• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля дзікага поля  Уладзімір Арлоў

    Ля дзікага поля

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 302с.
    Мінск 2010
    61.5 МБ
    Праз хвіліну Соф’я паднялася і, знаёмым рухам скінуўшы з галавы хустку, загаварыла сваім звычайным нягучным голасам:
    —	Нашы тэхнікі зрабілі толькі палову бомбаў, па адной на кожнага. На большае не хапіла часу.
    Яе на момант перапыніў прыход рослага мужчыны з чорнаю барадой. Побач з клункам Пяроўскай ён асцярожна апусціў свой і аднымі вачыма сумнавата ўсміхнуўся Ігнату. Гэта быў кіраўнік групы тэхнікаў Кібальчыч.
    —	У вас не будзе бомбаў для абароны, — гаварыла Соф’я. — I запасных на выпадак няўдачы таксама не будзе.
    Яна абвяла мужчын вачыма. Кібальчыч вінавата ўтупіўся ў падлогу, аднак Грынявіцкі ведаў, што і Кі-
    ' Андрэй Жалябаў разам з Соф’яй Пяроўскай уваходзіў у склад кіраўніцтва «Народнай волі» і непасрэдна ўзначальваў падрыхтоўку да пакарання смерцю Аляксандра II, якое адбылося 1 сакавіка 1881 г.
    бальчыч, і зямляк-магілёвец Рыгор Ісаеў, усе тэхнікі зрабілі што маглі, і нават болей.
    Соф’я затрымала спакойны пагляд на Ігнаце, і ён уразіўся, як гэтая маленькая жанчына валодае сабой пасля арышту каханага. Толькі хвіліну слабасці, адну хвіліну дазволіла яна сабе, каб зноў стаць такой, якою ён яе ведаў. Ен ніколі, мо таму, што яшчэ ніколі не кахаў, не прызнаваў вяршэнства жанчыны, а ёй гатовы быў падпарадкоўвацца з радасцю.
    — Памятайце, што мы павінны лічыць гэта не толькі абавязкам, але і гонарам партыі, — сказала Соф’я, не адводзячы позірку, нібыта знайшла ў вачах у Грынявіцкага падтрымку свайму спакою і мужнасці.
    — Мы гатовы, — трохі паспешліва адказаў ён. Паспешліва — бо баяўся, што першы загаворыць маладзён і яны пачуюць нейкія непатрэбныя і напышлівыя словы.
    Соф’я ўзяла аловак і ўпэўнена накідала план. Усе абступілі стол.
    — Што на Малой Садовай? — злёгку картавячы «л» і нават зараз саромеючыся гэтага, запытаў Грынявіцкі.
    — Там ужо чакаюць, — адказала Соф’я, але яе паведамленне не змагло пахіснуць ягонага ранейшага прадчування, нават не прадчування, а амаль упэўненасці, невытлумачальнае ўпэўненасці, што ўсё вырашыць не міна ў падкопе на Садовай, а яны чацвёра, праўдзівей, не чацвёра, а толькі адзін з іх.
    — Калі выбух будзе няўдалы, цар, найверагодней, накіруецца вось сюды, — Соф’я паказала алоўкам, — на Манежны пляц. Тут самае небяспечнае і адказнае месца. Міхаіл Іванавіч*, — падняла яна вочы на Ігната, — кіраўніцтва партыі лічыць...
    — Можаце не працягваць, — сказаў ён. — Ваш выбар супадае з маім.
    ’ Кансггірацыйная мянушка Грынявіцкага.
    Перад адыходам, калі ўсё ўжо было дамоўлена і ён трымаў пад пахаю загорнутую ў белую сурвэтку бомбу, падобную нечым на невялікі камяк снегу, Ігнатаў позірк зноў спыніўся на вазоне з ружовай геранню. Абапал вазона стаялі на падваконцы дзве абвязаныя паркалёвымі хусткамі бляшанкі з дынамітам. Невыразная думка, што мільганула ў яго раней, раптам набыла бязлітасную акрэсленасць. Ён зразумеў, што гэта яго апошнія кветкі, і падумаў: як, напэўна, здзівілася б Соф'я, даведаўшыся, што ў гэтую хвіліну ён шкадуе, што больш не ўбачыць ні сціплых здрыжнічак, якіх так багата на поплаве за Грынявічамі, ні сваіх улюбёных канвалій. Шкадаванне па канваліях было такое моцнае, што на імгненне ён адчуў іхні тонкі лесавы водар.
    Цяпер, на пляцы, гэтая шкадоба і ўся размова на Цялежнай ужо былі далёкія і адлучаныя ад яго. Яны засталіся за нейкаю крэскаю, тамсама, дзе перад гэтым ён пакінуў запавет і прыгады пра дом.
