўданім, безумоўна, застанецца ў гісторыі самай знакамітай і яркай дзяячкаю нацыянальнага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.
Яна пачала пісаць пад уплывам Францішка Багушэвіча і пазьней, у прадмове да сваёй «Скрыпкі...», згадвала аўтара «Дудкі беларускай» зь незвычайнай цеЦётка плынёю: «Дзякуй табе, Ма	 цей Бурачок! Чэсьць і слава тваему слову! А ты, «дудка», грай і мне голас дай...»
У пражытыя ёю сорак гадоў зьмясьцілася 6, здаецца, некалысі доўгіх жыцьцяў.
Яна стварала з аднадумцамі Беларускую Сацыялістычную Грамаду.
Бліскуча выступала на мітынгах і сходах, а сваю віленскую кватэру зрабіла месцам сустрэчаў беларускіх інтэлектуалаў.
Ахвярная фэльчарка й сястра міласэрнасьці, Алаіза трымала ў сутарэньнях лякарні шапірограф, на якім у 1905-м быў памножаны ейны верш «Вера беларуса»:
Repy, братцы, ў нашу сілу, Веру Ў в°й нашай гарт: Чую агонь у нас — ня брыну, Бачу, братцы, мы ня з карт, Мы ня з гіпсу, мы — з каменьня, Мы — з жалеза, мы — са сталі, Нас кавалі у пламеньні, Каб мацнейшыя мы сталі...
Шэсьць гадоў палітычнай эміграцыі яна скарыста-
ла на вывучэньне філязофіі, гісторыі й філялёгіі ў Львоўскім і Кракаўскім унівэрсытэтах.
Тамсама, у Аўстра-Вугоршчыне, у Жоўкве пад Львовам, выдала два зборнікі — «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская», якія сталі клясыкай.
Яна вандравала па Італіі, Нямеччыне, Фінляндыі й Швэцыі.
Была аўтаркаю «Нашай Долі» і «Нашай Нівы» й акторкаю ў першай беларускай трупе Ігната Буйніцкага.
Засноўвала падпольныя беларускія школкі і першы беларускі часопіс для дзяцей і падлеткаў «Лучынка».
Яе душа бясконца прагнула вышыні й свабоды.
Арлы-брацьці,
Цётка зь дзяўчынкай у беларускім строі. Фота з былога Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча ў Вільні