Імёны свабоды  Уладзімір Арлоў

Імёны свабоды

Уладзімір Арлоў
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 668с.
2015
139.03 МБ
Хочацца верыць, што на месцы партрэту нарэшце зьявіцца мэмарыяльная дошка ў гонар майстра, які адрадзіў полацкія сьвятыні.
Валеры Сьлюнчанка
25.8.1945, Старадуб, Бранская вобл., Расея —
19.6.1992, Менск.
Пахаваны на могілках каля в. Слабада паблізу Плешчаніцаў, Лагойскі раён.
Яго называлі «галоўным бандытам раёну». Такім Кастусь Мысьлівец быў у вачах драгічынскай намэнклятуры.
Для сяброў і паплечнікаў ён да апошніх дзён заставаўся ці ня самым адданым патрыётам Беларусі ў палескім краі.
Пры канцы 1980-х Кастусь стаў актывістам грамадзка-культурнага згуртаваньня «Полісьсе», але неўзабаве рашуча выступіў супраць яго кіраўнікоў. Тыя прапанавалі ідэю стварэньня Беларуска-Палескай фэдэрацыі, і Мысьлівец адразу ўбачыў тут пагрозу дзяржаўнай
Кастусь Мысьлівец
цэласьці краіны.
3 ініцыятывы спадара Кастуся й ягоных аднадумцаў тры чвэрткі сяброў «Полісься», што жылі на Берасьцейшчыне, далучыліся да структураў БНФ. Сам ён
стаў адным зь лідэраў Драгічынскай арганізацыі.
Кастусёў голас гучаў на пікетах і мітынгах, дзе ён патрабаваў паведаміць драгічынцам праўду пра іх накрытыя чарнобыльскімі хмарамі вёскі. Мысьлівец змагаўся супраць будаўніцтва ў райцэнтры экалягічна небясьпечнага біяхімзаводу.
Ворагі звальнялі яго з працы, сябры папярэджвалі, каб позна не хадзіў адзін па вуліцах. Але ён заставаўся самім сабой і па-ранейшаму казаў у вочы тое, што думаў, і вэртыкалыпчыкам, і дэмакратам, якія не маглі адкінуць уласныя амбіцыі й аб’яднацца.
Ён прывёз з Рэспублікі Комі жонку Галіну і навучыў яе беларускай мове. Ен сябраваў зь Юрыем Хадыкам. Ен ня раз сустракаў на сваім падворку лідэраў дэмакратычнага руху — кветкамі, нацыянальнымі сьцягамі, сталамі з палескімі абрусамі і прысмакамі. Побач з бацькам бьгў сын Кірыл на чале скаўцкага аддзелу.
У прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2006 году па колькасьці подпісаў, сабраных за лідэра аб’яднаных дэма-
Кастусь Мысьлівец з драгічынскімі скаўтамі
кратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, Драгічын стаў упоравень з значна большымі Баранавічамі і Пінскам.
Тады, на нагах, Кастусь перажыў першы інфаркт. Другі стаўся фатальным.
Яго пахавалі побач з маці ў роднай вёсцы, мужчыны якой з зброяй у руках змагаліся супроць «саветаў» у нацыянальнай партызанцы пасьля Другой усясьветнай вайны.
Зь людзей гэткага самага гарту быў і Кастусь Мысьлівец.
Кастусь Мысьлівец
15.12.1945, Драгічын —
7.4.2006, Драгічын.
Пахаваны ў в. Вулька Сіманаўская, Драгічынскі раён.
Ён быў творцам, што ішоў да прызнаньня ўпэўнена й імкліва. Яшчэ студэнтам гэты паляшук з прымружана-пільнымі й заўсёды крыху зьдзіўленымі вачыма браў удзел у маскоўскіх і кіеўскіх выставах.
У трыццаць чатыры — першая пэрсанальная выстава ў Маскве. Пражыўшы два дзесяцігодзьдзі ў Расеі, Яўген меў добрыя магчымасьці заякарыцца дзе-небудзь у Маскве або Пецярбурзе, зрабіўшыся вядомым расейскім графікам беларускага паходжаньня. Але ён меў не беларускае паходжаньне, а беларускае пакліканьне.
Таленавітыя пераклады свайго захапленьня беларускім космасам на мову алоўка й пэндзлю прынесьлі Шатохіну міжнароднае прызнаньне. Ен працуе і выстаўляецца ў Нямеччыне і Польшчы, мае больш
Яўген Шатохін
за дзясятак пэрсанальных выставаў у Францыі. Яўгенава мастацтва было ацэненае некалькімі францускімі ўзнагародамі, у тым ліку прызам Нацыянальнай асамблеі. Ен стаў ганаровым грамадзянінам гораду Альбэр.
