• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Аднойчы ён. парушыўшы інструкцыю, сеў у аўганскую таксоўку...
    Празь некалькі дзён да Генадзевага бацькі, вядомага эканаміста ўладзімера Кулажанкі, прыехала цэлая дэлегацыя: спачатку мэдсястра зрабіла прафэсару, каб не памёр ад стрэсу, укол, a потым яму паведамілі, што сын гераічна загінуў.
    Але ўсё было, верагодна, зусім ня так. Іначай — чаму не прывезьлі родным стандартнай дамавіны хаця б з сымбалічнымі парэшткамі?
    Чаму пад выглядам маскоўскага карэспандэнта да мяне прыяжджаў гэбіст, які задаваў пытаньні, што аніяк не маглі спатрэбіцца для газэтнага нарысу? 3-за мяжы на адрас Генадзевага дзеда, якога ўжо даўно не было на сьвеце, прыйшла загадкавая бандэроля зь Бібліяй. А потым, ужо пасьля вываду савецкіх войскаў з Аўгану, у прэсу пратачыліся скупыя зьвесткі пра бязьлітасна расстралянае цяжкой артылерыяй паўстаньне ваеннапалонных у турме каля аўганска-пакістанскае мяжы, сярод удзельнікаў і кіраўнікоў якога мог быць Генадзь.
    Маці, сёстры Вольга і Людміла, жонка Ліда й сын Уладзя дагэтуль ня страчваюць надзеі. Мне таксама сьніцца мая сустрэча з Генадзем — чалавекам, зь якім. я ўпершыню загаварыў па-беларуску, маім да сёньня найдаражэйшым сябрам.
    Генадзь Кулажанка
    26.7.1952, Менск —
    у ліпені 1981 зьнік бязь вестак у Аўганістане.
    Мы не былі сябрамі. Ён, старэйшы ўсяго на некалькі месяцаў, рана пачаў друкавацца і — калі я яшчэ толькі марыў пра першую публікацыю — ужо працаваў у часопісе «Полымя», галоўным на той час літаратурным выданьні рэспублікі.
    Уладзіслаў пісаў «правільныя» апавяданьні, якія нярэдка друкаваліся ў сьвяточных нумарах «ЛіМу». Іхнімі героямі рабіліся то вэтэраны, то, як тады пісалі ў розных ідэалягічных пастановах, «людзі працы». Адзіным, што мяне прываблівала ў ягоных творах, была добрая
    беларуская мова.
    Уладзіслаў
    Нашыя стасункі ня сталі бліжэйшымі і тады, калі я ў 1988-м стаў супрацоўнікам выдавецтва «Мастацкая літаратура», дзе Рубанаў загадваў аддзелам прозы і быў сакратаром партыйнай арганізацыі.
    Але пасьля Дзядоў Ta­ro году штосьці ў нашых стасунках зрушылася. He, яго не было тады ні на ўсходніх могілках, ні ў полі каля Курапатаў, аднак, калі мяне за выступ на мітынгу 30 кастрычніка пачалі назаўтра ж звальняць з працы, Уладзіслаў цалкам нечакана апынуўся сярод маіх актыўных абаронцаў.
    Якраз тады мне да рук
    трапіў часопіс «Крыніца» з апавяданьнем Рубанава «Артыстка», і я з радасным зьдзіўленьнем убачыў, што ён можа пісаць зусім іначай — нязмушана-лёгка, з празрыстай глыбінёю, з гульнёй падтэкстаў і імкненьнем спасьцігнуць парадоксы жыцьця.
    Уладзіслаў Рубанаў стаўся яскравым прыкладам таго, як вольнае паветра тых гадоў разьнявольвала людзей мастацтва.
    Ен на вачах рабіўся чалавекам унутрана свабодным, захопленым зусім іншымі ідэямі, героямі й сюжэтамі. 3 шэрага вопрадня зьяўляўся на сьвет новы, цікавы й арыгінальны пісьменьнік, што засьведчыла публікацыя ў першых нумарах «Маладосці» за 1994 год ягонага paMany «Не аднойчы забіты».
    У творы сутыкаліся тры сьветы: фізычная паўсядзённасьць, рэальнасьць сноў і сьвет душаў тых, хто ўжо прайшоў свой зямны шлях.
    На думку аўтара, менавіта гэты, трэці сьвет, дзе сілы згоды, любові і гармоніі знаходзяцца ў жорсткім супрацьстаяньні зь сіламі хаосу і разбурэньня, і кіруе нашым быцьцём.
    Раман вельмі паўплываў на Рубанава. Нязвыкла маўклівы і засяроджана-заглыблены, ён, здавалася, сапраўды здолеў зазірнуць у сфэры забароненыя і небясьпечныя.
