• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Асабіста знаёмы з прэзыдэнтамі Рональдам Рэйганам і Джорджам Бушам-старэйшым, узброены шматгадовым досьведам удзелу ў прэзыдэнцкіх ды іншых выбарчых кампаніях, Мельяновіч заўсёды прапаноўваў нашай апазыцыі свае паслугі й глыбока перажываў, калі ягоныя веды заставаліся на Бацькаўшчыне незапатрабаванымі.
    Яго вяртаньне дадому
    ўсё ж зьдзейсьнілася, няхай сабе й пасьля сыходу з гэ-
    тага сьвету.
    Ягоная жонка Тацяна Антонава-Мельяновіч, вядомая ў Беларусі журналістка, пахавала урну з Васілёвым прахам у палескай Азярніцы, побач з магілаю яго дзеда.
    Васіль Мельяновіч
    28.8.1934, в. Азярніца, цяпер Лунінецкі раён —
    6.10.2004, Брансўік, штат Агаё, ЗША.
    Пахаваны ў в. Азярніца.
    Месца яго нарадзінаў для беларускага літаратара ня самае звычайнае. У выходныя дні Карласаў бацька Рыгор — заходнебеларускі габрэй-эмігрант — рыбаліў у Ля-Плаце і, прывозячы дадому тамтэйшых двухмэтровых рыбін, у адказ на захопленыя крыкі малога пагардліва азываўся: «Хіба гэта рыба! Гаўно! Вось у нас у Прыпяці — там рыба!»
    У далёкую й загадкавую Беларусь Карлас зь сям’ёю прыехаў у сярэдзіне 1950-х. Дваццацідвухгадовы юнак пасьпеў ужо закончыць Нацыянальны інстытут імя М. Марэна ў Буэнас-Айрэсе й пабыць галоўным рэдак-
    Карлас Шэрман
    тарам левай газэты...
    Краіна саветаў, якая ўяўлялася Карласу ледзьве не зямлёй запаветнай, падаравала бязьлітасны крах ілюзіяў. На прычале ў вяртанцаў першым чынам
    забралі пашпарты. 3 сотняў рэпатрыянтаў, якія сыйшлі разам з Шэрманамі з аргентынскага цеплаходу ў адэскім порце, практычна ўсе праўдамі й няпраўдамі вярнуліся ў Амэрыку. Карлас застаўся. Вырашальную ролю адыграла знаёмства з Рыгорам Барадуліным, Уладзімерам Караткевічам і Валянцінам Тарасам.
    Дзякуючы Шэрману па-гішпанску загучала беларуская клясыка — ад Купалы да Васіля Быкава. У тандэме з Барадуліным Карлас паставіў на нашыя паліцы цэлую бібліятэку з твораў Фэдэрыка Гарсія Лёркі, Габрыелі Містраль, Нікаляса Гільена... Улетку 1977-га самым папулярным часопісам у СССР нечакана зрабіўся наш «Нёман». Там друкаваўся зроблены Шэрманам у суаўтарстве з Валянцінам Тарасам пераклад раману Габрыеля Гарсія Маркеса «Восень патрыярха», зьяўленьне якога ў гады росквіту брэжнеўскага застою было падзеяй, што выходзіла за межы літаратуры.
    Свае вершы й паэмы Карлас пісаў па-гішпанску, эсэ — па-беларуску. Ягоная апошняя прыжыцьцёвая
    кніга паэзіі мае назоў «Накірункі сьвету». Для Шэрмана яны не абмяжоўваліся захадам і ўсходам, поўначчу й поўднем. Галоўным для яго заўсёды быў кірунак углыб.
    Углыб творчасьці таго, каго ён перакладаў. Углыб душы таго, з кім сябраваў. Углыб справы. якой займаўся.
    Дзесяцігадовая праца віцэ-прэзыдэнтам Беларускага ПЭН-цэнтру зрабіла Шэрмана вядомым у сьвеце праваабаронцам. Тут яму вельмі прыдаўся юначы досьвед удзелу ў барацьбе з дыктатурай Пэрона
    ў Аргентыне.
    Змагаючыся зь цяжкай хваробай, ён мусіў зьехаць у Нарвэгію, але сэрцам заставаўся тут. Мой тэлефон па-ранейшаму раз-пораз гаварыў Карласавым голасам зь ягоным нязводным цёплым акцэнтам. У адным з апошніх лістоў Карлас пісаў, што «страшэнна сумуе па дзіўным жыцьці ў Беларусі».
    Ен памёр у Осьлё падчас трынаццатай апэрацыі.
    Разам з прахам. Карласа яго жонка Тамара прывезла ў Беларусь мэмуары «Блуканец» і зборнік вершаў «Вока дня», упершыню напісаных не па-гішпанску, як раней, а па-беларуску.
