Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Яе душа адлятала ў нябёсы пад ціхую музыку Вялікага Княства.
Арына Вячорка
14.4.1961, Менск — 9.4.2012, Вільня.
Пахаваная на могілках у в. Міханавічы, Менскі раён.
Юры Завадзкі быў з тых дзясяткаў, а мо й сотняў тысяч беларусаў, чыё жыцьцё зьмянілі падзеі сакавіка 2006 году. Праўда, жыць Юрыю, што таксама адчуў сябе грамадзянінам будучай вольнае краіны, заставалася лічаныя дні.
Маладэчанец Завадзкі займаўся бізнэсам у Расеі, аднак напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў адмыслова прыехаў на Радзіму. 19 сакавіка ён з старэйшай дачкой Ірынай ня змог дабрацца да Менску, бо ўсе электрычкі, як і іншы транспарт, былі адмененыя.
Ірына, студэнтка аддзяленьня фатаграфіі Менска-
Юры Завадзкі
га тэхналягічнага каледжу, зьявілася ў Менску назаўтра і засталася ў намётавым мястэчку.
Два дні на гэтай тэрыторыі свабоды, якую яе абаронцы назвалі пляцам Каліноўскага, быў і спадар Юры — падвозіў харчы і цёплыя рэчы, шчасьлівымі вачыма глядзеў на дачку й яе сяброў.
Пасьля ліквідацыі намётавага лягеру спэцназам Ірына Завадзкая апынулася сярод сотняў арыштаваных. Так званае беларускае тэлебачаньне перадало, што ўсіх жанчын вызвалілі. Гэта быў той выпадак, калі
людзі, найперш блізкія схопленых, гатовыя былі паверыць нават БТ.
Але дачкі не было двое сутак, і Юры, які ніколі не наракаў на здароўе, перажыў першы сардэчны прыступ. Ен знайшоў Ірыну, прарваўся на суд, дзе адкрыта сказаў, што думае пра рэжым і яго абаронцаў у судзейскіх ман-
Менская вясна — 2006
тыях. Потым насіў у турму перадачы, сустракаў Ірыну як гераіню, перажываў, калі яе за бел-чырвона-белы значок затрымлівалі людзі ў форме і ў цывільным.
Неўзабаве Юрыя выклікаў на размову дырэктар доччынага каледжу Аляксандар Гайдукевіч. Высьветлілася, што Ірына — яшчэ ўчора выдатніца, здольная фотамастачка, удзельніца й пераможца выставаў і конкурсаў — «ужасно опозормла учебное заведенне». Завадзкі адмовіўся «хорошо повлнять на правонарушнтелышцу» і заявіў, што ганарыцца дачкой.
Гэтым разам ягонае сэрца ня вытрымала.
Юры ўжо не прышле адлічанай з каледжу дачцэ sms-ку, як рабіў гэта штодзень усе апошнія гады. Яны не паедуць разам на рыбалку. Але Ірына перакананая, што яна з сваімі малодшым братам Жэнем і сястрой Марынай будуць жыць у іншай Беларусі. Той, якой не пасьпеў убачыць іх бацька.
Юры Завадзкі
9.11.1961, Маладэчна — 17.4.2006, Маладэчна.
У Менску пакуль што ёсьць вуліца Маркса, на якой я жыву й якую пасьля сьмерці Габрыеля Гарсія Маркеса перайменаваў для сябе і сяброў у вуліцу Маркеса. Але часам мне хочацца назваць яе і вуліцай Марцава. Асабліва калі праходжу паўзь вядомую кавярню «News Cafe».
Раней там дзень пры дні можна было ўбачыць журналіста, рэдактара і выдаўца Пятра Марцава. На маладых клёнах распускаліся першыя лісьцікі або вецер гнаў па ходніках срэбную дуйку, а Марцаў — то за вулічным столікам, то за шклом, звычайна ў атачэньні прыгожых жанчын — быў
Пётар Марцаў
там прысутны, здавалася, заўсёды. Ен сядзеў з лэптопам і кубкам кавы або нечым крыху мацнейшым, і гэтае відовішча дзіўным чынам нараджала ў душы спакой і раўнавагу.
Ен ужо быў легендай.
Пасьля ўдзелу ў гістарычных «Дзядах» 1988 году Пётар мусіў разьвітацца з працай у Беларускім тэлеграфным агенцтве.
У адыёзным часопісе «Полнтмческпй собеседнмк», друкаваным органе ЦК КПБ, тады зьявіўся ар-
тыкул, які палохаў чытача сваёй адметнаю назвай «Кто он, П. Марцев?».
