• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля дзікага поля  Уладзімір Арлоў

    Ля дзікага поля

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 302с.
    Мінск 2010
    61.5 МБ
    Цудоўны паштэт! А яшчэ быў пацешны выпадак... Адзін наш таварыш... Увогуле, афіцэр такога дапускаць не павінен, але ён быў зусім юны, даруем яму... Дык вось, у яго спатканне з дамай сэрца, прычым не проста спатканне, а такое, калі ўсё можа вырашыцца, а ён праз сваю маладосць ад хвалявання так выпіў, што не толькі не здольны з’явіцца сам — нават чыркануць колькі слоў. Тады мы ўсе разам ствараем ну проста геніяльны ліст, а Пішчыкаў перапісвае... вядома, почыркам нашага закаханага...
    Я не стаміў вас, дарагая? Але ж вы памятаеце: пра што б я ні казаў вам, усё роўна...
    I вось назаўтра ў той дамы — не тое каб хоць HeftKan крыўда... Яна перажывае нешта незямное, яна гатовая ехаць за абраннікам на край свету...
    Дарэчы, яны пажаніліся і шчаслівыя. Мастацтва творыць дзівосы.
    Зрэшты, забаўных гісторый, дзе замешаны талент нашага Пішчыкава, — безліч. Аднойчы яго унікальныя здольнасці прыдаліся нават у справе дзяржаўнай. У час мяцяжу... Не-не, не буду стамляць вас, пані Людвіка, тым болып — гісторыя не з самых вясёлых... Што вас здзівіла? Так, дарагая, у гэтым краі я не першы раз. Дзесяць гадоўтаму... 3 вашага дазволу... Няма слоў!.. Тут, дарагая, засталася мая маладосць. Тут я пачуў песню кулі... не той, якую выпускаеш па мішэні на стрэльбішчы, — той, якую выпусцілі па табе самім. Тут пахаваў сябра па корпусе. Нашы ложкі стаялі ў дартуары побач. Але не будзем пра гэта. Сёння я хачу казаць вам толькі нешта вясёлае і пяшчотнае, каб бясконца бачыць вашу ўсмешку. He памятаю, калі мне было так цудоўна і лёгка, як зараз... N’est-ce pas, que nous serons heureux*. Мне хочацца чытаць вам вершы. Вам падабаецца Фет? Я бачыў у вашай бібліятэцы яго томік... He, дарагая, Фет не можа не падабацца. Міцкевіч? А я люблю Фета... Можа, таму, што ён таксама афіцэр...
    Какое счастйе: й ночь й мы однй!..
    Вы ведаеце, пані Людвіка, мы з ім знаёмыя, нават пілі на брудэршафт. А сустрэліся пры вельмі цікавых акалічнасцях. Уявіце сабе... Яшчэ кропельку? 3 вялікай прыемнасцю. Ваш лафітнік... А было так. Уявіце сабе... Пра што? А, зноў Пішчыкаў... Далібог, я пачынаю раўнаваць. Дзесяць гадоў таму? Паверце,
    ’ Мы будзем шчаслівыя, праўда (фр.).
    дарагая, маё знаёмства з Фетам — гэта больш забаўна. Аднаго разу ў Маскве... Ну, калі вам так хочацца... Ваша жаданне — закон.
    Дык вось, аднаго разу — калі гэта вас так зацікавіла — Пішчыкаву давялося перапісваць лісты мяцежнікаў. Думаю, іх дзеці павінны багаслаўляць яго. Ён справіўся з загадам бліскуча. He, я не памыліўся, менавіта з загадам.
    Пані Людвіка, пашкадуйце мой настрой, у такі вечар у мяне няма аніякай ахвоты вяртацца ў тыя гады. Край заміраны і дае трону верных слуг. Падзякуем за гэта Усявышняму. Хіба змаглі б мы з вамі, дарагая, сустрэцца, калі б... Я ўсё ж раскажу вам, як мы пазнаёміліся з Фетам. Вы ведаеце, ён служыў у кавалерыі...
    Пані Людвіка, даруйце, але вы мяне здзіўляеце... Вядома, чытанне чужой карэспандэнцыі пярэчыць этычным і іншым нормам цывілізаванага свету. Але, пані Людвіка, я ўсё ж пастараўся б пазбегнуць такіх слоў... Есць сітуацыі, калі...
    Вы настойваеце? Ну, зразумела, гэта былі лісты не простых мяцежнікаў... Але... Тады, калі дваране ўжо падпісвалі вернападданніцкія адрасы гасудару імператару, трое ас... гэтьія трое...
