Ліберальныя прынцыпы
Дарыо Анцісэры
Выдавец: Руно
Памер: 78с.
Мінск 2004
Ліберал і сацыяліст (альбо камуніст) не адрозніваюцца ў сваіх мэтах. 1 адзін і другі жадаюць большага дабрабыту і большай свабоды для большай колькасці людзей, пажадана для ўсіх. У чым яны адрозніваюцца, дык гэта ў сродках: сацыяліст з’яўляецца дзяржаўнікам і прыхільнікам умяшання ў эканоміку. Ён ўпарта адмаўляе прыватную ўласнасць на сродкі выгворчасці і ўпарта падтрымлівае распаўсюджванне цэнтральнага планіравання; ліберал з’яўляецца антыдзяржаўнікам і адмаўляе ўмяшанне ў эканоміку. Ён бачыць у прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці аснову дабрабыту і шырокай свабоды і лічыць канкурэнцыю найвышэйшай формай супрацоўніцтва.
1 як у навуцы даследванне не мае межаў так на рынку канкурэнцыя бязмежная.
Л. фон Мізэс: “Прадпрыймальнік “нездолыіы
41
прадугледзець усё для сваіх унукаў і праўнукаў. Сапраўды, прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці ў капіталістычнай сістэме як правіла не стварае нейкай невычарпальнай крыніцы прыбыткаў. Любое багацце павінна быць здабытаезноў. Калі феадальны валадар падтрымліваў феадальную сістэму, то абараняў не толькі сваю маёмасць, алетаксама маёмасць сваіх нашчадкаў. А вось прадпрыймальнік ў капіталістынай сістэме ведае, што ягоны дзеці і ўнукі выжывуць побач з новымі канкурэнтамі толькі ў тым выпадку калі будуць мець поспех як дырэктары прыбытковых прадпрыемстваў”.
42
9.
ПРЫНЦЬШ РОЎНАСЦІ
“Краіна, у якой суддзі не з ’яўляюцца і не пачуваюць сябе незалежнымі, ёсць краінай беззаконня, якая гатова схіліць галаву перад першым жа дэмагогам, тыранам, ворагам’’.
Луіджы Эйнаўдзі
“He існуе чалавека, які быў бы важней за іншага чалавека”. Так Карл Попэр вызначае першы і фундаментальны ліберальны прынцып роўнасці.
Прынцып, які Попэр далучае да хрысціянскай традыцыі і да каштоўнасці, якой тая надзяляе свядомасць кожнай асобы. Для гуманіста і перш за ўсё для хрысціяніна, сцвярджае Попэр, “не існуе чалавека, які быў бы важней за іншага чалавека”. “Я прызнаю,— працягвае ён,— нам трэба ўсведамляць, што вялікай частцы нашых заходніх мэтаў і ўстановак, такіх, як гуманізм, свабода, роўнасць, мы
43
абавязаны ўплыву хрысціянства. Але ў той жа час трэба таксама ўяўляць сябе, іпто выключна рацыянальнае стаўленне і выключна хрысціянскае стаўленне да гісторыі заключаецца ў тым, што мы самі адказныя за яе. Так жа сама як мы адказныя за тое, што робім у сваім жыцці і што толькі наша свядомасць, а не наш поспех у свеце можа быць крытэрыем ацэнкі” Вядома, што гісторыя, якую выкладаюцьу школе,— даводзіць Попэр,— гэта гісторыя, дзе некалькіх наймаштабнейшых злачынцаў услаўляюць як герояў: гэта ёсць гісторыя ўлады. Гэта ёсць гісторыя марнавання і жульніцтва, “гісторыя міжнароднага злачынства і масавага забойства”. Гэтая гісторыя “прыўзнята да гонару гісторыі свету”. Йдзецца, горка заўважае Попэр, “пра зняважлівае стаўленне да сапраўднай канцэпцыі роду чалавечага”. Мы сустракаемся тут з паведамленнем, што “людзям уласціва абагаўляць ўладу”; і “безумоўна, культ улады ёсць адным з найгошых відаў чалавечага ідалапаклонства, рэлікт пячорных часоў, часоўрабства”. Такім чынам, зазначаеПопэр, гісторыя, напісаная “пад кантролем імператараў, генералаў і дыкгатараў”, сапраўды паўсталаўпячоры абагаўлення ўлады. Можна сказаць, што “псторыя вялікіх і магутных ёсць у лепшым выпадку павярхоўнай камедыяй; ёсць буфанадай, створанай сіламі, якія хаваюцца за рэчаіснасцю (падобная на буфанаду Гамера, якая разгортваецца на Алімпе на фоне чалавечай барацьбы)”. Але канкрэтная гісторыя нетакая. Калі б можна было напісаць рэальную і канкрэтную гісторыю a гэта немагчыма “гэта павінна была б быць гісторыя ўсіх чалавечых спадзяванняў, змаганняў і пакутаў”. У рэчаіснасці “жыццё асобнага чалавека забыта, не згадваецца, ягоныя пакуты і радасці, ягоны боль і смерць гэта ёсць сапраўдны змест чалавечага досведу на працягу стагоддзяў”.
