Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
У першы ж дзень рабочых красавіцкіх страйкаў 1991-га Вера Церлюкевіч зь
яе абвостраным пачуцьцём справядлівасьці зрабілася адным з галоўных арганізатараў пратэстаў на трактарным.
Гэта быў паваротны момант яе жыцьця.
У другой палове 1990-х Вера Максімаўна Церлюкевіч напоўніцу зьведала тое, што й тысячы нашых суайчыньнікаў, якія адкрыта сталі на шлях змаганьня з рэжымам, — звальненьне з працы, арышты, правакацыі й зьбіцьцё тымі, каго ўлада называе ахоўнікамі правапарадку.
Падчас вулічных дэмакратычных акцыяў яна нязьменна апыналася ў самых гарачых месцах і звычайна выратоўвала кагосьці проста з рук разьятраных спэцназаўцаў.
Чалавеку зь яе бескампрамісным характарам у нашым грамадзтве было няпроста зарабіць сабе на хлеб. 3 палітычных матываў Веру звольнілі нават з пасады прыбіральшчыцы ў кавярні, уладальнік якой быў зацятым лукашыстам.
Пасьля гэтага яна мыла вокны ў мэблевай краме й аднойчы, упаўшы зь верхатуры, зламала сабе абедзьве рукі.
Але Церлюкевіч была з тых, каго не маглі перайначыць ні зьняволеньні, ні вечныя хваробы, ні нястача.
Яе суседка, літаратарка й архівістка Вольга Бабкова, адзначае і такія адметныя Верыны якасьці, як нязводны альтруізм і бяссрэбніцтва. 3 сваіх проста мізэрных заробкаў яна купляла дзецям знаёмых цукеркі й цестачкі.
Веру Максімаўну хавалі пад бел-чырвона-белымі
сьцягамі.
У вялікай жалобнай працэсіі ішлі ня толькі сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту, да якой яна належала, але і многія іншыя — тыя, каму простая работніца Церлюкевіч дала яскравы прыклад ахвярнасьці й непераможнай веры ў Беларусь.
Вера Церлюкевіч
13.10.1941, в. Новы Барок, Краснапольскі раён —
31.12.2000, Менск.
Пахаваная на менскіх Паўночных могілках.
Аднойчы на пачатку 1980-х я за адну ноч прачытаў кніжку пад назваю, ад якой адразу дыхнула нечым сьвежым і прытульным — «Ня плач, душа мая». Калі гэта сацрэалізм, падумалася мне, то я — японскі імпэратар.
Галоўны герой Анцюха быў пэрсанажам, безумоўна, станоўчым, але, відавочна, не савецкім. Ягоныя «цы-
Вячаслаў Дубінка.
Вячаслаў Дубінка
ганскі» лад жыцьця, нязводны гумар, авантурнасьць нагадвалі пэрсанажаў Твэна й О. Генры. Імя аўтара кнігі таксама спадабалася й надзейна легла ў памяць —
Калі пасьля выступу на Дзядах 1988 году ў мяне ўзьніклі непаразуменьні зь міліцыяй і трэба было часова зьнікнуць з далягляду, Дубінка сам знайшоў мяне і прапанаваў, колькі спатрэбіцца, жыць у яго ў майстэрні.
Пра тыя тры месяцы побач з чалавекам, што так нагадваў свайго героя Анцюху, можна напісаць яшчэ
адну аповесьць.
Народжанаму ў вальналюбным Слуцку хлапчуку зь юных гадоў праглася рассунуць межы ўласнага сьвету. У сёмым клясе ён абтрос у суседа яблыньку, атрымаў на сокавыціскальным заводзіку чырвонец, купіў білет на цягнік, дакуль хапіла грошай, а далей на даху вагону даехаў да Адэсы, — каб убачыць мора і гэткім самым чынам ірвануць назад — насустрач матуліным кухталям.
Колішні заўсёднік сустрэчаў у нонканфармісцкім інтэлігенцкім асяродку «На Паддашку», Дубінка застанецца ўнікальным для Беларусі творцам. За тое, каб выдаць яму пасьведчаньне сябра сваёй суполкі, галасавалі прыёмныя камісіі чатырох творчых саюзаў — журналістаў, пісьменьнікаў, мастакоў і народных майстроў.
Ягоныя вандроўныя нарысы прыводзяць на памяць
творы славутага Рышарда Капусьцінскага. Прасякнутыя незьнішчальнай іроніяй кнігі «Браты сьвятой ночы» і «Сындыкат Мані Дулі», як і «Ня плач, душа мая», маглі 6 стаць літаратурным грунтам для авантурных сэрыялаў.
