• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля дзікага поля  Уладзімір Арлоў

    Ля дзікага поля

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 302с.
    Мінск 2010
    61.5 МБ
    Ад шчокаў жаравалосай прыгажуні адхлынула кроў, і вострае пісьменнікава вока імгненна адзначыла гэта. Верагодны кавалер ордэна Белай Мышы з’еў чарнаслівіну, каўтануў віна і загаварыў:
    — У мяне ёсць чатыры правілы: не верыць, не баяцца, не прасіць і не дзячыць.
    Кароль засяроджана жаваў. Было такое ўражанне, што разам з кавалкам бараніны ён хоча перажаваць і сваю ўквеленасць. I сапраўды, праглынуўшы мяса і запіўшы яго бургундскім, манарх загаварыў амаль зычліва:
    — Мы, каралі — вынятак з правілаў. Пісьменнікі, спадзяюся, таксама. А правілы, мой дарагі, бываюць і ў каралёў. Я, да прыкладу, мог узнагародзіць самога сябе, ды гэта не ў маіх правілах. Рэкамендую келіх бажале.
    — 3 прыемнасцю. Але факт застаецца фактам: я не маю ніводнага чытача і ад гэтага нікуды не схаваешся.
    — А ў мяне няма ніводнага падданага.
    — Гэта не адно і тое ж. Вы, ваша вялікасць, можаце выдаць указ і прызначыць сваімі падданымі ўсіх жыхароў краіны, апрача дыпламатычнага корпусу.
    — Паслухай, пісьменнік! — ад віна, сытнай ежы і камінавай цеплыні кароль трохі захмялеў і пачаў расцягваць словы. — 3 такім самым поспехам я мог бы прызначыць усіх нашьіх суграмадзянаў тваімі чытачамі. Ды толькі ёсць рэчы, якія не вырашаюцца ўказамі. Сказаць, дзе я бачыўтакіх падданых? Сапраўдны падданы ганарыцца сваім манархам. Ен называе ў гонар манарха дзяцей...
    — Шмат у каго я бачыў вашы партрэты, асцярожліва азваўся пісьменнік, які раз-пораз хутка пазіраў на відавочна ўстурбаваную ходам гаворкі жанчыну.
    — Бачыў вашы партрэты, — перадражніў кароль. —Res suis vocabulis nominare! Называй рэчы сваімі імёнамі!
    — Ваша вялікасць мае сантымент да лаціны...
    — Выдаткі адукацыі! — адмахнуўся манарх. Ягоньі твар наліўся чырванню, а язык канчаткова развязаўся. — Ты ведаеш, хто ўгаварыў мяне змяніць наш Статут? Змяніць, каб унесці туды артыкулы пра скасаванне смяротнага прысуду і пра тое, што ў нашай краіне знаходзіцца геаграфічны цэнтр кантыненту? Гэты чалавек першы павесіў у кабінеце мой партрэт. А потым ён жа першы і здрадзіў мне. А перад тым як уцячы па каналізацыі за мяжу, пакінуў мне ліст. Ты чуў, што ён там напісаў? Зрэшты, адкуль ты мог чуць!
    Мой першы прэм’ер-міністр пісаў, што ніколі не любіў мяне. ТПто нават калі б цэнтр кантыненту і самога Сусвету знаходзіўся не проста ў маёй краіне, а непасрэдна ў маёй задніцы і нават калі б пра гэта сведчыў Статут, ён усё роўна не сеў бы са мной нават пасраць на адным полі...
    — Ваша вялікасць, тут жанчына...
    — Дзе? А, яна... Яна ўсё ведае. Ну і што ты скажаш, пісьменнік, пра гэты ліст?
    — Пакідаючы сэнс на сумленні аўтара, скажу, што сфармулявана даволі хвостка. Адчуваецца стыль.
    Пачуўшы апошнія словы, жанчына ледзь прыкметна здрыганулася.
    — Вось-вось, — працягваў кароль. — Ты не здагадваешся, хто мог яму дапамагчы? Што гэта за стыліст?
    Пісьменнік задуменна пасмоктваў віно і маўчаў. Але кароль, відаць, і не спадзяваўся нешта даведацца. Ён дажаваў маслінку, выплюнуў костачку на далонь і стрэліў ёю ў полымя каміну.
    — Назавем рэчы сваімі імёнамі. — Голас манарха зноў гучаў спакойна, нібы нядаўні ўсплеск эмоцыяў быў проста тэатральнаю карцінкай. — Цябе ніхто не чытае, а мяне ніхто не любіць. Я прапаную выгодныя ўмовы. Тваім чытачом буду я
    — А я — вашым падданым?
    — He здагадаўся. Маім улюбёным пісьменнікам. Я мяркую, разам нам не будзе сумна. Будзем сустракацца вось тут, ля каміна. Ты кажаш, Вечнасць — гэта адсутнасць часу. А што ў такім разе смерць? Мой знаёмы філосаф лічыў, што смерць — нішто, але што мы, ну там, будзем адчуваць гэтае нішто. Карацей кажучы, ты згодны.
