• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Назаўтра людзі ў форме сапраўды пакінулі мяне ў спакоі.
    Гэта асабліва ўражвала таму, што ўчора — не пасьпеў скончыцца сход — Таразевічу даклалі: пісьменьніцкая тэлеграма ў Маскву адпраўленая яшчэ да ягонага візыту...
    Ен быў ня вельмі тыповым функцыянэрам высокага рангу. Атрымаўшы ў Львоўскім політэхнічным
    інстытуце дыплём інжынэра-геадэзіста, Георгі Таразевіч аб’ехаў з геалягічнымі экспэдыцыямі ўвесь Савецкі Саюз.
    На пасадзе старшыні Менгарвыканкаму ён вызначаўся публічнымі выступамі па-беларуску.
    Стаўшы ў 1989-м народным дэпутатам СССР, узначаліў камісію па міжнацыянальных дачыненьнях і наведаў усе тагачасныя «гарачыя кропкі», пачынаючы з Нагорнага Карабаху.
    Галоўныя рашэньні, вядома, прымаліся не Таразевічам, але і ад армянаў, і ад літоўцаў мне даводзілася чуць пра ягоную мудрую разважлівасьць.
    Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі гістарычнага 12-га скліканьня Пятро Садоўскі апавядаў мне, што падчас разгляду пытаньня пра сымболіку менавіта дзякуючы спакойнаму й аргумэнтаванаму выступу Таразевіча, які ўгамаваў устрывожаную намэнклятурную большасьць, галасаваньне завяршылася зацьверджаньнем Пагоні і бел-чырвона-белага сьцягу.
    У гады незалежнасьці ён быў першым намесьнікам міністра замежных справаў, а затым паслом Беларусі ў Польшчы, адкуль Таразевіча адклікалі пасьля яго адкрытых рэзкіх выказваньняў супраць рэфэрэндуму 1995-га.
    Перайшоўшы ў дэмакратычны лягер, Георгі Таразевіч увайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт (ценявы ўрад), дзе кіраваў камісіяй у нацыянальных і рэлігійных дачыненьнях.
    Аднойчы мы сустрэліся на сьвяткаваньні Дня Волі. Хітравата прымружыўшы вочы, Таразевіч нечакана запытаўся: «Спадар Арлоў, а вы памятаеце той сход у Саюзе пісьменьнікаў?»
    Георгі Таразевіч
    17.7.1937, в. Слабада, цяпер Мядзельскі раён —
    21.3.2003, Менск.
    Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
    У 1980-м рэспубліканскі камітэт дзяржбясыіекі — кажуць, у складзе цэлага аддзелу — шукаў аўтара растыражаванай на Захадзе паштоўкі да 1000-годзьдзя Беларусі. Гэбісты ня ведалі, што пракляты
    нацыяналіст, за якога яны атрымалі не адну прачуханку, засеў не ў далёкіх сутарэньнях, а ўсяго толькі на другім баку праспэкту, насупраць іхняга жоўтага дому, з бэльвэдэру якога тады яшчэ можна было ўбачыць Калыму.
    3 вокнаў майстэрні Яўгена Куліка таксама адкрываліся далёкія краявіды. Адтуль па-над куродымам савецкага ідэалягічнага дурману відаць была Беларусь: ад пракаветных часоў Рагвалода да, здавалася, яшчэ далёкай Яўген прышласьці, калі краіна . здабудзе незалежнасьць.
    Кулік У гэта верыў кожны з тых, 	 хто зьбіраўся на паддашку ў спадара Яўгена. Бо «На Паддашку» — так неафіцыйна і называўся гэты апазыцыйны інтэлігенцкі асяродак, створаны ў сярэдзіне 1960-х, — сыходзіліся Лявон Баразна і Зянон Пазьняк, Міхась Чарняўскі й Алесь Разанаў, Зьміцер Санько, Аляксей Марачкін, Алесь Лабанок...
    Там нараджаліся ідэі спачатку культурніцка-асьветных, а потым і палітычных акцыяў і праектаў, генэратарам многіх зь якіх быў Кулік. Сябры і калегі згадваюць, што якраз ён натхніў іх на правядзеньне мастацкіх выставаў да 100-годзьдзя з дня нараджэньня паэткі Цёткі і 500-годзьдзя Міколы Гусоўскага, якія прагучалі як выклік афіцыйнаму «мастацтву». Менавіта выстава, прысьвечаная аўтару «Песьні пра зубра», разам з самой паэмай, выдатна праілюстраванай Куліком, і натхнілі мяне на аповесьць «Час чумы».
