Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
новую «пасаду» ён гаварыў з мудрым гумарам чалавека, непахісна ўпэўненага і ў сваёй праўдзе, і нават у тым,
што ўсё будзе добра й мы
Міхась Чарняўскі
да гэтага дажывем.
Чарняўскі не памыліўся: імпэрыя, як ён і прадказваў нам, студэнтам-гісторыкам, калі эсэсэсэраўскі гмах яшчэ здаваўся непахісным, ляснулася, і мы дажылі да неза-
лежнай Беларусі.
Ен ня проста прарочыў, а набліжаў гэты дзень. Зьбіраў, здавалася б, ужо не патрэбныя нікому аскепкі гісторыі, выхоўваў — ня толькі ў навуцы — вучняў, шукаў і падтрымліваў аднадумцаў.
Кладучы цаглінку за цаглінкай у падмурак нова-
га Адраджэньня, Чарняўскі працаваў, як цэлая ўстанова. Дасьледаваў каменны і бронзавы век у Беларусі. Вывучаў сярэднявечны Мядзел. Пісаў манаграфіі й кнігі для дзяцей (памятаю, як мае сыны Раман і Багдан упадабалі «Вогнепаклоньнікаў» і «Стралу Расамахі»), Рызыкуючы патрапіць за краты, вывез з Зэльвы і захоўваў да лепшых часоў «Споведзь» Ларысы Геніюш. Ствараў «Мартыралёг» і БНФ. Адраджаў нацыянальную сацыял-дэмакратыю...
3	прыходам незалежнасьці справаў адно паболела.
Спадар Міхась браў удзел у падрыхтоўцы энцыкляпэдыяў, працягваў пісаць дзіцячыя кнігі, змагаўся за беларускамоўнасьць гістфаку БДУ, засноўваў арганізацыю «Вэтэраны Адраджэньня», адкрываў праўду пра антысавецкае падпольле на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне...
Ягоны сыход стаўся агульнанацыянальнай стратаю.
Калі на пахаваньні заплакала дуда Зьмітра Сасноўскага, а ўсьлед за ёю не стрымаў сьлёзаў і сам славуты музыка, і загартаваныя, вядомыя ўсёй Беларусі людзі, — гэтая страта адчулася яшчэ глыбей...
Клічучы замуж будучую жонку Сьвятлану, Міхась папярэдзіў: «Давядзецца выбіраць, выберу не цябе, a — Беларусь.»
«I выберу Радзіму» — назваў свой прысьвечаны Чарняўскаму фільм ягоны сябар рэжысэр Валеры Мазынскі. У фільме гучыць песьня «Ах, якія былі Пагоні», прысьвечаная лісоўчыкам — лёгкай ліцьвінскай кавалерыі, што праславілася ў войнах з Расеяй на пачатку XVII стагодзьдя. Тэкст і мэлёдыя створаныя Міхасём Чарняўскім, якому хапала таленту і на песьні.
Ах, якія былі Пагоні!
Ах, якія былі баі'.
Быццам птушкі, ляцелі коні
На чатыры канцы зямлі!
Мы Масковію шабляй мерылі, Дзідай мерылі ціхі Дунай.
Даляцелі б і да Амэрыкі, Толькі вельмі ж далёкі край... Ах, якія былі Пагоні...
Ах, якія былі Пагоні!..
Міхась Чарняўскі
7.3.1938, в. Круці, цяпер Мядзельскі раён —
20.1.2013, Менск.
Пахаваны ў в. Круці.
Вы заўважалі, што прозьвішчы нярэдка надзіва адпавядаюць іх уладальнікам? Так было і зь ім, Барысам, якога шмат хто з знаёмых сапраўды ўспрымаў як чалавека ня толькі блізкага ў перакананьнях, але і роднага па крыві. Усё, што я ведаю пра яго, пераконвае: мне б хацелася мець такога старэйшага брата.
Барыс Родзіч арганічна ня мог трываць несправядлівасьці й хлусьні.
Неяк на самым пачатку 1990-х маскоўская газэта «Правда» зьмясьціла паскудную «стацейку» свайго карэспандэнта ў Беларусі Алега Сьцепаненкі «Мама, возь-
Барыс Родзіч
мн гаднльннк».
Гэтую зьдзеклівую, пачынаючы з назову, пісаніну, скіраваную супраць вывучэньня беларускай мовы ў пачатковых клясах, дый
наагул супраць нашае мовы, хуценька перадрукавала «Советская Белоруссня».
Напісаны Барысам і ягоным сябрам адказ «Клевета — не аргумент» там, натуральна, друкаваць адмовіліся. Але артыкул ужо на наступны дзень апублікавала тагачасная «Народная газета» на чале зь Есіфам Сярэдзічам.