    Карлас Шэрман
    25.10.1934, Мантэвідэо, Уругвай —
    4.3.2005, Осьлё, Нарвэгія.
    Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
    Служачы ў савецкай арміі, афіцэр-беларус Яўген Лугін узяўся складаць праект канстытуцыі свабоднай краіны.
    За гэта — бо падзяліўся запаветным зь сябрамі — і мусіў разьвітацца з вайсковай формай.
    Аднак гонар афіцэра былы падпалкоўнік інжынэрнасапэрных войскаў захаваў праз усё жыцьцё — гэтаксама, як і веру ў эўрапейскую прышласьць роднай краіны.
    Спадар Яўген быў з тых, хто выпраменьвае перакананасьць у сваёй праўдзе.
    Менавіта такім я запамятаў яго на ўстаноўчым
    Яўген Лугін
    зьезьдзе БНФ у Вільні, на сьвяткаваньнях Дня Волі й Чарнобыльскіх шляхах, на іншых акцыях дэмакратычнае апазыцыі, пасьля якіх ён ня раз трапляў за краты.
    Ен стаў адным з найактыўнейшых сяброў Згуртаваньня беларускіх вайскоўцаў, дзе адстойваў ідэю стварэньня прафэсійнае арміі й нэўтральнасьці Беларусі.
    Лугін любіў нашую зямлю і ў першасным значэньні гэтага слова.
    Пераадолеўшы дзясяткі бюракратычных бар’ераў, Яўген здолеў стварыць на бацькоўскай Глушчыне адну зь першых у краіне прыватных фэрмаў.
    У Беларусі яго ведалі як заснавальніка й кіраўніка Сялянскай партыі, што мела на мэце абарону эканамічных інтарэсаў і палітычных правоў вяскоўцаў. Адрозна ад некаторых паплечнікаў з дэмакратычнага лягеру,
    Плошча Леніна (цяпер Незалежнасьці) у дні жнівеньскага пучу 1991 г.
    Аугін імкнуўся не да асабістай удады, а да шырокага аб’яднаньня партыяў і рухаў.
    У адным з аўтографаў я напісаў яму, што ён, Аугін, зь ягонымі зацятасьцю й зычлівасьцю, з талерантнасьцю й непахіснасьцю, з натуральнай багатай моваю, ёсьць для мяне ўвасабленьнем беларускага нацыянальнага характару.
    Гэта выявілася й у яго жаданьні быць пахаваным у роднай глускай зямлі.
    Яўген Лугін
    23.2.1935, в. Барбарова, Глускі раён — 16.10.2006, Менск.
    Пахаваны ў в. Барбарова.
    Нашая першая сустрэча здарылася безьліч гадоў таму ў маім родным, дый яму блізкім і дарагім Полацку, што Рыгор Іванавіч называў «цемечкам нацыі», па якім ворагі Беларусі заўсёды імкнуліся ўдарыць як наймацней.
    Тады на разьвітаньне Барадулін, на якога я, амаль яшчэ бязвусы і безбароды аўтар трох вершаў і двух апавяданьняў, глядзеў, быццам на Бога, неспадзявана падараваў мне капялюш. Ці то знойдзены ў гатэльным нумары, ці то свой — зразумець гэта зь бясконцых жартаў дзядзькі Рыгора было немагчыма. «Насіце, Вало-
    Барадулін
    дзечка, на добрае здароўе ды на добрае натхненьне», — даў наказ дзядзька Рыгор.
    Можа, і жыцьцё склалася б іначай, каб ня гэты капялюш, які я насіў, пакуль ня выдаў свой дэбютны зборнік прозы.
    ...Уладзімер Някляеў у прадмове да адной з апошніх прыжыцьцёвых кніг Майстра даў яму бліскучую, на мой погляд, характарыстыку: «Роўных Рыгору Барадуліну няма сярод сучасьнікаў. Хрышчоны ва ўніяцтве, ён называе сябе крывічом і кшчоным паганцам. Называе нездарма, бо ўвабраў у сябе жыцьцядайны крывіцкі дух, удыхнуўшы зь ім усю нашу мову. Ен —
    адзіны беларускі паэт, які існуе толькі ў мове і выключна ў ёй. Існуе гэткім жа цудам, якім сама мова існуе ў пабураным — або дасюль ня створаным — беларускім
    сьвеце».
    Калі прыляцела чорная вестка пра сыход народнага паэта ў іншы сьвет, мне — балюча памятаю — як ніколі, хацелася плакаць.
    Але я не заплакаў.
    He дазволіла боская Барадулінская ўсьмешка, што сьвеціцца й будзе сьвяціцца ўва мне давеку.
    He дазволілі ягоныя геніяльныя вершы, што несьціхана гучаць, пульсуюць, здаецца, даўно ўжо зрабіўшыся ня толькі залатым запасам душы, але і часткаю маёй фізычнай істоты.
