Імёны свабоды
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
Пэрсанажамі вусьцішнага сну здаваліся цяпер сьледчы, які на кожным допыце торкаў ліпучымі пальцамі
ў вочы, і ягоны падручны старшына Авілаў, што на допыты зьняволеных вёў, а назад ужо прыносіў.
Спачатку Ліну трымалі ў Менскай дзіцячай калёніі, затым этапавалі ў мардоўскія канцлягеры.
Былыя сябры Саюзу беларускіх патрыётаў расказвалі мне, што, ставячы подпіс у паперах на вызваленьне, стары лягерны доктар толькі спачувальна пахітаў галавой: савецкая карная сыстэма выканала сваю ролю, ушчэнт падарваўшы здароўе яшчэ зусім маладой прыгожай жанчыны.
Калі Ліна падыходзіла цяпер да люстэрка і бачыла сябе — украй схуднелую, спакутаваную, з прыгаслымі вачыма, — яе юначая мянушка Таполя пачынала здавацца зьдзеклівай.
На радзіме Бароўка сустрэла пільную ўвагу «органаў» і савецкіх актывістаў, ды страх або, у лепшым разе, насьцярожанасьць абываталяў.
Ратуючыся ад штодзённага псыхалягічнага ціску, яна пераехала ў Рыгу, дзе й абарваўся жыцьцёвы шлях патрыёткі.
Ліну й яе сяброў выдаў спрактыкаваны правакатар Алег Стахоўскі, укаранёны ў Саюз беларускіх патрыётаў афіцэр МГБ.
Магчыма, ён і сёньня ходзіць па вуліцах, сядзіць у прэзыдыюмах і вучыць моладзь любіць Беларусь, не захапляючыся такімі небясьпечнымі рэчамі, як беларуская граматыка.
Ангеліна Бароўка
1931 (?), Пастаўшчына— 11.11.1999, Рыга, Латвія.
Дзьве кнігі асьвятлялі мой шлях у нацыянальны космас — раман «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча і томік гістарычных нарысаў «3 думай пра Беларусь» Генадзя Кісялёва. Насупор лекцыям на нашым гістфаку БДУ гэтыя кнігі сьцьвярджалі крамолу: гісторыю робіць не народ, a — асобы. I калі ў Караткевіча гэта былі літаратурныя пэрсанажы, якія дарасталі да будучых дзеяў, то са старонак Кісялёва да нас прыходзілі рэальныя героі — з імёнамі й адрасамі. Было вялікай нечаканкаю даведацца, што Генадзь Кісялёў нарадзіўся не ў Беларусі, а ў Падмаскоўі, і што
Генадзь
Кісялёў
яго бацька-расеец амаль усё жыцьцё праслужыў у «органах». Гэтыя аргумэнты ня раз выкарыстоўвалі рэдактары кніг Кісялёва, каб абараніць аўтара ад абвінавачваньняў у нацыяналізьме. Тое, што
ён атрымаў дыплём Маскоўскага гістарычна-архіўнага інстытуту, было аргумэнтам слабейшым, бо гісторыкі з вайсковымі званьнямі ведалі гэтую навучальную ўстанову як «рассаднік вальнадумства».
Паўтара дзесяцігодзьдзя, праведзеныя Кісялёвым пасьля інстытуту на пасадзе супрацоўніка Дзяржаўнага гістарычнага архіву Літвы, сталіся для нашай гісторыі і літаратуразнаўства шчасьцем. Сама атмасфэра старажытнай сталіцы й яе архіўныя скарбы, памножаныя на талент і апантанасьць сваёй справаю, зрабілі Генадзя Кісялёва яшчэ да пераезду ў 1971-м у Менск выдатнай постацьцю айчыннай навукі й культуры.
Менавіта ён высьветліў, што славутыя паэмы «Тарас на Парнасе» й «Энэіда навыварат» зусім не ананімныя: першую стварыў Канстанцін Вераніцын, а другую — Вікенці Равінскі
На пачатку 1990-х Кісялёў прынёс да нас у выдавецтва «Мастацкая літаратура» дзьве важкія тэчкі, на якіх было напісана: «Кастусь Каліноўскі» — яго публікацыі,
лісты, дакумэнты паўстаньня, сьведчаньні сучасьнікаў. Я разьвязаў тасёмкі і прачытаў эпіграф.
— Каго любіш?
— Аюблю Беларусь.
— Такузаемна!
Пароль паўстанцаў 1863 году.
Ужо ў новым стагодзьдзі мне выпала інтэлектуальная раскоша супрацоўнічаць з Генадзем Кісялёвым у часе падрыхтоўкі першага выданьня «Імёнаў Свабоды». Дзясяткі яго старонак, азораных імёнамі паўстанцаў 1863-га, былі напісаныя з блаславеньня мэтра.
