Ля дзікага поля
Уладзімір Арлоў
Выдавец: Логвінаў
Памер: 302с.
Мінск 2010
На набярэжнай коні імператарскага экіпажа пайшлі буйной рыссю, і казакі з эскорту ўзялі наўскач. Карэта абагнала ўзвод юнкераў. Цару аддалі чэсць два сустрэчныя праабражэнцы. Экіпаж быў зусім блізка і даганяў малодшага з чатырох бамбістаў. У Грынявіцкага яшчэ паспела мільгануць трывога, як карэта зраўнялася з маладзёнам.
Тое, што адбывалася далей, было Ігнату такое знаёмае, быццам ён неаднойчы бачыў усё ў сне. Маладзён павярнуўся тварам да экіпажа і кінуў пад ногі рысакам бомбу. Паветра скалануў выбух, як ад залпу дзесятка гарматаў. Трое казакоў зваліліся з коней, угару паднялося густое воблака снегу. Зазвінелі разбітыя шыбы будынкаў на тым баку канала.
Праз некалькі імгненняў чалавека, які кінуў бомбу, ужо трымалі паліцэйскія і казакі, да іх беглі праабражэнцы з юнкерамі.
3 пашчапанага экіпажа выйшаў цар.
— Схвачен лн преступннк? — данёсся зычны голас Аляксандра.
Ігнат адчуў, што і яму, і цару ратунку ўжо няма.
Сэрца адлічвала секунды. Ен знайшоў вачыма Соф’ю на тым беразе канала і, адарваўшыся ад парапета, паволі рушьіў наперад.
Чорная сцяна была побач, але ён не баяўся. Грынявіцкі адчуваў Соф’ін позірк, адчуваў яе думкі і думкі тых, што чакалі на канспірацыйных кватэрах ці ў хваляванні хадзілі па вуліцах; ад кожнага з іх цягнуліся да яго невідочныя нітачкі, якія не дазвалялі яму спыніцца і якія ён павінен быў абарваць другім выбухам.
Заставалася крокаў дзесяць. Усё засланіў цароў твар з густымі бакенбардамі. Грынявіцкі яшчэ раз з палёгкаю пераканаўся, што не адчувае да гэтага чалавека нічога, акрамя абыякавасці. Цар быў бы для яго пустым месцам, каб за позіркам трохі пукатых вачэй не было крыві, не было сотняў павешаных і забітых у турмах, не было здратаванай, укрыжаванай Радзімы.
Ен стаяў ужо амаль поруч з царом.
Грынявіцкі адчуў, як нешта здарылася з часам. Час нібыта спыніўся, а можа, паплыў у адваротны бок, ператварыўшы гаману натоўпу ў гулкую цішыню, і ў ёй загучаў паланез.
Грынявіцкі са спакойнай рашучасцю зрабіў апошні крок і ўскінуў рукі з бомбай над галавой...
«Схвачен лн преступннк? Схвачен лн преступннк?» Над ім схіліўся твар з бакенбардамі. Але бакенбарды ўвачавідкі знікалі, вусы і валасыімператара сівелі,
а пукатыя вочы ператвараліся ў шкельцы пенснэ, і ён чуў бацькаў голас:
«Памятай, ты — гонар гімназіі. Твае здольнасці забяспечаць табе выдатную кар’еру і праславяць наш род».
Бацькава аблічча пачынала зыбацца, як адбітак у вадзяным люстэрку, якое крануў вецер, і раставала ў прасторы, саступаючы месца даме, што карміла на Манежнай галубоў. Пільней прыгледзеўшыся да яе, ён змеціў, пгго гэта не жанчына, а самы малады з іхняе чацвёркі, і вусаты фурман са сподам — у сапраўднасці не фурман, а жандарскі палкоўнік, і на сподзе ў яго ляжыць не пірог, а бомба. Бледныя пульхныя вусны маладзёна крывіліся і шапталі: «Я хачу жыць... Жыць хачу...», палкоўнік усміхаўся, а ён, Ігнат, у роспачы крычаў маладзёну: «Не смей! He смей!»
Новыя і новыя малюнкі нараджаліся ў ягонай свядомасці і знікалі: адны паступова, нібыта іх развейваў вецер, другія гаслі, як гасне ад подзьмуху агеньчык свечкі, і ў бязладдзі гэтых малюнкаў скрозь гармідар гукаў і слоў чыстым струмком праточваўся аднекуль, то мацнеючы, то амаль прападаючы, журлівы голас бацькавай скрыпкі...