    Добра, пані Людвіка. Шчыра кажучы, я ўражаны, але я не магу вам адмовіць. Хачу толькі, каб вы зразумелі: ішла вайна... Быўзагад самоганачалыгікакраю яго сіяцельства Мураўёва, няхай будзе яму зямля пухам. Да Міхаіла Мікалаевіча можна, вядома, ставіцца па-рознаму, але я перакананы, што не прызнаваць яго дзяржаўнай мудрасці могуць адно недалёкія людзі. Калі б не яго розум і воля... Гэта разумелі ўсе. Нават Някрасаў са сваёй нястомнай, з дазволу сказаць, сатырычнай музай, нават гэты ці то ліберал, ці то рэвалюцыянер прысвяціў яго сіяцельству оду. Між іншым, даволі бяздарную.
    Бокал заздравный поднймая, Еше раз выпйть нам пора Здоровье мйротворца края! Так много ж лет ему. Ура! і гэтак далей.
    Мне выпаў гонар сустракацца з графам і слухаць яго прамову перад дэлегатамі мясцовага дваранства. Я добра запомніў ягоныя словы: Забудзьце наіўныя летуценні і мары, панове, і памятайце, што калі вы не станеце тут па сваіх думках і пачуццях адданыя расейскаму трону, вы будзеце іншаземцамі і павінны пакінуць край.
    Асмелюся выказаць надзею, што гэтыя словы блізкія і вам... Блізкія сваёй мудрасцю. Ваш сын, якому я мару замяніць бацьку, вучыцца ў пансіёне ў Маскве, а не ў Варшаве. He магу не адзначыць разумнасці вашага рашэння. He, ну што вы... Дазвольце вас запэўніць, гэтыя друкаваныя аб’явы на грамадскіх будынках і канторах — Разліаўляйь толькі па-расейску! — у культурнага чалавека яны не могуць выклікаць нічога, апроч абурэння. Упэўнены, што яго сіяцельства не ўхваліў бы такіх абразлівых забаронаў. Міхаіл Мікалаевіч быў мудры чалавек. Ен лічыў, што адна школа — зразумела, расейская — зробіць больш за цэлую армію.
    Дарагая, мы загаварылі з вамі на тэмы, якія, далібог, дрэнна стасуюцца з нашым вечарам і з маімі пачуццямі. Можа, нарэшце...
    Што было ў тых лістах?.. Пані Людвіка, ну што маглі пісаць фанатыкі, якія насмеліліся кінуць выклік гасудару імператару, а значыцца, і самому Богу? Замест таго каб перадаць бацькам і каханым словы пяшчоты і любові, яны, стоячы ўжо на краі... Нават утакім становішчы яны спрабавалі падтрымліваць ідэі мяцяжу. Прапускаючы такія лісты, мы, па сутнасці, самі рыхтавалі б новых бунтаўшчыкоў...
    Ну, калі вы настойваеце... Я ўжо, здаецца, казаў, іх было трое. Адзін з лістоў я асабліва запомніў, бо ён, як высветлілася, — уявіце сабе — быў напісаны польскімі літарамі на гаворцы тутэйшых мужыкоў. Гэтаксама, як выдаваў свае падбухторніцкія лісткі так званьі камісар Гарадзенскай губерні Вікенцій... Вікенцій... Зрэшты, сутнасць не ў прозвішчы, якое раней ці пазней, але непазбежна забываюць. I вось аўтар таго, так бы мовіць, мужыцкага ліста патрабаваў ад жонкі выхаваць сына патрыётам... Іду ў заклад, што вы памыляецеся... не вялікай Польшчьі, а, з дазволу сказаць, нейкай Бе-ла-ру-сі... Гэтыя мясцовыя сепаратысты — на шчасце, іх у прыродзе, прынамсі, з гэтага боку Урала, відаць, ужо не засталося — вельмі небяспечныя. У тым сэнсе, што Расеі для выканання яе высокай гістарычнай місіі яшчэ адзін, да таго ж штучна створаны народ зусім не патрэбны. Лішні народ — лішнія праблемы.
    3 вашага дазволу... Вам таксама? 3 задавальненнем...
    I вось што, калі мы ўжо так шчыра гаворым, цікава. Уявіце сабе, пані Людвіка. Пішчыкаў, гэты не абцяжараны прынцыпамі цынік, спачатку адмаўляўся... адмаўляўся пусціць у ход свой талент, спасылаючыся на... А! Думаю, гэта была звычайная прыхамаць. Але загад ёсць загад.
