• Газеты, часопісы і г.д.
  • Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

    Імёны свабоды

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 668с.
    2015
    139.03 МБ
    Сястра Валеры Тацяна, якая ўжо даўно жыве ў Аўстраліі, піша мне лісты па-беларуску. Мовы яна вучылася ад брата.
    Валеры Шаблюк
    3.8.1953, Узда —
    2.5.1997, Менск.
    Пахаваны на менскіх Паўночных могілках.
    Адны жывуць розумам і таму ўспрымаюць жыцьцё як камэдыю.
    Другія жывуць пачуцьцямі, і для іх зямны шлях — трагедыя.
    Алесь Асташонак жыў пачуцьцямі. Зь ім бывала ўдумна, бывала весела, бывала нясьцерпна, але ніколі не бывала сумна.
    Кім толысі ён ні працаваў!
    Перакладчыкам у Альжыры, выхавальнікам у ПТВ, выкладчыкам францускае мовы, рэдактарам часопісу «Крыніца», асыстэнтам псыхіятра й асыстэнтам нарколяга... Але на сваім
    Алесь Асташонак
    месцы Алесь быў адно за пісьмовым сталом.
    Ен цікава й імкліва пачынаў. Прадмову да яго першай кнігі прозы «Фарбы душы» напісаў Алесь Адамовіч.
    Асташонкава п’еса «Камэдыянт» пасьля сцэнічнага ўвасабленьня зьявілася ў вэрсіі мастацкага тэлефільму, а іншы фільм паводле Алесевага сцэнару — «Сон» — атрымаў першую прэмію на міжнародным конкурсе ў Гішпаніі. Нашыя дзеці чыталі ў ягоных таленавітых перакладах на беларускую мову «Востраў скарбаў» Стывэнсана й «Плянэту малпаў» Пёра Буля.
    Ен быў ня з тых літаратараў, што хаваюцца пад пісьмовым сталом ад падзеяў у краіне.
    Яго адметнае аблічча памятаюць удзельнікі менскіх Дзядоў 1988-га, пасьля якіх Асташонак доўга ачуньваў ад атрыманага каля ўсходніх могілак хрыбеталомнага ўдару прафэсіянала ў цывільным. Я быў сьведкам Алесевых пакутаў, бо пасьля тых падзеяў на мяне палявала міліцыя і кватэра Асташонка на некалькі тыдняў сталася маім прытулкам.
    Ды нязьмерна цяжэйшымі для яго заўсёды былі пакуты душы — па-дзіцячаму даверлівай і безабароннай. Аднойчы, начытаўшыся газэтаў, Алесь прыйшоў у бар Дому літаратара і прапанаваў мне й астатнім прысутным неадкладна абвясьціць бестэрміновую галадоўку пратэсту ў адказ на нейкую заяву прэм’ера Вячаслава Кебіча.
    Што б прапанаваў Асташонак, пагартаўшы сёньняшнія незалежныя газэты ды пачытаўшы навіны на сайтах?
    У сярэдзіне 1990-х ён мусіў пакінуць Беларусь — не з палітычных прычынаў (быў уцягнуты блізкім чалавекам у фінансавую авантуру), але, як сам лічыў, без магчымасьці вярнуцца. Гэтае расстаньне сталася фатальным.
    Я стаю каля вакна, нібы герой Алесевай пасьмяротнай кнігі «Жоўты колер белага сьнегу», і ўяўляю, як недзе там, можа, зусім побач, Алесь таксама стаіць пры вакне і, магчыма, чуе, як я ціха прамаўляю ягонае ўлюбёнае: «Vita brevis, Patria aeterna» — «Жыцьцё кароткае, Радзіма вечная».
    Алесь Асташонак
    1.6.1954, Менск —
    7.9.2004, Кіеў, Украіна.
    Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
    Пры канцы 1980-х ксёндз Пятрайціс у нас у Полацку быў чалавекам-легендай. Калі ўсіх, хто сьвядома гаварыў па-беларуску, яшчэ можна было зьлічыць па пальцах, калі мой старэйшы сын пытаўся, чаму на нашай мове размаўляюць толькі нашыя знаёмыя, пранеслася чутка, што ў блізкім навакольлі зьявіўся беларускамоўны
    каталіцкі сьвятар, прычым літовец...
    Скончыўшы Ковенскую духоўную сэмінарыю й атрымаўшы сьвятарскае пасьвячэньне, малады ксёндз Уладас Пятрайціс прыехаў служыць у Мёры. Тамтэй-
    шы касьцёл, як, зрэшты,
    Уладзіслаў Пятрайціс
    практычна ўсе тагачасныя беларускія касьцёлы, быў польскамоўны. Айцец Уладас мог прыняць «традыцыю» і мець, як бальшыня тутэйшага клеру, адносна спакойнае жыцьцё, бо па-
    водле савецкага календару пачыналася перабудова.
