Імёны свабоды
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
У творах Селешчука мэтафізыка заўсёды прысутнічала. He абыйшлося безь яе і ў ягонай сьмерці.
Толькі раніцой ён вярнуўся ў курортны італійскі гарадок з Рыму, які марыў убачыць з маленства.
Падступная хваля падпільнавала яго каля самага берагу. Кажуць, у лёгкіх нават не было вады.
Мікола Селяшчук
4.8.1947, в. Вялікарыта, Маларыцкі раён —
25.9.1996, Сабаўдыя, Італія.
Пахаваны ў Берасьці.
Віталь Скалабан
Калі Нацыянальны архіў знаходзіўся ў самым цэнтры Менску, мы раз-пораз сустракаліся на лавачцы ў Аляксандраўскім сквэры. Каля Купалы, казаў ён. Разам з прывітаньнем спадар Віталь заўсёды дарыў сваю адметную ўсьмешку чалавека, якому вядома неверагодна шмат, а празь вялікія веды, як заначана яшчэ ў Кнізе кніг, душу бярэ ў палон і вялікі смутак.
Аднойчы я ўзгадаў у размове показку савецкіх часоў. Пісьменьнікі падзяляюцца на дзьве часткі: тых, хто садзіцца і піша, і тых, хто піша й садзіцца. Ён адразу ўдакладніў, што існавала і трэцяя катэгорыя —■ хто садзіўся й пісаў, каб садзіць іншых. У той час Скалабан працаваў з адпаведнымі фондамі дваццатыхтрыццатых гадоў XX стагодзьдзя, ня проста вяртаючы імёны, факты і падзеі, але аднаўляючы панараму тагачаснага літаратурнага жыцьця.
Ягонае адметнае прозьвішча магло здавацца вясёлым. А вось мне ў ім найперш чулася скала. Ен і быў такім — магутным фізычна і стакроць мацнейшым інтэлектуальна.
Адзін з найлепшых айчынных архівістаў, які адкрьгў мноства таямніцаў беларускага нацыянальнага руху, нашае культуры двух мінулых стагодзьдзяў, які на роўных вёў свае маўклівыя гаворкі зь Мітрафанам Доўнар-Запольскім, Усеваладам Ігнатоўскім, Максімам Гарэцкім...
Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, які сам не па чутках знаёмы з архіўнымі сховішчамі, дакладна заўважыў, што многія іх дасьледнікі хварэюць на сындром «скупога рыцара». Скалабан жа сапраўды быў рыцарам неверагодна шчодрым: з сваёй нязьменнай хітрынкаю ў вачах падказваў маладзейшым калегам шляхі пошукаў, выступаў на
вечарынах, пісаў сцэнары, зьяўляўся ў «свабодаўскіх» праграмах «Беларуская Атлянтыда», «Вострая Брама», «Вольная студыя», што для чалавека на афіцыйнай пасадзе было яшчэ і рызыкай.
У ягоных публікацыях гісторыя набывала плоць і кроў і пачынала прамаўляць, крычаць, сьмяяцца, стагнаць і плакаць галасамі жывых рэальных людзей.
Разам зь Людмілай Рублеўскай ён напісаў п’есу «Людвіка і Фабіян», прысьвечаную каханьню Зоські Верас (у віленскім доме якой Скалабан ня раз бываў) і расстралянага ў 1920-м Фабіяна Шантыра — таксама пісьменьніка, першага наркама нацыянальных справаў БССР і першай ахвяры бальшавіцкага тэрору і ў беларускай палітыцы, і ў нашай літаратуры.
П’еса ўражвала. Цікавы літаратурны вынік абяцаў працяг. Мне ўяўлядася ўжо цэлая кніга драматургічных твораў, з старонак якой загавораць тыя катаваныя, зломденыя і нязломныя, на доўгія дзесяцігодзьдзі забароненыя, каго Віталь Скалабан ведаў, відаць, лепей за ўсіх.
Ен быў у самым росквіце сіл. Яго сыход, бясспрэчна, быў стратаю агульнанацыянальнага маштабу.
Без дапамогі Віталя Скалабана два папярэднія выданьні маёй кнігі «Імёны Свабоды» былі б нашмат бяднейшымі.
Віталь Скалабан
5.8.1947. в. Шылавічы, Слонімскі раён — 20.8.2011, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Пасьля Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту ён скончыў Вышэйшыя рэжысэрскія курсы ў тэатры на Малой Броннай у Маскве, дзе займаўся ў майстэрні Анатоля Эфраса.
Ен атрымліваў прэстыжныя ролі ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа і Тэатры юнага гледача, а потым ставіў на розных сцэнах рэспублікі п’есы Янкі Купалы, Уладзімера Караткевіча, Андрэя Макаёнка...
