Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Арганізацыя партыі эсэраў вынесла Курлову сьмяротны прысуд. Яго выканаўцу вызначала лёсаваньне, але той, каму выпаў гэты кон, спалохана адмовіўся. Тады за справу добраахвотна ўзяўся Пуліхаў, дапамагчы якому пагадзілася эсэрка
Аляксандра Ізмайловіч.
Замах быў няўдалы: бомба, кінутая Іванам у губэрнатара, ня выбухнула. (Есьць сьведчаньні, што напярэдадні запал бомбы быў абясшкоджаны «ахранкай» з дапамо-
Віленскі вакзал у Менску, каля якога ў кастрычніку 1905 г. адбыўся Курлоўскі расстрэл
гаю агента-правакатара.) Івану й Адяксандры, якая тады ж беспасыіяхова страляда ў паліцмайстра Норава, часовы вайсковы суд прызначыў найвышэйшую кару. Для Ізмайловіч, дачкі царскага генэрала, сьмерць замянілі бестэрміновымі катаржнымі работамі. Пуліхаў у сакавіку 1906-га быў павешаны. Дзеля запалохваньня менчукоў ягонае цела чатыры дні вісела на браме Пішчалаўскага замку, цяперашняй Валадаркі. (Левую эсэрку Аляксандру Ізмайловіч на сёмым дзясятку гадоў расстралялі ўжо бальшавікі.)
Неяк на вуліцы ягонага імя, якую яшчэ й цяпер, паводле савецкай традыцыі, зрэдку называюць «андатравай», я правёў невялікае апытаньне. Зь пяці тамтэйшых жыхароў паважнага веку трое назвалі Пуліхава «старым бальшавіком».
Іван Пуліхаў
5.9.1879, Менск — 11.3.1906, Менск.
Пахаваны на менскіх Вайсковых могілках.
Вусьцішна робіцца, калі задумваесься, колькі талентаў і інтэлектуальных сілаў мы аддалі суседзям, найчасьцей атрымліваючы ад іх на падзяку нежаданьне нават прызнаваць, што ёсьць на сьвеце такі народ — беларусы. Своеасаблівым сымбалем гэтых стратаў ёсьць шляхецкая сям’я Іваноўскіх. 3 чатырох братоў два, Станіслаў і Юры, сталі перакананымі палякамі, яшчэ адзін, Тадэвуш, — літоўцам. На шчасьце, Беларусь не аддала чацьвертага брата — Вацлава.
Выпускнік Пецярбурскага тэхналягічнага інстытуту, у дваццаць дзевяць гадоў доктар навук, ён замест яснай
Вацлаў Іваноўскі
і гладкай кар’еры абраў непрадказальны шлях беларускага дзеяча.
Ен быў сярод заснавальнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Ствараў першае беларускае выда-
вецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» і быў яго кіраўніком. Пісаў у «Нашу Ніву» (псэўданім Вацюк Тройца). Дарэчы, гэта Іваноўскі стаў ініцыятарам увядзеньня ў беларускую лацінку літараў С, S, Z, якія адрозьнівалі б яе ад польскай.
У жыцьці Вацлава Іваноўскага бывалі пэрыяды, калі ён адыходзіў ад грамадзка-палітычнай дзейнасьці й заглыбляўся ў сваю ўлюбёную навуку — хімію. Але беларушчына не адпускала...
Ен быў дэлегатам Першага ўсебеларускага зьезду, займаў пасаду міністра асьветы ва Урадзе БНР на чале з Антонам Луцкевічам і ўдзельнічаў у перамовах з палякамі, імкнучыся прадухіліць падзел Беларусі паміж Полыпчай і савецкай Расеяй. Тым часам ягоны брат Станіслаў, баронячы польскія інтарэсы, меў заданьне схіліць Урад БНР да калябарацыі, а Тадэвуш — ужо Тадас Іванаўскас •— быў эмісарам літоўскага ўраду ў Шчучыне. (Юры стане называцца Ежы і зробіцца міністрам у польскім урадзе.)