У той самы час у Пінску Яўгена з палітычных прычынаў звальнялі з пасады дырэктара заснаванай ім у 1988-м дзіцячай мастацкай школы.
Ен быў чалавекам непахісных перакананьняў. Гэта могуць засьведчыць аднапартыйцы з КХП-БНФ, сябрымастакі з суполкі «Пагоня», удзельнікі пленэраў у родных мясьцінах Быкава, Язэпа Драздовіча, Напалеона Орды, куды Яўген, бывала, прыяжджаў ажно з Францыі. Ад 1990-га да 1999-га ён быў дэпутатам Пінскага гарсавету, выклікаючы сваёй пазыцыяй шалёную нянавісьць у апанэнтаў-лукашыстаў.
Менш вядомыя падзеі зь Яўгенавага юнацтва, калі ён, не жадаючы з ідэйных меркаваньняў служыць у савецкай арміі, нейкі час вёў паўгалоднае і небясьпечнае жыцьцё таёжнага самотніка. У выніку Шатохіна ўзяліся «прнвлекать за тунеядство». «Ты дзе працуеш? Дзе тваё працоўнае месца?» — роў на яго чалавек у форме. «Я — мастак. А мы на працы ўдзень і ўначы». I раптам разьятраны архангельскі мент астыў і нават крыху разгублена прамовіў: «Амаль, як я». Справа не атрымала ходу.
Яўген заўсёды сьветла сябраваў з намі, пісьменьнікамі. Ганарыўся, што ў Сойме БНФ працаваў разам з Васілём Быкавым. Стварыў выдатны партрэт Барадуліна.
Але дая мяне Жэня быў ня толысі мастаком, але яшчэ й капітанам. Ці, можа, лепей так — Капітанам.
Калісьці даўно недзе пад Піцерам ён купіў стары вельбот. Дадому, у Пінск, Яўген вярнуўся з сваёй яхтай. У 2011-м мы сяброўскай кампаніяй зьдзейсьнілі на гэтай яхце, якая завецца «Сакавік 25», вандроўку ад Пінску да Турава. Дагэтуль сьняцца белыя чаплі, прыбярэжныя вячыстыя дубровы, сонныя вужы на цёплым пяску...
Мы ішлі пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Пад ім Яўген адплываў і ў апошняе падарожжа.
Яўген Шатохін
25.2.1947, Пінск — 22.1.2012, Пінск.
Яе імя ў маёй памяці найперш зьвязанае з трыма падзеямі найноўшай беларускай гісторыі.
25 жніўня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету, што сабралася пасьля правалу маскоўскага антыдэмакратычнага пучу, дэпутатка Галіна Сямдзянава (а не касманаўт і не дырэктар саўгасу, як дагэтуль можна там-сям прачытаць) заносіць у Авальную залю Дому ўраду, дзе праходзіць паседжаньне, бел-чырвонабелы сьцяг.
Празь некалькі гадзін яна зганяе з трыбуны першага сакратара ЦК кампартыі А. Малафеева, які падтрымаў
Галіна Сямдзянава
пучыстаў. Камуністычная большасьць Вярхоўнага Савету разгубілася.
Дзейнасьць КПБКПСС была прыпыненая, а ўвечары на плошчы абдымаліся і цалаваліся ты-
сячы шчасьлівых людзей: Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала канстытуцыйную сілу, Беларусь — незалежная!
Такія дні назаўсёды застаюцца ў гісторыі нацыі. Ня згубіцца ў ёй і дзень 8 верасьня 1992-га. Тады, на чарговыя ўгодкі Аршанскай перамогі над маскоўскімі захопнікамі, тысячы беларусаў на чале з дэмакратычнымі дэпутатамі й сябрамі БЗВ — Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў ужо на плошчы Незалежнасьці прымалі прысягу на вернасьць Беларусі. Галіна стаяла побач з Васілём Быкавым, старшынём БЗВ Міколам Статкевічам і гісторыкам Міхасём Ткачовым, і я бачыў на вачах у яе сьлёзы.
Яна нарадзілася ў сям’і савецкага афіцэра далёка ад Беларусі, скончыла інстытут у Куйбышаве, працавала ў абароннай прамысловасьці, а перад абраньнем у Вярхоўны Савет знаходзілася на намэнклятурнай пасадзе старшыні Наваградзкага раённага камітэту народнага кантролю. Як згадвае адзін з кіраўнікоў парля-
мэнцкай апазыцыі Сяргей Навумчык, зрабіўшыся дэпутаткай, Сямдзянава перад першай сэсіяй крытычна ставілася да БНФ.
