Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Аляксееў калега Леанід Сапранецкі называе яго ня
толькі сьледчым найвышэйшага клясу, але і чалавекам з крыштальным сумленьнем.
У новай іпастасі праваабаронцы Філіпчанка дапамагаў адстойваць свае інтарэсы свабодным прафсаюзам ды іншым грамадзкім структурам, якія былі ня ў ласцы ва ўлады.
Знаёмыя кажуць, што ён нагадваў «мужыцкага адваката» Францішка Багушэвіча — з гатовасьцю браўся за складаныя справы простых людзей.
Адна з такіх справаў сталася для яго фатальнай. У жанчыны-пэнсіянэркі, заслужанага будаўніка Беларусі, у абход закону забралі пакой у двухпакаёвай кватэры. Філіпчанка дабіваўся адмены гэтай пастановы два гады.
Вычарпаўшы ўсе сродкі змаганьня зь беззаконьнем, Аляксей у роспачы адважыўся на крайні крок: пісьмова паведаміў, што, калі судовыя чыноўнікі не скасуюць рашэньня, ён публічна спаліць сябе. Улады нічога не зрабілі, каб прадухіліць трагедыю.
Гэта здарылася 8 ліпеня 1998 году.
Яшчэ бясконцыя дваццаць тры дні Аляксей жыў у рэанімацыі, амаль увесь час знаходзячыся ў прытомнасьці.
Ягоны брат па духу праваабаронца Валеры Шчукін, які нёс на пахаваньні крыж, сказаў, што не ўхваляе ўчынку Філіпчанкі, бо апошнюю кулю трэба пакідаць для ворага, але дадаў, што бясконца захапляецца асабістай мужнасьцю калегі.
«Хартыя-97» пасьмяротна прысудзіла Аляксею сваю першую прэмію за праваабарончую дзейнасьць.
Аляксей Філіпчанка
6.11.1949, Расея —
31.7.1998, Наваполацак.
Ці лёгка чвэрць стагодзьдзя быць своеасаблівай візытоўкаю дзяржавы ў дзясятках краінаў? Асабліва калі вы ня проста мільгаеце на самітах, канфэрэнцыях і фэстывалях, a — шукаеце дапамогу мільёнам людзей, што трапілі ў бяду.
Адказ на гэтае пытаньне мог даць Генадзь Грушавы, чалавек, імя якога ў нашай краіне ведаў, бадай, кожны.
Ён быў філёзафам, доктарам навук, дасьледаваў гісторыю філязофіі й грамадзка-палітычнай думкі часоў Адраджэньня й Асьветніцтва, больш за сорак гадоў выкладаў у альма-матэр — Беларускім дзяржаўным
Генадзь
Грушавы
унівэрсытэце. Але сталася так, што ў беларускай гісторыі Генадзь застанецца не сваімі навуковымі штудыямі, а дзякуючы таму, што, адклаўшы іх, узяўся ратаваць цэлую нацыю. У гэ-
тым для яго палягала найвышэйшая філязофія.
У 1989-м ён узначаліў «чарнобыльскі» камітэт Беларускага Народнага Фронту, адным з арганізатараў якога быў. Праз год Грушавы, ужо дэпутат Вярхоўнага Савету і сябра Апазыцыі БНФ, ператварыў камітэт у дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобылю».
Есьць людзі роздуму (датычна філёзафа лепей сказаць — здумленьня), людзі дзеяньня і людзі выніку. Генадзь адпавядаў усім гэтым характарыстыкам, але найперш ён, замяняючы сабой цэлыя міністэрствы, камісіі ды камітэты, быў чалавекам фантастычнага выніку.
Ня мэдыкі, а філёзаф Грушавы зьвярнуў увагу сьвету на маштабы чарнобыльскай катастрофы і неабходнасьць ратаваць генафонд найбольш пацярпелай краіны.
За пэрыяд дзейнасьці Фонду дапамогу ад яго атрымалі больш за 2 мільёны жыхароў Беларусі. Толькі за першыя дзесяць гадоў у краіну было ўвезена на паўмільёну даляраў мэдыкамэнтаў.
Сотні тысяч дзяцей прайшлі рэабілітацыю й азда-
Мо якраз з гэтае прычыны дзяржаўныя структуры паглядалі на Фонд як на канкурэнта. У другой палове 1990-х праз пагрозу арышту і сам Генадзь мусіў на цэлы год зьехаць «на аздараўленьне» ў Нямеччыну.
На прэс-канфэрэнцыі, якую Грушавы склікаў у сьнежні 2012-га (акурат у той дзень, калі дваццаць тры гады таму першая група дзяцей паляцела лекавацца за мяжу), ён паведаміў, што Фонд спыняе працу: «Мы павінны былі падняць гэтае правінцыйнае грамадзтва на дзейнасьць, зьвязаную з самадапамогай, з тым, каб ратаваць сваіх дзяцей уласнымі сіламі, і мы таго дасягнулі. Прыйшоў час іншых дзеяньняў і іншых праектаў».