У гады Другой усясьветнай вайны Іваноўскі зноў вярнуўся да палітычнай дзейнасьці: узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні, уваходзіў у Цэнтральную Раду Беларускай народнай самапомачы, быў намесьнікам старшыні Беларускага навуковага таварыства.
Прызначаны акупацыйнымі нямецкімі ўладамі на пасаду бургамістра Менску, Іваноўскі тым ня менш падтрымліваў сувязі як зь незалежніцкімі беларускімі коламі, так і з Арміяй Краёвай. 3 улікам гэтых акалічнасьцяў вэрсія пра забойства Іваноўскага савецкімі партызанамі не выглядае цалкам пераканаўчай.
У сьмерці надзвычай аўтарытэтнага беларуса былі зацікаўленыя і нацысты.
За савецкім часам ягоная магіла на менскай Кальварыі была занядбанай. Сапраўдны надмагільны помнік Вацлаву Іваноўскаму зьявіўся толысі ў 2006-м. Улады тут, вядома, ні пры чым: грошы на ўшанаваньне памяці выдатнага беларускага дзеяча сабрала разам з аднадумцамі жыхарка Менску Людміла Ліцьвінава.
Вацпаў Іваноўскі
7.6.1880,	фальварак Лябёдка, цяпер Шчучынскі раён —
7.12.1943, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Ягонае імя я ўпершыню пачуў у свае студэнцкія 1970-я. На лекцыі з гісторыі БССР тагачасны загадчык катэдры гэтае дысцыпліны, аўтар убогага й наскрозь фальсыфікатарскага школьнага падручніку прафэсар Лаўрэнці Абэцэдарскі палымяна выкрываў палітыку беларусізацыі й аднаго зь яе кіраўнікоў — Ігнатоўскага. Той, маўляў, разам з хаўрусьнікамі прымушаў беларусаў казаць і пісаць «секунцы», а не «катлеты», і «макраступы» заміж спрадвечных беларускіх «галёшаў», а потым канчаткова здрадзіў генэральнай лініі партыі і ці то пад страхам заслужанага пака-
Усевалад
Ігнатоўскі
раньня, ці то ў хвіліну раскаяньня застрэліўся.
Вось і ўсё, што трэба было ведаць будучым гісторыкам пра знакамітага вучонага, які займаўся распрацоўкай канцэпцыі нацыянальнай
гісторыі паводле прынцыпу дзяржаўнасьці і нацыянальнай самастойнасьці беларусаў.
Пра аўтара першага ў айчыннай гістарыяграфіі грунтоўнага дасьледаваньня паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Пра наркама асьветы, за якім быў адчынены Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.
Пра першага прэзыдэнта Беларускай Акадэміі навук, стварэньне якой можна лічыць вяршыняю беларусізацыі...
Перасьлед і цкаваньне ўсевалада Ігнатоўскага пачаліся ў 1929-м. Яму прыгадалі і паходжаньне зь сям’і сьвятара ■—• «клясава варожага пралетарыяту асяродзьдзя», і эсэраўскае мінулае, і прыкрыцьцё «нацдэмаў», што зьвілі сваё «асінае кубло» ў Акадэміі навук. Выклікі ў ОГПУ рабіліся ўсё часьцейшымі. У «навуковых» дыскусіях, якія вяліся з Ігнатоўскім у тым доме, выкарыстоўваліся спэцаргумэнты з традыцыйнага арсэналу «майстроў заплечных справаў». Вярнуўшыся пась-
ля аднаго з допытаў дадому, Ігнатоўскі дастаў з шуфляды пісталет...
Прэзыдэнта Акадэміі навук пахавалі похапкам, раніцой, употай ад сяброў і калегаў.
Ягоная магіла захавалася на Вайсковых кладах нейкім дзівам.
Улада працягвала помсьціць Ігнатоўскаму і пасьля сьмерці.
У жудасным 1937-м была «як член сям’і здрадніка»
засуджаная на восем гадоў лягераў жонка, расстраляныя сыны Юры і Валянцін.
