• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі трапічнага лесу  Гарасьо Кірога

    Казкі трапічнага лесу

    Гарасьо Кірога

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 96с.
    Мінск 1993
    25 МБ
    А калі развіднела і на небе заззяла сонца, бо новы дзень меўся быць пагодны, пчолка вылецела з дупла і,
    падляцеўшы да вулля, збудаванага намаганнямі ўсёй сям’і, зноў нягучна заплакала перад яго ўваходам. Вартаўнічыя пчолы прапусцілі яе, не сказаўшы ні слова. Яны разумелі, што цяпер, вярнуўшыся, пчолка была ўжо не бяздумнай гультайкаю, а сапраўднай пчалою, бо за гэтую ноч яна спазнала суровую школу жыцця.
    Так усё і было. 3 гэтага часу ніхто больш за яе не збіраў пылку і не рабіў столькі мёду. А калі прыйшла восень, і разам з ёю — канец пчолчыным дням, у яе быў яшчэ час, каб перад тым як памерці, даць апошнюю параду маладым пчолам, якія сабраліся вакол яе.
    — He наш розум, а нашая праца робіць нас дужымі,— сказала ім пчолка.— Толькі адзін раз мне даводзілася выкарыстоўваць свой розум, дый тое, каб выратаваць сваё жыццё. Але гэтага мне не спатрэбілася б, каб я працавала, як усе. А я толькі лётала сюды-туды і стамлялася, быццам сапраўды працавала. Мне не хапала пачуцця абавязку, якое прыйшло ў тую ноч. Працуйце ж, сястрыцы, і ведайце, што мэта, да якой скіраваныя ўсе нашыя намаганні — гэта агульнае шчасце, а яно вышэй за стомленасць кожнай. Людзі называюць такое ідэалам, і нездарма. Бо няма іншай мудрасці ні ў чалавека, ні ў пчалы.
    ЗМЕСТ
    ГІГАНЦКАЯ ЧАРАПАХА
    5
    ПАНЧОХІ ДЛЯ ФЛАМІНГАЎ
    14
    АБСКУБЕНЫ ПАПУГАЙ
    22
    ВАЙНА КАЙМАНАЎ
    32
    НЕВІДУШЧАЯ ЛАНЬ
    47
    ГІСТОРЫЯ ПРА ДВАІХ ДЗЕТАК КААЦІ I ДВАІХ ДЗЯЦЕЙ ЧАЛАВЕКА
    57
    БІТВА НА ЯВЭВІРЫ
    68
    ПЧАЛА-ГУЛЬТАЙКА
    84
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Кірога Гарасьо
    КАЗКІ ТРАПІЧНАГА ЛЕСУ
    Тэхнічны рэдактар 3.Сень Камп’ютарная вёрстка А.Кудраўцавай Камп’ютарны набор Н.Ваўчок
    Падпісана да друку 15.11.93. Фармат 70*90і\1б. Папера афс.№1. Гарнітура Таймс.
    Ум. друк. арк. 7,02. Тыраж 35000 экз. Заказ 4733.
    Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр. Ліцэнзія ЛВ №219.
    220050, г.Мінск, вул. Кірава, 21.
    Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20.