Казкі трапічнага лесу  Гарасьо Кірога

Казкі трапічнага лесу

Гарасьо Кірога
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 96с.
Мінск 1993
25 МБ
А на другі дзень, калі яны яшчэ спалі, здалёк зноў даляцеў шум парахода: «плясь-плясь». Кайманы ўсе, вядома, яго пачулі, але ніводзін не ўстаў і нават не расплюшчыў вачэй. Што ім да парахода? Няхай сабе шуміць колькі хоча, усё роўна яму не прайсці.
I праўда: параход быў яшчэ далёка, але раптам спыніўся. Людзі, якія плылі на ім, убачылі ў бінокль, што рака нечым перагароджаная, і паслалі наперад лодку паглядзець, што там такое перашкаджае ім плыць. Тады кайманы ўсталі і, падплыўшы да плаціны, пачалі назіраць за людзьмі праз бярвенне, пасмейваючыся ад задавальнення, што ім удалося ўчыніць параходу такі добры жарт.
Лодка падплыла, людзі разгледзелі збудаваную кайманамі моцную плаціну і вярнуліся назад да парахода. Потым лодка зноў вярнулася да плаціны, і людзі, якія былі ў ёй, крыкнулі:
— Гэй, кайманы!
— Што вам? — адказалі кайманы, высунуўшы галовы паміж бярвення ў плаціне.
— Нам гэта перашкаджае! — крыкнулі людзі.
— Ведаем!
— Мы не можам праплыць!
— А нам гэта і трэба!
— Прыбярыце плаціну!
— He прыбяром!
Людзі ў лодцы пра нешта параіліся між сабою і потым зноў крыкнулі:
— Кайманы!
— Што вам? — адказалі тыя.
— He прыбераце?
— He!
— Ну, тады да заўтра!
— А дакуль хочаце!
I лодка вярнулася да парахода, а вельмі задаволеныя кайманы запляскалі хвастамі па вадзе. Ніякі параход цяпер тут не пройдзе, і ў рацэ заўсёды-заўсёды будзе рыба.
На другі дзень параход вярнуўся зноў, але калі кайманы зірнулі на яго, яны аж знямелі ад здзіўлення: гэты параход быў нейкі іншы. Ён быў мышынага колеру і куды большы за ранейшы. Што гэта за новы параход? Ён хоча праплыць? He, не праплыве. Hi гэты, ні той, ніякі іншы!
— He пройдзе, не пройдзе! — закрычалі кайманы і кінуліся да плаціны кожны на сваё месца каля бярвення.
Новы параход, як і ранейшы, спыніўся воддаль і таксама спусціў лодку, якая падплыла да плаціны.
У лодцы сядзелі афіцэр і восем матросаў.
Афіцэр крыкнуў:
— Гэй, кайманы!
— Што? — адказалі тыя.
— He прыбераце плаціну?
— He!
— He?
— He!
— Добра,— сказаў афіцэр.— Тады мы разбурым яе гарматамі.
— Бурыце! — адказалі кайманы.
I лодка вярнулася да судна.
А той карабель мышынага колеру быў ваенны параход, браняносец з вялікімі страшнымі гарматамі. I мудры стары кайман, які аднойчы плаваў да самага мора, раптам успомніў пра гэта і ледзь паспеў крыкнуць іншым кайманам:
— Хавайцеся пад ваду! Жвавей! Гэта ваенны параход! Хавайцеся добра!
Кайманы адразу зніклі пад вадою і паплылі да берага. Там яны і засталіся, высунуўшы з вады толькі насы ды вочы. У тую ж хвіліну з карабля вылецела вялікае белае воблака дыму і магутны артылерыйскі снарад трапіў у самую плаціну, акурат усярэдзіну. Два ці тры бервяны разляцеліся ў трэскі, але тут жа ўпаў другі снарад, a потым яшчэ і яшчэ, і кожны нішчыў ушчэнт кавалак плаціны, пакуль ад яе нічога не засталося. Hi бервяна, ні трэскі, ні кары. Усё было разбурана гарматамі браняносца. I кайманы, якія сядзелі ў вадзе, высунуўшы на паверхню толькі насы ды вочы, моўчкі глядзелі, як паўз іх, гудучы на ўсю моц, праплывае ваенны карабель.
Потым кайманы вылезлі на бераг і сказалі:
— Мы зробім другую плаціну, яшчэ большую, чым была.
I тым жа вечарам і тою ж ноччу зрабілі новую плаціну з аграмадных ствалоў. Пасля гэтага, стомленыя, яны палеглі спаць і спалі да наступнага дня, пакуль ваенны карабель не прыплыў зноў і спушчаная з яго лодка не наблізілася да плаціны.
