• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі трапічнага лесу  Гарасьо Кірога

    Казкі трапічнага лесу

    Гарасьо Кірога

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 96с.
    Мінск 1993
    25 МБ
    — Смачны чай з малаком!
    — Яш-чэ блі-жэй! — паўтарыў ягуар.
    Няшчасны папугай падсунуўся зусім блізка, і ў гэтую хвіліну ягуар так высока скочыў, што мог бы пераляцець цэлы дом. Ен зачапіў Пэдрыту кончыкамі кіпцюроў, і хоць забіць яго яму не ўдалося, але ён выдраў у папугая ўсё пер’е на спіне і ўвесь хвост. На хвасце ў небаракі не засталося ніводнага пёрка.
    — Вось табе! — рыкнуў ягуар.— Ідзі цяпер, пі сам свой чай з малаком.
    Папугай закрычаў ад болю і жаху і паляцеў, але добра ляцець не мог, бо ў яго ж не было хваста, які ў птушак служыць стырном. Ён ляцеў, куляючыся з боку на бок, і ўсе птушкі, якія сустракаліся яму па дарозе, спалохана кідаліся ўпрочкі, убачыўшы такую дзіўную істоту.
    Урэшце ён усё ж дабраўся дадому і адразу паляцеў на кухню паглядзецца ў кухарчына люстэрка. Небарака Пэдрыта! Ён быў самая дзіўная й самая брыдкая птушка на свеце — увесь абскубены, бясхвосты, сіні ад холаду. Як ён пакажацца ў сталовай у такім выглядзе? I тады ён вырашыў схавацца ў дупле, што было ў ствале вялікага эўкаліпта. Дупло было велічынёю з цэлую пячору. Ён залез у яго і лёг на дне, дрыжучы ад холаду й сораму.
    Тым часам усе ўжо сабраліся ў сталовай і вельмі дзівіліся, што папугая няма.
    — Дзе ж гэта Пэдрыта? — казалі яны і клікалі.— Пэдрыта! Смачная каша! Пэдрыта! Пэдрыта! Чай з малаком!
    Але Пэдрыта й дзюбы не высоўваў са сваёй пячоры, ён ляжаў ціха, моўчкі і нічога не адказваў. Яго шукалі паўсюль і нідзе не маглі знайсці. I тады ўсе падумалі, што Пэдрыта загінуў. I дзеці заплакалі.
    Кожны дзень, надвячоркам, калі наставаў час піць чай, яны ўспаміналі папугая і прыгадвалі, як яму падабаўся хлеб, размочаны ў чаі з малаком. Бедны Пэдрыта! Яны ўжо ніколі яго не ўбачаць, бо ён нежывы.
    Але Пэдрыта не памёр, ён сядзеў у сваёй пячоры, нікому не паказваючыся, бо яму было вельмі сорамна, што яго абскублі як нейкае мышанё. Ён вылазіў толькі ўначы, каб пад’есці, і тут жа вяртаўся назад. А на досвітку асцярожна вылазіў зноў і ляцеў паглядзецца ў кухарчынае люстэрка. Але пер’е расло марудна, і гэта кожны раз вельмі яго засмучала.
    I вось нарэшцё настаў дзень ці вечар, калі ўся сям’я, сабраўшыся за сталом, піла чай, і раптам усе ўбачылі Пэдрыту. Нібыта нічога і не здарылася, той, спакойна
    перавальваючыся з нагі на нагу, увайшоў у пакой.
    — Пэдрыта, папугайчык! — закрычалі яму.— Што з табою здарылася, Пэдрыта?! I якія бліскучыя ў цябе пёры!
    Ніхто не ведаў, што пёры ў Пэдрыты — новыя. A Пэдрыта напусціў на сябе вельмі сур’ёзны выгляд і не адказваў ні слова. Ён еў намочаны ў чаі з малаком хлеб і ўвесь час маўчаў.
    Тым большае было здзіўленне ў гаспадара дома, калі ранкам наступнага дня папугай падляцеў і, безупынна балбочучы, сеў яму на плячо. За дзве хвіліны ён расказаў гаспадару ўсё, што з ім адбылося: і як ён лятаў у Парагвай, і як сустрэўся з ягуарам, і ўсё астатняе. I ледзь не кожную фразу ён канчаў, напяваючы:
    — Hi пёрка ў хвасце ў Пэдрыты! Hi пёрка’ Hi пёрка!
    А потым ён прапанаваў гаспадару пайсці ўдвух папаляваць на ягуара.
    Гаспадар дома якраз збіраўся ў той час купляць ягуаравую шкуру, якую хацеў павесіць над камінам. Таму ён вельмі ўзрадаваўся, што зможа займець яе задарма. Ён зайшоў у хату, узяў стрэльбу і разам з Пэдрытам выправіўся ў Парагвай. Яны дамовіліся, што Пэдрыта, убачыўшы ягуара, адцягне яго ўвагу сваёй балбатнёй, a чалавек тым часам зможа асцярожна падкрасціся да яго са стрэльбай.
