Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
«Павука садзяць на стол і кажуць: «Бяжы!» — працягваў наш акулярысты настаўнік. — Ен слухаецца. Тады яму адрываюць ногі і зноў загадваюць бегчы. Ен ня можа. Адсюль робіцца выснова, што вушы ў небаракі знаходзяцца якраз на нагах...»
«Гэта Вы да чаго?» — у запалым маўчаньні запытаўся нехта з сэмінарыстаў.
«А да таго, што ў народу можна забраць гісторыю, прымусіць забыць мінулае, а потым запытацца, а што ў вас, даражэнькія, апроч балотаў, было, а дзе вашыя гісторыкі. Той самы прынцып доказу... А возьмем сытуацыю з мовай...»
Пра сытуацыю з мовай партыйны «прапагандыст і агітатар» вырашыў ужо ня слухаць і на ўсялякі выпадак пакінуў залю.
Акулярыстага звалі Яўген Шабан.
На той час ён быў ужо вядомым паэтам і яшчэ больш знаным драматургам, адна з п’есаў якога — «Шрамы», пастаўленая ў 1977-м купалаўцамі, ішла ў трыццаці тэатрах краіны.
Дэманструючы бездакорны літаратурны густ, ён рабіў для тэлебачаньня п’есы паводле твораў Васіля Бы-
кава, Рыгора Барадуліна, Міхася Стральцова, Івана Пташнікава...
Ягоныя ўласныя найлепшыя рэчы былі вострыя й багатыя на падтэксты й алюзіі, невыпадкова іх (да прыкладу, «Чахарду») выключалі з рэпэртуарных зборнікаў або бязьлітасна рэдагавалі.
У «Шрамах», дзе ішла гаворка аб сацыяль-
ных вытоках падлеткавай злачыннасьці, ідэолягі з ЦК КПБ угледзелі антыпартыйныя настроі й паклёп на савецкую рэчаіснасьць.
Выпускнік акторскага факультэту Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, Яўген сыграў шмат роляў у сваіх і чужых п’есах.
Гэты досьвед дапамог яллу потым у працы памочнікам галоўнага рэжысэра па літчастцы ў Купалаўскім і Коласаўскім тэатрах, а таксама ў перакладах на беларускую мову драматургіі В. Шукшына, А. Арбузава, Н. Думбадзэ...
Яўгенава сэрца, не далічыўшы і сарака шасьці гадоў, спынілася ў дзень прэм’еры спэктаклю паводле ягонай п’есы «Востраў Алены» ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Якуба Коласа.
Яўген Шабан
29.12.1936, в. Калодзіна, цяпер Мядзельскі раён —
30.7.1982, Віцебск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Таленавітыя кнігі зусім не заўсёды пішуць добрыя й сьветлыя людзі. Таму я ніколі не набіваўся ў сябры да пісьменьнікаў, творчасьць якіх люблю. Але, калі ўсё ж наважваўся на бліжэйшае знаёмства, Бог пакуль бярог мяне ад памылак. Так здарылася й у выпадку зь Міхасём Стральцовым.
Але спачатку, яшчэ ў студэнцкія гады, адбываліся радасныя адкрыцьці ягоных твораў.
Аповесьці-эсэ «Загадка Багдановіча» з балючым разуменьнем, што ў паэта не біяграфія, a — лёс, і з тужлівым прадчуваньнем уласнага лёсу.
Міхась
Стральцоў
Апавяданьня «Сьвет Іванавіч, былы донжуан», што пачынаецца маёй улюбёнай фразай: «У тэлефоннай будцы былі двое, і я ненавідзеў іх», — фразай, зь якой, магчыма, нарадзіўся наш літаратурны мадэрнізм.
Потым было шэдэўральнае «Смаленьне вепрука» з пранізьлівым подыхам вусьцішнасьці жыцьця...
«Есьць, на жаль, рэчы непадуладныя нам, але ж ёсьць і суцяшэньне, ёсьць і надзея. У таго, хто бярэ ў рукі пяро, надзея ёсьць таксама. О, паэт да таго ж бывае крыху забабонным. Наіўны, ён хоча перамагчы сапраўднасьць, ён хоча
верыць: я засьцярогся ад бяды — бо сказаў. Дабро і надзея тут накрэсьлілі свой круг».
Ен і ў прозе, і ў паэзіі (але ў прозе ўсё ж найбольш) быў вытанчаны, аднак гранічна шчыры. Іранічны
і самаіранічны, але з такім прыхаваным болем, што часам заходзілася душа.
У тыя задушлівыя гады ягоныя кнігі азонава дыхалі неўтаймоўнай інтэлектуальнай свабодай.
За гэта трэба было разьлічвацца.