— Гэй, кайманы! — крыкнуў ім афіцэр.
— Што трэба? — адказалі кайманы.
— Прыбярыце гэтую новую плаціну!
— He прыбяром!
— Мы разбурым яе снарадамі, як і тую!
— Разбурайце, калі зможаце’
Яны адказвалі так ганарыста, таму што былі ўпэўненыя, што іх новую плаціну не змогуць разбіць нават усе гарматы свету разам.
Але праз хвіліну карабель схаваўся ў дыме, і якраз на сярэдзіне плаціны пачуўся страшны выбух. Гэты раз стралялі разрыўнымі. Снарад з грукатам разарваўся на бярвеннях, узняў іх у паветра і разнёс вялізныя ствалы на дробныя трэскі. Другі снарад разарваўся побач з першым, разламаўшы яшчэ адзін кавалак плаціны. I так яны білі і білі, пакуль ад плаціны нічога-нічагуткі не засталося. Тады ваенны карабель праплыў паўз кайманаў, і людзі смяяліся з іх.
Што ж,— сказалі кайманы, вылазячы з вады.— Цяпер мы ўсе памром, бо карабель будзе ўвесь час плаваць сюды і туды і рыбы ўжо ніколі не вернуцца.
I яны замаркоціліся, таму што маленькія кайманчыкі прасілі есці.
Тады стары кайман сказаў:
— У нас яшчэ ёсць надзея на выратаванне. Хадземце да Сома. Мы з ім разам плавалі ў вандроўку да мора, і ў яго ёсць тарпеда. Ён некалі бачыў бой паміж двума параходамі і прыцягнуў неразарваную тарпеду сюды. Давайце папросім у яго гэтую тарпеду, і хоць ён на нас, кайманаў, злуе, але ў яго добрае сэрца і ён не захоча, каб мы ўсе памерлі.
А ўсё ў тым, што некалі даўно, шмат гадоў назад, кайманы з’елі Сомава пляменніка, і з таго часу ён не хацеў з імі размаўляць. I ўсё ж, нягледзячы на гэта, яны адразу выправіліся да Сома, які жыў у вялікай пячоры ў беразе ракі Параны і заўсёды спаў побач са сваёю тарпедай. Самы бываюць даўжынёй аж на два метры, і гаспадар тарпеды якраз быў такі.
— Гэй, Com! — крыкнулі яму кайманы ад увахода ў пячору, бо не адважваліся ўвайсці, памятаючы пра гісторыю з ягоным пляменнікам.
— Хто там мяне гукае? — спытаў Сом.
— Гэта мы, кайманы!
— He маю і не хачу мець з вамі ніякае справы,— сярдзіта адказаў Сом.
Тады стары кайман усунуўся трошкі ў пячору і сказаў: Com, гэта я. Я твой сябар — той, што вандраваў з табою да мора.
Пачуўшы знаёмы голас, Сом вылез з пячоры.
Ara, а я цябе не пазнаў,— ужо лагодней прамовіў ён да свайго старога сябра.— Што ў цябе?
— Мы прыйшлі папрасіць у цябе тарпеду. Тут па нашай рацэ ходзіць ваенны карабель, які палохае рыб. Гэта браняносец. Мы зрабілі плаціну, але ён яе знішчыў. Тады мы паставілі другую, дык ён і гэтую разбурыў.
Рыбы ўсе да адной уцяклі, і цяпер мы памром з голаду. Дай нам тарпеду, і мы знішчым гэты карабель.
Пачуўшы гэта, Сом надоўга задумаўся і потым сказаў:
— Добра, я дам вам тарпеду, хоць я не забыў, што вы зрабілі з сынам майго брата. А ў вас хто ўмее тарпеду ўзрываць?
Усе маўчалі, бо ніхто не ўмеў.
— Добра,— з гонарам сказаў Сом,— я сам яе ўзарву. Я гэта рабіць умею.
Зараз жа пачалі перавозку. Усе кайманы прывязаліся адзін да аднаго: хвост першага прывязалі за шыю другога, хвост пярэдняга — за шыю задняга. Такўтварыўся цэлы ланцуг з кайманаў амаль на'паўвярсты. Волат Сом штурхнуў тарпеду да плыні і падлез пад яе, каб трымаць на спіне і каб тарпеда плыла. А таму, што ліянаў, якімі адзін да аднаго папрывязваліся кайманы, не хапіла, Сом учапіўся зубамі ў хвост апошняму кайману, і гэтак яны паплылі. Com падтрымліваў тарпеду, а кайманы цягнулі яго, бегучы па беразе. Яны то падымаліся на высокі бераг, то апускаліся, то скакалі цераз каменне, але не спыняліся і подбегам валаклі тарпеду, за якой, як за караблём, што ідзе на вялікай хуткасці, разыходзіліся хвалі. А назаўтра рана-раніцай яны ўсе выйшлі на месца, дзе збудавалі сваю апошнюю плаціну, і адразу пачалі будаваць новую, куды мацнейшую за папярэднія. Па парадзе Сома яны паставілі бярвёны ўшчыльную, адно да аднаго. Гэта была сапраўды выдатная плаціна.
