• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ліберальныя прынцыпы  Дарыо Анцісэры

    Ліберальныя прынцыпы

    Дарыо Анцісэры

    Выдавец: Руно
    Памер: 78с.
    Мінск 2004
    2.31 МБ
    Навука ведае (заўсёды часткова і ў выглядзе здагадак); этыка ацэньвае. Нормы (этычныя і юрыдычныя) не вынікаюць з апісальных сцверджанняў Таму меўпд>«ц i**'——1 і— iHirmr—
    калі ў канцы свайго “Tractatus logico-philosophicus” сцвярджаў: “мы адчуваем, што калі б усе магчымыя пытанні навукі атрымалі б адказы, лраблемы нашага жыцця не былі б нават закрануты”. 1 яшчэ Вэбэр на адной са старонак сваёй “Навукі як прафесіі” пытаецца, якім ёсць значэнне навукі як “паклікання”. Дык вось піша Вэбэр найпрасцейшы адказ дадзены Талстым у наступных словах: Навука ёсць абсурд, таму што не дае адказу на адзінае важнае для нас пытанне: што нам трэба рабіць і як нам трэба жыць?” I следам за Кантам Вітгенштэйн і Вэбэр настойваюць на існаванні пытанняў (найбольш значных для нас), на якія навука ў прынцыпе не можа даць адказу 3 імі згодны Эдмунд Гуссэрль, які на самым пачатку сваёй кнігі “Крызіс еўрапейскай навукі” напісаў: “ У мізэрным стане нашага жыцця (...) гэтая навука не можа нічога сказаць. Яна ў прынцыпе выключае тыя праблемы, якія ёсць найбольш казытлівымі для чалавека, які ў нашыя бурныя часы адчувае сябе ва ўладзе лёсу; праблемы сэнсоўнасці і бессэнсоўнасці чалавечага існавання ва ўсі.м комплексе”.
    Цяпер, калі этыка не ёсць навука, калі этыка не ёсць веды, калі этыка не можа гаварыць на мове навукі, дык, вызначыўшы гэта, трэба адразу ж спытацца ў сябе: якое значэнне мае розум у этыцы? 1 не разважаючы шматслоўна, трэба сказаць, што розум у этыцы можа зрабіць шмат. Так, напрыклад, розум можа аналізаваць і вызначаць найбольш эфектыўныя і найменш стратныя сродкі дасягнення вызначаных і пажаданых мэтаў; ён можа дапамагчы нам ўбачыць, што пэўныя мэты не могуць быць дасягнуты цяпер або ў прынцыпе; можа паказаць нам, што адна каштоўнасць можа зашкодзіць другой каштоўнасці, якая таксама лічыцца г пазбегнуць тых неадпаведнасцяў у
    паводзінах і адносінах, якія залежаць ад разнагалоссяў у перакананнях; можа прывесці да аналізу шэрагу альтэрнатываў пры рашэнні этычнай праблемы; можа надаць нам больш адказнасці, дэманструючы нам наступствы нашага выбару, і такім чынам, мы будзем мець “выбар з расплюшчанымі вачыма”; можа пераканаць нас, што этыка інтэнцый (fiat iustitia, pereat mundus) недастатковая, пакуль яна павінна заўсёды мець справу з этыкай, якая аналізуе вынікі, з этыкай адказнасці (fiat iustitia ne pereat mundus): этыка інтэнцый ёсць “рацыянальна недастатковая” і ніяк інакш на фоне непазбежных непажаданых наступстваў мэтавых чалавечых учынкаў, непажаданых наступстваў якія могуць прывесці да вынікаў не толькі адрозных, але сапраўды супрацьлеглых абраным і пажаданым мэтам. У любым выпадку, што розум можа здзейсніць найбольш важнага ў сферы этыкі, дык гэта дазволіць нам убачыць, што этыка не ёсць навука і што канчатковыя каштоўнасці не ёсць “тэарэмы”, а хутчэй пралановы для жыцця, ідэалы добрых паводзінаў: аб’екты нашага свядомага выбару, экзамен нашай смеласці і нашай баязлівасці. Рэчаіснасць у тым, што пэўная норма грунтуецца ў працэсе аргументацыі прынамсці яшчэ на адной норме; і мы прымаем яе, бо яна прадугледжвае тую другую норму. I гэтак далей, пакуль лагічна мы не дасягнем той нормы (альбо той сумы норм), на якой грунтуецца сістэма, але якая са свайго боку не грунтуецца на нічым. Сістэма грунтуецца на ёй (або іх) у тым сэнсе, што іншыя нормы лагічна выводзяцца з яе (іх). Але яны не выводзяцца лагічна з іншых. Яны ёсьць прынятымі формамі, першапачаткова прынятымі ўнутры сістэмы: яны ёсць этычнымі прадпасылкамі I яны не грунтуюцца на нічым і не абвяргаюцца нічым. Яны прымаюцца або адкідваюцца. Можна сказаць, што закон Х’юма ёсць лагічнай базай свабоды
    19
    сумлення. Вышэйшыя каштоўнасці ёсць аб’ектамі выбару сумлення: яны не з’яўляюцца ні “даказанымі” тэарэмамі, ні “відавочнымі” або “заснаванымі на саміх сябе” аксіёмамі.