Але найбольшую славу прынесла Дубінку старадаўняе беларускае мастацтва выцінанкі, якое менавіта ён вярнуў зь нябыту. Выцінанкі Вячаслава Дубінкі ілюструюць многія беларускія кніжкі, дапа-
магаюць мультыплікатарам здабываць міжнародныя прэміі, проста захапляюць сваёй сьціплай геніяльнасьцю. Знайдзіце, да прыкладу, у альбомах твор пад назовам «Пеўні ловяць сэрцам дух прыгожы»...
Міліцыя колькі разоў затрымлівала «ненармальнага» з нажніцамі і паперай на вакзалах і ў аэрапортах. А пісаць, ізноў прыцягваючы ўвагу пільных ахоўнікаў парадку, ён найбольш любіў на менскім паштамце.
Ягонае сэрца спынілася на паўдарозе, на паўслове, на паўсправе. Рыхтаваў да друку кнігу прозы. Шукаў дакумэнты пра «другое слуцкае паўстаньне», што выбухнула ў 1967-м супраць няправеднага савецкага суду...
Заходзячы на паштамт, я дагэтуль чакаю дзіва: а раптам у чалавечым тлуме сустрэну ўважлівы цёплы позірк ягоных неверагодна жывых вачэй?..
Вячаслаў Дубінка
17.12.1941, Слуцак — 10.8.2010, Менск
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Выпускнік правінцыйнай расейскамоўнай школы Міхась Ткачоў да паступленьня на гістарычны факультэт БДУ рыхтаваўся паводле беларускіх падручнікаў, бо быў перакананы, што ў сталіцы БССР усё па-беларуску. Пагарду да роднай мовы ён сустрэне ўжо ў прыёмнай камісіі, але студэнцкія гады толькі ўмацуюць яго нацыянальнае пачуцьцё.
Мая першая сустрэча з Ткачовым адбылася падчас археалягічных раскопак, якія ён вёў у родным Амсьціславе. Ад таго дня засталося адчуваньне ўпэўненасьці й камфортнасьці, якія потым заўсёды апа-
Міхась Ткачоў
ноўвалі побач зь ім. Вялікі, дужы, чарнявы, ён, здавалася, проста выпраменьваў гэтую ўпэўненасьць. Я думаю, што прычынаю была ягоная нязьменная вера ў сваю праўду, у эўрапейс-
кую гісторыю нашай краіны, у вартасьць справы, якой прысьвяціў жыцьцё.
Вынікам яго дасьледаваньняў абарончага дойлідзтва сталі кандыдацкая й доктарская дысэртацыі на гэтую тэму, а таксама кнігі «Замкі Беларусі», «Замкі і людзі», «Старажытны Амсьціслаў»...
Працуючы загадчыкам катэдры ў Гарадзенскім унівэрсытэце, ён бескампрамісна бараніў ад мясцовых чыноўнікаў гістарычную забудову гораду. Даходзіла да зваротаў у Саўмін СССР, пасьля чаго Ткачова спрабавалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за «клевету на органы Советской властн».
Пільную ўвагу КГБ выклікаў і заснаваны зь непасрэдным удзелам Ткачова гарадзенскі гістарычна-культурны клюб «Паходня», які зьбіраў сотні людзей на свае асьветніцкія вечарыны, што ўсё часьцей ператвараліся ў палітычныя дыскусіі.
Вяртаньне ў 1989 годзе Ткачова ў Менск (як, дарэчы, і мой пераезд у сталіцу) адыёзная газэтка «Славян-
скнй набат» пазьней назаве акцыяй, сплянаванай ЦРУ. Такім чынам амэрыканская выведка далучылася, у прыватнасьці, да выпуску Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі, што было галоўным клопатам Міхася на пасадзе галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыкляпэдыя».
«Варожы агент» гаварыў пра сваю місію наступным чынам:
«Мы пакажам і вернем імёны тых, хто не шкадаваў
свайго здароўя і жыцьця, ішоў гэтым цяжкім торам дзеля будучыні нашай. Мы вернем народу тыя імёны, якія доўга ганьбілі, плямілі, трымалі ў спэцсховах».
У тыя вызначальныя для будучыні краіны гады Ткачоў быў у авангардзе нацыянальна-дэмакратычных сілаў: браў удзел у стварэньні «Мартыралёгу Беларусі», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, стаў ініцыятарам аднаўленьня ў Беларусі сацыял-дэмакратычнага руху і ўзначаліў Цэнтральную раду Грамады (БСДГ).