Ледзь яны ўбілі апошняе бервяно, як на рацэ зноў з’явіўся ваенны карабель і лодка з афіцэрам і васьмю матросамі зноў падплыла да плаціны. Кайманы пералезлі цераз бярвенне і высунулі галавы з другога боку.
— Гэй, кайманы! — крыкнуў афіцэр.
— Што? — адказалі кайманы.
— Зноў плаціна?
— Але, зноў!
— Прыбярыце гэтую плаціну!
— Hi за што!
— He прыбераце?
— HeJ
— Добра, тады слухайце,— сказаў афіцэр.— Мы pa336’ем гэтую плаціну, а каб вам болей не захацелася зрабіць новую, мы з гармат разаб’ем і вас. Нікога не пакінем жывым — ні вялікага, ні малога, ні тоўстага, ні худога, ні маладога, ні старога — такога, як той лядашчы кайман, якога я бачу вунь там і ў якога ў роце толькі два зубы.
Стары і мудры кайман, пачуўшы, што афіцэр гаворыць пра яго, насміхаючыся, адказаў:
— Гэта праўда, што ў мяне мала зубоў, ды й тыя паламаныя. Але ці ведаеце вы, што будуць есці заўтра гэтыя зубы?
I ён разявіў свой гіганцкі рот.
— Ну, што будуць есці, што? — спыталі матросы.
— Вось гэтага афіцэрчыка,— сказаў кайман і хуценька злез з бервяна.
Тым часам Сом прыладзіў тарпеду пасярод плаціны і загадаў чатыром кайманам, каб тыя асцярожна ўзялі яе і прытапілі ў вадзе, пакуль ён не дасць знак. Так і зрабілі. Астатнія кайманы адразу схаваліся каля берага, высунуўшы з вады толькі насы ды вочы. A Com затаіўся каля тарпеды.
Раптам карабель ахутаўся дымам і выпусціў па пла-
ціне першы снарад. Снарад разарваўся якраз у цэнтры плаціны і разнёс на тысячу кавалачкаў дзесяць ці дванаццаць бярвёнаў.
Але Com быў напагатове, і як толькі ў плаціне з’явілася дзірка, ён крыкнуў кайманам, што трымалі тарпеду пад вадой:
— Пускайце тарпеду, хутчэй пускайце!
Кайманы адпусцілі тарпеду, і яна ўсплыла.
Хутчэй чым вы прачытаеце гэтыя словы, Сом акуратна паставіў тарпеду ў цэнтры пралому, потым зажмурыў вока, прыцэліўся і, запусціўшы механізм, накіраваў тарпеду на карабель.
I ў самы час! Бо якраз у гэтую хвіліну браняносец выпусціў другі снарад. Ён з грукатам разарваўся і разнёс на трэскі яшчэ адзін кавалак плаціны.
Але тарпеда была ўжо зусім блізка да карабля. Людзі, якія стаялі на ім, заўважылі яе. Яны ўбачылі след, які пакідае на вадзе тарпеда.
Усе спалохана закрычалі і паспрабавалі павярнуць браняносец, каб тарпеда не зачапіла яго.
Але было позна: тарпеда ўжо даплыла. Яна ўдарыла гіганцкі карабель якраз пасярэдзіне і разарвалася.
Немагчыма сабе ўявіць страшны грукат, з якім узарвалася тарпеда. Яна выбухнула так, што разарвала карабель на пятнаццаць тысяч кавалкаў: у паветра паляцелі коміны, машыны, гарматы, лодкі — усё! Іх параскідала вельмі далёка.
Кайманы пераможна крыкнулі і як ашалелыя кінуліся да плаціны. Адтуль яны ўбачылі, як праз прабіты снарадам пралом плывуць падхопленыя рачною плынню мёртвыя, параненыя і жывыя людзі.
Кайманы залезлі на бярвенне з абодвух бакоў пралому, і калі праз яго праносіла людзей, смяяліся і кпілі з іх.
Есці людзей кайманы не захацелі, хоць, можа быць, людзі таго і заслугоўвалі. Толькі калі міма праплываў адзін з залатымі галунамі на мундзіры, стары кайман кінуўся ў ваду і — «хруп!» — у два глыткі праглынуў яго.