44
Свядомасі}ь, якая выносіць прысуд уладзе і якая выключае поспеху свеце як крытэрый каштоўнасіц ўласнага выбару і дзеяння, — ёсць тым, што, паводле Попэра, набліжае нас да хрысціянскай традыцыі гонар, адказнасць і свабода кожнага індывіда. I яшчэ: “Я не ведаю, піша Попэр, — ці гэта азначае адыход ад свету, але ведаю на сто працэнтаў -гэта азначае, што адзіным спосабам выпрабавання ўласнай веры ёсць аказанне пракгычнай дапамогі тым, хго мае ў гэтым патрэбу 1, канешне, можна выпрацаваць скрайне асцярожныя адносіны да поспеху ў свеце, наватбрыдзіць гэтым поспехам у сэнсе поспеху ўлады, славы і багацця. Можна прыкладаць намаганні дамагчыся чагосьці лепшага ў гэтым свеце і імкнуцца выканаць пастаўленыя перад сабой планы, каб забяспечыць сабе трыумф не дзеля любові да поспеху альбо каб ахвяравацца на справу гісторыі, а проста дзеля захаплення гэтымі планамі”
Роўныя ў сваім гонары, людзі ў адкрытым грамадстве з' яўлях>цн.ароўнымі нерас) законам. Ёсць яшчэтрэцяя пазіцыя роўнасці роўнасць магчымасцяў Вынікі заўсёды будуць рознымі, поспех прынамсці аднаго жыццёвага праекту залежыць ад столькіх фактараў (імпэт, сустрэчы, магчымасці, здароўе, удача і г.д.) але магчымасць аднаго поспеху гарантавана. Лібералыіая дактрына падкрэслівае заслугі і змагаецца супраць нрывілегій. Роўнасць магчымасцяў ёсць “ліберальнай” роўнасцю; роўнасць вынікаў ёсць “сацыялістычнай” роўнасцю шлях галечы і найбольш прыгнятаючай няроўнасці, шлях рабства.
Луіджы Эйнаўдзі пісаў пра роўнасць перад законам -(глядзіце ягоны “Мемарандум”, створаны ў напружаныя месяцы напрыканцы 1942 — увесну 1943 гг): “Надзвычайныя суды і трыбуналы, суддзі з надзвычайнымі паўнамоцтвамі не
45
павінны існаваць. Толькі звычайны чыноўнік, па магчымасці абраны паводле кампетэнцыі, павінен тварыць суд. 1 ён павінен быць незалежным. Прызначаны каралём, суддзя ад імя караля, але незалежны ад караля, ад выканаўчай і заканадаўчай улады. Краіна, у якой суддзі не з’яўляюцца і не пачуваюць сябе вольнымі, дзе яны не пакліканы судзіць у імя справядлівасці, а здараецца, і насуперак прэтэнзіяў дзяржавы, — гэта ёсць краіна беззаконня, якая гатова схіліць галаву перад першым жа дэмагогам, тыранам, ворагам. Асноўным чыннікам свабоды грамадзяніна ў Англіі ёсць незалежнасць судовай улады. Стаў знакамітым адказ мельніка ў Сан-Сусі, які ён даў Фрыдрыху II, што хацеў заняць ягоныя землі: у Берліне ёсць суддзі! Гэта пацвердзіла, што прускае грамадства было здаровым; і ягоны адказ Напалеону быў таго сведчаннем”.
46
10.
ПРЫНЦЫП САЛІДАРНАСЦІ
“Забяспечыць кожнаму мінімальны прыбытак альбо ўзровень, ніжэй за які не апусціццсі той,хто не здольны дбаць пра сябе гэта не толькі абсалютна законная абарона ад рызыкі агульнай для ўсіх, але таксама абавязковая задача Вялікага Грамадапва '.