V 1981-м Стральцоў быў зьняволены ў лячэбнапрацоўны прафілякторый.
«Жыву, як выгнаны патрыцый...» — пісаў ён, гледзячы на сьвет праз закратаваныя вокны.
...Згадваю яго ў Полацку ў глыбокім экзыстэнцыяльным здумленьні каля фрэскі зь верагодным партрэтам Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.
Згадваю вясёлым і артыстычным на цэнтральным пляцы ў Наваполацку: «Валодзя, дзе Ленін? Куды помнік падзеўся? Здаецца ж, учора не пілі».
Згадваю на маім улюбёным возеры з халаднаватапрыцемным назовам Люхава. Стральцоў стаяў на асноведзі вечаровага неба з каханай жанчынаю, а ўва мне гучала ягонае нібыта не напісанае, проста выдыхнутае:
Імгненьні ёсьць пакутлівага шчасьця — Ірвуцца ўвысь і слова, і душа,
Ды толькі тое ўс'ё ў радок ня ўкласьці, Як ты яго, радок, ні падвышай.
Бо адмыслова, самадастаткова Само сабой гаворыць пачуцьцё...
На маёй першай кніжцы «Добры дзень, мая Шыпшына» пазначана: «Адрэдагаваў на грамадзкіх пачатках Міхась Стральцоў».
Мне хочацца дадаць: «Вечны патрыцый нашай літаратуры».
Міхась Стральцоў
14.2.1937, в. Сычын, Слаўгарадзкі раён —
23.8.1987, Менск.
Пахаваны на менскіх Чыжоўскіх могілках.
Ёсьць у мяне здавён такі крытэр ацэнкі паэзіі: калі з кніжкі ўразіць хоць адзін радок, запамінаю імя аўтара і чакаю наступнае сустрэчы.
Калісьці, на пачатку 1970-х, дзякуючы сябру-аднакурсьніку да маіх рук патрапіў паэтычны зборнік, які пачынаўся неяк нязвыкла-даверліва: «Я хацеў вам сказаць...»
Кніжка называлася «Непазьбежнасьць». Яна была ў папяровай вокладцы, выдадзеная абы-як, але затое — абцёрханая і з загнутымі сям-там краямі старонак, бо відавочна мела нямала чытачоў.
Да іх ліку далучыўся яшчэ адзін, пагатоў, акрамя першага радка, мяне (можа, нейкім эпічным размахам?) зачапілі й іншыя:
Мікола Купрэеў
Стаю над ^няпром.
На сьлядах сваіх продкаў Стаю...
Аўтара зборніка звалі Мікола Купрэеў. Год прамінаў за годам, яго даўнія радкі ня вялі ў памяці, а новых кніжак усё не зьяўлялася.
Другая — «Правінцыйныя фантазіі» — выйшла амаль праз трыццаць гадоў, у 1995-м, і адразу была вылучаная на Дзяржаўную прэмію імя Янкі Купалы. Камісія па прэміях аднагалосна выказалася «за», але знайшліся рупліўцы, якія настукалі куды трэба, што Купрэеў зганьбіць годнасьць ляўрэата, бо ён — «бомж», ды, апрача ўсяго, у адным з сваіх нібыта таленавітых вершаў згадаў неласкавым словам самога ггрэзыдэнта...
Саюз пісьменьнікаў даў Купрэеву сваю прэмію — імя Аркадзя Куляшова, а абласное начальства ў выглядзе своеасаблівай кампэнсацыі пастанавіла адшкадаваць паэту кватэру-аднапакаёўку ў Пружанах. На званок зь Берасьця ў райцэнтры адказалі, што Купрэеў — валацуга й алькаголік, але найвышэйшы абласны начальнік суро-
ва запытаўся ў чыноўніка, ці напісаў той сам хоць адзін верш, каб судзіць паэта...
У той час Купрэеў у бясконцых бадзяньнях па Беларусі раз-пораз заяўляўся ў часопіс «Крыніца», дзе я меў палову рэдактарскай стаўкі. Мой калега паэт і крытык Леанід Галубовіч заўсёды апекаваўся госьцем: сачыў, каб той быў сыты, памыты, па сэзоне апрануты. Але — галоўнае — «Крыніца» друкавала практычна ўсё, што тады пісаў
Мікола. Узровень шчырасьці да сябе і самых блізкіх людзей у ягоных аўтабіяграфічных аповесьцях шакаваў. Прачытаўшы «Дзіцячыя гульні...», бацька вандроўнага паэта адмовіўся пускаць таго ў хату.