Дагэтуль на сьценах акадэмічнага Інстытуту гісторыі няма мэмарыяльнай табліцы Ігнатоўскаму. Затое вісяць дошкі Горыну і Шчарбакову — балыпавіцкім фальсыфікатарам беларускай мінуўшчыны.
У 2016-м споўніцца 135 гадоў з дня яго народзінаў. Ці згадаюць пра гэта ў Міністэрстве адукацыі? Наўрад. Бо замест дэвізу наркама асьветы Ігнатоўскага — «Вучыць беларуса на беларускай мове!» — міністэрскія сьцены аздобленыя партрэтамі чалавека, які публічна сьцьвярджаў, што на гэтай мове анічога значнага ні стварыць, ні выказаць немагчыма.
Усевалад Ігнатоўскі
19.4.1881, в. Такары, цяпер Камянецкі раён —
4.2.1931, Менск.
Пахаваны на менскіх Вайсковых могілках.
У восьмым клясе ў школьнай бібліятэцы я неяк зьняў з стэнду «Пісьменьнікі-землякі» сьціплы зборнічак вершаў зусім не вядомага мне Янкі Журбы. Пагартаўшы старонкі, узбагаціў сябе чатырохрадкоўем, што было, відаць, сугучнае майму тагачаснаму стану безнадзейнай, яшчэ дзіцячай закаханасьці:
Я помню сад у срэбраным уборы... Паміж красуючых духмяных дрэў Стаяла ты — ўся ў белым. Сад шумеў.
У цьмяным небе замігцелі зоры...
Янка
Журба
А яшчэ з кніжачкі я даведаўся, што аўтар гэтых радкоў жыве ў маім родным Полацку. Прамінула некалькі дзён, і завочнае знаёмства атрымала нечаканы працяг. Блукаючы па недалёкіх ад бацысоўскага дому могілках, я раптам убачыў прымітыўнастандартны помнік, з надпісу на якім вынікала, што аўтар упадабанага мною санэту пра каханьне ўжо некалькі гадоў таму пакінуў гэты сьвет.
Мне падумалася, што паэты заслугоўваюць лепшых надмагільляў, але найболып уразіла нават ня ўбогасьць помніку, а надпіс на ім — чамусьці па-расейску, ды яшчэ й з прыкрай памылкаю: «Белорусскнй поэт Янко Журба».
Праз колькі гадоў, закончыўшы БДУ ды, як кажа адзін мой сябар, канчаткова стаўшы на нацыянальныя рэйкі, я вярнуўся ў родныя мясьціны й распачаў змаганьне за новы помнік паэту ці, прынамсі, за беларускі тэкст на ім.
У розныя інстанцыі быў напісаны дзясятак лістоў пра тое, што выпускнік Полацкай настаўніцкай сэмінарыі Янка Журба быў «нашаніўцам» (і, дарэчы, нейкім дзівам пазьбег за сталінскім часам рэпрэсіяў), што менавіта ён некалі пераканаў пісаць па-беларуску будучага аўтара «Міколкі-паравоза» Міхася Лынькова, што на схіле дзён ён страціў зрок і жыў у невядомасьці ў доме для састарэлых...
У адказ прыходзілі
1699
Onna ssobuaho nnmcrii 5 k»P
Hod VI. »ll«i, ІШ» . . Usiaho ukich hroSy ad pradafy swajej praty Q Amerycy n.i nafu dumku | u Metoruo budoe kaU 30 mil. rub.
Да 1912 году газэта «Наша Ніва», на старонках якой дэбютаваў Янка Журба, выходзіла лацінкаю й кірыліцай
зьдзекдіва-ветдівыя адпіскі. Новы помнік зьявіўся ўжо ў сувэрэнныя 1990-я.
Некалі я назаўсёды вярнуся ў Полацак. Пытаньня пра мову надпісу на маім помніку, я ўпэўнены, не паўстане. Хацелася б, каб ня ўзьнікла і праблемы правапісу.