• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ліберальныя прынцыпы  Дарыо Анцісэры

    Ліберальныя прынцыпы

    Дарыо Анцісэры

    Выдавец: Руно
    Памер: 78с.
    Мінск 2004
    2.31 МБ
    ДАРЫО АНЦІСЭРЫ
    ЛІБЕРАЛЬНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ
    Мшск "Руно" 2004
    ДАРЫО АНЦІСЭРЫ
    ЛІБЕРАЛЬНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ
    Мінск "Руно" 200^
    УДК008 БКК 71.05 X 19
    Тытул арыгінала: Dario Antiseri. Principi liberali. Rubbettino, Soveria Mannelli, 2003.
    Пераклад з італьянскай.
    “Лібералізм (...) ёсць палітыка, якаяразглядае чалавека як сваю мэту. У гэтым яна супрацьлеглая сацыялізму, які разглядае чалавека як сродак дзеля дасягяення мэтау, пастаўленых кімсыіі, хтоёсць над самім чалавекам гэта можа быць грамадства, Дзяржава, урад, правадыр. ”
    Луіджы Эйнаўдзі
    “Каб пазбегнуць незразуменпя, я хацеў бы канчаткова высветліць, што выкарыстоўваю заўсёды тэрміны “ліберал ”, “ліберачізм” і г. д. у тым сэнсе, уякім гэтыя тэрміны выкарыстоўваюцца цяперу Англіл (...) Пад лібералам я маю наўвазе не асобу, што мае схільнасць якой-небудзь палітычнай партыі, a проста чалавека, для якога ёсць важны.мі асабістая свабода і які ўсведамляе небяспекі, што крыюцца ва ўсіх формах улады і адміністрацыі
    Карл Р. Попэр
    I.
    МЕТАДАЛАГІЧ НЫ ІНДЫВІДУАЛІЗМ
    “Толькі інОывідуум думае; толькі індывідуум разважае; толькі індывід дзейнічае ”.
    Людвіг фон Мізэс
    АБАРОНЦА СВАБОДЫ адмаўляе несумяшчальную са свабодай ідэю, паводле якой над індывідуумам павінна існаваць нейкая іншая структура, напрыклад, Дзяржава, партыя або клас, нейкая іншая аўтаномная і незалежная ад індывідаў структура. Падтрымаць калектывісцкія канцэпцыі, увасобіць іх зрабіць іх рэчаіснасцю гэта лёгкая спакуса. Йдзецца пра несумяшчальную са свабодай спакусу, супраць якой паставіліся выдатныя прадстаўнікі “індывідуалісцкай” традыцыі.
    КАРЛМЭНГЕР (1840-1921): “Калектыўяктакі не ёсць суб’ектам як цэлае, якое мае патрэбы, працуе, гандлюе ўдзельнічае ў канкурэнцыі; тое, што называецца “сацыяльнай эканомікай” не ёсць, такім чынам, эканамічнай дзейнасцю пэўнага грамадства ў прамым сэнсе слова. Сацыяльная эканоміка не ёсць феномен, аналагічны індывідуальным эканомікам, да якіх адносіцца гаксама эканоміка фінансаў,
    4
    не ёсць рэччу, што супрацьпастаўляецца або суіснуе з індывідуальнымі эканомікамі. Па сваёй фенаменальнай і найбольш агульнай формеяназ’яўляеццазусім своеасаблівай сумай многіх індывідуальных эканомік”.
    МАКС ВЭБЭР (1864-1920): “Калі я зрабіўся ўрэшце рэшт сацыёлагам (...), дык перш за ўсё дзеля таго, каб канчаткова спыніць практыку, угрунтаваную на калектыўных канцэпцыях, якія заводзяць нас у пастку. Іншымі словамі, сацыялогія не можа развівацца інакш, як на аснове дзеянняў асобнага індывідума, некалькіх індывідаў альбо шэрагу асобных індывідаў. Менавіта па гэтай прычыне яна павінна прыняць строга “індывідуалістычныя” метады
    ГЕОРГ СІМЭЛЬ (1858-1918): “Безумоўна, існуюць толькі індывіды, што плён чалавечай дзейнасці існуе ў рэчаіснасці толькі тады, калі гэты плён мае натуральную прыроду, і што стварэнні, пра якія мы гаворым, калі яны духоўнай прыроды, не жывуць інакш, як толькі ў розумах асобаў. Калі існуюць толькі індывідуальныя істоты, то як жа растлумачыць суперіндывідуальны характар калектыўных феноменаў, аб’ектыўнасць і аўтаномнасць сацыяльных формаў? Ёсць толькі адзін метад вырашэння гэтай аўтаномнасці. Каб цалкам усведаміць гэта, трэба прызнаць, што не існуе іншага па-за індывідамі”.
