• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ля дзікага поля  Уладзімір Арлоў

    Ля дзікага поля

    Уладзімір Арлоў

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 302с.
    Мінск 2010
    61.5 МБ
    — Ен... адчуваў?
    Міткевіч, няўцямна паглядзеўшы на юнака, адказаў не адразу.
    — Хіба вы не зразумелі, што ён сам не хацеў цягнуць? — ад’ютант скінуў цяжкую світку і пачаў сцягваць боты.
    — Ен што-небудзь казаў вам? — працягваў Антановіч.
    -He.
    — Мне здалося, вы стралялі якраз тады, калі грымеў гром? — дапытваўся студэнт.
    — Я не хачу гаварыць пра гэта, — адгукнуўся Міткевіч, пазіраючы ў акно.
    — Чаму? — падазрона спытаў Антановіч.
    Ад’ютант змоўчаў. Антановіч з хвіліну вагаўся і раптам імкліва выйшаў у дзверы.
    — Зараз будзе бура, — прамовіў Міткевіч.
    Тапор ледзь прыкметна ўсміхнуўся. Сокалаў здагадаўся, забыўшыся на параненую руку, усхапіўся з палкай і ўзбуджана забегаў па хаце. Ад’ютант змеціў, што ходзікі стаяць, спраўдзіў час па сваім «бурэ» і, падцягнуўшы гіру, пусціў ківач.
    Антановіч уварваўся ў леснічоўку як віхор.
    — Цела няма! Вы адпусцілі яго! — з перакошаным тварам і рэвальверам у руцэ ён кінуўся на Міткевіча.
    Ад’ютант няўлоўным рухам выбіў з рук у юнака зброю і прыціснуў рэвальвер нагой. Яны, абодва мокрыя да ніткі, з наліплымі на лбы валасамі, стаялі адзін супраць другога і цяжка дыхалі.
    — Я меў... у вас... прытулак і хлеб, — задыхаючыся, гаварыў сгудэнт. — Я любіў вас за мужнасць, за тое, што вашы грошы былі грашыма паўстання. Я да апошняга верыў, што вы... А вы аказаліся нягоднікам, пане Міткевіч... Я магу плюнуць вам у вочы. Грамадзянін Тапор, загадайце арыштаваць вашага ад’ютанта!
    — У чым вы яго абвінавачваеце? — з непраніклівым тварам спытаў камандзір.
    — У тым, што ён адпусціў на волю свайго даўняга прыяцеля капітана Крыніцкага.
    — Як?! — ускінуўся паранены.
    — Я быў прыняты ў ягоным доме, — студэнт з пагардаю кіўнуў на Міткевіча, — і няраз сустракаў там Крыніцкага, чуў яго імя. Я адчуваў, адчуваў, але я спадзяваўся да апошняй хвіліны... Толькі таму я змаўчаў і дазволіў ісці яму. Якая наіўнасць!..
    — Грамадзянін Міткевіч, гэта праўда? — звонкім голасам запытаў паранены.
    — Так, мы былі знаёмыя, — вытрымаўшы ягоны позірк, адказаў ад’ютант.
    — Вы чуеце? Чуеце? — павярнуўся Антановіч да камандзіра.
    — Я ведаў гэта.
    — Вы хочаце сказаць, што здагадаліся?
    — He, я ведаў гэта з самага пачатку.
    — Значыцца, вы... таксама спадзяваліся, што... — у голасе ў юнака жыла надзея.
    Тапор пахітаў галавой.
    — Тады чаму вы загадалі ісці яму?
    — Дазвольце мне не адказваць на ваша пытанне. Калі-небудзь вы зразумееце самі.
    — Гэта здрада! — закрычаў Антановіч. — Здрада! Здрада! — Ен быў страшны. Радзімая пляма на шчацэ зрабілася попельнай.
    — Апамятайся, Восіп, — загаварыў Сокалаў. — Гэта абсурд.
    Студэігг павёў вакол няўцямнымі, амаль вар’яцкімі вачыма, бяссіла апусціўся на лаўку і, абхапіўшы голаў рукамі, заплакаў.
    — Ен страляў у нас... Ён забіў Дамарацкага... — вырывалася ў яго скрозь усхліпы. — Мы разам раслі... Яны не шкадуюць нас, а мы... Я павінен быў забіць яго... Хоць аднаго ворага... Хоць аднаго...
    — Удзел у паўстанні вымяраецца не колькасцю забітых, — прамовіў Тапор. Ен глядзеў на юнака са спагадаю.
    Плечы ў Антановіча трэсліся. Гэтае відовішча было для параненага невыносным, і ён не вытрымаў:
    — Восіп! Панне Гелене было б сорамна за цябе.
    Нягучныя словы падзейнічалі адразу.
    — Што ты сказаў? Якое права ты маеш згадваць тут гэтае імя?
    — Яно дарагое і мне, — мякка адказаў Сокалаў.
    — Што?! — студэнт ускінуўся на ногі. Ён ужо не плакаў.
    — Утаймуй сваю недарэчную рэўнасць, — з лёгкім сумам адазваўся паранены.