    Аднак здарылася іншае.
    Аналёгія з «Марсіянскімі хронікамі» Рэя Брэдбэры будзе занадта сьмелай, але беларуская стыхія ваколіц і самога невялікага гарадка колішняй Віленскай губэрні пачала мяняць сьветапогляд сьвятара й ягоную мову.
    Калі ў Полацку асьвячалі крыж ахвярам сталінскага тэрору, прысутныя ўпершыню ў жыцьці пачулі беларускамоўныя малітвы.
    Пісьменьніца ІрынаЖарнасек узялася выдаваць разам зь Пятрайцісам газэту «Голас душы» — адно зь пер-
    шых каталіцкіх выданьняў. Ірына напаўжартам паставіла ўмову: возьмецца за гэтую справу толькі тады, калі «калега» дасканала авалодае беларускай моваю. Падчас маёй першай сустрэчы з айцом Уладзіславам, якая адбылася неўзабаве, ён ужо гаварыў па-беларуску, прынамсі, лепей за двух маіх знаёмых народных пісьменьнікаў Беларусі.
    Шмат хто памятае казань Пятрайціса пасьля рэфэрэндуму 1995 году. Сьвя-
    Касьцёл Унебаўзяцьця Дзевы Марыі ў Мёрах, дзе служыў ксёндз Уладзіслаў Пятрайціс
    тар з гневам казаў з амбону, што Пагоня з крыжам Хрыста зьмененая на зорку сатаны. Ен пытаўся: што робяць у касьцёле людзі, якія
    галасавалі супроць Крыжа, за сьцяг, пад якім зачынялі храмы і вывозілі сьвятароў у Сібір? Некаторыя верніцы
    разгублена плакалі.
    Пятрайціс многае зрабіў упершыню. Запачаткаваў пілігрымкі сваіх парафіянаў да Будслаўскай Божай Маці. Паставіў першы на той час у Эўропе помнік ненароджанаму дзіцяці. Пакінуў пасьля сябе ў Слабодцы на Браслаўшчыне помнік Эўфрасіньні Полацкай.
    Праяжджаючы празь Мёры, я заўсёды пытаюся каля касьцёлу, дзе вуліца імя ўладзіслава Пятрайціса?
    Уладзіслаў Пятрайціс
    20.1.1955, в. Пацэнуляй, Радзьвіліскі раён, Літва —
    9.5.2012, в. Іказьнь, Браслаўскі раён.
    Пахаваны ў Мёрах.
    Уладзімер Емяльянчык
    Адна зь яго кнігаў, прысьвечаная Касьцюшку, называецца словамі нашага знакамітага суайчыньніка: «Нарадзіўся я ліцьвінам». Усьлед за правадыром паўстанцаў тое самае мог сказаць пра сябе й Емяльянчык. I абліччам, і характарам ён быў падобны да іх — тых, хто ў мінулыя стагодзьдзі браў у рукі зброю, ня верачы ў перамогу, але ведаючы, што свабода стане на некалькі крокаў бліжэйшая.
    Уладзімер нарадзіўся побач з старажытным шасьцісотгадовым мястэчкам Мыш пад Баранавічамі, тым самым, дзе прайшло маленства аднаго з найвыбітнейшых эўрапейскіх палкаводцаў XVII стагодзьдзя гетмана Яна Караля Хадкевіча. Здаецца, якраз гэтая акалічнасьць прадвызначыла тое, што Емяльянчык абраў сваёй музаю Кліё.
    Ен стаў адным з аўтараў выдадзеных у першай палове 1990-х «Нарысаў гісторыі Беларусі», якія неўзабаве трапілі ў разрад «нацыяналістычных».
    Сгудэнты БДУ і навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю нават пасьля бяссонных начэй, прабаўленых у кампаніі сяброў ці каханых, не маглі задрамаць на ягоных лекцыях, дзе заўсёды было месца і досьціпам, і показкам, і паэзіі, бо ўладзімер і сам пісаў вершы:
    Мы зьбіраліся столькі гадоў у паход па каханьне вялікае... Давяралі пяшчотныя словы нават чорным варонам на сьнезе...
    Адзін зь ліцэйскіх кіраўнікоў Лявон Баршчэўскі згадвае, якую непаўторную атмасфэру адзінства й аптымізму Емяльянчык мог усяго некалькімі словамі стварыць у настаўніцкай. Гэта было асабліва важна ў той час, калі існаваньне Ліцэю апынулася пад пагрозай.
