Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Пра многіх людзей ён, наадварот, выказваўся ў дзёньнікавых запісах з успышкамі проста інфэрнальнай нянавісьці, у выніку чаго некаторыя з гэтых Адамчыкавых «герояў» абвясьцілі яго мізантропам.
Калі казаць наагул, то таленавіты мізантроп для мяне пераважыць безьліч чалавекалюбівых пасрэднасьцяў. Аднак я перакананы, што Вячаслаў Адамчык больш за ўсё ненавідзеў тых і таго, хто перакрываў нашым душам вольнае беларускае паветра.
Памятаю, зь якой роспаччу й болем на адным з паседжаньняў Рады Саюзу пісьменьнікаў ён сказаў, што ўжо некалькі тыдняў ня бачыў над цэнтральным сталічным праспэктам аніводнай беларускамоўнай расьцяжкі. I дадаў: «Хочацца памерці...»
Незадоўга да разьвітаньня з гэтым сьветам, які ён, як мала хто іншы, бачыў, здаецца, з усімі фарбамі й
адценьнямі — і ў прыродзе, і ў людзкіх стасунках — Адамчык стварыў і апублікаваў выдатныя апавяданьні «Прылёт кажана» («Леанарда») і «Ноч на Галавасека», дзе ад узроўню праўды амаль задыхаесься.
Яго сыны ўладзімер і Міраслаў, больш вядомыя як пісьменьнікі Адам Глобус і Міраслаў Шайбак, сваім коштам усталявалі ў гонар бацькі на доме № 12 на цяперашнім праспэкце Незалежнасьці мэмарыяльную дошку.
На ёй аўтар «Чужой бацькаўшчыны» падобны ў профіль да Мікалая Гогаля.
Але ён ня быў нашым Гогалем.
Ен стаў нашым Адамчыкам.
Вячаслаў Адамчык
1.11.1933, в. Варакомшчына, цяпер Дзятлаўскі раён —
5.8.2001, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Яшчэ пры жыцьці ён здабыў сабе славу фоталетапісца БНФ і ўсёй апошняй хвалі беларускага Адраджэньня. У дзень нараджэньня за сталом у спадара Кармілкіна можна было сустрэць Васіля Быкава, вучонага і палітыка Юрыя Хадыку, вядомых мастакоў, літаратараў, музыкаў. Іхнія клопаты й памкненьні былі
і справаю яго жыцьця.
Безь ягонай рухавай цыбатай постаці я не магу згадаць, здаецца, ніводнай вулічнай акцыі, дзе ён заўсёды
апынаўся ў самым небясьпечным месцы.
Памятаю, як на Чарнобыльскім шляху 1996 году
Уладзімер
Кармілкін
ён адарваўся ад аб’ектыву, каб перавязаць параненага, і сам атрымаў жорсткі ўдар па галаве.
Кармілкін ня меў найсучасьнейшай оптыкі, але гэта
заўсёды кампэнсавалася ягонай шалёнай, проста фантастычнай нястомнасьцю.
Ен зрабіў тысячы здымкаў, многія сотні зь якіх застануцца для нашых наступнікаў у газэтных падшыўках і кнігах.
Аднак Уладзімер глядзеў на сьвет ня толькі праз фотаабёктыў. Неверагодна прыемна было ўбачыць у яго сваю новую кнігу з закладкай. Ен прасіў мяне напісаць раманы пра гетмана Астроскага й Станіслава Аўтуста Панятоўскага, нашага апошняга манарха.
Сваёй дачцэ, якая стала мастачкай, ён даў рэдкае й прыгожае імя — Міліта (Мядовая).
Былы вайсковец, ён быў надзелены нечакана чуйнай душою і талентам сябраваць з многімі, але з асабліва трапяткім пачуцьцём ставіўся да Быкава. Ад’яжджаючы за мяжу, Васіль Уладзімеравіч атрымаў ад Кармілкіна ў падарунак Пагоню й бел-чырвона-белы сьцяжок, зь якімі не расставаўся да апошніх дзён.
У пасьведчаньне аб сьмерці спадара ўладзімера запісалі ўмоўную дату. Яго знайшлі ў кватэры толькі празь некалькі дзён пасьля таго, як спынілася ягонае беларускае сэрца. Балюча, што ён не пасьпеў зафіксаваць на стужку хроніку будучай перамогі, у якую так верыў.
He пагаджайцеся з тымі, хто кажа, нібыта незаменных людзей не існуе. Уладзімера Кармілкіна няма з намі ўжо даўно, а яго месца фоталетапісца змаганьня за дэмакратычную Беларусь па-ранейшаму застаецца вакантным...
