• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля дзікага поля  Уладзімір Арлоў

    Ля дзікага поля

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 302с.
    Мінск 2010
    61.5 МБ
    Знячэўленая каманда ўнутранай варты супраціўлялася адчайна, але нядоўга. Паўстанцы ўзялі цэйхгаўз, казармы і скарбоўню і без ніводнага стрэлу занялі інстытут. Даўжэй за ўсіх адстрэльваўся з вокнаў кватэрьі начальнік варты, але на досвітку, які прыспешвала паланіца пажараў, страляніна заціхла і ўвесь горад апынуўся ў руках у інсургентаў.
    Камандаваў паўстанцамі высакалобы цёмна-русы чалавек у канфедэратцы, з навіслымі над вузкімі вачыма брывамі і прычасанымі данізу вусамі. Ён меў блізу сарака гадоў, адно плячо трымаў вышэй другога і адзываўся на мяно Тапор. Пад хмурным ранішнім небам ён сказаў прамову перад рэдкім натоўпам сабраных на пляц перапалоханых месцічаў. Пяць-шэсць чалавек у адзенні службоўцаў марна спрабавалі на-
    ладзіць авацыю. Тапор перасмыкнуў плячыма, саскочыў з параконкі, на якой стаяў, і аддаў аддзелу загад рыхтавацца да вьіступу.
    Неўзабаве мяшчане, што сядзелі па хатах, цікуючы на вуліцу праз фіранкавыя візэрункі і шчыліны неадшчэпленых аканіцаў, зноў пачулі стрэлы. Паўстанцы аддавалі вайсковую пашану сваім забітым. Іх хавалі пад маладымі бярэзінамі на высокім рачным беразе. Часу збіваць труны не ставала, і сяброў па зброі аддалі зямлі загорнутымі ў рэквізаваныя персідскія дываны.
    Надвечар, пакінуўшы цяжкапараненых у інстытуцкім дартуары, інсургенты на лёгкіх фурманках і забраных на конскім заводзе рысаках вырушылі з горада па дарозе на Крычаў. Тапор вёў свае сто пяцьдзесят шабляў і стрэльбаў на злучэнне з атрадам Касы. Паўстанцы мелі загад захапіць магілёўскі артылерыйскі парк і прабівацца на захад.
    Узяцце Горак было іх першым і апошнім поспехам.
    За шэсць дзён, палячы паперы валасных праўленняў, валячы тэлеграфныя слупы і затрымліваючы пошту, аддзел прайшоў палявымі і ляснымі дарогамі болей за сотню вёрст. У кожнай вёсцы паўстанцы збіралі сялян і чыталі маніфест аб надзяленні зямлёй і скасаванні паншчыны. Але з дня ў дзень гэты паход усё больш нагадваў кружлянне аточанага лаўцамі звера. Аршанскі і крычаўскі атрады ўжо былі разбітыя, і камандзір аршанцаў Будзіловіч чакаў у фартэцы расстрэлу. Па наваколлі яшчэ насіліся чуткі, што пад рукою ў Тапара ледзьве не паўтысячы ўзброеных да зубоў людзей, з суседняй Смаленшчыны яшчэ ляцелі ў сталіцу панічныя тэлеграмы аб прысылцы дадатковых войскаў, але кінутыя супраць аддзела чатыры рэгулярныя роты і два дзесяткі казакоў з гарматаю шчыльней і шчыльней сціскалі кальцо. Каб адрэзаць мяцежнікам шлях за Дняпро, усе паромы і чаўны былі пераведзеныя на правы бераг і пры іх
    стаялі сялянскія варты. За спайманне паўстанца са зброяй мужыкі атрымлівалі ад бацюхны-цара пяць рублёў, за бяззбройнага — тры.
    Учора на світанні, пусціўшы карнікаў па падманным следзе, Тапор пераправіўся цераз Проню і спаліў за сабою паром. Аднак надзея на тое, што аддзел прарвецца ў менскія лясы, пагасла ўжо і ў самых адважных сэрцах.
    Сёння каля гэтае леснічоўкі Тапор, сапраўднага імя якога не ведаў, пэўна, нават ягоны ад’ютант, звярнуўся да інсургентаў з кароткім словам. Ен гаварыў сечанымі, дарэшты зразумелымі фразамі без усякае патэтыкі. Змагацца цяпер да апошняга — значыць зрабіць паслугу царскім генералам. Паўстанцы мусяць ратаваць сябе дзеля далейшага служэння справе. Выйсці з акружэння можнатолькі невялікімі купкамі. Хто не адчувае ў сабе рашучасці працягваць змагання, няхай здаецца ўладам. Тыя, што складуць зброю не пазней чым паслязаўтра, трапяць пад абвешчаную ўрадам амністыю. У роўным камандзіравым голасе не было ні разгубленасці, ні паняверкі. Так мог гаварыць чалавек, які даастачы выканаў абавязак перад сваімі людзьмі і можа памерці або жыць далей з чыстым сумленнем.