    3 Валодзем было заўсёды цікава — і на кніжнай ггрэзэнтацыі ягонага «Палянэзу для касінераў», і ў застоліцы, дзе ён цудоўна сьпяваў народныя песьні, і проста ў сумоўі. Неяк мы выпілі зь ім за тое, «каб дзеўка кахала, куля мінала й шабля ня брала», а потым — узяліся рэдагаваць гэты старадаўні ліцьвінскі тост у духу сучаснасьці ды ўласных заняткаў і памкненьняў: «каб пяро пісала, каб цэнзура ня брала, каб дубінка мінала»...
    Верылася ў тое, што наперадзе ва ўладзімера і абарона доктарскай дысэртацыі, і новыя кнігі. У сорак зь нечым гадоў яшчэ можна адчуваць сябе неўміручым...
    Ен памёр раптоўна, на пачатку лета 2003 году, у самыя гарачыя дні змаганьня за Ліцэй, калі выкладчыкі, вучні і бацькі стаялі ў пікетах.
    Напэўна, у нябеснай Беларусі ўладзімерава душа знаходзіць суцяшэньне ў тым, што зачынены ўладамі Ліцэй — жыве!
    Уладзімер Емяльянчык
    9.5.1955, в. Вялікія Лукі, Баранавіцкі раён —
    5.6.2003, Менск.
    Пахаваны на менскіх Пятроўшчынскіх могілках.
    Сяргей Войчанка
    У свой час яго адлічвалі зь Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту, а потым аднаўлялі. Адлічвалі за тое, што пабіўся з сакратаром камітэту камсамолу, калі той узяўся чытаць Сяргею мараль. Аднаўлялі — за тое, што ён быў мастаком ад Бога.
    Ен працаваў у жанры плякату, кніжнай графікі, жывапісу і, за што 6 ні браўся, імкнуўся да ўзроўню шэдэўру. Вельмі часта гэта атрымлівалася. Паглядзіце жывапісныя кампазыцыі «Чарапаха», «Чынгісхан», «Насарог», што твораць свой, непадобны ні на чый іншы, шматслоевы мэтафізычны сьвет.
    Яшчэ ад студэнцкіх гадоў у Сяргея склаўся творчы тандэм з Уладзімерам Цэсьлерам. Сёй-той нават лічыў, што Войчанка-Цэсьлер — гэта адзін мастак з падвойным прозьвішчам. Усё лепшае — і ў жывапісе, і ў плякаце — яны стварылі разам. У 2006-м на Міжнародны дзень музэяў чарга ахвотнікаў трапіць у Нацыянальны мастацкі музэй на аднадзённую (дакладней, аднаночную) выставу іхніх плякатаў, многія зь якіх сталі ўжо клясыкай жанру, выцягнулася ледзь не да праспэкту Незалежнасьці.
    Іхняя майстэрня ў доме на рагу ўльянаўскай і Чырвонаармейскай сталася менскай славутасьцю. Сяргея з Уладзімерам называлі самымі пасьпяховымі дызайнэрамі постсавецкай прасторы. Чуткі пра іх нібыта фантастычныя ганарары кідалі зайздросьлівых калегаў у роспач. Тыя маглі б супакоіцца, даведаўшыся, што аднойчы за стварэньне дзьвюх паштовых марак Міністэрства сувязі заплаціла Войчанку й Цэсьлеру шаснаццаць тысяч беларускіх рублёў, або чатыры даляры на брата, у той самы час калі іх знаёмай беларускай мастачцы, што жыве ў Гішпаніі, за такую самую працу заплацілі таксама шаснаццаць тысяч, але эўра.
    Да 50-годзьдзя перамогі над нацысцкай Нямеччы-
    най яны рабілі плякат на замову ўраду Масквы. Тагачасны мэр расейскае сталіцы Лужкоў, сказаўшы ветлівыя словы пра арыгінальнае вырашэньне тэмы, працу забракаваў. На плякаце вэтэран трымаў у выцягнутай руцэ фуражку, а ў ёй жабрацкай міласьцінай паблісквалі баявыя ўзнагароды.
    Сяргей не любіў пінжа-
    коў і наагул гарнітураў як зьяву. Больш за іх ён не трываў толькі гальштукі.
    У труне Войчанка ляжаў у сваім улюбёным швэдры і выглядаў зусім не нябожчыкам — быццам прылёг адпачыць або вырашыў зладзіць экстравагантны пэрфор-
    манс.
    Мастацтвазнаўца Пётра Васілеўскі адгукнуўся на Сяргееў сыход грунтоўнымі артыкуламі пра вялікую страту нашага мастацтва. А пісьменьнік і мастак Адам Глобус напісаў верш:
    Мы малявалі, балявалі, Пілі гарэлку, разважалі Пра зоркі Чапліна з Шагалам. Гарэлкі ўсё было замала. Жыцьцё прайшло, і ты памёр. Цябе занесьлі на касьцёр, У родны менскі крэматорый. Такая простая гісторыя 3 Шагалам, Чапліным і зоркамі Had беларускімі пагоркамі....