Калі імкненьне да справядлівасьці й разуменьне, за кім гістарычная праўда, лічыць фэномэнам, то тут мы маем справу якраз зь ім.
Зрабіўшы свой выбар, Галіна хутка апынулася ў шэрагу лідэраў незалежніцкай дэмакратычнай апазыцыі запатрабаваных дэпутатаў. Яна была суаўтаркай канцэпцыі пераходу рэспублікі да рынкавай эканомікі, удзельніцай распрацоўкі Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Стала аўтаркаю заканадаўчых прапановаў, скіраваных на стварэньне Беларускай арміі. Пра яе пачыналі гаварыць як пра магчымага міністра абароны.
Як старшыня Беларускай асацыяцыі вайскоўцаў «Вяртаньне» Галіна дапамагла зноў ступіць на родную зямлю больш, чым чатыром тысячам нашых суайчыньнікаў у форме.
Да 2010-га, дзесяць вельмі нялёгкіх для Беларускага Народнага Фронту гадоў, Сямдзянава працавала ў кіраўніцтве партыі БНФ, у тым ліку палову гэтага часу — намесьніцай старшыні.
Калі міністрам абароны нэўтральнай і бязьядзернай Беларусі стане жанчына, у яе кабінэце павінен вісець партрэт Галіны Сямдзянавай.
Галіна Сямдзянава
28.2.1947, Гдыня Польшча — 18.9.2011, Менск.
Пахаваная на менскіх Паўночных могілках.
Апынуўшыся на Адрыятычным узьбярэжжы, я кожны раз, заходзячы ў неверагодна чыстую смарагдавую ваду, мусіў пераадольваць псыхалягічны бар’ер: з другога боку Апэнінскага «батфорту» такое самае цёплае ласкавае мора забрала жыцьцё майго добрага знаёмага Міколы Селешчука — мастака зь вечна затоенай у нібыта вясёлых вачах тугою.
Нейкі час мы жылі зь ім у суседніх панэльных дамах у менскай Серабранцы, і Мікола часта падвозіў мяне на сваёй «волзе» ў «горад».
Ен меў ненашмат болып гадоў, але мне здава-
Мікола
Селяшчук
лася, што ягоныя творы, прынамсі, фантасмагарычныя ілюстрацыі да народных казак, я памятаю ад школы.
Селяшчук, Селя, быў і за-
стаецца для мяне мэтрам, адным з самых улюбёных беларускіх мастакоў.
Думаю, што ня толькі для мяне: на выставах каля ягоных карцінаў заўсёды клубілася публіка.
Я й цяпер бязь цяжкасьці — быццам перагортваю старонкі альбому рэпрадукцыяў — бачу яго палотны: «Наведваньне сядзібы Агінскага ў Залесьсі», «Матылькі тут не жывуць», «Гучаньне музыкі нябёсаў», «Люблю цябе сустракаць»...
Мікола быў адным з тых, каму яшчэ за савецкім часам пашчасьціла вырвацца
за мяжу. Гэта давала шырыню погляду, разьняволенасьць. Прагна адкрываючы для сябе сьвет, ён і сам імкнуўся адкрыцца сьвету сваім мастацтвам.
Ягоныя падкрэсьлена далёкія ад апавядальнасьці працы, што ўдала спалучаюць сюррэалістычную манеру з адметнымі вобразамі беларускага фалыслёру й гісторыі, можна ўбачыць у галерэях розных краінаў і кантынэнтаў — ад Фінляндыі ажно да Экватарыяльнай Гвінэі.
Апошні раз мы сустрэліся зь Селем на Чарнобыльскім шляху 1996-га. Ен апынуўся ў самым эпіцэнтры гарачых падзеяў на плошчы Якуба Коласа і потым шмат разоў мільгаў на тэлеэкранах, зь якіх краіну страшылі нацыяналістамі, экстрэмістамі ды іншымі «дэструктыўнымі элемэнтамі». Гэта зусім не стасавалася зь ягоным характарам, і калі Селю казалі, што ўчора той зноў учыняў у тэлевізары беспарадкі й перакульваў машыны, ён страшэнна бянтэжыўся.
Сталася так, што Мікола пакінуў гэты сьвет у тым самым годзе.
Есьць меркаваньне, што літаратуру ад бэлетрыстыкі адрозьнівае наяўнасьць мэтафізыкі. Магчыма, такі крытэр вызначэньня «сапраўднасьці» мастацтва можа прэтэндаваць на ўнівэрсальнасьць.