    Вы не памыліліся... Аісты, тыя, што меркавалася адправіць замест арыгіналаў, былі ўжо недзе падрыхтаваныя; здаецца, я не памылюся, калі скажу, што ў канцылярыі ў яго сіяцельства. Заставалася толькі перапісаць іх адпаведным почыркам. Вядома... Нашы падапечныя пісалі, што зрабілі фатальную памылку... прызнаюць усю марнасць і непатрэбнасць барацьбы... заслугоўваюць самага суровага пакарання. Давалі наказы блізкім — захоўваць вернасць гасудару, выхаваць у такім духу дзяцей... Зразумела, усе тры лісты былі перапісаныя па-польску...
    Калі дазволіце, яшчэ глыток...
    He, пошце вырашылі не давяраць. Усе лісты адрасатам даставілі афіцэры. Скажу шчыра, сярод іх быў і я. Асмелюся паўтарыць, я лічу гэта маральным. Трэба глядзець наперад... Няўжо вы хацелі б, каб некалі ваш сын таксама кінуў сям’ю на вырак лёсу і пайшоў у лес?.. Вось бачыце... Так, уручыў асабіста... Mary вас запэўніць, талент Пішчыкава зрабіў яшчэ адзін цуд.
    Пані Людвіка, мне здалося, што вы... Вам блага?.. Дзякаваць Богу... Можа, вады?.. Добра, але ў такім разе я дазваляю вам толькі маленькі глыток. Мне не падабаецца колер вашага твару.
    Можа, нарэшце пакінем гэтую тэму?.. Што было з тымі трыма? Пані Людвіка... Вы настойваеце? Ну добра... калі вы настойваеце... У вайны свае законы. Страшныя законы, пані Людвіка. Гэтыя людзі ведалі, на што ішлі...
    Што з вамі ?! Божа, наш вечар так цудоўна пачаўся...
    Што вы сказалі?! Як вы загадаеце разумець вашы словы? Мадам! Як вы сабе дазваляеце гаварыць з расейскім афіцэрам?! Як вы смееце?!
    Далёка да вясны
    ./Хляксандр павінен памерці. Ён памрэ, а разалі з ім памрэм імы, яго ворагі і забойцы.
    Чалавек адклаў вечнае пяро і задумаўся.
    За вакном яшчэ быў змрок, але дзесьці ўжо нараджаўся новы дзень. Першы дзень вясны, падумаў чалавек.
    У гэтую ноч ён крыху нечакана для сябе самога спаў моцна і нічога не сніў, хоць прахапіўся вельмі рана. Сёння ён меў шмат клопатаў, кудьі болей, чым у звычайны чалавечы дзень, і першы з іх быў вось гэты — пяро і аркуш паперы, на якім застануцца ягоныя думкі.
    У пакоі, увесь абсталюнак якога складаўся з вузкага, як труна, ложка, незасланага стала пры вакне і крэсла, было зімна, але чалавек не адчуваў холаду. Ягоны позірк адарваўся ад вакна і слізгануў па стале. Побач з газавай лямпай стаяла вялікая талерка з грубай парцаляны, на ёй чарнела горка попелу ад спаленых увечары папераў. Чалавек адчыніў фортку, вытрас попел у досвітную цямрэчу і паставіў талерку на падваконне. Парадак на стальніцы спадабаўся яму, але, каб зноў узяцца за пяро, чалавеку яшчэ нечага не хапала.
    Ен узяў лямпу і падышоў да невялікага авальнага партрэта, што вісеў на голай сцяне над ложкам. 3 пажоўклай фатаграфіі глядзела маладая жанчына ў белай сукні. Яны былі надзіва падобныя: чалавек, што стаяў перад партрэтам, таксама меў не больш за дваццаць пяць гадоў, у яго быў такі самы высокі чысты
    лоб і ўважлівы пагляд з-пад тонкіх броваў, такі самы ўпэўнены і прыгожьі малюнак вуснаў...
    Ен зняў фатаграфію, і ягоны твар перасмыкнула: ад святла па сцяне разбягаліся прусакі. Узяўшы з падваконня кнігу, ён на хвілю затрымаў яе ў руках — гэта быў інстытуцкі падручнік фізікі, потым паставіў кнігу «хаткай» і прыладзіў партрэттак, каб сустракаць матчын позірк.
    Было чуваць, як наверсе ўжо затупала, ставячы самавар, прыслуга. Ён яшчэ некалькі імгненняў памарудзіў, а потым схіліўся над сталом. Пяро лёгка, нібы чалавек пісаў звычайны ліст, забегала па паперы.
    He перачытваючы, ён паклаў ліст у кішэню сурдута і адразу пачаў апранацца.