Апошні раз мы бачыліся зь ім у вузкім коле, дзе абмяркоўвалася ідэя скліканьня Другога кангрэсу ў абарону незалежнасьці. Я ня ведаў, што ўжо некалькі гадоў Генадзь хворы на лейкемію...
Генадзь Грушавы
27.7.1950, Менск — 28.1.2014, Менск.
Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
Віталь Гарановіч
Уявіце сабе, што вы зайшлі ў школу, а там усё па-беларуску: шыльдачкі на кабінэтах, абвесткі, клясныя насьценгазэты, расклад урокаў... Па-беларуску гавораць і сустрэтыя ў калідоры дзяўчаткі, і выкладчыкі ў настаўніцкай, і, вядома, сам дырэктар, які радасна паціскае вам руку ды запрашае перад выступам на гарбату з свойскімі прысмакамі. Такая вось выспачка той Беларусі, якой яна магла б стаць.
Магла 6... А сярэдняя школа № 3 у Глыбокім такою і стала. I заставалася, пакуль дырэктарам там быў ён, Віталь Гарановіч. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры, паэт, патрыёт гораду і краіны, які ганарыўся, што ягоныя выхаванцы былі ў 2006-м і ў 2010-м на Плошчы, сядзелі потым «на сутках», выходзілі адтуль яшчэ больш перакананымі ў сваёй праўдзе.
Я тройчы выступаў у яго школе і заўсёды вяртаўся дадому з адчуваньнем ня проста недарэмна пражытага дня, а з тым пачуцьцём, якое грэе душу, напрыклад, пасьля новага напісанага апавяданьня.
Бывае — каб разварушыць санлівую аўдыторыю — даводзіцца абвяшчаць конкурс на самае цікавае пытаньне, а калі і гэта не дапамагае, выдумляць гэтыя пытаньні самому. У Глыбокім усё было наадварот: каб паспрабаваў там правесьці яшчэ і свой выратавальны конкурс, ніколі не пасьпеў бы на апошні менскі аўтобус.
Апошняя, відаць, ува ўсёй Віцебскай вобласьці сапраўды беларуская гарадзкая школа (ды яшчэ з паглыбленым вывучэньнем ангельскай, францускай і, натуральна, беларускай моваў, а таксама матэматыкі) зрабілася бяльмом на воку «обруснтелям» рознага рангу.
Дырэктару была абвешчаная вайна. Пачаліся праверкі. Аднекуль зьявіліся бацькі, якія патрабавалі стварыць у СШ № 3 расейскамоўныя клясы, нібыта ўсе
астатнія глыбоцкія школы не былі расейскімі. Пра многае Гарановіч не хацеў казаць нават сябрам.
Калі ён напісаў заяву пра сыход паводле ўласнага жаданьня, у гэтае жаданьне ніхто не паверыў.
Школу хуценька перарабілі на расейскую.
Былога дырэктара, які працаваў у раённым прафсаюзе работнікаў адукацыі, змушалі напісаць яшчэ адну заяву — пра выхад з падазронага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і пераход у саюз надзейны і правільны, што падкрэсьлівала кіраваньне ў ім былога міліцэйскага генэрала. Гарановіч наадрэз адмовіўся.
За некалькі дзён да яго сьмерці каля школы сьпілавалі вячыстыя таполі, пад якімі прызначалі спатканьні многія пакаленьні выпускнікоў...
Ці гучаць цяпер на школьных вечарынах напісаныя на вершы Віталя Гарановіча «Глыбоцкі вальс» і «Глыбоцкае танга»? Ці адбылася ў школе прэзэнтацыя прысьвечанай яго памяці кнігі «Пагавары са мной»?
Віталь Гарановіч
7.1.1952, в. Ермакі, Маладэчанскі раён —
17.4.2012, Глыбокае.
Пахаваны ў в. Рабунь, Вілейскі раён.
У Алеся быў моцны поціск рукі. Ды й самога яго нельга назваць чалавекам слабым. У нашую
гістарычную восень 1988-га Емяльянаў ня проста стаў сябрам Арганізацыйнага камітэту БНФ «Адраджэньне». На маю думку, яму ў тыя тыдні належала адна з ключавых роляў. Тагачасны літкансультант Саюзу пісьменыгі-
каў, Алесь выдатна зразумеў стратэгічныя магчымасьці сваёй пасады і напоўніцу выкарыстоўваў іх.
Праз тыдзень пасьля векапомных Дзядоў «Звязда» разам зь іншымі афіцыйнымі выданьнямі зьмясьціла нататку пад назваю «Прыйшла ў рэдакцыю лістоўк'а».