Падпісаць яму «Імёны» я яшчэ пасьпеў... А празь пяць гадоў выпаў гонар пісаць прадмову да ўжо ня першай пасьмяротнай кнігі Кісялёва «Смак Беларушчыны».
Цяпер ён сам навекі далучыўся да сваіх сейбітаў BeaHara. Да тых, хто стаяў ля вытокаў нацыянальнай ідэі, хто вучыў беларусаў жыць у нацыянальных каардынатах, — каб зьдзейсьніцца. Хто ведаў адказ на пытаньне, якое ня страціла вострай надзённасьці: «Kazo любіш?»
Генадзь Кісяпёў
19.3.1931, Каломна, Расея — 14.11.2008, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Юры Карачун
Ужо даўно я жыву зусім недалёка ад Нацыянальнага мастацкага музэю, дзе ён дваццаць гадоў працаваў дырэктарам. Безьліч разоў мы сустракаліся на вуліцы ці ў музэйных залях, віталіся й казалі адзін адному колькі ветлівых словаў.
Я дзякаваў за запрашэньне на чарговы вэрнісаж, ён чытаў нешта маё. За ягонай магутнай постацьцю адчувалася найперш не фізычная дужасьць, а інтэлект і духоўная глыбіня, што натхнялі на больш блізкае знаёмства.
Ды, як гэта, на жаль, нярэдка бывае, калі я нарэшце вырашыў зьдзейсьніць даўні намер, падпісаў Юрыю Карачуну кнігу і сабраўся зайсьці да яго, ён зірнуў на мяне з газэтнай калёнкі ў жалобнай рамцы.
3 таго дня прамінулі гады, якія толькі дапамаглі ацаніць маштаб постаці Карачуна.
Ен, бясспрэчна, быў чалавекам дзяржаўнага мысьленьня, у якім талент мастака шчасьліва спалучаўся з бліскучымі арганізацыйнымі здольнасьцямі. Досыць сказаць, што найперш дзякуючы ягонай настойлівасьці пачалася рэальная рэстаўрацыя Мірскага замку, які ня толькі зрабіўся філіялам Мастацкага музэю, але і быў улучаны ва ўсясьветны сьпіс спадчыны ЮНЭСКА. Калі ўжо зайшла гаворка пра філіялы, дык яны зьявіліся ў музэю таксама ў Раўбічах, Галыпанах, Магілеве, Менску (Дом Ваньковічаў, сядзіба ў Лошыцы...).
За часамі дырэктарства Карачуна ў ягоным музэі, апрача безьлічы іншых, адбыліся выставы мастакоў нашага замежжа — Міколы Пашкевіча, Галіны Дакальскай, Галіны Русак...
У прадмове да каталёгу спадарыні Галіны Русак Юры Аляксандравіч пісаў: «Надзвычай цікавым і каштоўным уяўляецца тое, што разьвіцьцё творчасьці нашых
землякоў за мяжою ішло натуральна, яны ня зьведалі ўціску таталітарных умоваў і традыцыяў».
Такіх поглядаў, як і шмат чаго іншага, Карачуну не даравалі — і сёйтой з калегаў, і чынавенства ад культуры, што пачало правіць баль пасьля 1994-га.
У апошнія гады яму зь ягонай беларусацэнтрычнасьцю жыць было няпроста.
Спадар Юры ратаваўся ўласнай творчасьцю, працуючы ў кніжнай графіцы,
ствараючы сонечныя аква-
рэльныя краявіды, у якія хочацца хоць на колькі хвілінаў патрапіць, каб пазбыцца шэрага цяжару будзённасьці.
Карачуна няма, але ягоныя ідэі працягваюць урэчаісьнівацца.
Пры канцы 2006-га прыняў наведнікаў новы будынак Мастацкага музэю з творамі беларускіх мастакоў. Вось толькі наўрад ці Юры Карачун, ініцыятар будаўніцтва гэтак званай «другой чаргі», пагадзіўся 6 з тым, што раней (чамусьці якраз у старых, добра знаёмых менчукам мурах) адчынілі экспазыцыю расейскага мастацтва.
Цяжка ўявіць і тое, каб ён ухваліў новую экспазыцыю, дзе няма твораў вядомых сучасных мастакоў, якія «правінаваціліся» перад уладай.
Юры Карачун
27.12.1931, Менск — 11.6.1997, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Ад агульных знаёмых я чуў пра яго шмат — і сьветлага, узьнёслага, і, далікатна кажучы, прыземлена-жаласьлівага...