У гэты самы час у прапахлай карболкаю палаце прыдворнага шпіталя немалады прафесар чытаў медыцынскі акт:
— Дастаўлены ў непрытомным стане... На лбе шмат кроватачывых ранак. Правае вока неадчувальнае да святла...
— Прабачце, пане прафесар, я не медык, — спыніў чытанне следчы ў цывільным, які неадлучна сядзеў пры ложку. — Мяне цікавіць іншае. Скажыце, яго можна хоць на хвіліну вярнуць да прытомнасці ?
— Гэта можа цяпер толькі Бог.
— Я чую ў вашых словах спагаду, пане прафесар, — бескалёрным голасам прамовіў следчы, вывучаючы мыскі чаравікаў.
— Толькі як медыка да пацыента, — крыху паспешліва сказаў прафесар і пасля кароткага маўчання дадаў: — Для мяне ён найперш безнадзейны хворы.
— Для ўсіх нас ён найперш царазабойца, чалавек, які падняў руку на свяшчэнную асобу гасудара. — Следчы гаварыў з тым самым, што і раней, застылым выразам на чыста голеным твары, але ў голасе прарэзаліся металёвыя інтанацыі.
Сівы прафесар, адвёўшы вочы, глядзеў на схаванага пад бінтамі незварушнага чалавека.
Грынявіцкі быў у падкопе пад Малой Садовай. У задушлівым сутарэнні, ледзь асветленым мігатліваю лямпаю, было цесна і сыра, як у магільным склепе. На нейкі міг яму прымроілася, што гэта сапраўды склеп, і ён спалохаўся, але адразу згледзеў у прыцемку сяброў, усю іхнюю змену, і супакоіўся. Прамоклая, перапэцканая зямлёю сарочка ліпнула да цела, пот выядаў вочы, мучыла страшэнная смага, але ён капаў і капаў, не дазваляючы сабе перапынку. Гэта быў ужо не падкоп пад вуліцу: шляху назад не было, іх заваліла, прыціснула зямлёй, і яны адчайна прабіваліся з завалу ўгару, да святла, да паветра і вады. Ен ведаў, што засталося зусім мала, можа, некалькі ўзмахаў рыдлёўкі, і прыйдзе вызваленне. 3 астатніх сіл Ігнат сек непадатную зямлю над галавой, і вось зверху пасыпалася каменне, глыжы і жвір, і ён убачьіў атвор.
Але замест сонечнага святла ў атворы быў нечы чыста выгалены твар.
— Імя... Скажыце мне ваша імя... — ласкава, амаль пяшчотна прасіў голас, які належаў гэтаму твару.
Ен памятаў сваё імя і, узрадаваны, што памятае, хацеў выгукнуць: «Грынявіцкі», ды за ласкавасцю голасу хавалася нешта іншае, і ён паспеў утаймаваць крык, што быў гатовы ўжо сарвацца з вуснаў.
— Імя... Мне трэба толькі імя... Імя! — паўтараў го-
лас, і ўніклівая ласкавасць пераходзіла ў стылую зласлівасць.
Грынявіцкі нарэшце зразумеў, дзе ён і хто з ім гаворыць. Але разам з вяртаннем свядомасці ў яго зраненае цела, у кожную клетку безліччу гострых кіпцюроў упіўся звер нечалавечага болю.
— Імя! Імя! — ускочыўшы на ногі, крычаў следчы.
Боль раздзіраў на тысячу кавалкаў, і адзіным збавеннем было новае забыццё, але да Ігната яшчэ цягнуліся нітачкі, якія ён адчуваў перад выбухам на канале, і, перш чым абарвацца ў бездань, ён паспеў пачуць свой голас:
— He... ведаю...
Боль адразу выпусціў са сваіх лапаў, ды голены твар у атворы не знікаў, і Грынявіцкі замахнуўся на яго рыдлёўкаю, што зноў апынулася ў руках.
Атвор засыпала зямлёю, і ён разграбаў яе — спачатку рыдлёўкай, а потым, дарэшты змогшыся, рукамі, і апошнія кроплі моцы падтрымлівала ў ім веданне, што ён не самотны, што недзе побач прабіваюцца да святла іншыя.
У той момант, калі сонечныя промні пырснулі Грынявіцкаму ў вочы, следчы страпянуўся і запытальна паглядзеў на прафесара. Доктар моўчкі нахіліў сівую галаву.