    — Я хачу, каб ты выказаўся ясней!
    — Восіп, мы не адны.
    — Я патрабую!
    — Ну добра, — пакутліва чырванеючы, сказаў Сокалаў. — Я... прызнаўся панне Гелене... у сваіх пачуццях.
    — Вось як! — пагрозліва прамовіў Антановіч. Тапор з ад’ютантам глядзелі кожны ў сваё вакно. — Я рады, што ты супакоіўся, — сказаў Сокалаў.
    — Я супакоюся толькі тады, калі ты скажаш мне ўсё.
    — Няўжо ты не разумееш? Восіп, ты павінен быць варты яе кахання.
    Антановіч падбег да параненага і імпэтна пацалаваў яго. Збянтэжаны і разгублены, не ведаючы, што рабіць, ён прысеў поруч з Сокалавым на палок.
    У запанавалай цішыні з’явіўся нейкі новы гук. Гэта было таканне ходзікаў. Дождж высільваўся, неба ўжо не грымела.
    Тапор* разгарнуў на стале мапу.
    — Будзем прабірацца ў Магілёў, — сказаў ён пасля роздуму. — У бліжэйшым маёнтку зменім адзенне. 3 Магілёва — на захад, туды, дзе паўстанне працягваецца.
    За вокнамі пасвятлела, на небе з’явіліся акрайкі блакіту.
    — Апроч таго, — прамовіў камандзір, — у нас ёсць прычына зрабіць у Магілёве візіт нейкаму пісару Савінічу. Вы чуеце, грамадзянін Антановіч? Калі вы будзеце настойваць, мы, бадай што, даручым гэты візіт вам.
    Студэнт кіўнуў стрымана, але ў ягоных вачах была ўдзячнасць.
    — Трэба ісці, — сказаў камандзір.
    Чацвёра мужчын падняліся і разабралі з піраміды зброю.
    1985
    ' 3 тае прычыны, што інсургенты, якія сталі героямі гэтай гісторыі, — рэальныя асобы і названыя тут сапраўднымі імёнамі, неабходна заўважыць, што пад мянушкаю Тапор хаваў сваё імя адзін з прадстаўнікоў «чырвонага» крыла паўстання, на той час вайсковы начальнікМагілёўскагаваяводстваЛюдвік Звяждоўскі (1825-1864).
    Рандэву на манеўрах
    — Божа мой, пані Людвіка, ну як вы маглі падумаць... Ну няўжо ў вас сапраўды такое жорсткае сэрца? Што мне зрабіць, каб зноў убачыць, як вы ўсміхаецеся? Кажу, як на споведзі: я бязгрэшны, але дзеля вашае ўсмешкі я гатовы стаць на калені. Што?! О богі! Як да вас магла прыйсці такая думка? Пасля ўсяго, што было ўчора... Хіба мне гэта прыснілася? А калі нават і прыснілася, вы бачылі той самы сон. Вы таксама былі ў эдэме...
    Пані Людвіка, дарагая мая... Буду размаўляць з вамі вось так, на каленях... Ну проста сабраліся ў палкавога камандзіра... Яго вялікасць зацвердзіў загад на двух афіцэраў... Некалькі келіхаў шампанскага за сяброўскім сталом... Ну так, я спазніўся, я крыху падшафэ... Меа culpa, mea maxima culpa*. Але, пані Людвіка, няўжо вы не разумееце, што прычына ў іншым...
    0, называй ліеня безумнылі! Назовй
    Чем хочешь; в этот мйг я разулюлі слабею Н в сердце чувствую такой прйлшз любвй, Что не люгу лмлчать, не стану, неуліею!
    Божа мой, ну, вядома, праўда! Ды я кожную хвіліну дзякую небу за тое, што паслала мне вас. Страшна нават уявіць, што мог бы не трапіць на гэтыя манеўры, застацца ў сталіцы... Нарэшце вы ўсміхнуліся. У вас такая мілая ўсмешка, яна нагадвае мне ўсмешку маёй мамы.
    ’ Мой грэх, мой страшэнны грэх (лж).
    Падымаюся, падымаюся... Вядома, не... Хіба можна адмовіцца ад вашага запрашэння? Дый, сказаць па шчырасці, цэлы дзень у роце, апрача шампанскага, ні расінкі.
    Які стол! Пані Людвіка, зараз я зноў укленчу. У гэтай іпастасі вы таксама геній. Пры чым тут кухар? Ніякі кухар не здатны скласці такое меню. А гэта і ёсць славутыя вушкі з грыбамі, якія вы абяцалі He, сядайце насупраць, каб можна было кожнае імгненне абдымаць вас вачыма. Даруйце мне гэтую экзальтаванасць. Вы ведаеце, што ў шампанскага тут алібі...
    Я болен, я влюблен; но, мучась й любя,0, слушай! 0, поймй! я страстй не скрываю...
    Мальвазіі? У такім разе прашу ваш лафітнік. 3 вашага дазволу — я чаго-небудзь мацнейшага... А гэта, калі не памыляюся, той самы паштэт з рыжыкамі. Геніяльна!