    Магчыма, так і было, бо празь некалькі месяцаў Уладзіслаў раптоўна і невытлумачальна памёр на сорак другім годзе жыцьця.
    На пахаваньні мы гаварылі, што яго сыход — страта для нашай літаратуры, і гэтыя словы не былі дзяжурнымі.
    Уладзіслаў Рубанаў
    15.12.1952, в. Аляксандраўка-1, Слаўгарадзкі раён —
    21.7.1994, Менск.
    Пахаваны на могілках у в. Міханавічы, Менскі раён.
    Валеры Масьлюк — адзін з найболып цікавых і сьмелых тэатральных рэжысэраў Беларусі 1980—1990-х гадоў.
    Ен зьявіўся на сьвет у адзін з мною год у прыгараднай полацкай вёсцы. У дзяцінстве мы бегалі па адных сьцежках, купаліся ў адной Дзьвіне і, магчыма, разам удзельнічалі ў бойках «гарадзкіх» зь «дзеравенскімі», але нашыя дарогі сыйшліся толысі ў 1980-м. Тады ён, нядаўні выпускнік рэжысэрскага факультэту менскай «тэатралкі», паставіў на сцэне Беларускага тэатру імя Якуба Коласа спэктакаль «Клемэнс» паводле п’есы літоўца Казіса Саі. Я езьдзіў на гэтую пастаноўку пяць разоў. Прыпавесьць Саі ў Валеравым прачытаньні поўнілася рызыкоўнымі падтэкстамі. Яна дыхала свабодай і ўспрымалася як выклік ціхай барталямэеўскай ночы брэжнеўскага застою. У адной зь песьняў на вершы Алеся Разанава, што гучалі ў спэктаклі, сьпявалася:
    Валеры Масьлюк
    I гэты час, і гэты. лад — не назаўсёды...
    Потым Масьлюк ставіў Шэксьпіра й Гогаля, Дзюрэнмата і Уільямза... За пастаноўку быкаўскага «Знаку бяды» ён у 1986 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. Ягоныя яркія відовішчныя спэктаклі былі мэтафарычнымі й асацыятыўнымі, народжанымі сучаснай тэатральнай эстэтыкай.
    Шмат хто перакананы, што Купалавы «Тутэйшыя» прыйшлі на сцэну дзякуючы Міколу Пінігіну, але насамрэч першую пастаноўку ажыцьцявіў у 1982-м на сцэне Магілеўскага абласнога тэатру Валеры Масьлюк, які, дарэчы, сам выконваў ролю Янкі Здольніка.
    У яго былі прэстыжныя прэміі й высокія тэатраль-
    Валеры Масьлюк (крайні справа) з акторамі-коласаўцамі. 1981 г.
    ныя пасады. Ен пісаў таленавітыя п’есы і трапяткія вершы, падобныя да ягоных графічных малюнкаў.
    Ягонае жыцьцё, якое Генадзь Бураўкін у прадмове да пасьмяротнай Валеравай кнігі паэзіі, графікі й драматургіі назваў «палётам у нязьведанае», раптоўна абарвалася. На маю думку, да гэтай раньняй сьмерці найперш прычыніўся глыбокі душэўны разлад, выкліканы беларускай рэчаіснасьцю канца 1990-х, якая бязьлітасна перакрэсьліла мары й ідэалы.
    У апошніх Валеравых вершах вытанчаную паэзію часта замянялі боль і смутак:
    Мы завемся — Беларусы, Б’ем у грудзі, нібы ў звон, I скарыліся прымусу, Узьвялі яго на трон...
    Валеры Масьлюк
    30.3.1953, в. Ропна, Полацкі раён —
    26.8.2001, Віцебск.
    Пахаваны ў Вушачах.
    Сяргей Кавалёў
    Зь Сяргеем мы вучыліся на гістфаку БДУ Ён друкаваў расейскамоўныя вершы ў нашым самвыдавецкім альманаху «Мілавіца», якім цікавілася ня толькі факультэцкае начальства, але і літаратуразнаўцы з КГБ.
    Ад нас Сяргея адрозьнівалі неюначая сур’ёзнасьць і стрыманасьць.
    Хвароба ўжо трымала яго ў сваіх, тады яшчэ не сьмяротных, кіпцюрах.
    Пасьля ўнівэрсытэту нашыя дарогі разыйшліся. Сяргей абараніў дысэртацыю, выкладаў гісторыю ў Віцебскім тэхналягічным інстытуце.
    Цяпер я ведаю, што гэта было ня проста выкладаньне, a — заглыбленьне ў мінуласьць, прага спасьцігнуць адметнасьць тысячагадовага шляху беларусаў, каб убачыць іх гістарычную пэрспэктыву.
    Ягонае вяртаньне да Беларусі было доўгім і пакутлівым. Але яно адбылося.