Ен сябраваў з Уладзімерам Караткевічам і Адамам Мальдзісам. Ен часта браў квіток да Зэльвы, дзе жыла грамадзянка БНР Ларыса Геніюш, якая ў сярэдзіне шасьцідзясятых амаль штотыдзень пісала яму вялікія цёплыя лісты, называючы «дарагім Міколам».
Ен абараніў дысэртацыю па творчасьці Сімяона Полацкага. Ен пісаў пра Францішка Скарыну й Афанасія Філіповіча, пра традыцыі нашай дзяржаўнасьці і ро-
лю царкоўнай Вуніі ў захаваньні беларускай ідэнтычнасьці.
Ен не баяўся казаць пра каляніяльнае становішча Беларусі ў складзе СССР і вынішчэньне ўсяго нацыянальнага.
На пачатку 1970-х ён пашыраў самвыдавецкую працу вядомага ўкраінскага дысыдэнта Івана Дзюбы «Інтэрнацыяналізм або русіфікацыя?» і зьбіраў грошы пацярпелым ад рэпрэсіяў калегам ува Украіне.
Пасьля адной з надрукаваных у «Полымі» рэцэнзіяў газэта «Советская Белоруссня» абвінаваціла Міколу Прашковіча ў беларускім нацыяналізьме.
Пад той публікацыяй, дарэчы, стаяў подпіс асьпіранта Я. Трашчанка, буду-
чага выкладчыка першага прэзыдэнта й аўтара нашумелага калісьці навучальнага дапаможніка па гісторыі, таго самага, дзе беларуская дзяржаўнасьць пачынаецца ад 1917 году, а сталінскія рэпрэсіі падаюцца амаль як народнае шчасьце.
Можна ўявіць радасьць тых гэбістаў, каму даручылі «курыраваць» Прашковіча — чалавека надзіва, амаль па-дзіцячаму даверлівага, шчырага, эмацыйнага, які гатовы быў любога, хто загаворыць па-беларуску, адразу запрасіць у сваю аднапакаёвую кватэрку на вуліцы Куйбышава.
У 1973 годзе КГБ шчыльна заняўся так званым «акадэмічным асяродкам» — групай навукоўцаў дэмакратычных перакананьняў, да якой належаў і Прашковіч. Разам зь Зянонам Пазьняком, Міхасём Чарняўскім ды іншымі асабліва небясьпечнымі нацыяналістамі (якія, апрача ўсіх астатніх грахоў, яшчэ нібыта меліся адабраць у Расеі Смаленшчыну й Браншчыну) Міколу звольнілі з працы. Віжы не адставалі ад падапечных ні на крок — нават станавіліся сьледам у чаргу ў гастраноме.
Праз свой характар асабліва цяжка перажываў такі стан Прашковіч: доўга быў беспрацоўным, потым працаваў грузчыкам і нарэшце здолеў уладкавацца карэктарам. Здаралася, каб пад’есьці, ён прыходзіў да Караткевіча.
Жыцьцёвы фінал Прашковіча стаўся трагічна вусьцішным.
Душэўны надлом прывёў да паралюшу ног, і Мікола згарэў у бацькоўскай хаце, ня здолеўшы выбрацца з агню падчас пажару.
Мікола Прашковіч
4.5.1932, в. Гарадзішча, Бярэзінскі раён —
2.2.1983, в. Гарадзішча.
Вячаслаў Адамчык
Усходам.
На паліцы, што расейскі пісьменьнік Юры Алеша назваў «залатой» (гэта значыць — той, кнігі зь якой зноў і зноў гартаюцца й перачытваюцца), у маёй бібліятэцы стаяць два выданьні Вячаслава Адамчыка: раман «Чужая бацькаўшчына» і томік апавяданьняў «Нязрушаны камень».
Першая кніга, напісаная, як сьцьвярджаюць сыны пісьменьніка, звычайнай школьнай асадкаю з сталёвым пяром, адкрыла мне некалі ня толькі й ня столькі вобраз заходнебеларускае вёскі, аб чым гаварылася ў падручніках. Яна адкрывала душу беларускага народу, наканаваньнем якога сталася быць жывой і пакутнай мяжой паміж Захадам і
Невыпадкова фільм «Чужая бацькаўшчына», што выйшаў на экраны ў 1982 годзе, успрыняўся як абяцаньне сапраўды нацыянальнага кінэматографу (якое так і засталося абяцаньнем.)
Другая кніга Адамчыка з маёй «залатой» паліцы выйшла пасьля ягонага сыходу ў Вечнасьць. Апошнія гады мы, па сутнасьці, жылі ў адным двары, і ў дзёньніках ён замілавана апісваў дрэвы, якія я таксама бачыў з сваіх вокнаў, і птушак на іх, што для мяне часта былі проста птушкамі, а ён адрозьніваў кожную па назьве й звычках.