    ЛЮДВІГ ФОН МІЗЭС (1881-1973): “Ход гісторыі вызначаецца дзеяннямі індывідаўі вынікамі гэтыхдзеянняў”. “Толькі індывід думае; толькі індывід разважае: толькі індывід дзейнічае”; такім чынам, ‘'мы павінны дзеля навукі зыходзіць з дзеяння індывіда. таму што яно ёсць адзінай рэччу, якую мы можам усведаміць непасрэдна. Ідэя, што грамадства можа дзейнічаць або выяўляць сябе незалежна ад дзеянняў індывідаў гэта абсурд”.
    5
    ФРЫДРЫХ А. ФОН ГАЕК (1899-1992): Хто адмаўляецца танцаваць ад суб’ектыўных канцэпцый, якія ў рэшце рэшт вызначаюць дзеянні асобаў, той рэгулярна робіць (...) якраз тую памылку, якой прапануе пазбегнуць; на самой справе, канчае тым, што трактуе як рэальныя істоты пэўныя злучнасці, якія ёсць усяго толькі распаўсюджанымі абстракпыямі і абагульненнямі”.
    КАРЛ Р ПОПЭР (1902-1994): “Казаць пра грамадства — гэта значыць рэзка збівацца ў бок. Зразумела, можна карыстацца паняццямі, як грамадства альбо грамадскі лад; але мы не павінны забываць, што йдзецца толькі пра дапаможныя паняцці. Што існуе на самой справе, дык гэта людзі, добрыя і кепскія спадзяемся, што апошніх не надта шмат. Існуюць, такім чынам, чалавечыя істоты, сярод іх дагматыкі, крытычныя, баязлівыя, працавітыя ды іншыя. Гэта ёсць тое, што існуе сапраўды”. Існуюць людзі, якія ствараюць, перадаюць і змяняюць ідэі, выклікаючы сваімі дзеяннямі вынікі, да якіх яны імкнуліся, і вынікі адвольныя. Існуюць толькі людзі, “атое, што не існуе, дык гэта грамадства. Людзі, аднак, вераць у яго існаванне і ў выніку абвінавачваюць ва ўсім грамадства і грамадскі лад”. Гэта ёсць, кажа Попэр, “адна з найгоршых памылак верыць, што нейкая абстрактная рэч ёсць канкрэтнай. Тады гэта найгоршая ідэялогія”.
    1	ўрэшце думкі двух католікаў і адной свецкай асобы: Фрэдэрыка Басціята і дона Луіджьг Сту'рца, а таксама Нарбэрта Бобія.
    ФРЭДЭРЫК Б АСЦІЯТ: “Мы з цяжкасцю разумеем тое, што вызначаецца словам “Дзяржава”. Думаем, што гэтая ўстойлівая персаніфікацыя Дзяржавы ёсць найбольш дзіўная, найбольш прыніжальная з містыфікацый”.
    ЛУІДЖЫ СТУРЦА: “Мая пазіцыя ясная: я супраць
    6
    “сацыялагістаў” накшталт Дуркхайма, якія з грамадства робяць рэч ў сабе, супраць “інстытуцыяналістаў” накшталт Арыёна, якія робяць з інстытуцыі рэч ў сабе, , супраць арганізацыяністаў, якія робяць з сацыяльных арганізмаў рэч ў сабе. Я перакананы, што грамадства як нешта канкрэтнае ёсць суіснаваннем індывідаў, якія сведама супрацоўнічаюць дзеля агульнай мэты, і што ні грамадства, ні яго інстыту'цыі альбо яго органы не маюць un quid tertium жывой іпастасі, не ёсць рэчаіснасцю, адрознай ад рэчаіснасці індывідаў, якія аб’ядналіся і дзейнічаюць дзеля агульнай мэты (...) Хто дзейнічае і хто пакутуе, дык гэта індывіды, якія аб’ядналіся”.
    НАРБЭРТА БОБІЯ “Пазбаўцеся ад індывідуалістычнай канцэпцыі грамадства. 1 вы больш не здолееце алраўдваць дэмакратыю як форму ўлады”.
    7
    2.
    ЭПІСТАМАЛАПЧНАЯ ПАМЫЛКОВАСЦЬ
    “Рацыянальнай з ’яўляецца асоба, для якой больш важна спазнаць нешта, чым мець рацыю ”.
    Карл Р. Попэр
    “Над тымі, хто шукае праўду, няма ніякай чалавечай ўлады; а калі хто спрабуе ўсталяваць сваю ўладу, з яго смяюцца богі”. Гэта эпістамалагічнае пасланне Альбэрта Эйнштэйна; тое ж самае ад Карла Попэра: “Усе нашы веды могуць быць памылковымі, яны заснаваны на здагадках (...) Навука можа памыляцца, таму што навука ёсць чалавечая”. I яшчэ: пазбегнуць памылкі нагадвае Попэр гэта ідэальнае няшчасце; калі мы сустракаемся з цяжкімі праблемамі, то можам лёгка памыліцца; важна і гэта ёсць тыпова чалавечая з’ява вучыцца на сваіх памылках. Вызначаная і пераадоленая памылка ёсць чырвоным агеньчыкам, які дазваляе нам выйсці з пячоры нашай неразумнасці.