    Кароль глынуў віна і загадаў падаваць дэсерт. Пахолак з абліччам шпалернага героя нячутна выйшаў.
    — Ваша вялікасць... — загаварыў пісьменнік, нічым не выяўляючы згоды.
    Кароль папераджальна падняў руку.
    — Больш ні слова! 3 твайго дазволу я на хвілінку адлучуся. Улічы яшчэ тую акалічнасць, што найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода дасць табе магчымасць выдаць свае кнігі.
    Калі дзверы за манархам зачыніліся, пісьменнік цераз стол паслаў жанчыне красамоўны позірк, у якім адбівалася цэлая гама эмоцыяў — ад непрыхаванага захаплення да спадзявання на параду.
    Жаравалосая неяк няпэўна пахітала галавою, што можна было трактаваць і як засцярогу, і як заахвочванне. Пасля гэтага маўклівага дыялога пісьменнік падняўся і, зрабіўшы некалькі крокаў, працягнуў ёй сваю візітоўку.
    — Як вас завуць?
    Ен хацеў сказаць штосьці яшчэ, але жанчына прыклала палец да вуснаў і, хутка схаваўшы візітоўку, паказала пісьменніку вачыма на ягонае крэсла. Той ледзьве паспеў сесці і ўзяць у рукі келіх, як у дзвярах з’явіўся гаспадар.
    — А вось і я! — весела абвясціў ён, памахваючы мабільным тэлефонам. — Вы тут не сумавалі? Як справядліва казалі ў часы Тамаша Аквінскага, а таксама і значна пазней, solus cum sola non cogitabuntur orare «Pater noster». Застаўшыся сам-насам, ён i яна не будуць чытаць «Ойча наш». Хоць вы мяне зарэжце, люблю лаціну. Яснасць думкі, чаканнасць фразы... A дзе, дарэчы, наш дэсерт?
    Расчырванелы пахолак, намагаючыся не сустрэцца вачыма з гаспадаром, паставіў на стол садавіну і высокія крышталёвыя вазачкі з узбітьімі вяршкамі.
    — Пайшоў прэч! — загадаў кароль. — На кухню!
    Ен уладкаваўся ў крэсле, зрабіў добры глыток віна і працягваў, нібыта і не пакідаў залі:
    — Той філосаф, з якім мы абмяркоўвалі праблемы жыцця і смерці, чамусьці лічыў, што смерць —
    субстанцыя сіняга колеру. А бывала, ён наогул пачынаў гаварыць гатовымі афарызмамі. Як гэта?.. Нават перапраўляючыся цераз Стыкс, людзі баяцца патануць. Нядрэнна, га? А ты, пісьменнік, не баяўся б, праўда?
    — Што вы хочаце гэтым сказаць, ваша вялікасць?
    Пісьменнік не мог не бачыць, што ўсё аблічча жаравалосай выяўляла трывогу.
    — Ды так, успомнілася... Аднойчы ён пайшоў з сябрам у лазню... Цікава, да чаго гэта на ноч успамінаюцца філосафы.
    Кароль яшчэ раз адпіў з келіха і без прыкметнай сувязі з папярэднім прамовіў:
    — Часам трэба стаць Кантам дзеля бюста якой-небудзь бландзінкі. Альбо Гегелем дзеля дупці якой-небудзь брунеткі.
    Наступныя словы таксама сведчылі, што думка манарха рухалася пакручастым і цяжкавытлумачальным шляхам.
    — Скажы, пісьменнік, у цябе ёсць жонка?
    — На жаль...
    — На жаль, ёсць ці, на жаль, няма?
    — Мне ўзгадваецца старая сентэнцыя. Дрэнная жонка — не прычына філасофіі. Дрэнная жонка — яе вынік. У мяне жонкі ніколі не было. Магчыма, таму, што я не філосаф.
    — А як наконт дзяцей? Дзеці ў цябе ёсць?
    — Напэўна, ёсць.
    — Ах ты, стары сатыр! — ухвальна зарагатаў кароль. — Як гэта пісаў хтосьці з вашае братыі: ведае дам і верыць у іх прызначэнне. — I адразу, зноў парушаючы логіку размовы, пацікавіўся: — А ты выпадкова не заходзіў па дарозе сюды ў WC?
    — Як мне памятаецца, не, — адказаў пісьменнік. Ён кінуў позірк на жанчыну і, заўважыўпіы ў яе вачах вясёлыя агеньчыкі, заахвочана прадоўжыў: — А што,
    ваша вялікасць, там захоўваюцца нейкія дзяржаўныя таямніцы?
    — Там з'явілася налепка. Уяві, што ты сеў на ачко, узняў вочы, а насупраць — твой партрэт з ідыёцкім надпісам: «Рукі прэч ад нашых дзяцей!» Пляваць я хацеў на іхніх дзяцей!