    Ігнат выняў з кішэні гадзіннік. Вялікая стрэлка набліжалася да малой, каб сустрэцца з ёю на лічбе 12. Надыходзіў час, калі цар меў звычай выязджаць у манеж на агляд гвардыі. Занятак, варты такога дзяржаўнага дзеяча, як імператар. Чаго яшчэ чакаць ад чалавека, з малых гадоў прывучанага да пляц-парадаў, ад салдафона. які бачыць у падданых полк, а ў Айчыне — казарму?
    У дні, калі Ігнат з таварышамі сачьіў за царскімі выездамі, ён шмат разоў спрабаваў пранікнуць думкаю ў свядомасць імператара, пад гэты лоб з залысінамі, што часам мільгаў у прыцемненым вакне карэты. Ен ніколі не мог знайсці там нічога больш істотнага, чым боязь бунту і багавейлівасць перад дзядзькам, германскім імператарам. Грынявіцкі часта шукаў у сабе нянавісць да цара і не знаходзіў яе. Ён ненавідзеў не Аляксандра, а ўсё тое, што стаяла за ягоным абліч-
    чам. Ды зрэдчас Ігнат адчуваў, што насуперак сваёй волі ў далёкім цёмным кутку свядомасці ён на нейкае каліва яшчэ застаецца падданым гасудара імператара. Ведаў: гэта не стрымае яго, аднак канчаткова пазбыцца рэшткаў ганебнага пачуцця ён здолее толькі тады, у тую самую хвіліну.
    Першасакавіцкае сонца марна намагалася сагрэць зямлю, але ранішні віскуцень угамаваўся, і на пляцы зрабілася даволі людна, можна было не хвалявацца.
    Непадалёк маладая дама ў сабаліным футэрку карміла галубоў. Каля зграбных санак пачціва стаяў фурман з гаспадынінай муфтаю і пульхным пірагом на срэбным сподзе.
    Мераючы пляц няспешнымі крокамі дробнага сталічнага службоўца, які выйшаў на нядзельны шпацыр, Ігнат зрабіў выснову, што думаць у гэтыя хвіліны пра цара — раскоша, якую ён ужо не можа сабе дазволіць.
    Яму ўзбегла на памяць, як даўно, у гімназічныя гады, яго ўразіла смерць іхняга выкладчыка славеснасці. Той застрэліўся праз няшчаснае каханне, і Ігнату некалькі дзён не давала спакою пытанне: што думае і адчувае чалавек перад смерцю і што такое сама смерць?
    Вось ты і маеш магчымасць даць сабе самы поўны адказ, падумаў ён.
    Успомнілася, што яшчэ не развітаўся з сябрамі. Праўдзівей, ён увесь час памятаў пра гэта, але ўсё адкладваў і адкладваў, каб быць з імі ў апошнія хвіліны, і цяпер, яшчэ раз зірнуўшы на гадзіннік, зразумеў, што пара.
    Першы быў Жалябаў, і ўся Ігнатава істота абурылася супроць думкі, што ён больш не ўбачыць шырокай барады і зусім дзіцячай Андрэевай усмешкі, не пачуе ягонага голасу. Ен з пяшчотай падумаў, што нават цяпер, арыштаваны, Андрэй дапамагае ім. Міністр унутраных спраў ужо, несумненна, даклаў цару, што
    галоўны змоўшчык схоплены, а значыць, самая вялікая небяспека для яго вялікасці мінулася...
    Было паўгадзіны на першую. «Ну давай абдымемся і з табой, дарагі ты наш вынаходнік і філосаф». Ігнат убачыў меланхалічныя вочы Кібальчыча і падумаў, што заўсёдны спакой гэтага маўклівага летуценнага хахла — вынік не толькі ягонай сілы волі, але найперш — сілы думкі. Ён ніколі не пасміхаўся з сябравай мары аб паветранай лодцы. Узгадалася, як Кібальчыч нешта крэсліў дубчьікам на снезе, нават тады, калі яны ездзілі за Смольны манастыр выпрабоўваць бомбы. «Няхай лёс бароніць цябе дзеля навукі...»
    Ігнату падумалася, што цяпер ён ведае, што такое смерць: глухая чорная сцяна, якая назаўсёды аддзяляе ад сяброў.
    Ен убачыў сябе ў сырнай лаўцы, адкуль вялі падкоп пад Малую Садовую. Яны, зняможаныя так, што рукі і ногі, усё цела рабіліся чужымі і ўжо амаль не падпарадкоўваліся розуму, выпаўзлі з падкопу і паваліліся на скрынкі са свежай зямлёй. Гэта тады адзін з іх, фарсісты флоцкі афіцэр, улюбёнец жанчын, на якога некаторыя ў арганізацыі глядзелі з насцярогаю, сказаў ім: «Я не тэарэтык, я не займаюся разважаннямі. Але я адчуваю, што жыць без барацьбы цяпер проста няварта, занадта брыдка. У Расеі няма чым дыхаць, паветра няма...»