Уладзімер Кармілкін
15.2.1934, Смаленск, Расея —
14.7.2002, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Падчас сьледзтва яго ня білі. Сьледчы вучыўся ў вячэрняй школе, і Аляксей рашаў яму матэматычныя задачы.
Сямнаццацігадовым ён атрымаў дзесяць гадоў канцлягераў.
Астатнім, паўналетнім, суд адмераў чвэрць стагодзьдзя.
3	гледзішча савецкага правасудзьдзя яны зьдзейсьнілі жудаснае злачынства — стварылі падпольную школьную арганізацыю на чале з камсоргам.
Аляксей Логвін і яго сябры, гэтыя яшчэ хлапчукі зь
Аляксей
Логвін
Ліды, не выступалі супраць савецкай улады і Леніна лічылі амаль што сьвятым. Але іхнія душы не маглі прыняць рэчаіснасьці зь яе хлусьнёй пра шчасьлівае жыцьцё, за якой хаваліся
калгасны прыгон і арышты знаёмых і сваякоў.
Юныя нелегалы ставілі задачу выхоўваць моладзь у антысталінскім духу. Плянавалася наладзіць сувязь зь мясцовым ксяндзом, а таксама зь Югаславіяй, бо яе кіраўніцтва пачало праводзіць незалежную ад Масквы палітыку.
На адпаведным узроўні знаходзілася і кансьпірацыя. Сярод сяброў арганізацыі былі два хлопцы, чые бацысі, як потым выявілася, мелі беспасярэднія сувязі з МГБ. Гэтая «двойка» трымала «органы» ў курсе ўсіх справаў (а пазьней, дарэчы, хлопцы і самі сталі афіцэрамі ўсёмагутнага ведамства).
У першым лягеры для непаўналетніх у Мардовіі ён зьвярнуў увагу на тое, што сядзяць адны палітычныя і зусім мала расейцаў.
Сьмерць Сталіна зьняволеныя, як згадваў Аляксей, адзначалі, як сапраўднае сьвята.
Аднак першая амністыя закранула адно тых, хто меў тэрміны, меншыя за пяць гадоў. Логвіна перавялі
Аляксей Логвін (зьлева) зь сябрам. Канец 1940-х гадоў
ў сібірскі Камышляг на будаўніцтва нафтаперапрацоўчага заводу.
Праз тыдзень працы ён ужо ня мог хадзіць, і карцэр здаваўся паратункам. У 1954-м Аляксей адседзеў у карцэры пяцьдзясят чатыры дні й ночы...
На схіле дзён ён прызнаваўся, што як не шкадаваў пра свой удзел у падпольнай арганізацыі пры арышце, так ані не раскаяўся і пасьля ўсяго перажытага.
Знаёмыя згадваюць яго ціхмяным, маўклівым чалавекам, які цудоўна сьпяваў беларускія песьні й рамансы, маючы асаблівы сантымэнт да Багдановічавай «Зоркі Вэнэры». Відаць, гэтая любоў была зьвязаная з памяцьцю пра тое, як чакала й дачакалася яго зь лягеру нарачоная Марыя.
Аляксей Логвін
26.2.1934, в. Збляны, цяпер Лідзкі раён —
12.1.2004, Ліда.
Некалькі гадоў мы жылі са спадаром Уладзімерам у суседніх дварах менскай Серабранкі. Зрэдку сустракаліся на вечаровых прагулянках, і да нас далучалася «дама» — прыручаная ім (неверагодная рэч!) гарадзкая куніца-беладушка, што гаспадарыла ў сутарэньнях ягонага дому.
Побач зь ім я зазвычай адчуваў лёгкую вусьціш: маім суразмоўцам быў чалавек фантастычных ведаў і фанта-
стычнага складу розуму.
Нібыта легендарны Гільгамэш, ён сілаю сваёй заўсёды маладой думкі ўздымаўся зь серабранкаўскай кватэры ў касьмічныя вышыні,
Уладзімер Конан
вызначаючы адтуль месца Беларусі ў прасторы і часе.
У той прадзьмутай усімі вятрамі аднапакаёўцы на ягоным апошнім па-
версе самага высокага серабранкаўскага шматпавярховіку пад сьціплую вячэру ды кілішак зусім зямнога напою — айчыннага джыну «Ведрыч» з даўніх і, трэба сказаць, паважных прафэсарскіх запасаў — мне была прачытаная не адна лекцыя зь філязофіі, літаратуразнаўства, гісторыі.
Калі гаспадар замаўкаў, я мэтафізычна і фізычна адчуваў, што над намі — толькі неба.