    Кароль асушыў келіх, не прапаноўваючы зрабіць гэта і пісьменніку, але той самахоць узяў гаспадара за прыклад. Пасля пэўнай расслабленасці з жартоўнаю, як здавалася, пікіроўкаю атмасфера за сталом відочна змянілася, што пацвердзіў і голас караля, які, не ўважаючы на выпітае, загучаў зусім цвяроза — цвёрда і нават жорстка.
    — Значыцца, так. Рады паведаміць, што ў цябе з’явіўся чытач. Я папрасіў шэфа бяспекі зірнуць, што ты там папісваў у стол. 3 гэтага вынікае, прынамсі, адно: фармальную прычыну тваіх сумневаў мы ліквідавалі. Прапаную тост за твайго чытача і твой ордэн!
    Жанчына цалкам ператварылася ў слых.
    Тым часам пісьменнік ані не сумеўся, а, наадварот, выглядаў нават чымсьці задаволеным.
    — Mary прыняць прапанову толькі часткова.
    Кароль ускінуў вочы і затрымаў келіх каля вуснаў.
    — Я прадбачыў такое развіццё падзеяў, ваша вялікасць. У гэты момант мае рукапісы ўжо за мяжой. Пісьменнік можа не мець чытача, але мець адданага сябра.
    — О! Адданы сябар — гэта бясцэнны капітал, — іранічна прамовіў манарх. — А ты, бачу, непапраўны аптыміст.
    — Ваша вялікасць, уся розніца паміж аптымістам і песімістам палягае ў прапанаванай імі даце канца свету.
    — Няблага сказана. Зрэшты, гэта не мяняе сутнасці справы. Калі твае рукапісы сапраўды за мяжой, значыць, у цябе з’явіўся замежны чытач. Тым лепей. Вы-
    датнае пацверджанне поспехаў айчыннай літаратуры. Я падпішу ўказ пра тваё ўзнагароджанне сёння ж.
    Пісьменнік па-ранейшаму выглядаў спакойным. Хваляванне выдавалі толькі крыху больш звычайнага падціснутыя вусны. Ен, відаць, зразумеў, што час для жартаў вычарпаны.
    — Але я магу не з’явіцца на цырымонію ганаравання. Будзе скандал.
    — А мне да фені. Ды ніякага скандалу і не будзе. Наша газета надрукуе ўказ і паведамленне, што ордэн уручаны непасрэдна ў палацы. У цёплай, амаль сямейнай абстаноўцы. Ты сказаў спіч з падзякаю ўраду і асабіста каралю за клопат пра нацыянальную літаратуру. Mundus vult decipi, ergo decipiatur. Свет хоча быць падманутым, дык няхай падманваецца. Пра тое, што не паспеў я выйсці адліць, як ты пачаў не без узаемнасці клеіць маю жанчыну, я загадаю не пісаць...
    Келіх у руках у жаравалосай затрымцеў, і колькі кропляў праліліся на белы настольнік, стварыўшы на ім мудрагелісты відарыс, што нагадваў нейкае знаёмае сузор’е.
    — Вось яна, удзячнасць падданых! — з удаванай скрухаю прамовіў кароль. — Я лічыў яе найлепшым доказам таго, што жанчыны маёй краіны — найпрыгажэйшыя ў свеце. Яе вейкі былі для мяне крыламі вачэй, а вусны — сцежкаю ў Эдэм. Я называў яе ўвасабленнем жаноцкасці і вернасці. Аказалася ж, што па сумяшчальніцтве — гэта ўвасабленне здрады. Падыдзі сюды...
    Жаравалосая прыгажуня наблізілася да манарха, аднак спынілася за плячыма ў пісьменніка.
    Але кароль як быццам ужо забыўся пра яе існаванне. Ён пакалупаўся срэбнай лыжачкай у вазачцы з вяршкамі і загаварыў пра іншае:
    — Ты не ўлічыў аднаго, пісьменнік. Калі я казаў пра вашае падабенства з каралямі, я ані не крывіў
    душой. Але мы, каралі, маем справу з рэальнымі людзьмі. А вы, пісьменнікі, — з народжанымі вашай фантазіяй фантомамі. А нейкі ёлуп яшчэ назваў вас інжынерамі чалавечых душаў. Гэта мы — інжынеры чалавечых душаў. Было забаўна назіраць, як ты намагаешся выслізнуць Але я высакародны і літасцівы манарх. Апрача ордэна я ўзнагароджваю цябе яшчэ і гэтай жанчынаю. Забярэш яе з сабой. У жылах у яе продкаў не было блакітнае крыві, але трахаецца яна як каралева. А калі згадаць нашу нябожчыцу каралеву, — кароль тэатральна ўзвёў вочы ўгору, — то непараўнальна лепей...