    У тыя 1970—1980-я гады Кулік стварыў найбольш значныя й вядомыя свае графічныя сэрыі «Помнікі Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», аркушы паводле забароненай паэмы Янкі Купалы «На Куцьцю».
    У маладосьці ён быў амаль двухмэтровым волатампрыгажуном. Цяжкая хвароба фізычна скалечыла Яўгена, але толькі загартавала ягоны дух.
    Кулік стаў адным з ідэолягаў нацыянальнага Адраджэньня. Яго біёграф Пётра Васілеўскі падкрэсьлівае, што, застаўшыся ў мастацтве кансэрватыўным нацыяналістам, у палітыцы Яўген быў прыхільнікам нацыяналізму радыкальнага. У 1991-м ён браў удзел у стварэньні графічнага эталёну Пагоні — Дзяржаўнага гербу Беларусі. Якім шчасьцем сьвяціліся тады звычайна змучаныя болем Яўгенавы вочы!
    Ен быў ініцыятарам стварэньня аднайменнай мастакоўскай суполкі. «Беларусь — мой сьвет», — назвалі сябры «Пагоні» мэмарыяльную выставу твораў Куліка. Так сказаць пра сябе і Радзіму ён меў права, як мала хто іншы.
    Яўген Кулік
    31.10.1937, Менск — 12.1.2002, Менск.
    Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
    Калі выдатная асоба пакідае гэты сьвет, у яе раптам знаходзіцца шмат сяброў, колькасьць якіх з гадамі толысі павялічваецца. Згадваецца адна зь юбілейных вечарынаў да 75-годзьдзя ўладзімера Караткевіча, калі нехта з такіх «сяброў» захоплена апавядаў, як пісьменьнік цудоўна граў на гітары й яны сьпявалі дуэтам, хоць насамрэч Уладзімер Сямёнавіч, сапраўды маючы выдатныя голас і слых, гітары ў рукі ніколі ня браў.
    Журналіст і фотамастак Валянцін Ждановіч быў адным зь нешматлікіх сапраўдных сяброў Каратке-
    Валянцін
    Ждановіч
    віча. Яны зблізіліся у 1960-я, у творчай экспэдыцыі на Палесьсе, і потым безьліч разоў вандравалі разам, ажно да апошняй выправы на ўлюбёную Прыпяць у ліпені 1984 году.
    Амаль усё жыцьцё ён, адукаваны, дасьведчаны ў гісторыі патомны беларускамоўны мянчук з надзіва цёплай утульнай аўрай, працаваў фотакарэспандэнтам часопісу «Маладосць». Мноства зробленых ім здымкаў увайшлі ў энцыкляпэдыі й альбомы, зрабіліся клясыкай беларускага фотамастацтва. Ждановіч адным зь першых у Беларусі пачаў займацца фатаграфікай. Падзеяй стаў тады ягоны альбом «Бераг белых буслоў».
    Ен вельмі цяжка перажываў сьмерць Караткевіча, заўсёды кажучы пра долю сваёй віны, хоць ініцыятарам той іх трагічнай вандроўкі быў сам пісьменьнік. Аднойчы мы доўга гаварылі пра гэта ў Валянцінавай маладосьцеўскай фотамайстэрні.
    Майстэрня была ягоным другім домам. Там ён і разьвітаўся з жыцьцём. He выключаю, што гэта быў абдуманы крок, бо неяк у размове Валянцін працытаваў Сэнэку: «Дзьверы адчыненыя, можаш пайсьці».
    Дачка Валерыя лічыць, што бацька проста стаміўся ад тагачаснай незапатрабаванасьці й безграшоўя. Але кале-
    гі не выключаюць і іншых вэрсіяў, зьвязаных з тым, што Ждановіч ня толькі таленавіта фатаграфаваў, але часам браўся за складаныя журналісцкія расьсьледаваньні. Да прыкладу, даказаў, што адзін прыгрэты ўладамі народны мастак ствараў свае «шэдэўры», займаючыся плягіятам.
    Валянцін, маючы потым непрыемнасьці, здолеў зьняць памятнае Гукань-
    не вясны ў сталічным Траецкім прадмесьці ў 1986 годзе, калі на навучэнцаў Менскай мастацкай вучэльні і школы-інтэрнату імя I. Ахрэмчыка напалі нацкаваныя гаркамам камсамолу і КГБ вэтэраны аўганскай вайны.
    Незадоўга да сыходу Валянцін, які меў і бясспрэчныя літаратурныя здольнасьці, напісаў прысьвечанае Караткевічу бліскучае эсэ «Белы човен».
    Ён быў ПАДАРОЖНІК.
    Ён валодаў талентам падарожжа...