    Першы тост — за вас! За вас і за цудоўны месяц, які ў нас наперадзе! О, пані Людвіка, не мучце мяне! Я кажу пра наш першы месяц. Ну хіба мы ўчора пра ўсё не дамовіліся? На Каляды прыедзеце да мяне ў першапрастольную... Вядома, найперш да сына. Як цудоўна, што вы адправілі яго ў пансіён менавіта ў Маскву! Пазнаёмлю вас з maman, зімою яна заўсёды ў сталіцы. Паездзім па тэатрах... У Малым з’явілася летась дзяўчынка, якой прарочаць вялікую будучыню. Марыя... Марыя Ярмолава... He, актрысы існуюць для мяне цяпер толькі на сцэне... Заручьіны можна абвясціць на Вялікдзень. Улетку — абавязкова ў Крым, там, каля Ялты, у maman маленькі ўтульны дамок. Прынамсі, месяц ён будзе належаць нам. Такі, ведаеце, асколак мусульманскага раю. Татары, сонечнае крымскае віно... Будзем засынаць раніцай пад шум прыбою... За вас!
    О, дзякую! Неадменна і паболей. Такі зваблівы пах! Як гэта называецца? Ма-чан-ка? Дзікунская назва! I з гэтае прычыны яна яшчэ смачнейшая. Калі дазволіце, глыток мальвазіі...
    Ведаеце, пані Людвіка, здараецца, што ўвосень позна ўвечары ці ўначы едзеш кудысьці — мокры, пануры, агорнуты безнадзейнасцю, — і здаецца, што вось так, у цемры, будзеш ехаць бясконца, і ноч гэтая ніколі не скончыцца, і наперадзе ў цябе толькі імжа, гразкая дарога, голыя палі і безнадзейнасць...
    I раптам, ужо тады, калі ўпакорыўся лёсу і гэтай дарозе з яе вечнай, усёабдымнай самотай, тады наперадзе, недзе за мокрымі прысадамі, — агні, цёплыя светлыя вокны, жаночы смех... Вы разумееце?..
    У псіхолагаў ёсць такі выраз — deja vu*... О, ну што вы! Я не магу вас пакрыўдзіць — ні словам, ні нават думкай. Я хачу сказаць: тое, што цяпер адбываецца, ужо жыло ўва мне як светлая надзея. He толькі вы, вашы цудоўныя валасы, вашы вочы, рукі, радзімка на мочцы маленькага вушка... Мне здаецца, і гэты вось камін, і клавесін, і гравюра — так, Міцкевіч, я пазнаў — і гадзіннік... Яны таксама жылі ў маёй памяці яшчэ за шмат гадоў да нашае сустрэчы.
    Я раблюся сентыментальны... Даруйце, дарагая, я не пытаюся, што здарылася з вашым мужам, чаму вы так рана засталіся адны... Паверце, хто б ён ні быў, я паважаю яго, бо калісьці вы даверылі яму свой лёс. Але я не хачу нічога ведаць. Я не хачу, каб паміж намі нехта быў. Нават у мінулым.
    Дзякую, з вялікім задавальненнем. Усё, да чаго да-кранулася ваша рука... Я паўтараюся, але я сапраўды не веру свайму шчасцю. Тут, у гэтым мядзведжым кутку, дзе да рэстарацыі, да цырульні, да... Даруйце, дарагая, гэта я цытую нашага штабс-капітана Пішчыкава, у яго свой набор прыкметаў цывілізацыі.
    ' Тое, што ўжо бачыў (фр.).
    Напэўна, я замучыў вас прызнаннямі. Я і сам адчуваю, што, калі гэтыя словы паўтараеш, яны губляюць свой залаты запас. Буду паўтараць іх моўчкі. Усё роўна, пра што 6 ні гаварыў з жанчынаю, якую... Вы разумееце... Будзем проста размаўляць і глядзець адно на аднаго.
    Кропельку лікёру? А я, з вашага дазволу, пакаштую амброзію з таго залацістага графінчыка. Між іншым, згаданы штабс-капітан Пішчыкаў мае унікальны талент. Пераняць любы почырк яму гэтаксама лёгка, як мне выпіць гэты кілішак. Неяк на вучэннях пад Вязьмай Пішчыкаў, уявіце, напісаў почыркам палкавога камандзіра загад... Дзякую, проста цуд... Выбачайце, на чым я спыніўся? А, загад... Загад быў такі: што б там ні было даставіць з павятовага горада і здаць пад распіску штабс-капітану Пішчыкаву тузін шампанскага. А напярэдадні мы ў тым гарадку добра-такі павесяліліся, так што, па нашых разліках, ні ў адной з дзвюх тамтэйшых рэстарацый не магло ацалець ні пляшкі боскага напою. I што вы думаеце? Прапаршчык, якому ўручылі загад, — вядома, навічок, толькі з кадэцкага корпуса, — ледзь не загнаў каня, але шампанскае здабыў. Потым, калі ўсё раскрылася, запатрабаваў ад Пішчыкава сатысфакцыі, і справа была на валасок ад дуэлі...