    Было каля гадзіны дня. Царскі экіпаж мусіў з’явіцца з хвіліны на хвіліну. Ігнат напята глядзеў усцяж вуліцы, але замест карэты з казацкім эскортам заўважыў Соф’ю. Яна махнула белай насоўкаю, і гэта быў знак, што іхняе чаканне марнае: цар паехаў іншымі вуліцамі, і два пуды дынаміту ў падкопе ўжо непатрэбныя.
    Ігнат быў рады і ўадначас крыху разгублены, што лёс падараваў яму яшчэ нейкую гадзіну, бо не чакаў
    адтэрміноўкі і не ведаў, чым гэты час запоўніць. Таму ён усцешыўся, калі Соф’я загадала сабрацца ў цукерні насупраць Гасцінага двара і чакаць, пакуль скончыцца развод гвардыі. Ен ужо даўно забыўся, што магчымасць заняцца такой простай і звычайнай чалавечаю справай, як яда, можа прынесці гэткую радасць. Адчуваючы на каленях важкасць бомбы, Ігнат з’еў усю порцыю гарачых піражкоў з гарбатаю і здзівіўся, што таварышы пакінулі свае талеркі некранутымі і пазіраюць на яго з захапленнем. Мусіць, яны, нават Соф’я, зайздросцяць ягонай вытрымцы. «Каб жа вы ведалі, што я проста галодны з учарашняга вечара».
    Цукерня месцілася ў падвальным памяшканні, і, падняўшы вочы ўгору, можна было назіраць у невялікіх запыленых вокнах бясконцую чараду чалавечых ног, што спяшаліся па Неўскім.
    На Кацярынінскім канале, куды яны пойдуць цяпер, і ў нядзелю зазвычай пустэльна. Значыць, непатрэбных ахвяр не будзе. Памруць толькі тыя, хто павінен памерці.
    Яны выйшлі з цукерні па адным і сышліся ўжо на канале. Набліжаючыся да свайго месца, Ігнат сустрэўся з Соф’яй і ўсміхнуўся ёй ледзь прыкметнаю ўсмешкай. «Яна так ніколі і не даведаецца, што я...»
    Ен не памыліўся: на набярэжнай было бязлюдна, адно вартаўнікі падмяталі панель каля саду і водбліз Тэатральнага моста маячыла пара постацяў, яўна агенты паліцыі. Пакунак з бомбай быў невялікі і няцяжкі, не болей пяці фунтаў, але яго нельга было схаваць у кішэню, і пільнаму воку шпегаў ён мог здацца падазроным. Таму Грынявіцкі вырашыў не шпацыраваць па набярэжнай і, прыхінуўшыся спінаю да парапета, застаўся на месцы.
    Уся ягоная разважнасць паступова некуды знікала, і душу браў у ледзяныя рукі страх. Яму здалося, што бомба, гэтыя шкляныя трубачкі з сернай кісла-
    той, кнаты, выбуховы жэлацін, ужо сталі часткаю BroHara цела, што кроў па яго жылах гоніць ужо не чалавечае сэрца, а бляшанка са смяротным змесцівам. Розум на момант ператварыўся ў лядачы човен сярод хваляў страху. Але адно на момант.
    Ігнат ачуўся, і з гэтае хвіліны ўсе ягоныя пачуцці абвастрыліся. Свет зрабіўся больш відочны, больш чутны і адчувальны. Грынявіцкі з прагнаю цікавасцю ўбачыў чыстае і халоднае, але нечым няўлоўным ужо вясновае неба над горадам. Унізе, на лёдзе, сварыліся вароны. Разам з іхнім голасам гучалі, аднак кожны паасобку, дзесяткі іншых гукаў. Ен узяў з парэнчаў жменю свежага снегу і стаў есці яго, як некалі ў маленстве. Свет здаўся яму суладным і дасканалым, і тае ж хвілі да яго даляцела цоканне капытоў.
    Спярша Ігнат пачуў яго нейкім таемным нутраным слыхам, бо сапраўды чуць царскі экіпаж яшчэ не мог. Але цоканне набліжалася. Вось яно зрабілася цішэйшае — гэта на павароце ад Міхайлаўскага тэатра на канал фурман прытрымаў коней, і яны ішлі ступою. I зноў, ужо гучна, капыты ўдарылі па зледзянелым бруку.