Незадоўга да сваёй трагічна раньняй сьмерці ён казаў у інтэрвію:
«Нягледзячы ні на якія адкаты, працягваю верыць у наш народ, у яго рашучасьць у крытычныя моманты гісторыі, калі на карту ставіцца лёс нацыі».
Міхась Ткачоў
10.3.1942, Амсьціслаў— 31.10.1992, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Мой пульхны нататнік з тэлефонамі ды адрасамі сяброў і знаёмых пачынаецца з эпіграфу — вершу Ніны Мацяш:
• Намарозіць радня па крыві... Адагрэе радня па долі.
У дзяцінстве яна была, на першы погляд, звычайнай дзяўчынкай. Ну, можа, крыху больш засяроджанай, чым раўналеткі. Заглыбленай у сябе. Душа ўжо прадчувала хваробу, што таілася ў генах.
Сямнаццацігадовая
Ніна
Мацяш
вясковая дзяўчына перажыла сапраўднае шчасьце, даведаўшыся, што залічаная на «францускі» факультэт Менскага інстытуту замежных моваў. Але зусім хутка, яшчэ на першым курсе, грымнула бяда... У інстытут
Ніна вярнулася толькі праз чатыры гады, за шэсьць сэмэстраў здаўшы экзамэны экстэрнам. Атрымаўшы дыплём, выдатна ведала францускую й нямецкую. Ангельскую й польскую вывучыла самастойна.
Невылечная хвароба на ўсё астатняе жыцьцё прыкула Ніну да інваліднага вазка. Але яна ўспрыняла гэта не як свой крыж, а як сваю адзначанасьць, і здолела зьдзейсьніцца ў некалькіх іпастасях.
Яна ўзьнялася ў шэраг нашых выдатных паэтак, атрымаўшы высокія літаратурныя ўзнагароды і галоўную зь іх — чытацкую любоў. Зрабілася прызнанай перакладчыцай, пераўвасобіўшы па-беларуску паэзію нобэлеўскай ляўрэаткі Віславы Шымборскай, «Маленькага прынца» Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры, паэтаў францускай «Пляяды»...
Яна зь дзяцінства марыла падарожнічаць, каб пабачыць сьвет, і ўрэчаісьніла мроі, пабываўшы ў Варшаве, Бэрліне, Парыжы.
Ніна Мацяш стала бяссігрэчным маральным аўтарытэтам краіны. Пры ўсёй розьніцы лёсаў я паставіў бы яе ў адзін шэраг з Ларысай Геніюш. Я асабіста ведаю дзясяткі людзей, якія прыйшлі да Беларусі дзякуючы Ніне. А іх былі сотні, а мо і тысячы.
Ці трэба казаць, як Ніна Мацяш ставілася да цяперашняй улады? Афіцыйныя сымбалі, зацьверджаныя пасьля рэфэрэндуму 1995 году, Ніна публічна называла «сымболікай часовага ўраду». Калі недзе «наверсе» яе выкрасьлілі з кандыдатаў на Дзяржаўную прэмію, я адразу падумаў, што Ніна ўсё адно адмовілася б прыняць
узнагароду ад рэжыму, які пагарджае нацыянальнымі каштоўнасьцямі, і найперш самай сьвятой —■ моваю.
Яна ўжо не пасьпела пакарміць мяне сваёй неверагодна смачнай гарбузовай кашай, як абяцала падчас апошняй сустрэчы.
Калі скончылася дзяцінства, я рэдка плакаў, але, пачуўшы горкую навіну пра
Нінін сыход, ня здолеў стрымаць сьлёз.
Наша мудрая пісьменьніца і крытык Альбіна Сямёнава ў тыя дні назвала Мацяш чалавекам эўрапейскага кшталту, асобаю зь ліку абраньнікаў Божых, якія жывуць у рытме гэтага абраньніцтва. Сапраўды, за два дні да адыходу Ніна яшчэ выступала перад чытачамі.
У нашым беларускім космасе зьвініць яе радокзапавет: «Аддавайся жыцыро сьветланосна!»
Ніна Мацяш
20.9.1943, в. Нівы, цяпер Бярозаўскі раён —
19.12.2008, Белаазёрск.
Калі хтосьці лічыць, што мае дачыненьне да беларускай культуры, і пры гэтым ня ведае імя Міхася Раманюка, значыць, гэты хтосьці насамрэч — чалавек ад нашае культуры бясконца далёкі.