Ліберальныя прынцыпы
Дарыо Анцісэры
Выдавец: Руно
Памер: 78с.
Мінск 2004
33
многія. Аднак, нішто не можа мець больш адмоўнага выніку на сапраўдны ўдзел грамадзяніна, чымсьці факт, што Дзяржава, замест таго, каб прапанаваць толькі агульны план спантаннага развіцця, дзейнічае, як маналіт, і бярэ на сябе адказнасць за задавальненне ўсіх патрэбаў, якія могуць быць задаволены толькі канцэнтраванымі намаганнямі многіх. Вялікай каштоўнасцю спантанічнага парадку, які ахоплівае толькі сродкі, ёсць тое, што дзякуючы яму становіцца магчымым існаванне шматлікіх дабраахвотных грамЗдстваў у справе навукі, мастацтваў, спорту і гэтак далей. Ясна, чаму ў сучасным свеце гэтыя групы імкнуцца пашырыцца па-за нацыянальныя межы. Так, напрыклад, швейцарскі альпініст можа мець больш агульнага з японскім альпіністам, чым з футбольным заўзятарам з ягонай жа краіны. Яны могуць належаць да агульнай арганізацыі, зусім незалежна ад якойкольвечы палітычнай арганізацыі, да якой абодва належаць у той жа час.
Цяперашняя тэндэнцыя ўрадаў падводзіць усе агульныя інтарэсы вялікіх групаў пад свой уласны кантроль рызыкуе нанесці шкоду сапраўднаму грамадскаму духу У выніку усё больш растучая колькасць мужчын і жанчын аддаляецца ад грамадскага жыцця, якому ў мінулым яны прысвяцілі шмат энергіі. На еўрапейскім кантыненце празмерны ўдзел урадаў зашкодзіў ў мінулым развіццю дабраахвотных арганізацый на грамадскую карысць, і сфарміраваў традыцыю, паводле якой прыватныя намаганні часта ўспрымаліся як дарэмнае ўмяшанне. Сучаснае развіццё, здаецца, паступова выклікае да жыцця падобную сітуацыю таксама і ў англа-саксонскіх краінах, дзе калісьці прыватныя намаганні на карысць грамадства былі характэрнай рысай сацыяльнага жыцця”.
34
7.
РЫНКАВАЯ ЭКАНОМІКА
I ПРАДПРЫЙМАЛЬНІК ЯК “СТВАРАЛЬНІК
ДАБРАБЫТУ ГРАМАДСТВА”
“Шляхам, які сапраўды вядзе народы да брабыту , узнімаючы агульны ўзровень жыцця. з ’яўляецца не сацыялістычная сістэма эканомікі, а капіталістычная”.
Майкл Новак
Ліберал і прыхільнік ліберальных ідэй бароніць ад дзяржаўнікаў і манапалістаў рынкавую эканоміку, таму што яна ў першую чаргу забяспечвае большы дабрабыт для большай колькасці людзей, а ў прынцыпе для ўсіх. Але ёсць таксама іншыя і больш важныя прычыны, па якіх яны бароняць рынкавую эканоміку. Рынкавая эканоміка гэта перш за ўсё прыватная маёмасць на сродкі вытворчасці. I менавіта прыватная маёмасць на сродкі вытворчасці гарантуе
35
ў найбольш надзейны спосаб палітычныя свабоды і індывідуальныя правы. Сапраўды, як напісаў Гаек, “хто валодае ўсімі сродкамі, той вызначае ўсе мэты”. Дзяржава, у якой не існуе прыватнай маёмасці, з’яўляецца Дзяржавай, у якой аўтаматычна адменены ўсе фундаментальныя свабоды. Мізэс і Гаек нагадваюць нам. ці варта напісаць на кавалку паперы, што ёсць свабода друку, калі ўсе паперні і друкарні належаць Дзяржаве, што значыць, да кіруючай клікі? Хіба не будзе самападманам а так і было на самой справе -вызначыць у тэксце Канстытуцыі, што гарантуецца свабода сходаў калі ўсе намяшканні, уключна з цэрквамі, належаць Дзяржаве? Праўдатакая, што рынкавая эканоміка і прававая дзяржава жывуць і паміраюць разам.