    Аілею млявы плёс люляе...
    Ад «ня трэба, ня трэба», да «сьвятло патушы»...
    Ноч — пасланая Богам ісьціца...
    У кнізе «Таямніцы полацкай гісторыі» я напісаў прозаю пра адметны полацкі мэнталітэт. Барадулін імгненна адгукнуўся аднайменным вершам. Радкі зь яго ўвекавечаныя цяпер у Полацку на матэрыяльным увасабленьні нашай непаўторнай літары «У»:
    Ад Еуфрасіньні, ад Скарыны, Ад Полацка пачаўся сьвет...
    У тым вершы Рыгор Барадулін назваў нашых знакамітых папярэднікаў, продкаў цэлай беларускай нацыі, «небачолымі».
    Ён і сам — з гэтых небачолых, што будуць з намі, пакуль будзе Беларусь.
    А яна будзе.
    Бо былі й будуць яны.
    Рыгор Барадулін
    24.2.1935, в. Верасоўка, цяпер Гарадок, Ушацкі раён —
    2.3.2014, Менск.
    Пахаваны ва Ўшачах.
    Акалічнасьці нашага знаёмства афарбаваныя ў трагічныя колеры.
    Гэта здарылася на пахаваньні Ларысы Геніюш, куды я прыехаў з Полацку, а ён, сын нашай выдатнай паэткі й сам таленавіты паэт, — зь Беластоку.
    Увечары перад хаўтурамі мы стаялі ў прыцемку на ганку зэльвенскага дому Геніюшаў, і Юрка па памяці чытаў мне й Вінцэсю Мудрову свой верш у прозе «Афрыка».
    Чаму я чорны, чаму я чорны, мамо, хоць белы маю твар?
    ^оўгае вуха ўсюды — і тут, і там, новым адкуль не падзьме, кожны подых пачуе, і дакладна прасочыць, якім крокам хто крочыць. Усё ловіць, хапае, ус'ё на нітку матае,
    Юрка Геніюш
    павуціну наснавала ўкруг...
    Ільвы і сланы, глянь, на волі — бяз крат...
    I нават арлу — і таму неўздагад, што тут — рэзэрват...
    I толькі гіены гагочуць. I шакалы сьмяюцца...
    Пакуль Юрка прыцішана, але расхвалявана й нэрвова прамаўляў свае балючыя радкі, зь цемры выйшлі й, ггрыслухоўваючыся, амаль усутыч наблізіліся да нас людзі ў цывільным, тыя самыя, з «доўгім вухам», якіх у Зэльву папрыяжджала тады ня менш за сяброў і сулягернікаў спадарыні Ларысы. «Намекает...» — шматзначна і так, каб мы пачулі, гграмовіў адзін з гэбістаў.
    Калі ў 1948-м Ларысу з мужам Янкам арыштавалі ў Чэхаславаччыне, малога Юрку пераправілі да сваякоў у Польшчу. Ен вучыўся ў Мэдычнай акадэміі ў Беластоку, здабыў вядомасьць як літаратар, але пры жыцьці апублікаваў у перакладзе на польскую ўсяго адну кнігу паэтычнае прозы «На пачатку было толькі слова».
    Юрка Геніюш з маці і сынам Міхасём
    Як і бацькі, ён увесь час адчуваў пільную ўвагу спэцслужбаў і загінуў пры нявысьветленых абставінах праз два з паловаю гады пасьля матчынае сьмерці. У 1990-я гады ў Беластоку выйшаў ягоны паэтычны зборнік «3 маёй званіцы», якому, як і ўсёй Юркавай творчасьці, уласьцівае — што ггры такім лёсе цалкам зразумела — абвострана драматычнае сьветаўспрыманьне.
    Зацьвіла калінай родная зямля.
    Белай, белай, белай — сувой палатна. Каб пад восень, нечакана, Аасьпяваць крывавай ранай.
    Зьвісаць чырваньню караляў.
    Згусткамі сплываць з гальля.
    Юрка Геніюш
    21.10.1935, Зэльва —
    21.11.1985, Беласток.
    Калі я згадваю Маладэчна, заўсёды ўзьнікае імя — Генадзь Каханоўскі.
    Памятаю сябе студэнтам, які зачаравана стаіць у музэі перад скрыпкаю Міхала Клеафаса Агінскага. Я яшчэ не заўважаю, што з-за вітрыны з слуцкім пасам на мяне глядзіць чалавек зь нейкім надзіва ўтульным прымругам вачэй. Праз хвіліну мы знаёмімся. Месца — Менскі абласны краязнаўчы музэй у Маладэчне. Чалавек — намесьнік дырэктара музэю па навуцы Каханоўскі.