Але Мікола Трухан меў запаветную мару пра боль-
шае.
Ен лічыў абсалютна
Мікола
Трухан
ненармальным, што двухмільённы Менск мае ўсяго дзясятак тэатральных калектываў.
Дзякуючы Міколу, якому дапамагаў шырока вядомы сёньня рэжысэр Віталь Баркоўскі, нашая сталіца
й уся краіна ў 1990-я атрымалі новы тэатар. Ужо сама яго назва — «Дзе-Я?» — змушала гледача не шамацець цукерачнымі абгорткамі, a — думаць.
У гэтым тэатры на ўскраіне гораду ўзімку заўсёды было — хоць ваўкоў ганяй.
Аднойчы падчас спэктаклю нехта з гледачоў ня вытрымаў і накінуў на пасінелую ад холаду акторку сваю куртку.
Але, не ўважаючы на праблемы зь фінансаваньнем, «Дзе-Я?» мела сваю адданую публіку, якую вабілі Труханава рэжысэрская сьмеласьць і неардынарнасьць, філязофская заглыбленасьць у таямніцы чалавечага быцьця і нейкая непаўторная сардэчнасьць.
Разам з сваімі акторамі-аднадумцамі ён па-новаму перачытваў Шэксьпіра, Гогаля, Чэхава.
Ен вярнуў на беларускую сцэну драматургію Францішка Аляхновіча, паставіўшы паводле ягоных п’есаў спэктаклі «Чорт і Баба», «Здань» і «Круці не круці — трэба памярці».
Зьдзейсьніўшы своеасаблівы прарыў, тэатар «Дзе-Я?» некалькі разоў зь нязьменным посьпехам выступаў на ўсясьветна вядомых фэстах тэатральнага мастацтва ў Эдынбургу, дзе ў 1996 годзе пастаноўка «Круці не круці...» атрымала найвышэйшую адзнаку крытыкаў.
Аднак чыноўнікі ад культуры ды іхнія куратары наверсе ставіліся да посьпехаў Міколы Трухана насьцярожана.
Двойчы без уцямных тлумачэньняў былі адхіленыя хадайніцтвы аб наданьні яму званьня заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
Трухан памёр у часе аднаго з айчынных фэстываляў: проста своечасова ня выйшаў з гатэльнага нумару. «Няхай адсыпаецца», — вырашылі акторы...
У ягоным раньнім сыходзе таксама было штосьці тэатральнае.
Безь Міколы Трухана Менскі драматычны тэатар «Дзе-Я?» ціха кануў у Лету.
Мікола Трухан
18.8.1947, мяст. Плешчаніцы, Лагойскі раён —
20.3.1999, Маладэчна.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Філёзафы сьцьвярджаюць, што свабода ніколі не прыходзіць да таго, хто яе не чакае. Уладзімер Плешчанка ня проста чакаў свабоду — ён набліжаў яе прыход.
У Віцебску — без усякага перабольшаньня — яго ведалі ўсе. Болей за пятнаццаць гадоў Уладзімер у маразы і сьпёку, у дождж і завеі не радзей, чым кожны панядзелак і чацьвер, а часам амаль штодня выходзіў на самы шматлюдны ў горадзе тралейбусны прыпынак каля гэтак званага Сіняга дому і разгортваў белчырвона-белы сьцяг.
Уладзімер Плешчанка
Хтосьці лічыў ці, дакладней, спрабаваў абвясьціць яго блазнам. Але большасьць віцяблянаў ставіліся да Плешчанкі калі не з разуменьнем, дык, прынамсі,
з павагаю.
Каля Сіняга дому можна было атрымаць незалежныя газэты й улёткі, паставіць подпіс за свайго кандыдата на выбарах, параіцца і паспрачацца. Зянон Пазьняк назваў змаганьне Плешчанкі найболып блізкім да мэтаду Гандзі.
Калі ўладзімер на звыклым месцы некалькі дзён адсутнічаў, увесь горад ведаў: ягоны несанкцыянаваны пікет зноў разагналі, а адзін з старэйшых віцебскіх апазыцыянэраў, а ў апошнія гады — старшыня абласной рады КХП БНФ сядзіць пад чарговым арыштам.
Аднойчы яго не было цэлыя сем месяцаў: быў зьняволены ў зьвязку зь вядомай справай зьнікненьня бюсту Аляксандра Суворава, які патапіў у крыві паўстаньне Касьцюшкі. Айчынныя пінкертоны палічылі, што чалавек з хворым сэрцам здолеў перацягнуць трохсоткіляграмовы бюст генэралісымуса ў суседні двор.