Ліберал ведае, што рынкавая эканоміка мае на ўвазе і стварае кашпюўнасці. Рынкавая эканоміказабяспечвае вельмі шырокі дабрабыпі. Яна знаходзіцца ў аснове палітычнай свабоды. Яна патрабуе, каб быў унутраны і знешні мір, бо інакш былі б разбураны мінімальныя ўмовы, якія дазваляюць супрацоўніцтва ў рэжыме падзелу працы. Нікому не дазволена падмяняць “прыбытак” “крадзяжом”. Commercium etpax было напісана на браме амстэрдамскага порту. Людзвіг фон Мізэс сцвярджае, што “мір ёсць сацыяльнай тэорыяй лібералізму”. А раней за яго Фрэдэрык Басціят напісаў: “Калі праз нейкую мяжу не праходзяць тавары, то там пройдуць гарматы”. Такім чынам: эканамічная свабода, або кажучы інакш, “логіка рынку” забяспечвае шырокі дабрабыт; яна непарыўна звязана з палітычнымі свабодамі; яна патрабуе міру I яна высоўвае ў цэнтр чалавечага грамадства асобу вольную, творчую, адказную.
“Безумоўна,— напісаў Вернэр Сомбарт,— што капіталізм
36
ёсць прадуктам дзейнасці выключных людзей”. На ягоную думку, ёсць тры асноўныя якасці, якімі павінен валодаць прадпрыймальнік:
прадбачлівасць: “што значыць, трэба прымаць хуткія рашэнні, быць вострым у меркаваннях, настойлівым у прапановах і валодаць надзейным “пачуццем асноўнага”, што зробіць яго здольным пазнаць Кайрос, што значыць -патрэбны момант’";
хваткасць: “што значыць, здольнасць быць “знаўцам людзей” і "знаўцам светул Быць упэўненым у меркаваннях, самаўпэўненым у зносінах з іншымі, упэўненым у ацэнцы любой сітуацыі, экспертам перш за ўсё ў вызначэнні слабых бакоў і недахопаў свайго наваколля”;
вынаходтвасць: “павінен быць “багаты на ідэі”, на “знаходкі”, багаты ў тым адмысловым жанры фантазіі, які Вундт называе Komhinatorisch ”.
Да гэтага спісу якасцяў, паводле якіх Сомбарт вызначае прадпрыймальніка, можна і трэба дадаць здольнасць слухаць: уменне выслухоўваць альтэрнатыўныя прапановыі крьггыку сваіх прапановаў. Сенэка раіў: калі адзін з тваіх сяброў адказны за нешта, адзіным падарункам. які ты яму можаш зрабіць, ёсць крытыка. Прадпрыймальнік мае патрэбу ў сябрах такога тыпу, а не ў паслугачах; ён павінен атачыць сябе сябрамі, а не “паслугачамі” якія, як правіла, прыслугоўваюць, думаючы пра сваё месца на царстве.
Фігура прадпрыймальніка, вынаходніка, які стварае багацце і працоўныя месцы, прайшла праз пустыню грамадскага адмаўлення. Уся ідэялагічная міфалогія бачыла ў канкурэнцыі джунглі, у прыбытку крадзеж, у прадпрыймальніку злодзея. Як падкрэсліваў Ёзэф Шумпэтэр, параўноўваючы найлепшага прадпрыймальніка і найбольш
37
распярэзанага феадала, гісторыкі вызначаюць, што апошні здолеў “не толькі зрабіць найбольшае ўражанне, але таксама і выклікаць найбольшую любоў да сябе”. Аднак, у нашыя дні перш за ўсё пасля падзення Берлінскага Мура і развалу Савецкага Саюзу заслугі прадпрыймальніка усё больш шырока прызнаюцца і пераходзяць з матываванай метамарфозы “гаспадара-эксплуататара” ў ідэю “стваральніка грамадскага дабрабыту”. Гэта такая сітуацыя для прадпрыймальніка, якая вартая парады Шумпэтэра нямецкім прадпрыймальнікам сямідзесяцігадовай даўніны. Ён выказаўся ў сэнсе, што кожны прадпрыймальнік павінен засвоіць, што “не дастаткова на самой справе падвысіць узровень заробкаў, дзякуючы сваім вытворчьгм намаганням, але і трэба, каб людзі табе паверылі. Паверылі б, што прадпрыймальнік працуе для іх нават тады, калі працуе для сябе”. I ўсё гэта дзеля таго, каб сказаць, што “любы інтэрэс, калі ёсць задача навязаць яго, павінен быць прывабным для людзей”.
1 калі праўда, што не ўсе прадпрыймальнікі прадбачлівыя, хваткія, вынаходлівыя і любяць крытыку, a таксама, што аб’яднанні, якія ахапілі рынкавую эканоміку, не райскія кушчы, то ўсё ж праўдай ёсць калі паўтараць за Майклам Новакам — што “шляхам, які вядзе народы хутчэй і лепш да дабрабыту, максімальна падымаючы агульны ўзровень жыцця, з’яўляецца не сістэма сацыялістычнай эканомікі, а капіталістычная сістэма”. Джон Сцюарт Міл: “Калі канкурэнцыя мае свае недахопы, яна ўсё ж запабягае горшаму злу”.