    Так яны і зрабілі. Папугай сеў на галіну на высокім дрэве і пачаў балбатаць ды балбатаць, паглядаючы па баках, ці не відаць дз.е ягуара. I вось пачуўся нарэшце трэск разламанага вецця, і пад самым дрэвам папугай раптам убачыў два ўтаропленыя на яго зялёныя агеньчыкі: гэта былі ягуаравы вочы.
    Тут папугай закрычаў яшчэ гучней:
    — Цудоўны дзянёк!.. Смачная каша!.. Смачны чай з малаком!.. Хочаш чаю?
    Ягуар быў страшна раз’юшаны, убачыўшы, што перад ім той самы абскубены папугай, якога ён лічыў нежывым і які раптам зноў узяўся аднекуль з такімі прыгожымі новымі пёрамі. I ён пакляўся, што гэты раз папугай ужо не ўцячэ! Яго вочы заіскрыліся гнеўнымі маланкамі, і ён адказаў хрыплым голасам:
    — Па-ды-дзі блі-жэй! He чу-ю!
    Папугай зляцеў ніжэй і зноў закрычаў:
    — Смачна, хлеб з малаком! Ён тут пад дрэвам!
    Пачуўшы гэтыя словы, ягуар страшна рыкнуў і ўскочыў на лапы.
    — 3 кім ты га-во-рыш? — прахрыпеў ён.— Ка-му ты ска-заў, што я тут пад дрэ-вам?
    — Нікому, нікому! — засакатаў папугай.— Дзень добры, Пэдрыта! Лапу, папугайчык!
    He змаўкаючы ні на хвіліну, ён пераскокваў з галіны на галіну і падсоўваўся ўсё бліжэй да ягуара. А тое, што ён тут пад дрэвам, папугай крыкнуў, каб папярэдзіць чалавека, які, прыгнуўшыся, цішком падкрадаўся са стрэльбаю на плячы.
    Але ўрэшце папугай ужо не мог болей набліжацца да ягуара, іначай ён трапіў бы яму ў самую пашчу. I тады ён крыкнуў:
    — Смачная каша!.. Увага!
    — Яш-чэ блі-жэй! — зароў ягуар і выгнуўся для скачка.
    — Смачна, чай з малаком!.. Асцярожна, ён зараз скочыць!
    I ягуар сапраўды скочыў. Ён скочыў вельмі высока,
    але папугай стралой узляцеў у паветра і не даў сябе зачапіць. А ў гэтае самае імгненне чалавек абапёрся руляю стрэльбы аб дрэва, каб ямчэй было цэліць, на~ ціснуў на курок, і дзевяць шрацінак велічынёю з гарошыну кожная маланкаю ўпіліся ў ягуарава сэрца. Ягуар зароў так, што ажно скалануліся горы, і потым упаў нежывы.
    А папугай — як ён крычаў ад радасці! Ён быў страшна задаволены, што адпомсціў — дый як адпомсціў! — ненавіснаму зверу, які выдраў у яго пер’е.
    I чалавек таксама застаўся задаволены, бо забіць ягуара цяжкая справа, дый апроч таго ў яго цяпер была шкура, якую ён мог павесіць над камінам у сталовай.
    Калі яны вярнуліся дадому, усе нарэшце змаглі даведацца, чаму Пэдрыта так доўга хаваўся ў дупле. I ўсе павіншавалі яго з мужным учынкам.
    3 той пары яны зажылі вельмі шчасліва. Але папугай не забываў той гісторыі з ягуарам, і кожны дзень, надвячоркам, прыляцеўшы ў сталовую папіць чаю, ён падыходзіў да ягуаравай шкуры, што вісела над камінам, і запрашаў яе да стала.
    — Смачная каша! — казаў ён.— Хочаш чаю з малаком?.. Каша для ягуара!..
    I ўсе ажно заходзіліся ад смеху. I Пэдрыта разам з усімі.
    У адной вельмі вялікай рацэ, у адным вельмі пустэльным краі, куды ніколі не пранікаў чалавек, жыло шмат кайманаў. Было іх болей за сто, а мо нават і тысячу. Яны елі рыб, часам падпільноўвалі жывёл, якія прыходзілі да ракі напіцца, але болей ім усё ж падабаліся рыбы. Пасля абеду яны спалі на пясчаным беразе, а ў месяцавыя ночы часам забаўляліся, бегаючы па вадзе.
    Жылі яны спакойна й шчасліва. Але аднойчы надвячоркам, калі ўсе ўжо спалі на беразе, адзін кайман нечакана прачнуўся і прыўзняў галаву — яму падалося, што ён пачуў шум. Ён прыслухаўся і напраўду пачуў
    глыбокі і глухі гук. Тады ён клікнуў каймана, які спаў побач.