Прайшоўшы добрую школу карэспандэнта, а затым дырэктара карпункту тыднёвіка «Коммерсанть» у Беларусі й агенцтва «Постфактум», Марцаў у 1992-м пачаў выдаваць «Белорусскую деловую газету» (БДГ), a затым штотыднёвік «Ммя» ды штомесячнік «БДГ. Для служебного пользовання». Думаю, ня я адзін бачыў, як
у шапіках «Белсаюздруку» сьвежыя нумары гэтых газэт разьляталіся, як гарачыя піражкі.
Гэта былі сапраўды зорныя выданьні, дзе працавалі журналісты з Божай іскрай, жывое слова якіх уплывала не адно на чытачоў, на дзелавыя, палітычныя й культурніцкія колы, але і на сытуацыю ў краіне...
Пералік тэмаў, артыкулаў, інтэрвію, журналісцкіх расьсьледаваньняў, якія я й цяпер добра памятаю, атрымаўся б занадта доўгім. Асабіста я ўдзячны Марцаву за фантастычную па колькасьці ўдзельнікаў тэлефонную «жывую лінію», якую мы вялі з адным з найталенавіцейшых супрацоўнікаў «БДГ» Сяргеем Шапранам. За маю пэрсанальную рубрыку «С нсторпей на «Вы». За публікацыю газэтнай вэрсіі нашай з Генадзем Сагановічам кнігі «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі».
Узровень газэт Пятра Марцава быў такім, што ва ўмовах, калі ўлада ня проста спыніла час, а павярнула яго назад, выхад БДГ жывіў надзею на перамены.
Быў момант, калі Пятра папярэдзілі, што рыхтуецца яго зьнікненьне-забойства. Марцаў, купіўшы квіток на самалёт у Нямеччыну, наняў на ўскраіне Менску кватэру і на месяц лёг на дно...
Увесну 2006-га выпуск «БДГ» быў спынены. Марцаву прыпомнілі, відаць, і ўдзел у стварэньні вядомага фільму «Звычайны прэзыдэнт»...
У пяцьдзесят два гады ён за лічаныя дні згарэў ад вострага лейкозу.
На пахаваньні старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна назвала Марцава і ўсё зьвязанае зь ім «самай яркай старонкай найноўшай беларускай журналістыкі».
Пётар Марцаў
14.4.1962, Менск — 13.9.2014, Менск.
Пахаваны на менскіх Усходніх могілках.
Мы былі знаёмыя вельмі даўно, хоць (гэта, як зазвычай, разумееш, калі ўжо нічога нельга зьмяніць) маглі б сустракацца часьцей. Тым ня менш я меў адмысловы зварот да яе, на які Тацяна заўсёды весела адгукалася, — «ветраная жанчына». У тлумачальным слоўніку беларускай мовы вы знойдзеце два значэньні гэтага слова. Другое ў дадзеным выпадку аніяк не пасавала.
Цяпер, калі пабачылі сьвет вельмі раньнія Таніны вершы, бачыш, што іх аўтарка ўжо тады ведала ці прадчувала, у якую гавань плыве.
Студэнткаю журфаку БДУ, дзе яна вучылася на «зор-
Тацяна Сапач
ным» курсе — разам з Барысам Пятровічам, Ігарам Герменчуком, Сяргеем Навумчыкам, будучым мужам Сяргеем Дубаўцом, — Тацяна завіхалася ў легендарнай «Майстроўні».
Прыехаўшы працаваць па разьмеркаваньні ў Гомель (дагэтуль памятаю ейныя гомельскія блінцы), засноўвала там з мужам моладзевую суполку «Талака».
Зьявіўшыся ў Менску на радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», у 1987-м стварыла праграму «Альбаросіка», якая ня толькі адгукалася на тагачасныя зьмены ў грамадзтве, але і імкнулася паскараць іх.
Потым быў пераезд Дубаўцоў у Вільню. Разам зь сябрамі яны ехалі адраджаць у нашай старажытнай сталіцы беларускае жыцьцё. Аднак напачатку апынуліся ў самым віры змаганьня літоўцаў за незалежнасьць. Таня, стаўшы сваёй на нелегальным радыё, якое выходзіла ў этэр з гарышча Палаца спорту, заклікала беларусаў Літвы падтрымаць імкненьне да выхаду з імпэрыі. Тое самае яна рабіла на незалежным тэлебачаньні, перадачы якога запісваліся на кватэрах, а вяшчаньне ішло з Коўні...