    20
    4.
    ПЕ ТОЛЬКі ПАМЫЛКОВЫЯ, АЛЕ ДА ТАГО Ж НЕВУЦКІЯ
    “Галоўнай умовай функцыянавання сістэмы неабходнасць, каб кожны індывід мог дзейнічаць паводле сваёй асабістай свядомасці, заўсёды ўшкапьнай, прынамсці, шпю тычыцца адмысловых абставінаў”
    Фрыдрых А. Фон Гаек
    Наша свядомасць мае ў сябе памылковасць і з’яўляецца частковай. Паводле Попэра, памылковасць чалавечай свядомасці, як вядома, ёсць адной з асноваў адкрытага грамадства. Як Попэр і таксама як Л. Фон Мізэс, Гаек перакананы, што чалавечая свядомасць ёсць і будзе заўсёды гіпатэтычнай, схільнай да памылак. I ўсё ж ён настойвае таксама на іншым тэзісе гнасеалагічнага характару, што значыць, на ідэі рассейвання свядомасцяў
    У эканоміцы, і не толькі ў эканоміцы, ёсць адна
    21
    фундаментальная і непазбежная праблема: а менавіта праблема “як лепш выкарыстаць свядомасці, першапачаткова рассеяныя паміж рознымі асобамі”. Гэтая праблема надзвычай цікавая, хаця ў прынцыпе прынята ідэнтыфікаваць свядомасць як навуковыя веды, паводле законаў фізікі, біялогіі, хіміі і г. д. Такая ідэнтыфікацыя адразу ж падводзіць нас да пэўнай планавай мадэлі: дастаткова сканцэнтраваць у кампутары вядомыя навуковыя законы і стане магчымым вырашыць усе праблемы. Але на самой справе усё не так. Гаек сапраўды перакананы ў сапраўднасці таго, што на першы погляд можа здавацца ерассю, гаворыць , што “навуковыя веды не ёсць сумай усяго, што вядома”. Гаек піша: безумоўна, існуе ядро ведаў, вельмі важных, але неарганізаваных іх нельга лічыць навуковымі ў сэнсе ведання агульных законаў. Я маю на ўвазе веды ў адмысловых умовах часу і месца. Менавіта ў рамках гэтага тыпу ведаў індывід знаходзіцца ў выгаднай пазіцыі адносна ўсіх іншых. 3 моманту, калі ён авалодвае ўнікальнай інфармацыяй, якімі можа пакарыстацца ў сваю карысць, але толькі тады, калі рашэнні, што ён прымае на аснове гэтых ведаў, будуць прымацца самастойна і з ягоным акгыўным удзелам”. Каб пераканацца ў існаванні гэтых ведаў, што адносяцца да адмысловых умоваў часу і месца, “імгненных ведаў”, рассеяных паміж мільёнамі і мільёнамі людзей, і без якіх не абысціся пры вырашэнні бясконцых малых і вялікіх праблем, будзе дастаткова звярнуць увагу на тое, “колькі нам яшчэ трэба вучыцца ў кожнай справе пасля таго, як мы скончылі тэарэтычную падрыхтоўку, якая частка нашага працоўнага жыцця прысвечана засваенню адмысловых функцый, і якім каштоўным рэсурсам з’яўляецца ў любой прафесіі веданне асобаў, мясцовых умоваў і адмысловых абставінаў”. Напрыклад: “Ведаць і наладзіць машыну, якую
    22
    выкарыстоўвалі не ў поўную сілу, альбо выкарыстаць нечыя здольнасці, якія можна было б выкарыстоўваць лепш, альбо ведаць, што недзе ёсць вялікі запас матэр’ялаў які можна выкарыстаць у выпадку збою ў пастаўках,— у сацыяльным сэнсе гэта карысна так жа сама, як і веданне лепшых тэхнічных альтэрнатываў Камісіянер, які зарабляе сябе на жыццётым, што выкарыстоўваемарскія перавозкі на пустых альбо паўпустых параходах, альбо агент па нерухомасці, веды якога абмяжоўваюцца амаль выключна толькі выпадковымі магчымасцямі, маклер, які дастае прыбытак з розніцы мясцовых цэнаў на рынку,— усе яны займаюцца карыснай справай, заснаванай на адмысловым веданні абставінаў, звязаных з момантамі, якіх не заўважаюць іншыя”.