Алесь Емяльянаў
Галоўным у публікацыі быў не камэнтар, а сама інфармацыя пра тое, што рэгістрацыя створаных на месцы працы ці жыхарства групаў падтрымкі БНФ ад-
бываецца па адрасе: Менск, вул. Фрунзэ, 5, Саюз пісьменьнікаў, Алесь Емяльянаў.
Ужо ў дзень зьяўленьня нататкі Алесеў кабінэт
ператварыўся ў штаб-кватэру Аргкамітэту. За дзень там бывалі сотні людзей, якія ехалі з усёй Беларусі: прывозілі дакумэнты й сьпісы, атрымлівалі ўлёткі й праграмы, хавалі ў дыпляматы і заплечнікі нацыянальныя сьцягі. Тамсама, у нашым Саюзе, з дапамогаю Алеся праходзілі й першыя паседжаньні фронтаўскага Аргкамітэту...
Нейкім дзівам у тыя дні ён яшчэ пасьпяваў пісаць вершы.
Прычакала — у нямым прасьцягу дзідамі ўзрастае сьмела рунь, і пад бел-чырвона-белым сьцягам крылы разьвінае Беларусь.
У сваёй кнізе ўспамінаў «Доўгая дарога дадому» Быкаў згадвае, як паэт Алесь Емяльянаў публічна прызнаўся, што яго вэрбаваў КГБ. «Пісьменьніцкая грамадзкасьць, — піша Васіль Уладзімеравіч, — падвергла яго астракізму, хоць было невядома — за што: за тое, што вэрбавалі, ці за тое, што ён прызнаўся». Ня выключана, што найбольш выступалі супраць Алеся якраз тыя, што насамрэч супрацоўнічалі з «органамі», але не пакаяліся.
Емяльянаў меў разьвітае пачуцьцё гумару, а таму, відаць, толькі пасьмяяўся 6 з гісторыі, якая адбылася падчас гэтак званых прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Алесева дачка Міхаліна, прыйшоўшы на свой участак, даведалася, што яе бацыса-нябожчык ужо прагаласаў датэрмінова і нават здолеў сам расыіісацца.
Алесь Емяльянаў
20.3.1952, в. Забалоцьце, Чавускі раён —
6.10.2005, в. Рубяжэвічы, Стаўпецкі раён.
Пахаваны ў в. Буцявічы, Менскі раён.
Ён быў першым у маім жыцьці гарадзкім хлопцам, які гаварьгў па-беларуску. He з тэлеэкрану, ня з сцэны, не для публікі, а проста ў жыцьці.
Ягоную мову я пачуў на перапынку паміж першымі лекцыямі на гістфаку БДУ, куды мы паступілі ў 1970-м, каб неўзабаве зрабіцца найлепшымі сябрамі, каб разам бадзяцца па Беларусі, езьдзіць у будатрады, зачытвацца Караткевічам (гэта Генадзь даў мне «Каласы пад сярпом тваім», адкрыўшы невядомага раней пісьменьніка і — цэлы сьвет), і марыць пра тое, чаго, здавалася, мелі шанец дачакацца толькі будучыя дзеці і ўнукі, — пра Не-
Генадзь
Кулажанка
залежнасьць.
Нашыя погляды не былі таямніцаю для факультэцкага начальства — асабліва пасьля таго, як мы стварылі Клюб аматараў піва ды яшчэ з Генадзевай ініцыятывы
пачалі выдаваць літаратурны альманах «Мілавіца», што стаўся пераемнікам сканфіскаванага гэбістамі наваполацкага «Блакітнага ліхтара».
На дзяржаўным экзамэне па навуковым камунізьме прафэсар Круцысо вынес нам, маючы на ўвазе сваю самую перадавую «навуку», аднолькавы вэрдыкт: «Вы ўва ўсё гэта ня верыце». Я атрымаў у дыплёме адзіны «траяк», а Генадзь мусіў колькі разоў хадзіць на пераздачу.
Кулажанка быў начыста пазбаўлены генаў сэрвільнасьці й лёкайства, а вось генамі авантурнасьці быў надзелены занадта шчодра. Ен лічыў, што на вышэйшай пасадзе чалавек здольны больш пасьпяхова ажыцьцяўляць свае ідэі. Дзеля кар’ернага росту пайшоў працаваць у камсамол, а потым папрасіўся ў Аўганістан ■— дарадцам у справах моладзі. Неўзабаве я атрымаў ліст з прызнаньнем зробленага ўчынку памылкай. Карыстаючыся недасьведчанасьцю армейскага цэнзара, Генадзь пытаўся ў мяне, што рабілі б продкі, каб у час Грунвальду хтосьці прыехаў да іх на танках будаваць сацыялізм.