    — Прачніся! — сказаў ён.— Ідзе небяспека.
    — Што такое? — занепакоена спытаўся сусед.
    — He ведаю,— адказаў кайман, які прачнуўся першы.— Я чую нейкі незразумелы шум.
    Другі кайман таксама пачуў шум, і яны зараз жа пабудзілі астатніх. Усе перапалохаліся, забегалі, задраўшы хвасты.
    Іх неспакой быў недарэмны, бо шум усё мацнеў і мацнеў. I неўзабаве яны ўбачылі ўдалечыні нешта падобнае да воблачка дыму. Адтуль даносіўся гук, быццам нехта вельмі далёка пляскаў па вадзе: «плясь-плясь!»
    Кайманы пераглянуліся: што гэта можа быць?
    Тады адзін стары і мудры кайман,— найстарэйшы і наймудрэйшы з усіх, у якога ў роце засталося толькі два цэлыя зубы і які аднойчы хадзіў у вандроўку аж да самага мора,— раптам сказаў:
    — Я ведаю, што гэта! Гэта кіт! Яны вельмі вялікія і выпускаюць белую ваду праз hoc. А потым вада ападае ў іх ззаду.
    Пачуўшы гэта, маленькія кайманчыкі так перапалохаліся, што ўзнялі страшны лямант і пахавалі галовы ў ваду. Яны крычалі:
    — Гэта кіт! Сюды плыве кіт!
    Але стары кайман наставіў хвост на бліжэйшага кайманчыка і крыкнуў:
    — Нс бойцеся! Я ведаю кіта! Ён сам нас баіцца! Яшчэ як баіцца!
    Гэтыя словы супакоілі маленькіх кайманаў. Але неўзабаве яны зноў перапалохаліся, бо шэры дым раптам
    3.	г. Кірога
    33
    змяніўся на чорны і плясканне пачулася зусім блізка. Перапалоханыя кайманы нырнулі ў раку і высунулі з вады толькі вочы і кончыкі носа. I тут яны ўбачылі, як паўз іх, гучна пляскаючы па вадзе, праплывае нейкая дзіўная, ахутаная дымам аграмадзіна. Гэта быў колавы параход, які ўпершыню з’явіўся на іхняй рацэ.
    Параход праплыў і знік удалечыні. Кайманы адразу павылазілі на бераг і былі вельмі незадаволеныя старым кайманам: ён жа ім схлусіў, сказаўшы, што гэта кіт.
    — Гэта не кіт! — закрычалі яны старому ў самае вуха, бо кайман быў трошкі глухі.— Але што ж гэта такое?
    Тады стары кайман патлумачыў ім, што гэта быў параход, напоўнены агнём, і што ўсе кайманы загінуць, калі гэты параход пачне плаваць тут увесь час.
    Але кайманы толькі пасмяяліся, падумаўшы, што стары, напэўна, здурнеў. 3 чаго гэта ім паміраць, калі тут пачне хадзіць параход? У старога каймана, відаць, проста клёпкі ў галаве не хапае!
    Нарэшце, адчуўшы голад, кайманы пачалі лавіць рыб.
    .Але ніякай рыбы ў рацэ не было: яны не спаймалі ніводнай! Усе рыбы паўцякалі, спалохаўшыся шумнага парахода, і іх зусім не засталося.
    — А што я казаў? — прамовіў стары кайман.— Вось жа, нам цяпер няма чаго есці. Рыбы паўцякалі. Але пачакаем да заўтрага. Можа, параход болей не вернецца, і рыбы прыплывуць, перастаўшы баяцца.
    Але назаўтра яны зноў пачулі шум у вадзе, і параход, нарабіўшы грукату, зноў напускаў столькі дыму, што аж неба ўсё пацямнела.
    — Вось дык так,— сказалі кайманы.— Параход прай-
    шоў учора, прайшоў сёння і пройдзе заўтра. I не будзе цяпер ні рыб, ні жывёл, якія прыходзілі напіцца вады. Мы памром з голаду! А давайце зробім плаціну!
    — Так, плаціну! Плаціну! — закрычалі ўсе і што было моцы паплылі да берага.— Давайце зробім плаціну!
    I яны зараз жа ўзяліся за працу. Спачатку ўсе рушылі ў лес і павалілі там ажно дзесяць тысяч дрэваў, а можа, і болей. Пры гэтым яны выбіралі асабліва такому і кебрач, бо ў гэтых дрэваў вельмі цвёрдая драўніна. Потым распілавалі іх — нечым накшталт пілы, якая расце ў кайманаў па верху хваста,— зацягнулі бярвенне ў ваду і метр за метрам паўбівалі яго па ўсёй шырыні ракі. Цяпер ніякі параход, ні малы, ні вялікі, не змог бы праплыць. Кайманы былі ўпэўненыя, што ніхто ўжо болей не напалохае рыб. I тады, вельмі стаміўшыся, яны паляглі на пляжы і заснулі.