    Мы памыляемся ў сваіх ведах: нашы веды ёсць і будуць засноўвацца на здагадках. Але Гаек настойвае, што акрамя таго, што мы памыляемся, мы да таго ж яшчэ не ведаем. У рэчаіснасці мы схільныя да таго, каб ідэнтыфікаваць памылковасць і няведанне: але гэтаідэнтыфікацыя з’яўляецца проста памылкай. Мы памыляемся, нашы веды ёсць і будуць паддавацца фальсіфікацыі, але гэта ўсё і ёсць наша веданне. Мы ведаем на аснове тэорый, якія могуць быць памылковымі; але па-за пэўнай колькасцю памылковых ведаў якімі валодае кожны з нас, кожны з нас пераконваецца таксама ў сваім няведанні; кожны з нас жыве, пагружаны ў акіян рэчаў, пра якія нічога не ведае. Мы памыляемся і не ведаем. Такім чынам, відавочна, што, каб вырашыць канкрэтныя прабле.мы, іншыя павінны быць свабоднымі ў выкарыстанні сваіх адмысловых ведаў, якія не паддаюцца цэнтралізацыі, і свабодна крытыкаваць. Іншымі словамі: свабода прапановы і крытыкі з боку асобных індывідаў літаральна неабходная для добрага функцыянавання сацыяльнай сістэмы. I, сапраўды, “каб сістэма функцыянавала, трэба галоўнае каб
    23
    кожны індьгвідуум мог дзейнічаць на аснове свайго асобнага ведання, заўсёды ўнікальнага, прынамсці што тычыцца ягоных індывідуальных здольнасцяў і ягоных магчымасцяў у вызначаньгх ім жа рамках і скіраваных на яго індывідуал ьныя мэты”.
    Нашы веды памылковыя; яны рассеяны сярод мільёнаў і мільёнаў людзей; і ў гэтым сэнс таго, чаму свабоднае грамадства, у якім дзейнічае прынцып супрацоўніцтва пры ўмове падзелу працы, ‘ можа выкарыстоўваць нашмат больш ведаў, чым іх ёсць у галаве наймудрэйшай з кіруючых асобаў”. Ніхто не можа распланаваць развіццё ведаў на будучае і таксама не можа цэнтралізаваць агромністую колькасць ведаў па адмысловых пазіцыях часу і месца. Ёсць таксама пытанне хуткай адаптацыі да зменаў, якія ўздзейнічаюць на адмысловыя абставіны часу і месца хаця пры пэўных прадпасылках можна спакойна сцвярджаць, што “канчатковыя рашэнні неабходна пакідаць асобам, якія ведаюць гэтыя абставіны, якія непасрэдна ведаюць пра значныя змены і пра актуальныя абставіны, якія могуць напаткаць нас”.
    Вось тая сувязь, якую з усёй яснасцю Гаек вызначае паміж няведаннем і свабодай. Каштоўнасць індывідуальнай свабоды “абапіраецца перш за ўсё на прызнанне непазбежнага няведання кожнага з нас у супастаўленні з вялікай колькасцю фактараў, ад якіх залежыць ажыццяўленне нашых мэтаў і наша бяспека. Калі б існавалі людзі, што ведаюць усё, калі б яны маглі ведаць не толькі тое, што задавальняе нашы цяперашнія патрэбы, але таксама і будучыя, то ў гэтым выпадку мала што можна было б сказацьу абарону свабоды... Свабода ёсць грунтоўнай умовай дзеля непрадугледжанага і непрадказальнага; нам яна патрэбна, таму што, як мы ўжо пераканаліся, з яе нараджаюцца магчымасці дасягнуць шмат
    24
    якія з нашых мэтаў. 3 тае прычыны, што кожны з індывідаў ведае мала, і ў прыватнасці рэдка вядома, хто з нас умее зрабінь нешта лепш, мы давяраемся незалежным і канкурыруючым сілам многіх, каб паспрыяць нараджэнню таго, што будзе пажаданым для нас пасля таго, як мы гэта ўбачым”.