    Навуковыя даследванні дзе б яны не практыкаваліся-
    8
    заўсёды займаюцца вырашэннем праблем. А каб вырашыць праблемы, нам патрэбны ідэі. Зразумела, што новыя ідэі ёсць, іх можа быць шмат; а вось, аднак, мала ідэй новых і прыдатных для рашэння праблем. Ёсць толькі адзін шлях адбору добрых ідэй сярод новых (і старых) ідэй, якія прапануюцца з мэтай растлумачэння “надзвычайных з’яваў” гэты шлях у тым, каб вывяраць тэорыі на базе “назіральных” наступстваў іх прымянення. Тэорыя гэта яе змест; зместам тэорыі ёсць наступствы яе прымянення; таму, калі маецца гіпотэза альбо тэорыя, мы выціскаем з яе лагічныя наступствы і правяраем, наколькі гэтыя наступствы супадаюць са “з’явамі”, якія меліся бьшь вытлумачаны і прадугледжаны тэорыямі. Калі тэорыя атрымлівае пацвярджэнне, яна будзе прыймацца да моманту атрымання адваротнага выніку; калі, аднак, нейкае з яе наступстваў супярэчыць “з’явам”, што улічаны ў дадзены перыяд (залежыць ад таго, наколькі яны вядомы), тэорыя адкідваецца бо дэманструе сваю несапраўднасць, янанесапраўдная. Як заўсёды: contra factum non valet argumentum (супраць факта аргумент бязмоцны) -трэба, аднак, усведамляць, што з’явы не ёсць святыняй, бо ў навуцы з’ява гэта толькі меркаванне, інтэрпрытацыйная гепотэза нейкага фрагмента або аспекта рэчаіснасці. I само сабой зразумела, кожны аўтэнтычны пераказ тэорыі пераўтвараецца ў спробу фальсіфікаваць яе. V навуцы, як і ў жыцці, доказ атрымліваецца тады, калі ідзеш на рызыку: дзе рызыкуеш пацярпець няўдачу. Сапраўды, ёсць лагічная асіметрыя паміж сцвярджэннем і адкідваннем тэорыі: міліярды і міліярды сцвярджальных аргументаў не робяць тэорыю пэўнай, а ўсяго адзін адмоўны факт лагічна разбівае яе. Таму, калі мы не можам прадэманстраваць абсалютную пэўнасць нейкай тэорыі, нават калі яна найлепшым чынам
    9
    кансалідавана, мы пачынаем шукаць шчаліны, глядзець, ці яна не памылковая і чым раней адкрываем ў ёй памылку, тым раней усё грамадства атрымлівае задачу як мага хутчэй выпрацаваць і выпрабавацьгэорыю, лепшую за папярэднюю, можна сказаць, тэорыю з большай сілай пераканання і прадказання.
    Робэрт Опэнхаймэр: “Фізіка ідзе наперад, таму што ніколі не памыляецца двойчы тым жа самым чынам”. 1 яшчэ раз Попэр: “Думаю, што гэтыя асэнсаваныя крытычныя адносіны да ўласных ідэй ёсць адзінай і сапраўды важнай розніцай паміж метадам Эйнштэйна і метадам амёбы”. Эйнштэйн, таксама як і амёба, можа памыляцца, але ў адрозненне ад амёбы, Эйнштэйна ахапляла надзвычайная радасць, калі ён знаходзіў памылку ва ўласнай тэорыі, ён хацеў яе знайсці, паляваў на яе, каб ліквідаваць яе як мага хутчэй. Амёба памірае разам са сваёй памылковай тэорыяй; Эйнштэйн жазамест сябе забіваетэорыю. Такім чынам, метад усяго навуковага даследвання ёсць адзіны: мы паглыбляемся ў нейкую праблему; прапануем нейкую вырашальную ідэю; кантралюем нашы спробы вырашэння наколькі можна больш строга; адкідваем тэорыі, якія не вытрымліваюць крытыкі; час ад часу прыймаем тэорыю, што з’яўляецца лепшай за іншыя і вытрымлівае праверку аднак не спыняем яе крытычны разгляд. Менавіта фізік Джон Арчыбальд Увілэр вызначыў, што “уся праблема ў тым, каб зрабіць памылкі як мага хутчэй”. Чалавечыя веды вырастаюць на каштоўным багацці памылак. Альфрэд Норт Увайтхэд: “Панічная боязь памылкі гэта смерць прагрэса”. А “досведам зрабіў выснову Оскар Увайлд кожны з нас называе зробленыя намі памылкі”. 1 ўрэшце Джон Сцюарт Міл: ‘‘Нашы найбольш устойлівыя перакананні не маюць іншай гарантыі, чымсьці ўпэўненае запрашэнне для ўсіх прадэманстраваць іх