Пасьля кожнага Міколавага візыту ў рэдакцыю я доўга ня мог дасягнуць душэўнага спакою, спрабуючы ўявіць, як ён жыве — хворы, незразуметы й адрынуты сваякамі, маючы недзе ўласных дзяцей, якіх калісьці, абраўшы лёс вечнага вандроўніка, пакінуў без падтрымкі... He маглі супакоіць і ягоныя вершы:
Колькі яшчэ мне, высокі Гасподзь, па сьвеце насіць пакуту?..
На ягоным надмагільлі выбітыя словы: «О, я многа хацеў вам сказаць...»
Мікола Купрэеў
25.5.1937, в. Ямнае, Рагачоўскі раён —
19.8.2004, в. Лясная, Баранавіцкі раён.
Пахаваны ў Міхнавічах, прыгарад Івацэвічаў.
Ён быў сябрам і аднадумцам Уладзімера Караткевіча, ягоным спадарожнікам у апошняй вандроўцы па Палесьсі. «Увесь час Караткевіч як бы паказвае, куды ісьці, як ісьці. I, мне здаецца, так будзе ўсё жыцьцё», — казаў ён у адным з інтэрвію.
Многія з тых, хто ня ведае імя Пятра Драчова, насамрэч добра знаёмыя зь ягонай творчасьцю, бо чыталі бліскуча аформленыя ім Караткевічавы кнігі «Зямля пад белымі крыламі» і «Чорны замак Альшанскі», бачылі ягоныя панарамы і дыярамы ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры («Гандаль у Полацку», «Пажар Магілева ў Паўночную вайну»), Музэі гісторыі мэдыцыны («Францыск Скарына трымае экзамэн у Падуанскім унівэрсытэце») і Музэі Максіма Багдановіча («Менск у 1890 годзе»), Яшчэ студэнтам я захапляўся ягонымі літаграфіямі на тэмы беларускай гісторыі, якую Драчоў ведаў і адчуваў, як мала хто іншы з нашых мастакоў.
Пятро Драчоў
Чвэрць стагодзьдзя ён адпрацаваў мастацкім рэдактарам часопісу «Бярозка», падпісаўшы ў сьвет трыста яго нумароў, а затым ягоным клопатам стаў мастацкі твар «Беларускага гістарычнага часопісу».
Гонар быць аформленым таленавітай рукою Драчова выпаў майму першаму зборніку гістарычнае прозы «Дзень, калі ўпала страла». Асабліва ўдалай, дарма што вельмі ляканічнай у вобразных сродках, атрымалася вокладка: белае вакно на чорнай асноведзі перацінала чырвоная страла.
Кнігу пачалі прадаваць у кнігарнях, і раптам яна зьнікла. Высьветлілася, што вінаватая якраз вокладка зь бел-чырвона-белым вакном. Я быў у роспачы: яшчэ не задаўнілася гісторыя зь дзіцячай кніжкаю народных казак, увесь наклад якой адправілі пад нож толькі за тое, што мастак намаляваў на замкавай вежы маленькі нацыянальны сьцяжок.
Драчоў, здаецца, перажываў ня менш за мяне.
Але на дварэ ўжо стаяў 1989-ы. У нейкіх інстанцыях, дзе разглядаўся данос маіх «добразычліўцаў», прынялі пастанову ў духу абвешчанай Міхаілам Гарбачовым перабудовы: кнігу ня рэзаць, але вокладку неадкладна перафарбаваць.
Беручы своеасаблівы рэванш, Драчоў у тых самых колерах аформіў мой новы зборнік прозы «Пяць мужчын у лесьнічоўцы». Праўда, тады наш сьцяг ужо быў дзяржаўным.
Пад ім, зноў «крамольным», над магілаю Драчова гучалі разьвітальныя прамовы.
Пятро Драчоў
6.7.1937, Пенінград, цяпер Санкт-Пецярбург, Расея —
8.5.2005, Менск.
Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Георгі Таразевіч
Пасьля Дзядоў 1988 году, якія адгукнуліся далёка за межамі Беларусі, старшыню Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР Георгія Таразевіча прызначылі кіраўніком камісіі ў расьсьледаваньні тых падзеяў.
Назаўтра ж ён накіраваўся на агульны сход нашага Саюзу пісьменьнікаў.
Сход быў надзвычай бурны. Высокі госьць шчодра раздаваў абяцаньні ўва ўсім разабрацца, абы толькі не пасылалі тэлеграфнага звароту да Гарбачова.
Сярод выступоўцаў апынуўся й я: пасьля прамовы на Дзядах цягам двух дзён на мяне склалі два пратаколы за пражываньне ў сталіцы без прапіскі а, аформіўшы трэці, абяцалі арыштаваць. «Даю слова, таварыш Арлоў, што міліцыя да Вас больш ня прыйдзе», — сказаў Таразевіч.