    Сяргей Кавалёў стаў прыхільнікам БНФ, рашуча і назаўсёды перайшоў на беларускую мову ў сваіх лекцыях і ў вершах.
    У 1999-м яго з палітычных матываў адхілілі ад выкладчыцкай працы. Гэта сталася фатальным ударам для Сяргеевага здароўя.
    Замест узнагародаў за ахвярную працу й удзел у міжнародных навуковых канфэрэнцыях таленавіты лектар і дасьледнік атрымаў пасьведчаньне інваліда другой, а потым і першай групы.
    Але Кавалёў ня здаўся.
    Катастрафічна хутка страчваючы слых, зрок, каардынацыю рухаў, ён усё ж здолеў завяршыць галоўную працу свайго жыцьця, якой даў назоў «Шлях: твары, думкі, галасы».
    Жанр гэтага твору на многія тысячы радкоў Сяргей вызначыў як «рыфмаваная гісторыя ў адценьнях беларускага духу».
    «Шлях» ужо пасьля сьмерці аўтара з нумару ў нумар друкавала газэта «Наша слова». Яе чытачам Кавалёў вядомы як С. Квіцень. Сваім псэўданімам Сяргей падкрэсьліваў імкненьне паквітацца з тымі, хто пазбаўляў беларусаў іх гісторыі, а значыць, хацеў пазбавіць і будучыні.
    Зямны шлях майго аднакурсьніка абарваўся якраз у дзень яго 50-годзьдзя.
    На надмагільным помніку Сяргея Кавалёва паводле ягонага запавету выбітая Пагоня.
    Сяргей Кавапёў
    24.7.1953, Віцебск —
    24.7.2003, Віцебск.
    Ён быў маім аднакурсьнікам і сябрам, зь якім мы гаварылі на адной мове.
    Ен нярэдка станавіўся першым чытачом маіх тэкстаў.
    Нас збліжала й агульная прага вандраваньняў. Мы разам блукалі па вуліцах Полацку і Рыгі, сядзелі за гасьцінным сталом у зэльвенскай хаце Ларысы Геніюш, палохаючы сьвіцязянак, плавалі ў таямнічай начной Сьвіцязі й сустрэліся на берагах Гарыні зь мядзьведзем, які кіраваўся на блізкі пчальнік, а таму паставіўся да нас амаль па-сяброўску.
    Нават сваё вясельле з На-
    Валеры
    Шаблюк
    тальляй, таксама гісторыкам, Валера гуляў не ў рэстарацыі, а на маляўнічым поплаве, там, дзе пачынаецца Нёман. У той вечар мясцовыя бабры ўражана
    назіралі за нашым з Шаблюком сьвяточным заплывам
    і расыгіваньнем пляшкі шампанскага проста на нёманскай строме.
    Пасьля гістарычнага факультэту БДУ ён працаваў
    у школе.
    Вучні бязьмежна любілі яго й за цікавыя ўрокі, і за іхні працяг — падарожжы ў Полацак, Наваградак, Нясьвіж, Вільню, туды, дзе чутны голас самой беларускай Гісторыі.
    Сотні юных душаў Валера вучьгў любіць сваё і зацята бараніць яго яшчэ тады, калі вынаходнікі гэтых папулярных сёньня слоганаў яшчэ не нарадзіліся.
    Муза Кліё прывяла Шаблюка ў акадэмічны Інстытут гісторыі, зрабіла археолягам — дасьледнікам старадаўніх паселішчаў у басэйне ягонага ўлюбёнага Нёману й аўтарам некалькіх кніжак, прысьвечаных тым адметным мясьцінам.
    Ен быў зь ліку гісторыкаў, якія не хаваліся ад сучаснасьці ў сваіх кабінэтах ці ў раскопах. He ра-
    дзей, чым у сяброўскім коле, мы сустракаліся зь ім у сярэдзіне дзевяностых гадоў на дэмакратычных акцыях. Ен балюча перажываў рэфэрэндум 1995-га, але, адрозна ад некаторых калегаў, ня кідаўся ў роспач і не лічыў, што ўсё страчана.
    Валера загінуў страшна й недарэчна — на пешаходнай зэбры пад уласнымі вокнамі яго зьбіла службовая машына генэральнага пракурора Беларусі, кіроўца якога катаўся ў сьвяточны дзень па горадзе з прыяцелькамі.
    Майму сябру не хапіла часу абараніць доктарскую дысэртацыю й напісаць свае гістарычныя аповесьці.
    Але Валерава прысутнасьць доўжыцца — у дочках Насьці й Вераніцы, у вучнях, у яго артыкулах, якіх толысі ў Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі блізу сотні. (Артыкул пра самога Шаблюка «энцыкляпэдысты» зьмясьціць забыліся.)