Фрыдрых фон Гаек
Менавіта да каштоўнасці салідарнасці апелююць “справа” і яшчэ больш “злева”, а таксама з боку католікаў, каліяны выступаюць супраць рынкавай эканомікі. Рынкавая эканоміка кажуць яны прама супрацьлеглая салідарнасці. Яны разглядаюць канкурэнцыю як вайну што выкідвае за борт пераможаных. Прыбытак для іх гэта проста крадзеж. Рынак дзікасць: ён душыць усё і ўсіх, не зважаючы на існаванне
47
асобаў, што, як напрыклад, інваліды, не могуць нават дазволіць сябе думкі ўступіць у канкурэнцыю. Ад крытыкі яны пераходзяць да сухога і абсалютнага адмаўлення рынку, паказваючы пальцам на страшную справу гандлю зброяй. Рынак зброі ёсць адным з найчасцей ужываных аргументаў супраць рынкавай эканомікі.
Гэта не той выпадак, каб ўвязвацца ў дыскусію аб тым, хто мае добрыя намеры. Католікі і іншыя выступаюць супраць рынку ў імя салідарнасці з найбольш мізэрнымі, няўдалымі, якія маюць патрэбу ў тэрміновым лячэнні і дапамозе. Але добра вядома, што добрымі намерамі выкладзена дарога ў пекла. Аднак, тут справа не ў добрых намерах. Для нас, з палітычнага пункту гледжання важныя вынікі такіх міжнародных праектаў. А вынікі адмаўлення ад рынку ў імя салідарнасці ёсць і былі літаральна катастрафічнымі як для свабоды, так і для дабрабыту мільёнаў і мільёнаў людзей. Без рынкавай эканомікі, без прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці немагчымая ніякая сапраўдная дэмакратыя, ніякая праўная дзяржава і ніякая гарантыя індывідуальнай свабоды. I калі рынкавая эканоміка ёсць асновай палітычнай свабоды, яна ёсць таксама надзейнай крыніцай шырокага дабрабьпу. Менавіта рынкавая эканоміка прадэманстравала, што яна ёсць найбольш адпаведным інструментам (сярод даступных) стварэння багацця для найбольшай колькасці людзей. У выніку, калі мы не хочам, каб салідарнасць звузілася да плачу над нашымі няшчасцямі (альбо, яшчэ горш, да перадачы, — а значыць, крадзяжу,— рэсурсаў вытворчасці паразітычным “кліентам”, якія з’яўляюцца прафесійнымі выбаршчыкамі\ то мы павінны сцвердзіць перакананыя інтэлектуальна і матываваныя маральна —, што менавіта рынкавая эканоміка з’яўляецца сапраўдным і адпаведным
48
інструментам салідарнасці. Ясна, што грамадства, якое прымае рьтнкавую эканоміку, ніколе не стане раем. I ўсё ж ёсць непазбежная неабходнасць падзяліць на няроўныя часткі багацце ў свеце, дзе пануе воля і мір, чым увесь час падзяляць на няроўныя часткі галечу ў свеце, дзе пануе прымус і дзе дзейнічае прынцып, паводле якога “хто не падпарадкоўваецца, той не есць”.
Згадваюць рынак зброі і гандаль наркотыкамі і таму адмаўляюць логіку рынку. А ці ж гэта аргумент? Гэта тое ж са.мае, як сцвярджаць, што трэба было б адмяніць навуку, бо фізіка адкрыла атамную энергію, а хімія пазнаёміла нас з вынікамі ўздзеяння курарэ. Але ясна, што калі адзін выкарыстоўвае курарэ, каб забіць іншага чалавека, то ў гэтым няма віны ні курарэ, ні навукі; вінаваты ёсць толькі забойца і злавесная ёсць ягоная этыка. Такім жа чынам, калі нехта атрымлівае прыбытак ад гандлю зброей, то вінаваты ў гэтым не рьшак. вінаватыя тыя, хто прадаюць і купляюць збрбю; бесчалавечная ёсць іхняя этыка.
Кажуць, што абаронцы рынкавай эканомікі сляпыя і глухія да пакутаў найбольш слабых людзей, і што яны хочуць мець Дзяржаву, якая б функцыянавала, але функцыянавала б толькі ў інтарэсах пераможцаў. Аднак, менавіта па гэтаму пункту, па функцыях Дзяржавы і абароне слабейшых заслугоўваюць найпільнейшай увагі разважанні бліскучага прадстаўніка цяперашняга лібералізму Фрыдрыха Гаека, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па эканоміцы за 1974 г.