Ордэн Белай Мышы
У адной невялікай паводле еўрапейскіх сумераў канстытуцыйнай манархіі насельніцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ера, аднаго шэфа службы бяспекі, аднаго міністра паліцыі, аднаго пракурора. У гэтай дзяржаве быў адзін крымінальнік, адзін палітвязень і адзін палітуцякач. Адзін генерал камандаваў адным палкоўнікам, адным маёрам і адным капітанам. На ўліку ў адзіным прафсаюзе стаялі адзін будаўнік і адзін падрыўнік, адзін прафесар і адзін студэнт, адзін акадэмік і адзін зусім непісьменны грамадзянін. Такое становішча існавала абсалютна ва ўсіх сферах. У краіне меліся ў наяўнасці адзін алкаголік і адзін наркаман, адзін сутэнёр і адна прафесійная выляжанка, адзін хворы на СНІД і адзін хворы на пранцы. У суседстве з адным уладальнікам шыкоўнай вілы ў смеццевым кантэйнеры жыў адзін бесхацінец. Сярод этнічньіх мяншыняў перапіс зафіксаваў аднаго габрэя, аднаго татарына, аднаго паляка, адну асобу каўказскай нацыянальнасці, аднаго расейца і аднаго албанца. Сексуальныя мяншыні нічым не вылучаліся: на аднаго гомасексуаліста прыпадала адна лесбіянка. Адпаведныя службы трымалі на воку аднаго грамадзяніна, якога падазравалі ў педафіліі, а таксама аднаго таемнага заафіла. Гэткі самы баланс захоўваўся і паміж прадстаўнікоў творчых прафесіяў: краіну цалкам задавальнялі адзін кампазітар, адзін архітэктар, адзін мастак, адзін актор, адзін журналіст і адзін пісьменнік.
Варта зазначыць, што хадзілі глухія чуткі, нібыта ў гэтай краіне не заўсёды ўсё было ўладкавана так
дасканала. Да прыкладу, казалі, быццам калісьці ва універсітэце некалькі прафесароў чыталі лекцыі некалькім студэнтам, якім аднойчьі заманулася разам са сваімі выкладчыкамі зачыніцца ў аўдыторыі і скласці бунтоўніцкую петыцыю. Але гэта ўжо іншая гісторыя. А наша адбывалася ў краіне, дзе ўсіх, паўтараю, было па адным, і гэтую акалічнасць неаспрэчна засведчылі сакрэтныя рэляцыі, таемна праслуханыя размовы, зробленыя схаванай камерай здымкі, перлюстраваныя лісты ды іншыя пісьмовыя, аўдыёі відэаматэрыялы, на аснове якіх аўтар і рэканструяваў падзеі.
Адзін раз на дзень з дакладам да караля з’яўляўся шэф службы бяспекі — невысокі таўстун з вусікамі і бародкай-эспаньёлкай, які больш нагадваў не чалавека сваёй суровай прафесіі, а лекара, што мае прыбытковую практыку і схільнасць да эпікурэйства.
3 ранішняга дакладу нязменна вынікала, што ў краіне пануе стабільнасць і назіраюцца выключна пазітыўныя працэсы. А менавіта: растуць аб’ёмы вытворчасці, адукацыйны ўзровень і спажыванне карысных для народа прадуктаў харчавання (у тым ліку алкаголю), а таксама няўхільна паўзе ўгору паказчык нараджальнасці, ад якой (што надзвычай важна ў справе стабільнасці) не адстае і смяротнасць.
Кароль зазвычай спыняў шэфа бяспекі, не даслухаўшы. Але аднаго разу звыклы парадак быў парушаны.
Рэч у тым, што адзіны ў краіне ювелір вырабіў на замову манарха адзіны ордэн, каб каралеўства нарэшце займела і аднаго кавалера найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды.
Узнагарода называлася ордэнам Белай Мышы I ступені. Убачыць нешта незвычайнае ў такой назве мог толькі іншаземец, зусім не абазнаны ў мінуўшчыне гэтае краіны, бо ад школьных гадоў кожны яе грама-
дзянін ведаў, што мыш — старажытны сімвал тутэйшай дзяржаўнасці. Гістарычныя крыніцы сведчылі, што выява грызуна з вострай пыскаю і доўгім хвастом з’явілася на дзяржаўньім гербе болей за пяцьсот гадоў таму, за часамі ўладарання аднаго з далёкіх і найвыбітнейшых продкаў цяперашняга манарха, які ўсе свае ўказы нязменна завяршаў традыцыйнай формулай: «А таксама сядзець усім ціха, як мыш пад венікам». Адзінае, што змянілася ў дзяржаўным гербе за пяць вякоў, — гэта колер. Старажытаая шэрая мыш пакрысе святлела і ўжо ў мінулым стагоддзі набыла шляхетную белізну, што ў геральдыцы, як вядома, адпавядае срэбру і азначае чысціню, дабро і незалежнасць.