38
8.
ДЫКТАТ СПАЖЫЎЦА
“Вызначаюць, што з’яуляецца прадуктам, не прадпрыймальнікі, не фермеры і не капіталісты, a спажыўцы
Людзвіг фон Мізэс
“Кіраванне эканамічнымі справамі ў рынкавым грамадстве ёсць задачай прадпрыймальнікаў. Яны таксама кантралююць вытворчасць. Яны стаяць за рулём і кіруюць караблём. Павярхоўны назіральнік можа ўявіць сябе, што яны знаходзяцца ў дамінуюмай пазіцыі, але гэта не так. На самой справе, яны павінны безагаворачна падпарадкоўваццазагадам капітана спажыўца”. Гэта напісаў Людзвіг фон Мізэс у кнізе “Чалавечае дзеянне”. Ён працягвае: “Вызначаюць, што з’яўляецца прадуктам, не прадпрыймальнікі, не фермеры і не капіталісты, а спажыўцы. Калі гандляр не падпарадкоўваецца строга загадам публікі, якія адлюстроўваюцца ў структуры цэнаў, ён нясе страты, церпіць правал і губляе сваю вядучую пазіцыю. На ягонае месца прыходзяць іншыя, якія дзейнічалі лепш, задавальняючы
39
патрэбы спажыўцоў”.
Такім чынам, спажыўцы вырашаюць, ці варта набываць тавар (або паслугу); і так менавіта яны з’яўляюцца тымі, хто вызначае поспех альбо няўдачу прадпрыймальніка. Са свайго боку, “як кожны дзелавы чалавек. прадпрыймальнік заўсёды ёсць спекулянтам. Ён працуе ў нетрывалых умовах будучыні. Ягоны поспех альбо няўдача залежыць ад слушнасці ягонага прагнозу няпэўных падзеяў. Калі ён памыляецца ў ацэнцы з’яваў, якія маюць адбыцца, ён правальваецца. Адзінай крыніцай прыбыткаў прадпрыймальніка ёсць ягоная здольнасць адчуць лепш за іншых патрэбы спажыўцоў”. Прадпрыймальнік вытвараетавар (альбо паслугу) і калі гэтым ён здольны задаволіць патрэбы людзей, то атрымлівае прыбытак і застаецца на рынку. Застаецца на рынку не толькі тады, калі яму ўдаецца вырашыць старыя праблемы лепш і меншым коштам у параўнанні з іншымі; ён застаецца таму, што можа ствараць сваімі прадуктамі новыя патрэбы: людзі пачынаюць думаць пра тэлефон, гадзіннік, радыё, тэлевізар, пральную машыну, кампутар і г.д. Прадпрыймальнік, такім чынам, прапануе рашэнні для новых патрэбаў і новыя патрэбы дзеля яшчэ больш адэкватнага задавальнення старых патрэбаў.
“Прадпрыймальнікі і капіталісты піша той жа Мізэс -не маюць гарантыі, што іхнія планы з’яўляюцца рашэннем, найбольш адпаведным для розных галінаў вытворчасці. I толькі накоплены досвед дэманструе ім пасля завяршэння аперацыі, ці яны мелі рацыю, ці не мелі рацыю ў іхніх справах і інвестыцыях.”. I сапраўды, “рынак выпрабоўвае прадпрыймальнікаў штодня, ліквідуючытых, якія нездольныя вытрымаць выпрабаванне. Гэта вызначае стыль вядзення справаў людзмі, якія здолелі задаволіць найбольш надзённыя
40
патрэбы спажыўцоў. Гэта ёсць адзіны важны аспекг, паводле якога рынкавая эканоміка можа называцца сістэмай спробаў і памылак”.
I тут трэба спытаць: ці сапраўды логіка рынку адрозніваецца ыхлогікі навуковага даследвання? У рэчаіснасці таксама ж як і ў навуцы, на рынку перамагае той час ад часу і зусім не вечна —, хто ўмее вынайсці і стварыць тавар, які вырашае праблему (магчыма яе не існавала раней) лепш за іншыя тавары. I як у навуцы ўсё дыктуюнь факты, так на рынку (не на псеўдарынку, без пратэкцыяў) дыктуюць спажыўцы з іхнімі прэферэнцыямі, вызначанымі пэўнымі каштоўнасцямі. Рынак з’яўляецца працэсам вырашэння праблем. Але рынак таксама і перш за ўсё “працэс даследвання, дзе індывіды шукакэць новыя магчымасці, а калі знаходзяць іх, то іх могуць вы карыстаць таксама іншыя людзі” (Ф А Гаек).