Барыса хапала, здаецца, на ўсё.
Ен засноўваў разам зь Міхасём Ткачовым, Алегам Трусавым, Міхасём Чарняўскім Беларускую сацыялдэмакратычную Грамаду. Ствараў на сваім заводзе суполкі Таварыства беларускай мовы і Свабодны прафсаюз. Стаў адным з заснавальнікаў мэмарыяльнага фонду «Трасьцянец»... Яшчэ за савецкім часам у яго можна
было разжыцца «Расійска-крыўскім слоўнікам» Вацлава Ластоўскага і выдадзеным замежнымі суайчыньнікамі «Кароткім аглядам гісторыі Беларусі», што разбураў савецкія гістармяграфічныя міты.
Родзіч вельмі даражыў суседзтвам і знаёмствам з Васілём Быкавым, зь якім быў у адной суполцы Беларускага Народнага Фронту.
На Барысавым 55-годзьдзі ягоны сябар і паплечнік Мікола Лавіцкі прачытаў акраверш «Родзіч», апошні радок якога гучаў, як тады здалося, занадта трывожна: «Час паляваньня на родзіча».
Але за вакном была вясна 1994-га, і гэты час ужо няўхільна набліжаўся...
Барыс ніколі ня скардзіўся на здароўе й абяцаў, што пражыве да ста гадоў. Аднак пасьля рэфэрэндуму 1995 году, які ён успрыняў як асабістую трагедыю, Родзіча апанавалі хваробы.
Яго паклалі ў шпіталь лекаваць ад язвы, а праз колькі дзён сям’і сказалі: памёр ад сардэчнай недастатковасьці. Міжволі згадваецца, што менавіта такі дыягназ паведамлялі ў сталінскі час родным расстраляных «ворагаў народу».
Родзіча хавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам і пад пільным вокам некалькіх незнаёмых нікому людзей. Аўтамабіль зь імі зьехаў толькі тады, калі над магілаю людзі засьпявалі «Магутны Божа» — як быццам сам наш хрысьціянскі гімн адпрэчыў сатанінскую сілу.
Барыс Родзіч
9.4.1939, Барысаў —
6.5.1996, Менск.
Пахаваны на могілках у пас. Калодзішчы, Менскі раён.
Калі ў сярэдзіне 1990-х ён папрасіў у мяне рэкамэндацыю ў Саюз пісьменьнікаў, а неўзабаве і ў Беларускі ПЭН-цэнтар, я крыху зьніякавеў, бо значна лягічнейшай выглядала б сытуацыя адваротная.
I рэч ня толькі ў тым, што Анатоль нарадзіўся на пятнаццаць гадоў раней.
Якраз тады я рэдагаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» (адкуль праз пару гадоў мяне звольняць зь непаўторнай фармулёўкаю — «за выпуск псторнческой н другой сомннтельной лмтературы») том «Анталёгіі беларускай паэзіі», сярод аўтараў якой быў Анатоль Кана-
Анатоль Канапелька
пелька.
Ягоныя вершы запомніліся мне сьвежасьцю й нейкім кранальным наівам, а адзін, што ў сьвядомасьці адразу зьвязаўся з 25 сакавіка, я вывучыў на памяць.
Яшчэ шалее ветравік асьнежаным крылом, ды наступае сакавік, і рушыў крыгалом.
I ўжо ня будзе лютых сьцюж... Ад самага відна, як ачышчэкьне нашых душ, да нас ідзе Вясна...
Верш гэты, дарэчы, я цытаваў у інтэрвію, якія даваў у сакавіку 2006 году на пляцы імя Кастуся Каліноўскага.
Сам паэт ужо ня мог быць там разам з намі, але ў намётавым мястэчку я пазнаёміўся зь дзьвюма ягонымі былымі студэнткамі зь філфаку Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе дацэнт Канапелька выхоўваў адданых сваёй справе выкладчыкаў і выкладчыц беларускай мовы й літаратуры, якія цяпер запрашаюць мяне на сустрэчы з вучнямі.
Анатоль таксама ня раз запрашаў да сваіх гадаванцаў, але ў апошнія гады заўсёды сутыкаўся з катэгарычнай рэктарскай забаронай, што таксама не спрыяла ягонаму ня надта моцнаму здароўю.
Ен быў бязьмежна закаханы ў творчасьць аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага.
Дзякуючы Канапельку загучалі па-беларуску шмат якія польскамоўныя творы нашага зь ім знакамітага
земляка.