    Бывала — колькі бывала! — вецер дзьмуў супраціўны, зрываліся ветразі, ламаліся в'ёслы, лодку шпурляла на камяні. Бывала, ён радаваўся чэрстваму хлебу, а часам хлеб здараўся горкі...
    Валянцін Ждановіч таксама быў Падарожнікам і зьдзейсьніў сваю вандроўку ў прасторы й часе таленавіта і годна.
    Валянцін Ждановіч
    7.1.1938, Менск — 20.7.1992, Менск.
    Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
    Ягоныя публікацыі абмяркоўвалі ў курылках і ў тралейбусах. Аднойчы я сам быў сьведкам і ўдзельнікам такой дыскусіі й з гэтае прычыны праехаў некалькі лішніх прыпынкаў. Артыкул называўся «Аброць на Беларусь, або Пра што мы гаварылі з прэзыдэнтам у маёй хаце з вока на вока».
    А гаварылі пра тое, што за апошнія гады Беларусь ператварылася ў краіну анамальных зьяваў — ад становішча з мовай да зьдзеку зь вясковых жыхароў, якія ў XXI стагодзьдзі нярэдка вымушаныя жыць амаль у сярэднявечных умовах. Размова аўтара з ггрэзыдэнтам
    Васіль
    Гроднікаў
    была віртуальнай, ды я не сумняюся, што гэты барадач з праніклівымі мудрымі вачыма адкрыта сказаў бы прэзыдэнту пра ўсё набалелае й у рэальнасьці.
    Хтосьці, пераадолеўшы
    пэнсійны рубеж, дае сабе адпачынак і засяроджваецца на клопатах, зьвязаных зь лецішчам.
    Магчыма, такі намер меў і колішні журналіст «Чырвонай змены» і галоўны рэдактар кінастудыі «Летапіс» Васіль Гроднікаў. Сваімі рукамі ён адбудаваў двухпавярховы дом у вёсцы з калярытнай назваю Мазалі на Маладэчаншчыне.
    Здавалася б, можна спакойна набываць «Каляндар садавода й агародніка» й жыць у сваё задавальненьне. Але тое, што чынілася ў краіне, зноў змусіла Васіля ўзяцца за пяро.
    На старонках «Народнай волі» пачалі адзін за адным зьяўляцца ягоныя вострыя, аналітычныя, з адразу пазнавальнымі стылем і мовай артыкулы. Найлепшыя зь іх — «Грахі нашы цяжкія», «Асьцярожна: пятая калёна», ужо згаданая «Аброць на Беларусь» — былі публіцыстыкай высокай пробы.
    Да Гроднікава прыйшло магутнае «друтое дыханьне», якое прынесла вядомасьць і ўвагу — як пры-
    хільнікаў і аднадумцаў, так і тых, для каго Беларусь была не радзімай, а толькі тэрыторыяй, дзе яны пакуль адчувалі сябе беспакарана. Родны Васілёў брат пісьменьнік Мікола Гроднеў (розьніца ў прозьвішчах — вынік памылкі сельсаветаўскага пісарчука) згадвае, што ягоны сусед па лецішчы літаратуразнавец Дзьмітры Бугаёў неяк сказаў: «Як гэта твой Васіль так сьмела піша? Яго ж забіць могуць». Пачуўшы братаў аповед, Гроднікаў толькі засьмяяўся.
    Яго знайшлі дома мёрт-
    вым. На сьценах і падлозе налічылі дзевятнаццаць крывавых плямаў. Сьледзтва прыйшло да высновы, што сьмерць была выпадковай, і крымінальную справу хутка закрылі.
    Цікава, што ў падтрымку афіцыйнай вэрсіі гібелі журналіста матэрыял пад назовам «Роковой угол падення» апэратыўна зьмясьціла «Советская Белоруссня».
    Разгортваючы сьвежы нумар «Народнай волі», я яшчэ доўга міжволі шукаў там новы Васілёў матэрыял, чые радкі, як заўсёды, павінны былі загаварыць ягоным ад-
    метным мужным голасам.
    Васіль Гроднікаў
    13.1.1938, в. Старая Алешня, цяпер Рагачоўскі раён —
    17.10.2005, Заслаўе, Менскі раён.
    Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
    Ён быў вогнепаклоньнікам, сябрам Paca­Maxi й чалавекам-інстытутам.
    Мы пазнаёміліся ў 1974-м, калі спадар Міхась,
    ужо вядомы археоляг, кандыдат гістарычных навук і ўдзельнік клюбу патрыятычнай інтэлігенцыі «Акадэмічны асяродак», быў выгнаны з Інстытуту гісторыі і зарабляў на хлеб грунтоўшчыкам палатна на вытворча-мастацкім камбінаце Саюзу мастакоў. Пра