Ад 1991-га і да аўтакатастрофы, вестка пра якую працяла сэрцы ўсіх, хто ведаў Тацяну, яна дваццаць гадоў рыхтавала беларускую тэлепраграму «Віленскі сшытак».
А было ж яшчэ і супрацоўніцтва з Радыё Свабода і радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі», арганізацыя беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Сьвятога Мікалая...
Але найперш Таня была і застанецца паэткай.
У напісаным ёю немагчыма знайсьці выпадковыя радкі. Будзённае, штохвіліннае, мімалётнае яе талент нязьменна ператвараў у нябеснае й касьмічнае.
Вядуць усе гасьцінцы і сьцяжыны туды, дзе цераз рэчку гразкі брод. Там па калена.
Там раней прайшлі.
А яумею плаваць адмыслова...
На яе дзень нараджэньня ў роднай вёсцы штогод адбываюцца прысьвечаныя Тані чытаньні. А з-за пагоркаў, над якімі, паводле няпісанага запавету, была разьвеяная частка праху, плыве срэбнае рэха яе голасу...
Тацяна Сапач (у замужжы Дубавец)
26.8.1962, в. Маркава, Маладэчанскі раён —
27.12.2010, паблізу г. Алітуса, Літва.
Пахаваная ў в. Маркава.
Аляксей Мельнікаў
Ён быў з тых, пра каго кажуць: як ня з гэтага сьвету. Гаворачы зь ім у бібліятэцы, за каваю або на кіназдымках, я ня раз лавіў сябе на адчуваньні, што ён тут, недзе побач са мной, і ў той самы момант недзе ў іншым вымярэньні.
Мы пазнаёміліся з Аляксеем падчас працы над фільмам «Эўфрасіньня Полацкая», які ў 1989-м паводле майго сцэнару здымала ў Полацку і Кіеве кінастудыя «Летапіс». Мельнікава, які толькі што пераехаў у Менск і стаў супрацоўнікам акадэмічнага Інстытуту літаратуры, запрасілі навуковым кансультантам. Лепшай кандыдатуры нельга было і ўявіць. Аляксей якраз падрыхтаваў да абароны дысэртацыю, прысьвечаную жыцьцяпісам беларускіх сьвятых. Дзякуючы яму ўпершыню загучалі па-беларуску «Жыцьцяпісы» Эўфрасіньні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрама і Мэркура Смаленскіх.
Аляксей быў глыбокім дасьледнікам і ня менш глыбокім хрысьціянінам. Нягледзячы на сваю навуковасьць, яго рукапісы й кнігі, якіх Аляксей ужо не пасыіеў убачыць — «Найпадобнейшая Эўфрасіньня Полацкая» і «Кірыл, япіскап Тураўскі: жыцьцё, спадчына, сьветапогляд» — чытаюцца лёгка й захапляльна. За імі паўстае высакародны элегантны вобраз маладога вучонага, бліскучага
палеміста, вытанчанага эстэта. Адна з нашых агульных знаёмых напісала ва ўспамінах пра Аляксеева ўменьне апранацца, як «лёнданскі дэндзі». Насамрэч гэты дэндзі быў менскі — у белым гарнітуры і сьнежнай кашулі зь яркім чырвоным гальштукам.
Неяк у маёй зь ім спрэчцы Аляксей урэшце пагадзіўся з думкаю, што маральнага прагрэсу не існуе. Я, памятаецца, казаў пра матрыцу гісторыі, якая ўдрукоўвае адны й тыя ж сытуацыі ў розныя эпохі, а чалавек, што апынаецца перад маральным выбарам, — той самы.
Ужо па сыходзе Аляксея ў іншасьвет я адшукаў у адным зь ягоных тэкстаў афарыстычнае рэзюмэ да той нашай размовы: «Сапраўды, гісторыя — гэта мы самі, толькі вельмі даўно».
У Хрыстовым веку яго знайшлі забітым у сьценах уласнай кватэры.
Сьвятло таленту Аляксея працягвае ісьці да нас. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» выпусьціла важкі том «Зь неапублікаванай спадчыны», куды, апрача манаграфій і артыкулаў, увайшлі ягоныя пранізьлівыя, напоўненыя прадчуваньнем трагедыі вершы:
Госпад ішоў супакоеным горадам, сіняю замецьцю, шляхам нябачным: небам. азораным зорамі, зорамі;
сьветам, асьвечаным плачамі, плачамі.
Позьні вандроўнік, вар’ят і паэта, гнаны ў бяссоньне натхн'ёнаю марай, убачыў, адзіны, пайшоў за ім сьледам, сьветла ўздыхнуўшы: «Нарэшце, ўладару!»