Вяртаючыся дадому, я пракручваў у памяці пачутае яшчэ раз, доўга шпацыраваў па набярэжнай нашага каналу — натхняўся, рыхтаваўся да бяссоннай ночы за пісьмовым сталом.
Бывала — сустракаў у двары іншага суседа, сяржанта спэцназу, які неяк пахваліўся, што заробак у яго большы, чым у гэтага дзівака-прафэсара.
На той час Конан працаваў загадчыкам аддзелу ў Нацыянальным навукова-асьветным цэнтры імя Францішка Скарыны.
У цэнтры сабралася цэлае сузор’е бліскучых дасьледчыкаў і сапраўдных асьветнікаў, што ўрэшце, у новай
палітычнай сытуацыі другой паловы 1990-х, і прадвызначыла лёс цэнтру.
Скарынаўскі цэнтар быў зьнішчаны, хоць у іншых умовах меў бы магчымасьць ператварыцца ў Інстытут Беларусі з сваімі прадстаўніцтвамі ў іншых краінах — накшталт до-
бра вядомых нам Польскага інстытуту альбо Інстытуту Гётэ.
Конан так і ня стаў ні акадэмікам, ні членам-карэспандэнтам. Але я ўяўляю, колькі гэтых самых членаў пякуча зайздросьцілі ягоным шматлікім манаграфіям, тысячам бліскучых энцыкляпэдычных артыкулаў, заўсёды глыбокім, доказным і дасьціпным рэцэнзіям у пэрыё-
дыцы.
Вазьміце ў рукі, да прыкладу, выдадзеную яшчэ ў 1976-м кніжку ўладзімера Конана ггра нашага выбітнага літаратурнага крытыка Адама Бабарэку.
У сваім разьвітальным слове пасьля канчатковага сыходу вучонага ў захмарныя вышыні ягоны малодшы калега філёзаф Валянцін Акудовіч сказаў, што, прачытаўшы менавіта тую кніжыцу, ён яшчэ за савецкай уладай зразумеў: «Няма іншага часу, акрамя таго, які выбіраеш для сябе сам. I Конан, беларускі Дон Кіхот, абраў сабе час духу, у якім застанецца навечна».
Ён сапраўды там, у беларускай Вечнасьці.
Уладзімер Конан
23.4.1934, в. Вераскава, цяпер Наваградзкі раён —
6.6.2011, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Пры канцы 1980-х у менскім Палацы спорту дэманстравалася выстава амэрыканскай тэхнікі. Болып за экспанаты многіх наведнікаў уражваў амэрыканец, які выдатна гаварыў па-беларуску.
Як я пазьней даведаўся, магчыма, менавіта з гэтае прычыны яму, Васілю Мельяновічу, так і не дазволілі тады наведаць родную палескую вёску.
Па-сапраўднаму мы пазнаёміліся ўжо ў Амэрыцы, праехаўшы з Васілём зь дзясятак штатаў — ад Вашынгтону да Кліўлэнду.
Пра чалавека вельмі шмат могуць сказаць драбніцы:
Васіль Мельяновіч
у майго спадарожніка на гадзіньніку былі два цыфэрбляты, стрэлкі якіх паказвалі час з разьбежкаю на сем гадзінаў, што існавала паміж Менскам і Нью-Ёркам.
Нумар ягонага аўтама-
білю таксама быў адметны: «BELARUS» (амэрыканскія законы такое дазваляюць).
Едучы па спадзістых, як дзе-небудзь пад Наваградкам, пэнсыльванскіх пагорках пад музыку нашых фальклёрных гуртоў, я лавіў сябе на адчуваньні, што знаходжуся ў нейкай ідэальнай Беларусі.
У доме Мельяновіча ілюзія адно мацнела: беларуская бібліятэка, калекцыя ручнікоў, прывезеная з пошты пульхная капэрта айчыннай пэрыёдыкі...
Васіль любіў жыцьцё ва ўсіх ягоных праявах. Ён быў нястомным падарожнікам, цаніў жаночую прыгажосьць, азартна ўдзельнічаў у аўкцыёнах. Але найбольш любіў Беларусь.
Ён проста мроіў сваю вёску, моцны й вялікі бацькоўскі дом, дзе цяпер месьціцца школа.
Ён зьбіраўся вярнуцца на Радзіму: прыцэньваўся да менскіх кватэраў, месяцамі жыў у Беларусі, доўга наймаў двухпакаёўку насупраць колішняй рэстарацыі «Патсдам».
Пасьля выхаду на пэнсію Васіль цалкам аддаўся беларускай справе. Дзеля спрыяньня кантактам ЗША зь Беларусьсю ён заснаваў Беларуска-амэрыканскую інфармацыйную службу.