У выніку Анатолевых намаганьняў ладзіліся міжнародныя навуковыя чытаньні, прысьвечаныя аўтару «Шляхціча Завальні», а на яго радзіме, у Мурагах, на беразе нашага самага таямнічага возера Нешчарда, зьявіўся помнік.
Акружаны ўлетку лугавымі званочкамі й сьлёзкамі, гвазьдзікамі й рамонкамі, ён здаецца мне помнікам і самому Анатолю Канапелысу, што, як і калярытны герой Яна Баршчэўскага, штовечар запальваў на вакне сьвечку, каб паказаць заблукалым вандроўнікам шлях.
Анатоль Канапелька 16.11.1939, Расоны — 18.12.2002, Віцебск.
Мы — толькі нечая памяць пра нас. Прысьвечаных Алесю Каралёву артыкулаў вы ня знойдзеце ў энцыкляпэдыях, але памятаюць пра яго многія.
Алесевы душа і розум прайшлі загартоўку ў Навабеліцкім дзіцячым доме, а потым у Ленінградзкім авіяпрыборабудаўнічым інстытуце. Займаючыся ў гэтай напалову засакрэчанай навучальнай установе, само паступленьне куды беларускага дзятдомаўца, няхай і з залатым школьным мэдалём, было дзівам, Каралёў трапіў у багемна-дысыдэнцкае піцерскае асяродзьдзе, якое шмат у чым вызначыла далейшае жыцьцё.
Алесь Каралёў
Безь невысокай падхорцістай постаці Алеся, заўсёды густоўна апранутага, усьмешлівага, гаваркога, зь нездымальным белчырвона-белым значком на штрыфэлі, немагчыма
ўявіць ніводнай нашай дэмакратычнай акцыі — пачынаючы з гістарычных Дзядоў 1988 году. Пасьля першага Маршу Свабоды ён стаў знаходкаю для незалежных журналістаў, дасьціпна распавёўшы, як кіраўніцтва ягонага авіярэмзаводу палохала працоўных на палітынфармацыях вусьцішнымі гісторыямі пра адмарозкаў з БНФ, што, пашыхтаваўшыся ў чэргі, гвалцілі ў спыненых трамваях маладзенькіх вагонаважатых.
Алесь Карпавіч умеў сдбраваць. у ягонай кавалерскай аднапакаёўцы перабывала добрая частка Саюзу пісьменьнікаў і Саюзу мастакоў. Дзьве паліцы ў шыкоўнай бібліятэцы займалі кнігі з аўтографамі, а сьцены ганарыліся творамі жывапісцаў Аляксея Марачкіна й Уладзімера Сулкоўскага, ювэліра Міколы Кузьміча, графікаў Міколы Купавы й Яўгена Куліка... Стасункі з Куліком у Алеся былі асаблівыя. Ен у самым сапраўдным сэнсе гэтага слова падкормліваў нашага славутага мастака й грамадзкага дзеяча, які, невылечна хворы,
Алесь Каралёў зь сястрой Любай
жыў, як птушка нябесная, у сваёй майстэрні-гарышчы і адыйшоў у Вечнасьць зусім хутка пасьля Каралёва.
А яшчэ Алеся лічылі адным з найлепшых няштатных супрацоўнікаў Менскага бюро падарожжаў. Удзячныя лісты пасьля праведзеных ім экскурсіяў прыходзілі некалі з усяго СССР. «А мы думалі, што беларусы — гэта рускія», — пісаў аўтар адной з такіх падзякаў з Эрэвану.
Алеся напаткала жудасная сьмерць ува ўласнай кватэры. У гаспадара, на целе якога забойцы пакінулі дзясяткі ранаў ім удалося знайсьці пару сотняў нямецкіх марак...
Адзін з злачынцаў не дажыў да суду. Другі, якому дапамаглі ледзь ня ўсё сьпісаць на суўдзельніка, атрымаў чатырохгадовы тэрмін і ўжо даўно на волі.
Алесь Каралёў
8.8.1940, в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі раён —
30.4.2001, Менск.
Пахаваны ў в. Старыя Цярэшкавічы.
На пачатку XXI стагодзьдзя Кастусь Тарасаў атрымаў унікальны пашпарт. Старонку, дзе ставілася адзнака аб прапісцы, аздабляла адно назва краіны. Больш нічога: ні вуліцы, ні нумароў дому й кватэры. Проста — Рэспубліка Беларусь. Прычыну такой анамаліі можна, вядома, лічыць чыста бюракратычнай. Але мне бачыцца тут рука вышэйшых сілаў. Тарасаў сапраўды быў (і застаецца) прапісаны ня ў нейкім канкрэтным месцы і годзе, а ўва ўсёй Беларусі. Дакладней —