    Пасля роспуску аддзела каля леснічоўкі, на якую напаўзала чорная з жаўтлявым падчарэўем навальнічная хмара, разам з Тапаром застаўся ягоны ад’ютант Здзіслаў Міткевіч і яшчэ двое: вольны слухач земляробчага інстытута Сокалаў з прастрэленаю рукой і камандзір ужо няіснага першага плутона’ студэнт Восіп Антановіч. Яны апынуліся заадно не таму, што сябравалі. Калі не лічыць прыяцельскіх дачыненняў камандзіра і ад’ютанта, гэтыя чацвёра былі проста таварышы па зброі. Іх аб’яднала, можа, і не ўсвядомленая яшчэ на ўсю глыбіню думка, што, пакуль яны
    ’ Узвода.
    разам, працягвае жыць аддзел. Была і іншая прычына — палонны афіцэр, ад якога ні на крок не адыходзіўся Антановіч. Капітана артылерыі Крыніцкага ўзялі ўначы на паштовай станцыі пасля шалёнай перастрэлкі, у якой адзін паўстанец быў забіты напавал, а другому куля трапіла ў жывот, і яго давялося пакінуць у доме ў станцыйнага наглядчыка. Лёс палоннага, які не атрымаў ані драпіны, дагэтуль заставаўся нявырашаны.
    Крануты ржою ківач невядома кім заведзеных ходзікаў няўтомна адкройваў ад неабдымнасці часу імгненне за імгненнем, збіраў іх у цяглыя хвіліны, a дождж і не думаў сціхаць. Ён паліваў саламяныя стрэхі пустога хлява і адрыны, ля якой прыткнулася кінутая паўстанцамі фурманка, мыў чорнае голле пасаджанага пры хаце дубка, што, не даючы веры першаму цяплу, не спяшаўся выпускаць лісце з пупышак, прыпляскваў да зямлі малады дзьмухавіннік. Неба над леснічоўкаю было цяжкое і беспрасветнае. У такія вось хвіліны, пад такім небам, людзей апаноўваюць самыя змрочныя і безнадзейныя думкі. Пагатоў калі побач ходзіць смерць, а па аднаго яна можа прыйсці зусім хутка, 6о ён біўся супраць чацвярых астатніх і забіў іх паплечніка, а можа, і двух, таму што паранены ў жывот таксама мог памерці.
    Маўчанне зрабілася гнятлівым і фізічна адчувальным. Каб парушыць нясцерпную вусціш, нехта павінен быў зараз штосьці ўчыніць ці проста прамовіць слова. Відаць, вастрэй ад усіх адчуў гэтую неабходнасць ад’ютант Міткевіч, прысадзісты гарбаносы чалавек з рудымі бакамі ды барадою і нявыспаным тварам. Першыя за паўгадзіны словы сказаў, хоць і быў маўкліўцам, менавіта ён.
    — Мне згадаўся мой дзед па кудзелі. Стары любіў паўтараць, што ў любым становішчы найперш трэба пад’есці.
    Тапор з лёгкаю ўсмешкай кіўнуў, і ад’ютант адчыніў дарожны куфэрак. Ён раскінуў на краі шчарбатага стала сурвэтку, і на ёй з’явіліся чорныя сухары, кавалак саланіны і аплеценая раменьчыкамі біклажка. Бадай, адно цяпер яны ўспомнілі, што ў іх ад раніцы не было ў роце ні макулінкі. Усе скінулі здранцвенне і неяк пажвавелі, толькі палонны па-ранейшаму абыякава сядзеў на адзіным у хаце крэсле, зробленым з нязграбнаю прэтэнзіяй на панскасць. Але калі Ta­nop рукою запрасіў яго да стала, палонны таксама нібы ачуўся і без угавораў падсеў бліжэй.
    Камандзір і ад’ютант адпілі з біклажкі седзячы і без слоў. Калі чарга дайшла да Антановіча, ён ускочыў і, трохі тэатральна ўзняўшы руку з біклажкаю, выгукнуў: «За адраджэнне Айчыны!» Гэта быў высокі, па-дзявочаму танклявы юнак з мяккімі рысамі безбародага твару. Калі б не вішнёвая радзімая пляма амаль на ўсю правую шчаку, ён, бясспрэчна, лічыўся б прыгажуном. Антановіч піў, закінуўшы русую галаву, на тонкай шыі перакочваўся востры коўцік.
    — Вы забыліся, што мы не на банкеце, — заўважыў камандзір, калі юнак адарваўся ад біклажкі.