Зрэшты, з увагі на тое, што інжынэр Уладзімер Плешчанка некалі быў вядомым на ўвесь Савецкі Саюз рацыяналізатарам, такія высновы не выглядаюць фантастычнымі.
3 гэтае ж прычыны наўрад ці быў чыста сымбалічным удзел Плешчанкі ў групе легендарнага Мірона, што вывешвае нацыянальныя сьцягі ў месцах, даступных, здавалася б, толькі анёлам.
Дарэчы, седзячы за кратамі, Уладзімер сваімі нястомнымі зваротамі ў розныя інстанцыі здолеў дамагчыся вызваленьня маладога вязьня Ігара Мацьвеева, якога асудзілі на вялікі тэрмін за забойства, хоць насамрэч непаўналетні хлопец нікога не забіваў.
Свой апошні сямідзённы арышт за акцыю, прысьвечаную Дню Волі, Плешчанка адбываў у гарачую вясну 2006-га.
У траўні яго сэрца, што раней перажыло два інфаркты, ужо ня вытрымала.
На саракавы дзень, як яго душа адляцела ў Вечнасьць, сябры ўладзімера паставілі на віцебскай Усыіенскай горцы мэмарыяльны крыж з надпісам: «Ахвярам нялюдзкага рэжыму».
Уладзімер Плешчанка
25.7.1948, в. Вароны, Віцебскі раён —
20.5.2006, в. Вароны.
Пахаваны на могілках каля в. Друкава, Віцебскі раён.
Наагул я даволі скептычна стаўлюся да астролягаў і ўсякіх прадказаньняў. Але ёсьць сярод зьвездароў, як называлі адмыслоўцаў гэтае дакладнае навукі продкі, асоба, што выклікае ў мяне толысі ўдзячныя пачуцьці. Гаворка ідзе пра Васіля Нямчына, які, жывучы шэсьцьсот гадоў таму, паабяцаў нашаму зь ім роднаму Полацку ў XXI стагодзьдзі зноў зрабіцца
сталічным горадам.
Я ведаю яшчэ аднаго чалавека, якому гэтае прароцтва надзвычай падабалася. Але, нават калі б яго, прароцтва, і не было, Мікалай Ільніцкі, безумоўна, зрабіў бы для
Мікалай Ільніцкі
Полацку ня менш.
Можна любіць нашу першую сталіцу па-рознаму. Зьбіраць пра яе паштоўкі. Прывозіць туды сяброў на экскурсіі. Здымаць пра калыску беларускай гісторыі
фільмы і пісаць кнігі. Любоў Мікалая Ільніцкага была ці ня самая складаная ў сваім ажыцьцяўленьні.
Пятнаццаць гадоў ён узначальваў Полацкі нацыянальны гістарычна-культурны запаведнік. Немагчыма нават
уявіць, колькі за гэты час яму давялося пераадолець бюракратычных рагатак, колькіх чыноўнікаў рознага рангу пераканаць, колькі людзей зрабіць сваімі аднадумцамі...
Я з вусьцішшу думаю, што здарылася 6, каб у 1991-м на гэтую пасаду прыйшоў ня ён. Ці пабагацеў бы горад на помнікі Эўфрасіньні і Сімяону Полацкаму? Ці атрымала б краіна створаную ў адрэстаўраваных мурах Полацкай акадэміі мастацкую галерэю? Ці мелі б мы міжнародны фэстываль арганнай музыкі «Званы Сафіі»? Верагодна, нешта з гэтага толькі пачатага пераліку і зьявілася б без Ільніцкага, але ўсяго разам — упэўнены •— не было 6.
Шмат у чым дзякуючы менавіта яму даўняе прадбачаньне Нямчына пачало зьдзяйсьняцца: наш зь ім родны горад зь яго запаведнікам, Сафійскім саборам, СпасаЭўфрасіньнеўскім манастыром, больш чым дзясяткам музэяў, зь яго ўнівэрсытэтам, няўхільна становіцца адным з культурных і духоўных цэнтраў краіны. У 2010-м Полацак быў абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі.
Мікалай з паўслова разумеў нас з фотамастаком Сяргеем Плыткевічам у часе працы над кнігаю «Ад Полацку пачаўся сьвет». На яе прэзэнтацыі мы бачыліся апошні раз •— у той цудоўнай залі Музэю-бібліятэкі Сімяона Полацкага, дзе ўжо ў час пісаных і няпісаных забаронаў выступалі рэдактары «Нашае Нівы» і часопісу «ARCHE», сьпявалі Зьміцер Бартосік і Віктар Шалкевіч...