    Чыстая смуглявая шчака Антановіча ўспыхнула, але ён перамаўчаў і перадаў біклажку параненаму. Той нязграбна ўзяў яе здароваю рукой і адно памачыў вусны. Бацькі параненага, дваццаць гадоў таму ахрысціўшы сына Апалонам, яўна спудлавалі. Ягоны непрыгожы шырокі твар з рэдкімі, быццам вышчыпанымі, вусікамі і цельпукаватае цела настолькі не адпавядалі імю, што яно ўспрымалася амаль як насмешка. Толькі вочы Сокалава былі надзіва гожыя глыбокаю сінечай, у якой свяціліся дабрыня і спагада.
    Тапор цераз стол падаў біклажку палоннаму.
    — Няхай жыве хрысціянская міласэрнасць, — з іроніяй прамовіў той. — Чалавека накормяць, напояць, a потым...
    Ён не дагаварыў.
    Капітану Крыніцкаму было за трыццаць. Ён насіў кароткую стрыжку і меў абсівераны валявы твар з адкрытым паглядам карых вачэй і цвёрдымі вуснамі пад цёмнаю шчотачкай вусоў. Здавалася, ён раскаяўся ў сваіх словах, бо хрумстаў сухаром крыху збянтэжана. Антановіч кідаў на палоннага касыя позіркі, якія не абяцалі нічога добрага. Сокалаў пазіраў на капітана са спачуваннем, а расчытаць пачуцці Тапара і ад’ютанта на іхніх непарушных тварах было немагчыма.
    Пасля падмацунку паранены заняў ранейшае месца на бурносе, Тапор і ад’ютант вярнуліся да вокнаў, а студэнт прываліўся плячыма да сцяны і задрамаў. Сон сцёр з ягонага аблічча змрочнасць, пульхнаватыя вусны кранула дзіцячая ўсмешка.
    Грымець зноў пачало бліжэй: навальніца вярталася. Знячэўку пярун раздзёр роўны шум дажджу недзе зусім побач, і Антановіч здрыгануўся і расплюшчыў вочы. Юнак адразу ўспомніў, дзе ён, і ўсмешка пагасла, як кволае цяпельца пад парывам ветру.
    — Ведаеце, што мне прыснілася? — са зласлівай маркотаю спытаў ён пасля нядоўгага маўчання. — Тое, што здарылася роўна год назад.
    — He сказаў бы, што мы ўсё зразумелі, — не адрываючыся ад свайго занятку, азваўся камандзір, які чысціў на каленях рэвальвер.
    — Я ведаю, грамадзянін* Тапор, вам будзе смешна. Але мне хочацца гаварыць пра гэта. Я буду расказваць і смяяцца разам з вамі, — з нейкім хваравітым імпэтам працягваў юнак. — Дык вось, год таму, якраз такой парою, мы наладзілі фэст з манеўрамі. Які быў час, панове! Сабраліся ў фальварку за дзве вярсты ад горада. Спачатку спявалі гімны, казалі прамовы. Потым практыкаваліся ў стральбе. Здагадайцеся, якія ў нас былі мішэні?
    ’ Форма звароту ў паўстанцаў 1863-1864 гг.
    Антановіч абвёў таварышаў ганарлівым позіркам.
    — Расейскія гербы. Мы стралялі ў расейскія гербы. Таму, хто за пяцьдзесят крокаў трапіў арлу з двух стрэлаў у абедзве галавы, панна Гелена падносіла келіх свянцонай вады. Панна Гелена таксама страляла разам з намі...
    Пачуўшы гэтае імя, Сокалаў заварушыўся, ямчэй уладкоўваючы параненую руку. Палонны заўважыў яго рух і глянуў на Сокалава з цікавасцю.
    — А потым феерверк... — Студэнт на момант заплюшчыў вочы. — Але самае вясёлае было пасля. Па дарозе дамоў знайшлі на ўскраіне паркан сажняў на пятнаццаць, далі залп і ў адзін міг узялі гэтую фартэцу прыступам. Уяўляеце? I тут быццам з-пад зямлі з’яўляецца гэты пісклявы таўстун Іверсон, наш наглядчык. «Вы нем’едленно дольшны разойтнс! Нначе вы нспортнте себе фсю сфою шнзнь!» Пакуль ён абяцаў нам самыя страшэнныя пакаранні ад імя дырэкцыі, мы яшчэ цярпелі. Аднак калі стаў гразіцца ад імя гасудара імператара, ужо не стрывалі. Вы калі-небудзь бачылі, як вядуць у хлеў натурыстага маркача? Конча цягнуў яго за галыіггук, а я паганяў дручком... Праз два месяцы прыехала следчая камісія, але сведкаў не знайшлося, і гер наглядчык застаўся пры сваіх казырах. Які быў фэст, панове! Хай бы ён доўжыўся вечнасць...